Дэмакратыя i этычнае жыццё
Клаэс Г. Рын
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 256с.
Мінск 1996
Дэмакратыя і этычнае жыццё
КЛАЭС Г. РЫН
Серыя Беларускага Фонду Сораса
DEMOCRACY AND THE ETHICAL LIFE
A Philosophy of Politics and Community Second Edition, Expanded
Claes G. Ryn
The Catholic University of America Press Washington, D. C.
ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ
Філасофія палітыкі / супольнасці
Клаэс Г. Рын
Беларускі Фонд Сораса
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр 1996
ББК 66.01 Р 95
УДК 32.001
Каардынатар серыі А. Анціпенка Пераклад з англійскай мовы А. Саламахі
Рын К.Г.
Р 95 Дэмакратыя і этычнае жыццё/Пер. з англ. А.Саламахі.—Мн.:Бел. гуманіт. адукац.-культ. цэнтр, 1996.—256 с.
ISBN 985-6012-33-3.
Р32ОООООООО ББК 66.01
У кнізе Клаэса Рына праводзіцца размежаванне паміж дзвюма формамі дэмакратыі. Аўгар выступае ў падгрымку канстытуцыйнай дэмакратыі, якая, на яго думку, лепшым чынам адпавядае патрабаванням этычнага жыцця. Паралельна гучыць абгрунтаваная крытыка плебісцытнай формы дэмакратыі, якая, надаючы паўнату ўлады грамадскай большасці, падрывае маральную прыроду чалавека. Кніга змяшчае тлумачэнне і крытычны аналіз ідэй Жан-Жака Русо і прапануе новы пункт гледжання на Канстытуцыю ЗША як ідэальны —на гэты час — сродак падгрымання балансу інтарэсаў маральнай супольнасці і своекарыслівых інтарэсаў. Апошні раздзел кнігі цікавы аналізам стану заходняй дэмакратыі.
©Серыя. Беларускі Фонд Сораса, 1996
©Claes G. Ryn, 1990
©Пераклад. Беларускі Фонд Сораса, 1996
ISBN 985-6012-33-3 ©Макет. БГАКЦ, 1996
ЗМЕСТ
Уступная заўвага да выдання 1990 г vii
Падзякі viii
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. Дэмакратыя як этыка-філасофская праблема 1
Раздзел I. Дэмакратыя і маральная раздвоенасць чалавека 3
Дэмакратыя як спосаб жыцця 16
Маральнасй,ь і своекарыслівасць 19
Раздзел II. Чалавечы досвед і «навуковы метад» 27
Самаўсведамленне 36
Каардынатная сетка існасці чалавека 41
ЧАСТКА ДРУГАЯ. Этычнае жыццё 51
Раздзел III. Дуалізм прыроды чалавека 52
Аогіка ўдзелу 60
Высокае і нізкае «я» 62
Этычнае сумленне як цэнзура і мэта 68
Парадокс маральнай свабоды 72
Маральнасць як шчасце 74
Раздзел IV. Этыка супольнасці 82
Этычнае жыццё і традыцыя 87
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ. Катэгорыя агульнай волі Русо: маральны факт ці утапічная мара? 93
Раздзел V. Канцэпцыя Русо маральных паводзін у палітыцы 94
Русо: чалавек і мысляр 99
Раздзел VI. Аднаўленне прыроднага ладу жыцця.... 105
Роўнасць ui нявольніцтва 110
Сацыяльная свабода 113
Раздзел VII. Агульная воля 120
Агульная воля і прадстаўніцтва 123
Адхіленне канстытуцыйнага ладу 129
Спантаннасуь маральнай волі 133
Адзінства дзяржавы 139
Най,ыяналізм і мілітарызм 142
Раздзел VIII. Утапічныя мары і бязлітасная рэальнасць 149
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ. Этыка канстытуцыйнай дэмакратыі 155
Раздзел IX. Канстытуцыйны лад і народнае вяршэнства 156
Амерыканская канстытуцыя 156
Ідэя кароднага вяршэнства 161
Раздзел X. Дух канстытуцыйнага ладу 168
Раздзел XI. Канстытуцыяналізм і плебісцытарызм . . . 185
Дэу,энтралізай,ыя 196
«Дэмакратызацыя» 198
Раздзел XII. Дэмакратыя, кіраўніцтва і культура .... 202
ЧАСТКА ПЯТАЯ. Пасляслоўе 207
Раздзел XIII. Агульная карысць і гісторыя 208
Канкрэтнасць этычнага дабра 212
Этыка свабоды і разнастайнасці 220
Гістарычная эвалюцыя кануэпуыі дабра 226
Этычны рэалізм 232
Раздзел XIV. Стан дэмакратыі 235
Паказальнік 243
УСТУПНАЯ ЗАУВАГА ДА ВЫДАННЯ 1990 г.
Другое выданне «Дэмакратыі і этычнага жыцця» цалкам захоўвае тэкст першага, выпушчанага выдавецтвам Універсітэта штата Луізіяна. Нягледзячы на спакусу ўнесці істотныя змены ў ранейшы тэкст, я толькі выправіў у ім памылкі друку і першага рэдагавання. Апроч таго, кніга папоўнілася новым раздзелам: «Частка V: Пасляслоўе»,— у сувязі з чым адпаведныя змены былі ўнесеныя ў паказальнік і змест.
Клаэс Г. Рын
Вашынгтон, акруга Калумбія Лістапад 1989 г.
ПАДЗЯКІ
Падчас працы над гэтаю кнігай мне давялося сустракацца шмат з якімі людзьмі, і гэтыя сустрэчы прынеслі мне шмат карысці. Я вельмі ўдзячны і абавяэаны Рэнэ дэ Вім Уільямсану, які шчодра дзяліўся са мною сваімі ведамі, мудрасцю і чалавечаю цеплынёй. У тым сэнсе слова «прадстаўнік», які ён, безумоўна, пазнае, ён з’яўляецца сапраўдным прадстаўніком хрысціянскай навукі. Я таксама звяртаюся са шчырай падзякай да майго сябра Фольке Леандэра, праніклівага і творчага філосафа і цудоўнага настаўніка, за яго неацэнны ўклад у рашэнне тых філасофскіх праблем, якія з’яўляюцца прадметам гэтага даследавання. Шмат чым я абавязаны і Расэлу Керку. Яго кнігі істотна паўплывалі на мяне яшчэ ў тыя часы, калі я, будучы студэнтам Універсітэта Упсала ў Швецыі, абраў іх дзеля пазапраграмнага чытання. Праз некалькі год я пачаў пераконвацца, што маё адмаўленне пазітывізму і маральнага рэлятывізму, якімі апантаныя шведскія акадэмічныя колы, будзе сур’ёзна замінаць маёй навуковай кар’еры ў гэтай краіне, калі нават увогуле не зробіць яе немагчымай. I тады Керк, з уласцівай яму заўсёднаю добразычлівасцю, даў мне неацэнную параду наконт пераезду ў Злучаныя Штаты, за што я яму асабліва і вельмі ўдзячны. Гэты пераезд даў мне магчымасць увайсці ў кантакт з Рэнэ дэ Вім Уільямсанам і працягваць акадэмічную працу ў вельмі гасціннай краіне, дзе ёсць месца больш чым адной філасофскай школе. Я шчыра ўдзячны і іншым людзям за іх ідэі, парады і падтрымку.
Абапіраючыся на ідэі мысляроў мінуўшчыны і сучаснасці, я пабудаваў у гэтым даследаванні цалкам сваю ўласную аргументацыю, і, безумоўна, толькі я і нясу адказнасць за любыя недасканаласці такога сінтэзу.
Клаэс Г. Рын Вашынгтон, акруга Калумбія
Ліпень 1977 г.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Дэмакратыя як этыка-філасофская праблема
Раздзел I
Дэмакратыя і маральная раздвоенасць чалавека
Сярод сучасных палітычных тэарэтыкаў пануе тэндэнцыя даваць вызначэнне дэмакратыі без уліку ўсёпранікальных нормаў этыкі. Дэмакратыя звычайна трактуецца як нейкая працэдурная форма, нейтральная да сутнасці волевыяўлення людзей. Яна разглядаецца ў якасці «метаду» прыняцця рашэнняў, modus procedendi, паводле слоў Джозэфа Шампетэра’. Гэтая форма кіравання, як сцвярджаецца, не прадугледжвае схільнасці да канкрэтнага набору жыццёвых каштоўнасцяў, апроч тых, якія ўвасоблены ў правах і правілах і складаюць уласна дэмакратыю. Зрэшты, дэмакратыя іншы раз разглядаецца як форма кіравання, якая прызнае немагчымасць дэманстрацыі непазбежнай перавагі адной сістэмы каштоўнасцяў над другой. Гэты погляд быў лаканічна сфармуляваны Хансам Кельсэнам: «Той, хто сыходзіць з таго, што абсалютныя каштоўнасці — па-за рамкамі чалавечага разумення, вымушаны прызнаваць за меркаваннем свайго апанента па меншай меры права на існаванне. Такім чынам, рэлятывізм — гэта філасофія (Weltanschauung), якая з’яўляецца неад’емнай часткай дэмакратычнай канцэпцыі»2. He выносячы маральнага прысуду нікому і нічому, апроч, магчыма, недэмакратычных з’яў, дэмакратыя стварае механізм мірнага ўрэгулявання канфліктаў.
Такі падыход да дэмакратыі пэўным чынам нагадвае вядомы ў палітычнай тэорыі погляд, які Арнольд Брэхт называе «рэлятывізмам навуковых каштоўнасцяў»3, ці шчыльна з ім звязаны. 3 гэтай дактрыны, якая ўтрымлівае
спробу дыхатаміі «фактаў» і «зместу», вынікае, што навуковая праца мае нейтральны характар з пункту погляду этыкі. Прыхільнікі такога меркавання прызнаюць, што адданасць навуцы і выкарыстанне яе метадаў нясе пячатку пэўнага маральнага абавязку, але адначасова адмаўляюць навуцы ў канчатковай маральнай скіраванасці. Навука — гэта толькі адзін са шляхоў і механізмаў руху, метад набыцця ведаў, яна ў аднолькавай ступені з’яўляецца носьбітам самых розных каштоўнасцяў. У палітычнай тэорыі няма месца спробам замацаваць перавагу адной сістэмы каштоўнасцяў над другой, паколькі ўсе навуковыя намаганні павінны быць зразумелыя ўсім навукоўцам, а адзінай аб’ектыўнай сістэмы каштоўнасцяў у нас няма. Паводле вызначэння Брэхта, навуковы шлях прыводзіць нас толькі да суб’ектыўных сімпатый асобных індывідуумаў.
Такім чынам, падабенства паміж канцэпцыяй рэлятывізму навуковых каштоўнасцяў і вялікаю часткай сучаснай тэорыі дэмакратыі відавочнае. Абедзве спрабуюць раздзяліць метад і канчатковыя мэты. Гэта не значыць, што аналогіі паміж пераважным поглядам на дэмакратыю і названай трактоўкай навукі поўныя — зусім не, але іх узаемапранікненне і ўзаемаўплыў істотныя. Можна сказаць, што абедзве з’явы дэманструюць фундаментальную нявызначанасць, якая вынікае з немагчымасці паспяхова падступіцца да асноўных праблем этыкі і логікі. I хоць большасць абаронцаў «працэдурнага» погляду на дэмакратыю і рэлятывізм навуковых каштоўнасцяў з акадэмічных колаў прызнаюць, што ў рэшце рэшт ім прыйдзецца абгрунтоўваць сваё разуменне перавагі дэмакратыі альбо навукі пераканальнымі аргументамі, яны не надаюць сваім сістэмам нейкіх прадвызначаных мэтаў, якія б, апроч таго, падпарадкоўвалі 6 сабе астатнія. Сярод тэарэтыкаў дэмакратыі гэты пункт погляду эмацыянальна падае Генры Б. Маё:
Дэмакратыя не ставіць ніякай зацверджанай навукаю «мяжы»' для чалавека і не служыуь дасягненню ўсёпадпарадкавальнай мэты, формы Дабра, канчатковай
ідэі. У яе ёсць свае прынцыпы развіцця са сваімі асаблівасцямі, ёсць неад’емныя ад сістпэмы каійтоўнасці, ёсць тыповы характар, які яна нясе ў сабе і развівае. У гэтых рамках магчыма выкарыстанне дэмакратыі для дасягнення мэтаў, якія мяняюцца з часам... Вобласць палітычных і сацыяльных мэтаў у дэмакратыі застаей,ца адкрытай і неакрэсленай4.
Прызвычаіцца да такога — і аналагічных — сцвярджэнняў наконт навукі цяжка з той прычыны, што нам прапануецца разглядаць як добрага дэмакрата таго, хто шмат значэння надае асобным працэдурным правілам. Як лічыцца, працэдурныя правілы разам складаюць дэмакратыю і не маюць пры гэтым вышэйшага матыву. Цяжка прызнаць асэнсаванасць аргумента, у якім сцвярджаюцца дэмакратычныя працэдуры, але не прадугледжваецца ажыццяўленне нейкай вышэйшай мэты, як, напрыклад, дасягненне цывілізаванасці ці шчасця. Прызнанне аргумента такога кшталту, здаецца, будзе азначаць вельмі няпэўнае размежаванне мэтаў і сродкаў. Па пераканальным сцвярджэнні Джона Д’юі, канчатковыя мэты трэба ацэньваць па тых сродках, якія выкарыстоўваюцца дзеля іх дасягнення. I наадварот, сродкі з’яўляюцца частковым дасягненнем мэт. Іншымі словамі, і «мэты», і «сродкі» — гэта ўсяго толькі два погляды на адзін і той самы працэс бесперапыннай мэтанакіраванай дзейнасці. Зноў жа, паводле вызначэння Дж. Д’юі, «мэта ёсць назва шэрагу дзеянняў, якія разглядаюцца ў сукупнасці... Сродак ёсць назва таго ж шэрагу дзеянняў, узятых паасобку»5. Метады дэмакратыі, такім чынам, немагчыма адрозніць ад вынікаў — бліжэйшых і прадказальных або далёкіх і непрадбачных, якія гэтыя метады ўтрымліваюць у сабе і набліжаюць. Нельга сказаць, што Г. Маё не заўважае гэтай ідэі, але ён упарта не бачыць, як яна ставіць пад сумненне ўвесь яго падыход да дэмакратыі.