• Газеты, часопісы і г.д.
  • Двор у Туганавічах  Валерый Шаблюк

    Двор у Туганавічах

    Валерый Шаблюк

    Выдавец: Полымя
    Памер: 48с.
    Мінск 1996
    23.39 МБ
    А. Міцкевіч. «Сябрам». Пераклад А. Зарыцкага)
    
       Успаміны пра Туганавічы і сваё першае каханне не пакідалі Міцкевіча ўсё жыццё. Пазней ён пісаў: «Можа Бог не дасць больш такога жыцця, але мы мусіць штонебудзь зрабіць, каб захаваць гэтае народнае зерне і даць адчуць усю яго каштоўнасць. Мне давялося шчодра пазнаць такое жыццё, асабліва ў доме Верашчакаў (Туганавічы, Плужыны), куды ў кампаніі Тамаша Зана і іншых мы прыязджалі на вакацыі. Цэлыя ночы ў лясах, над азёрамі». Прырода і людзі Туганавіч займаюць значнае месца ў творах паэта. Ен захаваў у сваёй памяці маляўнічыя бярозавыя гаі і векавыя дубровы, своеаблічныя наваградскія засценкі і аколіцы, драўляныя каплічкі на вясковых могілках, старасвецкія корчмы пры гасцінцах, паданні мясцовага люду і імёны, імёны, імёны. Міхал Верашчака, якому Міцкевіч прысвяціў баладу *Свіцязь», добра ведаў гісторыю свайго роднага краю і мог гадзінамі распавядаць пра радаводы мясцовай шляхты. На сценах ягонага пакою вісела старажытная зброя і даспехі, якія нагадвалі пра колішнія бітвы і перамогі. У Туганавічах і суседніх з імі дварах, фальварках і засценках паэт сустракаўся з жывымі яшчэ сведкамі «эпохі Рэйтана і
    
    
    34
    
    Мураванка Адама Міцкевіча» ў Туганавічах
    
    Касцюшкі». Шмат цікавага Адам мог пачуць ад старога Стэфана Верашчакі, падкаморага наваградскага ў 1799—1812 гг., роднага дзядзькі Міхала, Юзэфа і Марылі. Таму невыпадкова, што творы А. Міцкевіча, а найперш паэма «Пан Тадэвуш» так насычаны гістарычнымі падзеямі, мясцінамі, імёнамі. У часы наведвання туганавіцкіх ваколіц, у паэта ўзнікла і задума паэмы «Дзяды». Вядома, што абрад Дзядоў ён назіраў ля могільнікавай каплічкі, якая стаяла на лясістым пагорку паміж вёскамі Трацэвічы і Мітрапольшчына.
       Ролі Туганавіч у творчасці Адама Міцкевіча прысвечана ўжо шмат старонак у даследаваннях літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў. Асабліва важнае месца ў гэтых працах займае пытанне аб ідэнтыфікацыі Сапліцава — сядзібы Суддзі ў паэме «Пан Тадэвуш». На гэтую ролю ў розныя часы ♦прэтэндавалі» многія двары і засценкі Наваградчыны (Ваўкавічы, Сапліцы, Чамброва, Гарадзілаўка і г. д.). На думку некаторых даследчыкаў (С. Пігонь, В. Баровы, Я. Мілер), Сапліцава з’яўлялася як бы сінтэтычнай мясцовасцю, каторая ўвасобіла ў сябе рысы розных двароў і фальваркаў Наваградскай зямлі. Аднак нам здаюцца больш слушнымі меркаванні Л. ПадгорскагаАколава. Ён задаваў пытанне: якую яшчэ мясціну паэт мог так часта ўспамінаць на чужыне, калі не тую, дзе перажыў адначасова і самае вялікае шчасце і найвялікшую роспач? I сам адказваў на яго: Туганавічы. Акрамя гэтага, несумненна істотнага псіхалагічнага моманту, трэба ўлічваць і шэраг супадаючых тапаграфічных прыкметаў у паэтычным Сапліцаве і рэчаісных Туганавічах (рэчка, два ставы, млын, касцёлкапліца са званіцай). Безумоўна, што ў сваім літаратурным творы Міцкевіч
    
    36
    
    «Дом Марылі» ў Туганавічах
    
    мог выкарыстаць і жывыя ўражанні ад наведвання іншых двароў Наваградчыны. У выніку гэтага на старонках «Пана Тадэвуша» побач з Сапліцавам з’яўляецца стары замак, якога на самой справе не было ў Туганавічах. Руіны замкаў ці гарадзішчы паэт мог назіраць у такіх мясцінах Наваградскай зямлі як Рутка (Радагошча), Варонча, Гарадзечна, Пачапава і іншых. Пры апісанні замка ў Сапліцаве аўтар «Пана Тадэвуша» не мог не прыгадаць і велічнага Мірскага замка. Але асноўны матэрыял для сваёй паэмы Адам Міцкевіч відавочна сабраў падчас знаходжання ў Туганавічах. Паэт, як і іншыя госці Верашчакаў жыў у так званай мураванцы, альбо афіцыне, на сценах якога доўгія гады захоўваліся своеасаблівыя аўтографы — малюнкі і надпісы — многіх знакамітых людзей. Акрамя Міцкевіча і яго сяброў, тут у розныя часы спыняліся вядомы вучоны Бенедыкт Дыбоўскі, гісторык Тадэвуш Корзан, мастак Напалеон Орда, пісьменніцы Эліза Ажэшка, Марыя Канапніцкая. Сядзібны дом уяўляў сабой аднапавярховы мураваны будынак з мансардай і тэрасай на чатырох калонах. Унутраную планіроўку ўтваралі сені, якія традыцыйна размяшчаліся пасярэдзіне, направа ад ўвахода ішлі зала, салон і гасціная, налева — пакой з кабінетам. У вуглавым левым пакойчыку, пад вокнамі якога рос каштан (*пакой пад каштанам»), жыла Марыля. Па паданню, месцам сустрэч Адама і яго сяброўаднадумцаў з’яўляўся вялізны валун, што ляжаў у лясной лагчыне непадалёку ад двара. Ён меў даўжыню каля 4 м, вышыню ў 3 м і шырыню каля 2 м. У гады вучобы ў Віленскім універсітэце (1817—1823) А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, I. Дамейка і іншыя іх сябры і калегі — ураджэнцы Наваградчыны ўваходзілі ў тайныя Ta
    
    38
    
    Камень філарэтаў» (фота канца XIX cm.)
    
    
    варыствы філаматаў і філарэтаў, што прапаведавалі ідэі асветніцтва. Таму за валуном, частка якога захавалася да нашых дзён і замацавалася назва «камень філарэтаў». Ці не гэта мясціна апісана ў паэме «Пан Тадэвуш» пад назвай Святыня Задумы?
           У сярэдзіне камень шарэў, зпад якога крыніца бруіла, шумела і зараз старалася скрыцца ў цень між высокага зелля буйной гушчынёю, якое тут добра расло, бо паілася вадою;
           ...Прыгожае месца, й чуваць толькі мілыя шумы: Тальмена назвала то месца Святыняй Задумы.
    (А. Міцкевіч. «Пан Тадэвуш».
    Пераклад Б. Тарашкевіча)
    
       Апошні раз А. Міцкевіч наведаў Туганавічы ў жніўні 1821 г. Марыля яшчэ да сустрэчы з Адамам была заручана з графам Ваўрынцам Путкамерам і не магла ўжо адмовіцца ад дадзенага яму слова і пайсці супраць волі сям’і. 2 лютага 1821 г. у Туганавічах яна ўступіла ў шлюб з Путкамерам. Старая ліпавая «альтанка», дванаццаць высаджаных у круг ліп, і сёння нагадвае нам аб месцы развітання Адама і Марылі.
    
           Альтанка! Шчасця майго калыбель і магіла! Тут спаткаўся, тут і развітаўся...
    (А. Міцкевіч. «Дзяды» )
    
       Глыбіню пачуццяў паэта да Марылі адлюстроўваюць ягоныя лісты. «Каханая Марыя, я цябе шаную і абагатвараю як нябеснае стварэнне. Каханне маё такое нявіннае і боскае, як яго прадмет... Ты мой анёл — захавальнік усюды прысутны. Асцерагаюся, каб нават у думках, не пак
    
    
    40
    
    рыўдзіць цябе...» (з ліста А. Міцкевіча да М. Путкамер ад 17 кастрычніка 1822 г.). 4 студзеня 1832 г. у лісце да Ігната Дамейкі Адам Міцкевіч піша: «Твой ліст даўнейшы, смутны, атрымаў у Рыме. Было там колькі слоў ад Марыі. Від яе рукі прывёў мяне ў такое захапленне, што я плакаў як дзіця, гэта быў першы мой плач пасля развітання з Чачотам і Занам. Мы ніколі ўжо не сустрэнемся. Але скажы Ёй, што яна заўсёды займае ў маім сэрцы такое месца, з каторага Яе ніхто ніколі не адсуне і дзе Яе ніхто не заменіць».
    
    
        АПОШНІЯ ГАСПАДАРЫ
    
       Пасля ад’езду Міцкевіча з Туганавіч маёнтак нядоўга заставаўся ў Верашчакаў. Восенню 1821 г. Марыя пераехала жыць у маёнтак мужа Бальценікі (цяпер Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) і Туганавічы наведвала вельмі рэдка. Міхал Верашчака па тэстаменту бацькі атрымаў суседні фальварак Плужыны і жыў там, займаючы пасаду старшыні Наваградскага павятовага межавога суда. Юзаф, як і некалі раней яго бацька, стаў маршалкам Наваградскага павета. За сумленную службу ў 1825 г. ён быў узнагароджаны ордэнам святога Уладзіміра IV ступені. У 1831 г. Юзаф ажыццяўляе абмен Туганавіч на маёнтак Смольчыцы Наваградскага павета, які належаў Яну Тугано"’скаму, нашчадку колішніх уладальнікаў двара. Кола гісторыі замыкалася. Яна распарадзілася так, што адны з першых уладальнікаў Туганавіч сталі апошнімі гаспадарамі маёнтка. У 1844 г. уладальнікам маёнтка становіцца пляменнік Яна Канстанцін. Тады ў склад двара ўваходзіла
    
    
    41
    
    79 сялянскіх гаспадарак, у якіх налічвалася 46 валоў, 171 карова, 53 авечкі, 357 свіней, 209 вулляў з пчоламі.
       Зямельныя ўладанні маёнтка ахоплівалі 274 маргі сядзібнай зямлі, 1953 маргі ворыўнай, 309 маргоў сенажацяў і 308 маргоў знаходзілася пад лясамі.
       Канстанцін Туганоўскі да прыезду ў Туганавічы скончыў Віленскі універсітэт і працаваў гродзенскім губернскім сакратаром. Яго жонкай была Зоф’я Верашчакава, дачка Юзафа і пляменніца Марылі. Канстанцін з’яўляўся сапраўдным патрыётам сваёй зямлі. Ён разумеў, што валодае гістарычнай мясцінай і клапаціўся аб яе належным стане. Хутка пасля ўступлення ва ўладанне маёнткам у 1848 г. К. Туганоўскі спрабаваў пабудаваць на мясцовых могілках капліцу ў гонар сваіх прЬдкаў. Але яго высакародныя намеры сустрэлі нязгоду праваслаўнага духавенства і не былі здзейснены. У архіўных справах захаваўся праект капліцы, якая магла б упрыгожыць Туганавічы. У 1860 г. К. Туганоўскі паставіў бюст А. Міцкевіча ў «альтанцы». Ен старанна даглядаў бярозу, якую па паданню пасадзіў паэт на адным з узгоркаў у парку. У 1861 г. Туганавічы наведаў сын Адама Уладзіслаў.
       Многія жыхары Наваградчыны прымалі актыўны ўдзел у вызваленчым паўстанні 1863— 1864 гг. на Беларусі, Літве і Польшчы супраць царызму. К. Туганоўскі быў абраны акруговым начальнікам паўстанцаў. У ягоным маёнтку дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі. У 1864 г. К. Туганоўскага арыштавалі і кінулі ў віленскую вязніцу, дзе ён і памёр падчас следства. Нешчаслівы лёс выпаў і на іншых членаў сям’і. Яшчэ ў
    
    42
    
    Altana w ogrodzic w Tulianowiczach.
    
    «Альтанка» y туганавіцкім парку (малюнак другой паловы XIX cm.)
    
    
    дзяцінстве памёрла дачка Канстанціна Марыя. У 1879 г. памірае Зоф’я, у 1881 г. — 18гадовая дачка Ядвіга, у 1822 г. — яе 23гадовая сястра Канстанцыя (па мужу — Цывіньская), а праз некалькі месяцаў — 3гадовая дачка Канстанцыі Зося. Маёнтак перайшоў да чацвёртай дачкі Канстанціна і Зоф’і Юзэфы, якая і стала апошняй уладальніцай Туганавіч. Як і яе бацька, Юзэфа прыкладала шмат намаганняў для захавання памятных мясцін сядзібы. Пры ёй тут з’явіліся мемарыяльныя дошкі, даглядаліся парк, жылыя і гаспадарчыя будынкі. У сядзібным доме размяшчалася бібліятэка, збор твораў жывапісу, нумізматычная калекцыя, беражліва захоўваліся два томікі паэзіі А. Міцкевіча з аўтографамі аўтара і некаторыя асабістыя рэчы Марылі. У канцы XIX — пачатку XX ст. Туганавічы штогод наведвалі сотні людзей. Перад першай сусветнай вайной тут яшчэ існавалі «мураванка», сядзібны дом, аранжарэя, капліца з магіламі Верашчакаў, Туганоўскіх, Цывіньскіх і іншых мясцовых шляхціцаў. Вабіў сваёй прыгажосцю пейзажны парк з алеямі грабаў, ліп, клёнаў, ясеняў, дубоў. Ён займаў плошчу каля 5 га. Але ў 1915 г. Туганавічы апьінуліся якраз на лініі расійскагерманскага фронту. Тэрыторыя маёнтка была скапана акопамі і бліндажамі, многія з векавых дрэў парка высечаны, а ад будынкаў засталіся адны руіны. Юзэфе Туганоўскай ужо не стала сіл аднавіць маёнтак. Аднак да апошніх дзён жыцця яна марыла аб адраджэнні Туганавіч. У тэстаменце яна завяшчала Туганавічы дзяржаве і прасіла аб адкрыцці тут доследнай станцыі і земляробчай школы. За заслугі перад дзяржавай Юзэфа Туганоўская ўзнагароджана ордэнам «Polonia Restituta». Незадоўга перад смерцю ўладальніцы
    
    44
    
    (6691)
    
    Brzoza Micklcwicza w Tubanowlczacb.
    
    Бяроза Адама Міцкевіча ў туганавіцкім парку (малюнак другой паловы XIX cm.)
    
    маёнтка яе наведаў прэзідэнт Польшчы. У 1930 г. апошняя з Туганоўскіх Ð