Двор у Туганавічах
Валерый Шаблюк
Выдавец: Полымя
Памер: 48с.
Мінск 1996
Валерый Шаблюк
I !№)Р
ТУГАНАВІЧАХ
МІНСК полымя 1995
ББК 83.3 (4Бен) — 8 Міцкевіч
ШІЗ
УДК 882.6.09+929 Міцкевіч
Шаблюк В. У.
ТТТ 13 Двор у Туганавічах.— Мн.: Полымя, 1996.—48 с.: іл.
ISBN 9850700769.
Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго жыхароў у лёсе славутага паэта.
Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, усіх, хто зацікаўлены мінулым нашай Бацькаўшчыны.
Ш
8820600900—027 ,₂ ^ М306(03)—95
ISBN 9850700769
© В. У. Шаблюк, 1995
УСТУП
Ці даводзілася табе, шаноўны чытач, наведваць старыя, пакінутыя людзьмі селіійчы? Па рослыя бэзам пагоркі, дзе пад густой муравой хаваюцца падмуркі колішніх фальваркаў і зас ценкаў. Абкружаныя ліпавымі прысадамі старасвецкія двары, дзе нерухомая вада ставоў адлюстроўвае руіны былых палацаў. Калі так, то ты, напэўна, успомніш тую непаўторную ауру, што пануе ў гэтых мясцінах. Яна вымушае цябе, можа, упершыню ў жыцці, задумацца аб сваіх далёкіх продках, над мінулым сваёй зямлі, нарэшце, аб сваім месцы на ёй.
Колькі ж такіх пакінутых сялібаў раскідана па розных кутках Беларусі? Жыццё даўно пакінула гэтыя месцы, але яны засталіся існаваць у пісьмовых крыніцах, назвах урочышчаў, народных паданнях. А колькі вялікіх людзей упершыню ўбачылі свет у гэтых маленькіх паселішчах! У беларускіх дварах, фальварках, засценках на радзіліся Т. Касцюшка, М.К. Агінскі, А. Міцкевіч, В. ДунінМарцінкевіч, С. Манюшка, У. Сыра комля, К. Каліноўскі, Я. Колас, Я. Купала і іншыя славутасці. Ураджэнец Наваградчыны пісьменнік і фатограф Ян Булгак пісаў: «Кожны двор быў своеасаблівым светам, цэлым каралеўствам, але ягоны кароль быў адначасова і яго першым працаўніком, апранутым ва ўбранне заможнай сціпласці... Зямянін сядзеў на сваёй зямлі не таму, што так было зручна і выгадна, але таму, што так рабілі дзесяткі яго прадзедаў, што ён не ўмеў і не хацеў жыць інакш ».
Аднаму з такіх куточкаў беларускай зяжлі і прысвечана наша кніга.
Туганавічы... Месца вялікага кахання Адама
3
Міцкевіча. Менавіта тут паэт перажыў самыя шчаслівыя хвіліны свайго жыцця і тут жа раз вітаўся са сваім шчасцем.
Там, дзе страчаліся шчаснай парою,
Дзе расставаліся сумнай хвілінай,
Буду заўжды неразлучным з табою, Бо ўсюды частку душы я пакінуў...
А. Міцкевіч. «Да М*** (Марылі)».
Пераклад М. Танка.
Сёння ад колішняй сядзібы захаваліся толькі векавыя дрэвы парка з ліпавай «альтанкай» Ма рылі, пакрытыя дрыгвой ставы, ды ледзь прык метныя падмуркі асобных будынкаў. А зараз зазірнем у мінулае гэтай мясціны.
ПАЧАТКІ ГІСТОРЫІ
Я душою ў радзімеразліўся да скону, Сам прыняў яе дуіау, Край і я — неадлучны...
А. Міцкевіч. «Дзяды».
Пераклад М. Лужаніна
Былая сядзіба Туганавічы знаходзіцца ў самым цэнтры Наваградскага ўзвышша, аднаго з найбольш маляўнічых куткоў нашай Бацькаўшчыны. Гэтая мясцовасць знаходзіцца на поўначы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, на мяжы з Карэліцкім раёнам Гродзенскай вобласці. Прырода паклапацілася аб стварэнні тут добрых варункаў для жыцця людзей. Ураджайныя глебы. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы. Хваёвыя і дубовыя нушчы са мноствам жывёл і птушак. Шматлікія рэчкі, што разбягаюцца адсюль па розных напрамках, a потым вяртаюцца да Нёмана. Раскошны кілім лугоў уздоўж рачных далінаў. Каралева беларускіх азёр Свіцязь са сваім непаўторным мікрасветам. У мінулым Наваградскае ўзвышша было з усіх бакоў абкружана цяжкапраходнымі багнамі. Яны служылі ў якасці першага, створанага самой прыродай ахоўнага пояса для жыхароў гэтага своеасаблівага «вострава».
Людзі з’явіліся ў ваколіцах Туганавіч яшчэ ў IX \ тысячагоддзях да н. э. Адно з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Беларусі выяўлена археолагамі на берагах возера Свіцязь. Яго адкрыў у 70ыя гг. XIX ст. Ян Завіша. Даследчык дадзенага помніка Н. Гурына адносіць яго існаванне да эпохі верхняга палеаліту і мезаліту. Актыўнае асваенне Наваградскага ўзвышша адбы
5
Гарадзішча ля вёскі Сёгда (Карэліцкі раён). Фота Л. Калядзінсказсі
Курганы ля вёскі Скрышава (Карэліцкі раён). Фата Л. Калядзінскага
валася і ў наступныя гістарычныя эпохі — неаліце, бронзавым і раннім жалезным веку.
Па свайму этнічнаму складу ў I тысячагоддзі н. э. мясцовае насельніцтва належала да балцкіх плямёнаў. Пацверджаннем гэтаму служаць некаторыя гідронімы і тапонімы рэгіёна, што маюць выразнае балцкае паходжанне (Неўда, Сваротва, Сэрвач, Шчара, Аболішкі, Шантары, Яцвезь і інш.). У канцы I ст. н. э. з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу ў Наваградскую зямлю пачынаюць пранікаць першыя групы ўсходнеславянскага насельніцтва (дрыгавічы, крывічы, часткова валыняне). Славянская каланізацыя асабліва павялічваецца на працягу XI—XIII стст. Апорнымі пунктамі рассялення славянскіх плямёнаў на балцкіх землях з’яўляліся ўмацаваныя паселішчыгарадзішчы. Для гэтай мэты выкарыстоўваліся як даўнейшыя гарадзішчы саміх балтаў, так і новаствораныя. У радыусе некалькіх кіламетраў ад Туганавіч размяшчаюцца гарадзішчы каля вёсак Варонча, Застарынне, Пурневічы, Радагошча, Сёгда, гарадскога пасёлка Гарадзішча. Пра інтэнсіўнасць засялення рэгіёна ў XI—XIII стст. сведчаць таксама шматлікія курганныя могільнікі (возера Свіцязь, вёскі Грачыхі, Мондзіна, Плужыны, Саленікі, Скрышава). Да XIV ст. больш шматлікае і арганізаванае славянскае насельніцтва паступова асімілявала тутэйшых жыхароўбалтаў. Аднак балцкія ўплывы ў матэрыяльнай культуры, мове, народных звычаях яшчэ доўгі час захоўваліся на Наваградчыне. Нават у XIX ст. яе жыхароў можна было заўсёды пазнаць па іхняй своеасаблівай, мілагучнай мове.
У XIII ст. шчыльна заселеная і эканамічна развітая Наваградская зямля становіцца ядром фар
8
міравання Вялікага княства Літоўскага. ТТі не з гэтых часоў бярэ свой пачатак тая высокая нацыянальная і грамадзянская свядомасць, той патрыятызм, які ўвасобіўся ў наступныя стагоддзі ў постацях Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі, Яна Чачота, Уладзіслава Борзабагатага і іншых слынных ураджэнцаў Наваградчыны.
ДАКУМЕНТЫ СВЕДЧАЦЬ
На старонках пісьмовых крыніц назва «Туганаўчы», «Туганава» ўпершыню з’яўляецца ў часы праўлення вялікага князя літоўскага Казіміра (1440—1492). 10 чэрвеня 1471 г. маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганаўчы (Туганава) сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Вядома, што перад Няміравічам уладальнікамі Туганавіч былі паны Юшка і Івашка Гойцавічы.
Іван (Івашка) Гойцавіч у 1452—1454 гг. з яўляўся намеснікам віцебскім, а пазнейшыя звесткі пра яго адносяцца да 1455 і 1459 гг. Каму належала сяло да Гойцавічаў невядома, але назва паселішча мае, безумоўна, ўсходняе (татарскае) паходжанне ад імя Туган. Невыпадкова А. Міцкевіч выкарыстаў гэта імя для аднаго з персанажаў балады «Свіцязь». У гістарычнай і краязнаўчай літаратуры таксама неаднаразова падкрэслівалася, што першымі ўладальнікамі зямель у гэтай мясцовасці з’яўляліся князі Туганы. На карысць гэтага сведчаць і адзначаныя ў дакументах 1566 і 1570 гг. урочышчы Ардынка (Ардынцоўшчына),
2. Зак. 5713 9
Татароўшчына, а таксама «гай альховы за татарамі», што размяшчаліся паблізу Туганавіч.
Пасля смерці Мікалая Няміравіча (памёр каля 1489 г. — В. Ш.) Туганавічы сталі ўласнасцю вялікага князя літоўскага Казіміра. У 1510 г. яго сын Жыгімонт I выдае прывілей на сяло Туганавічы двараніну Сямёну Іванавічу. 3 гэтага прывілея вядома, што Сямён Іванавіч трапіў у палон у Маскву, дзе правёў дзевяць гадоў. Пасля вяртання з Масковіі ён просіць вялікага князя даць яму людзей сяла «на імя Туганавічы». Што ж нам вядома з пісьмовых крыніц пра гэтага чалавека? Высветлілася, што Сямён Іванавіч з’ўляўся выхадцам са знакамітага княжацкага роду Масальскіх, якія мелі свой уласны герб ад 1500 г. Упершыню ён згадваецца ў дакументах канца XV ст. у спісе смаленскіх князёў і баяр. У 1496 г. Сямён і Дзмітрый Іванавічы ўдзельнічаюць у судовай справе супраць свайго роднага брата Фёдара за права валодання маёнткамі іхняга дзядзькі Андрэя Сямёнавіча^ Вядомы даследчык княжацкіх і шляхецкіх родаў Вялікага княства Літоўскага Юзаф Вольф лічыў, што Сямён і Дзмітрый неўзабаве эмігравалі ў Масковію, дзе сталі заснавальнікамі роду князёў КлубковыхМасальскіх. Аднак меркаванні Вольфа, прынамсі ў дачыненні да Сямёна Іванавіча, з яўляюцца памылковымі. Пасля палону, у які Сямён Іванавіч трапіў, верагодна, у 1500 г. падчас бітвы на рацэ Ведраша, ён вяртаецца ў Вялікае княства. Жыгімонт I дазваляе Сямёну Іванавічу стаць уладальнікам Туганавіч з усімі людзьмі і пустаўшчынамі навечна «...как держалн Юшко н Нвашко Гоцевнчн н пан Мнколай Немнровнч н отец наш н мы». Паводле прывілею, Туганавічы не ўяўлялі сабой тады кампактнага паселішча, а складаліся з 14
10
Герб Туганоўскіх «Масальскі»
асобна размепгчаных «службаў», у кожную з якіх мог уваходзіць адзіндва ці некалькі двароў.
Аднак Сямёну Іванавічу не давялося спакойна валодаць атрыманымі землямі. Хутка з прэтэнзіямі на іх выступілі наваградскія баяры Грынь і Еська Цяраевічы. У 1514 г. яны скардзяцца вялі
11
каму князю на Сямёна Іванавіча, які «...отннмает пяпту отчнзну н не велнт ее пахать, а мы вместе с боярамн новгородскнмн служнлн боярскою службою, на войну ходнлн, а тую землю дал предкам нашнм пан Нвашко Гоцевнч...» У адказ на скаргу Сямён Іванавіч даводзіў, што ён атрымаў ад гаспадара (Жыгімонта I. — В. Ш.) зямлю ў Туганавічах навечна і паказваў ягоны прывілей. Цяраевічы ж даказвалі перад ваяводам навагародскім Янам Забярэзінскім (займаў гэтую пасаду з лютага 1509 г.), што яны мелі права на Туганавічы і таксама прадставілі прывілей за подпісам гаспадара (напэўна, Казіміра. — В. Ш.). Такім чынам, недзе ў другой палове XV ст. продкі Грыня і Еські атрымалі землі ў Туганавічах. Аднак у 1510 г. гэтая зямля з’яўлялася ўжо ўласнасцю вялікага князя Жыгімонта I, які і перадаў яе Сямёну Іванавічу. Узнікла канфліктная сітуацыя, калі абодва бакі мелі юрыдычнае права на адну і тую ж зямлю. У гэтых умовах Жыгімонт I прапануе наступны «кансэнсус». Ён дазваляе Цяраевічам узараць зямлю, сабраць з яе ўраджай жыта і ярыны і пакінуць яго на полі. Пасля гэтага суддзі ў прысутнасці Еські, Грыня і Сямёна Іванавіча павінны на месцы вырашыць пытанне аб уладальніку зямлі, які і стане гаспадаром зжатага збожжа. Справа ў рэшце рэшт вырашаецца на карысць Сямёна Іванавіча, бо 30 студзеня 1529 г. Жыгімонт I выдае яму яшчэ адзін прывілей на Туганавічы. 3 гэтага дакумента мы даведваемся аб некаторых новых фактах, што датычацца гісторыі ўладання Туганавіч. Высвятляецца, што маёнтак тут у свой час завяшчаў Сямёну Іванавічу ягоны бацька. Але калі Сямён Іванавіч трапіў у палон, гэта спадчына была ўзята дзяржавай («на скарб»). Такім чынам, ста
12
новіцца зразумелым, чаму менавіта Сямёну ІванаÐ