Двор у Туганавічах
Валерый Шаблюк
Выдавец: Полымя
Памер: 48с.
Мінск 1996
²ічу Жыгімонт I пажалаваў Туганавічы пасля вяртання з палону. Адзначаны прывілей утрымлівае звесткі і пра тэрыторыю, што ўваходзіла ў склад тагачаснага двара: «...з людзьмі... уПрудах наімя Даіса Алішковіча, Кавалёўці Скітэрычы, пустаўкі Ігнатоўшчына і Яўхімаўшчына ў Стрэльніках, пашня дворная і сенажаць Цэрквішча, каля яго людзей Туганавічы...» Акрамя гэтага, Сямёну Іванавічу была пажалавана «карчма вольная мядовая і піўная ў месцы Цырыне», поле варанецкае і дзве пустаўшчыны, якія надаў яго бацьку Ян Забярэзінскі (намеснік наваградскі ў 1496—1498 гг. — В. Ш.).
Згаданыя дакументы сведчаць, што ўжо ў першы перыяд існавання Туганавіч гэта ўладанне было ўласнасцю некалькіх родаў і, верагодна, не ўяўляла сабой адзінага цэлага.
У 1566 г. у маёнтку Туганавічы ў сувязі з правядзеннем у Вялікім княстве Літоўскім аграрнай рэформы адбыўся падзел зямлі (валочная памера). У гэты час двор належаў сынам Сямёна Іванавіча Міхаілу і Івану, якія ўжо насілі прозвішча Туганоўскіх. У склад маёнтка ўваходзілі пяць сёлаў: Маневічы, за якімі было замацавана 22 валокі¹ зямлі, Ясенец (26 валок), Стрэльнікі (9 валок), Рудашэвічы (9 валок 1 морг² 17 прутоў³), Пруды (8 валок 27 маргоў 20 прутоў). Туганавіч у гэтым спісе няма. Як вядома, згодна з «Уставай на валокі», прадугледжвалася ўзбуйненне сельскіх пасе
¹ Валока = 30 маргоў = 21,36 га.
2 9
Морг = 0,71 га = 7100 м .
3 9
Прут = 23,7 м“.
13
РАДАВОД ТУГАНОЎСКІХ ГЕРБУ «МАСАЛЬСКІ»
САМУЭЛЬ пам. пасля 1716
зося 1879—1882
лішчаў. Паасобку размешчаныя двары пераносіліся ў адзін населены пункт. Відавочна, што ў перыяд паміж 1510—1566 гг. туганавіцкія службы таксама былі далучаны да аднаго з сёлаў уладання. Сярод іх тры сялы (Маневічы, Ясянец, Стрэльнікі) мелі кампактную забудову ў межах аднаго паселішча. А сёлы Рудашэвічы і Пруды, як раней Туганавічы, складаліся з сялянскіх і баярскіх гаспадарак (у Прудах, акрамя іх, яшчэ двор млынара), якія існавалі ў выглядзе асобных пасёлкаў. Сялянскія сядзібы («селішчы») у Прудах займалі плошчу ад 16 прутоў да 1 морга 5 прутоў. У сёлах, спланаваных паводле «Уставы на валокі», вясковыя двары мелі прыкладна аднолькавыя памеры. На землях, што апынуліся за межамі вясковых надзелаў, засноўваліся засценкі, якія арандавала дробная шляхта.
У выніку валочнай памеры абсалютная большасць гаспадароў у сёлах атрымала па адной валоцы зямлі. У сяле Рудашэвічы, якое ў асноўным засялялі баяры, памеры ворыўнай зямлі ў гаспадарках вагаліся ад 1 валокі 12 прутоў да 1 валокі 29 маргоў 7 прутоў, гэта значыць практычна да 2 валок. У сяле Пруды большая частка зямельных надзелаў мела памеры ў 25—26 маргоў.
У 1570 г. туганавіцкі маёнтак быў падзелены паміж Міхаілам і Іванам Туганоўскімі. У гэты час у Туганавічах існавалі два панскія двары. ♦ Двор стары» ўзнік, напэўна, яшчэ ў другой палове XV ці ў пачатку XVI ст. Другі двор, каля якога, як адзначана ў дакуменце, дзейнічаў млын, сфарміраваўся на працягу першай паловы XVI ст. На гэтым месцы ён працягваў развівацца і ў наступныя стагоддзі. Яшчэ адзін падзел Туганавіч адбыўся ў 1595 г. паміж сынамі Івана — Андрэем, Станісла
16
вам, Іванам (Янам) і Мікалаем. У выніку гэтых драбленняў у XVII ст. Туганавічы аказаліся падзеленымі на некалькі частак. Так, у 70ыя гг. XVII ст. уладальнікамі маёнткаў і двароў у Туганавічах з’яўляліся Стэфан Данейка, Самуэль Туганоўскі, Казімір і Багуслаў Нарніцкія, Ян Касцянецкі, Аляксандр Камароўскі. У гэты час Туганавічы межаваліся з фальваркам Быковічы, які належаў кіеўскаму мітрапаліту Габрыэлю Календу. Гэтае суседства, мяркуючы па справе, што разглядалася ў Галоўным Літоўскім Трыбунале 20 чэрвеня 1673 г., не заўсёды было мірным. Уладальнікі Туганавіч скардзіліся на Г. Календу ў сувязі з гвалтоўным наездам яго падданых на сенажаць Даволеў Бераг, дзе 12 коп сена было спалена, частка скінута ў раку Сэрвач і 10 вазоў вывезена, а таксама на пабудову мітрапалітам млына на такім месцы, што ад гэтага затапіліся землі, дарогі і млын пана Туганоўскага. У сваю чаргу Г. Календа абвінавачваў Данейку, Туганоўскага і іншых у тым, што яны 9 траўня 1671 г. «...з не малою грамадою людей свавольных, челедей н подданых нх мйлостн, с стрельбою огннстою н нным розным оружьем, до бою належачнм, чоловека до колько десять, трнбом жолнерскнм, моцно кгвалтом... на млын жалуючнх, на реце Сервечн будучнй... найстье н наеханье н оного неслушне н неналежне кгвалтом ... зруннованье, посеченье, розкнданье н до іценту знесенье, спусту розкопанье, желез н нного начння, до того млына належачого, также мукн, збожа розного ... забранье н до домов свонх запроваженье».
Паводле завяшчання Самуэля Туганоўскага ад 11 сакавіка 1682 г., маёнтак атрымалі ў спадчыну яго сыны Казімір, Ян, Павел і Габрыэль. У першяй
3. Зак. 5713
17
траціне XVIII ст. Туганавічамі валодалі сын Паўла Самуэль і сыны апошняга Адам і Юзаф.
У пачатку XVIII ст. Самуэль і Зоф я Гуганоўскія заснавалі ў Туганавічах невялікую драўляную царкву святой Пракседымучаніцы, якая з’яўлялася філіяй Цырынскай царквьь У 1730 г. Адам і Юзаф прадаюць маёнтак свайму сваяку Станіславу Туганоўскаму. Сын Станіслава Казімір у сваю чаргу прадае Туганавічы ў 1755 г. ксяндзу Ігнацію Вішнеўскаму. Другая частка Туганавіч у першай палове XVIII ст. належала Трызнам і Азарычам. У сярэдзіне XVIII ст. уладальнікамі гэтай часткі двара становяцца Верашчакі.
Верашчакі гербу «Касцяша» былі старажыг ным баярскім родам, які паходзіў з Кобрынскай зямлі. Найбольш раннія звесткі пра іх датуюцца пачаткам XVI ст. У 1524 г. вялікі князь літоўскі Жыгімонт I выдае прывілей Богушу, Мішку, Стэцку, Івану і Сеньку Верашчакам на маёнтак Камень у Кобрынскім павеце навечна «за верную службу». Ад згаданага тут Сенькі (Сямёна) і выводзіцца род тых Верашчакаў, якія сталі ўладальнікамі Туганавіч. Сын Сямёна Іван пакінуў свае ўладанні ў спадчыну Івану і Канстанціну. Унук Канстанціна Філіп, скарбнік брэсцкі, купіў у 1706 г. у Міхаіла Булгака маёнтак Гутоўшчына ў Наваградскім павеце, які размяшчаўся непадалёку ад Туганавіч. У 1736 г. ён адпісаў гэты маёнтак свайму сыну Францішку, скарбніку брэсцкаму, а потым падчашаму наваградскаму. V 1758 г. Францішак набыў у Азарычаў за 39 тысяч злотых двор Туганавічы. Такім чынам, у другой палове XVIII ст. маёнтак Туганавічы складаўся з дзвюх частак. Адной з іх валодалі Вішнеўскія, a другой — Верашчакі. Вішнеўскім належалі сёлы
18
Герб Верашчакаў «Касцяша»
Туганавічы Падгайная, Пруды і частка (2 двары ў 1777 г.) Рудашоў (раней Рудаіпэвічы), а Верапгчакам — Туганавічы Карчова, Стрэльнікі, Трацэвічы і большая частка Рудашоў (11 двароў у 1777 г.).
У 1778 г. Вішнеўскія прадаюць сваю частку маёнтка маршалку (раней падчашаму) наваградскаму Антону Верашчаку, сыну Францішка. 3 гэтага часу Верашчакі, злучыўшы Туганавічы ў адно цэлае ўладанне, сталі яго адзінымі гаспадарамі.
19
РАДАВОД ВЕРАШЧАКАЎ ГЕРБУ «КАСЦЯША
Паводле некаторых звестак, у другой палове 80ых гг. XVIII ст. Туганавічы наведваў генерал, будучы начальнік паўстання 1794 г. Тадэвуш Касцюшка, які прыходзіўся далёкім сваяком Верашчакам.
Найбольш падрабязная інфармацыя пра колішнія сёлы Туганавіцкага маёнтка ўтрымліваецца ў інвентарах 1777 і 1778 гг. Гэтыя дадзеныя адносяцца перадусім да той часткі маёнтка, якая належала Вішнеўскім (Падгайная, Рудашы, Пруды). У сяле Падгайная ў 1777 г. налічвалася 26 двароў. Зямельныя надзелы былі роўныя 18,5 валокі. Пры гэтым 17 гаспадароў мелі паўвалокі зямлі, 8 гаспадароў — 1 валоку і 1 гаспадар — 2 валокі. Статак у сялянскіх гаспадарках складаўся з 22 коней і 46 валоў. Як бачым, асноўнай цяглавай сілай служылі валы. 3 26 двароў толькі адзін заставаўся без рабочай жывёлы. У 1778 г. колькасць двароў у Падга#най павялічваецца да 28. Рудашы у 1777 г. аб’ядноўвалі 13 двароў, а сяло Пруды, дзе ў той час жылі баяры,— 4 двары. 3 кожнай валокі зямлі мужчыны азначаных сёлаў былі павінны адрабляць па тры дні паншчыны на тыдзень на працягу ўсяго года, а жанчыны — зімой, вясной і восенню па чатыры дні на тыдзень, а з 16 ліпеня і да завяршэння збору ўраджаю з палёў і агародаў __па шэсць дзён. 3 паўвалокі зямлі паншчына для мужчын складала два дні на тыдзень увесь год, для жынчын зімой, вясной і восенню — два дні, а ўлетку — тры дні. 3 валокі зямлі на карысць двара трэба было прынесці каплуна, арэхі, грыбы і ягады на суму ў 4 злотыя, а з паўвалокі — 2 злотыя. Чынш з валокі плаціўся ў памеры 24 злотых, з паўвалокі — 12 злотых. Акрамя таго, падданыя зімой і летам выходзілі па чарзе на варту двара,
22
на шарваркі¹ па ўладкаванню грэбляў, а вясной і восенню пастаўлялі падводы для перавозкі зерня і прадуктаў. Тыя з сялян, хто мелі пчол, аддавалі ў двор палову сабранага мёду. Як сведчаць больш познія дакументы, Антон Верашчака палічыў такія павіннасці занадта цяжкімі і паменшыў іх.
У другой палове XVIII ст. на тэрыторыі маёнтка дзейнічалі два млыны: адзін на ставе ў сяле Рудашы, а друті — на рэчцы Сэрвач непадалёку ад двара. У 1775 г. у Туганавічах існавалі тры карчмы: у канцы сяла Падгайная на цырынскім гасцінцы (уязная), у сяле Карчова і каля дворнага млына.
Напрыканцы XVIII ст. межы Туганавіцкага маёнтка павялічваюцца за кошт далучаных да яго Антонам Верашчакай сяла Гарбатовічы і фальварка Плужыны з аднаіменным сялом. Паводле «рэвізкай сказкі» за 1795 г., у сяле Туганавічы Карчова налічвалася 38 двароў і 156 жыхароў, у Туганавічы Падгайная — адпаведна 30 і 126, у Рудашах — 13 і 53, у Трацэвічах — 2 і 7, у Гарбатовічах — 7 і 37, у Прудах — 2 і 6, у Плужынах — 5 і 31, у Стрэльніках — 2 і 9.
У самім двары акрамя сям’і яго гаспадара Антона Верашчакі жылі 24 чалавекі. Тут служылі шляхціцы Ян Кулакоўскі, Антон Грэгаровіч з жонкай Элеанорай, аканом Міхал Рыхтэр з жонкай Багумілай, сынамі Янам, Юзафам, дачкой Катарынай, плужынскі аканом Францішак Кравец, пані Катарына Тэраевічава, «вольныя людзі» Міхал Ляшчынскі, Антон Астроўскі, «пакаёвыя
Павіннасць па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будынкаў.
23
дзеўкі» Настуся, Крыся, Зося, кухцік Якуб Гута, пастушкі Яська і яго брат Сымон, а таксаÐ