Двор у Туганавічах
Валерый Шаблюк
Выдавец: Полымя
Памер: 48с.
Мінск 1996
¼а дваровыя слугі Каятан Календа з жонкай Настассяй, братамі Францішкам і Якубам, Дзімітры Селімак і «Фёдаравая ўдава».
А цяпер звернемся да апісання самсі’а Туганавіцкага двара паводле інвентароў 1777 і 1778 гг. Дарога ў двор ішла з боку млына. Прк ўездзе размяшчалася падвойная брама. Вакол сядзібы быў узведзены паркан з дылаў (расколатыя ці распіленыя ўздоўж бярвенні). На дзядзінцы знаходзіліся дом упраўляючага (урадніка) з «белай ізбой», тынкаванай глінай, кафлянаю печчу з комінам, спіжаранькай¹ і прыбудаванай да будынка «каморай» для хатняй птушкі. Побач стаялі новыя сырніца, стайня з вазоўняй, двухпавярховы спіхлер² з двума свірнамі, два старыя свірны са склепамі, каморка для захоўвання агародных прыладаў. За гэтымі гаспадарчымі будынкамі размяшчаўся «агарод влоскі» (італьянскі.— В. Ш.), агароджаны парканам. У садзе мясцілася лядоўня.
Жылы сядзібны дом («рум») быў драўляны, двухпавярховы, пакрыты гонтай. Пры ўваходзе размяшчаўся ганак з чатырма лаўкамі, а далей — сені, адкуль па сходах можна было падняцца на другі паверх. Асноўную плошчу на першым паверсе займаў пакой на чатыры акны. Падлога ў ім была з тарціц (піленыя дошкі.— В. Ш.), а сцены
Спіжарня — невялікі пакой у жылым памяшканні, дзе захоўваліся прадуктовыя запасы (мука, крупы, вяндліны і г. д.).
^ Спіхлер, свіран — гаспадарчыя будынкі для захоўвання зерня, іншых сельскагаспадарчых прадуктаў і начыння.
24
«вымаляваны на паперы рознымі фарбамі». Тут стаяла печ з зялёнай кафлі на падмураванню і буфет ля дзвярэй. Па суседству змяшчаўся летні пакой на два акны з комінам, сцены яго таксама ўпрыгожвалі шпалеры. За гэтым пакоем існавала невялікае памяшканне («аптэчка»), з якога вялі дзверы на галерэю. На другім паверсе знаходзіліся маленькі кабінет (адно акно, столік, сцены *бела пафарбаваныя»), спальны пакой (два акны, печ ♦ аьпуглай зялёнай кафлі на падмураванню», комін, тканыя шпалеры на сценах, столік квадратны «пад арэх маляваны», столік акруглы *для кавы», канапа блакітнага колеру, бакавы пакой (акно, столік, канапа «блакітна пафарбаваная», печ, комін) і яшчэ адно памяшканне (тры акны, невялікі буфет пры дзвярах).
За сядзібным домам размяпічаліся другі «вялікі» сад з сажалкай і разнастайныя гаспадарчыя будынкі: мураваная кухня з афіцынай, псярня, сушарня, бровар, абора з васьмю хлявамі, лазня, варыўня, кузня, саладоўня, дзве адрыны, тры стайні, мураваны склеп «для захоўвання гародніны», тры гумны. Непадалёку ад дома, на пагорку, стаяла новая драўляная капліца пад гонтай, з «баняй» (купалам) і двума крыжамі, а побач з ёй — званіца на трох слупах з двума званамі. Унутры капліцы знаходзіўся вялікі, прыгожа ўбраны тканінамі і кветкамі алтар з абразом Божай Маці. Яшчэ чатырнаццаць абразоў і тры карціны ўпрыгожвалі сцены капліцы. Рытуальнае (сакральнае) начынне было прадстаўлена двума драўлянымі ліхтарамі, Бібліяй і Евангеллем, алавяным келіхам, вялікім крыжом.
На беразе ракі, каля абсаджанай вербамі грэблі, круціў свае два колы новы млын пад гонтай. Тут
25
жа стаяла старая са свіранкам і саламянай страхой хата млынара і яшчэ адна хата з сенямі, у якой «шынкар як для шынка, так і для пілнавання млына жыве» і «шопка» (хлеў, пуня. — В. Ш.) з галля.
У спісе розных бытавых рэчаў, што выкарыстоўваліся ў гаспадарцы, адзначым шкляное і фа янсавае начынне, якое вельмі рэдка згадваецца пры апісанні двароў. Гэта «10 фарфур старых, і 12 новых, бутляў дужых 2, бутэлек чорнага іпкла 7, карабінак (графінаў.— В. Ш.) для віна 6, ацтоўнічкаў (начынне для воцату.— В. Ш.) 2, 10 шклянак, кілішкаў 15, келіхаў 4.
3 азначаных інвентароў вынікае, што маёнтак у Туганавічах меў даволі развітую гаспадарчую структуру. Пра гэта сведчыць, найперш, разнастайнасць і шматлікасць гаспадарчых пабудоў. У двары знаходзіліся практычна ўсе неабходныя для апрацоўкі і захоўвання сельскагаспадарчых прадуктаў памяшканні. Побач са старымі будынкамі, у дакументах называецца і дастатковая колькасць новых, што служыць доказам сталага развіцця эканомікі маёнтка. Галоўнай земляробчай культурай з’яўлялася жыта. У 1777 г. было засеяна 48 карцоў¹ азімага і 5 карцоў яравога жыта, у той час як аўса — 8 2/4 корца, ячменя — 7, яравой пшаніцы — 5, азімай — 1, гароха — 1/4 корца. Дваровы статак складаўся з бутая, кароў, цялушак, бычкоў, коней, авечак, бараноў. Належная ўвага ўдзялялася садаводству і агародніцтву. Са
Карэц — старадаўняя беларуская мера сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 102 л.
26
мыя неабходныя прылады працы (напрыклад, сашнікі) маглі вырабляцца ў мясцовай кузні.
У 1795 г. пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Туганавічы апынуліся ў межах іншай дзяржавы — Расійскай імперыі. АлеўТуганавічах, як і ў іншых дварах Наваградскай зямлі, яшчэ жылі людзі, для якіх найдаражэйшай каіптоўнасцю з’яўлялася воля. 3 думкамі пра яе яны і сустракалі новае, XIX стагоддзе.
У ЧАСЫ МІЦКЕВІЧА
У Туганавічах заўсёды шмаш раю.
А. Міцкевіч, з ліста да Я. Чачота, ліпень 1821 г.
У пачатку XIX ст. гаспадаром Туганавіцкага двара заставаўся Антон Верашчака. Побач з ім жылі яго другая жонка Францішка з Анцутаў і іх малыя дзеці — сыны Міхал, Юзаф і дачка Марыя, якую ахрысцілі якраз у першы дзень новага стагоддзя. Дом Верашчакаў, па трапнаму выразу іх сваяка, сусветна вядомага вучонага Ігната Дамейкі, быў «...адчынены для ўсяго павета». Тут наладжваліся дзелавыя і афіцыйныя сустрэчы, выезды на паляванне, балі. У 1806 г. Антон Верашчака памёр і ўладальнікамі Туганавіч сталі яго малалетнія сыны Міхал і Юзаф. Сапраўднай жа гаспадыняй двара з’яўлялася пані Францішка Верашчакавая. У маёнтак, як і ў канцы XVIII ст. уваходзіла сем сёлаў. Па рэвізіі 1811 г. у сяле Туганавічы Карчова было 38 двароў, у Туганавічах Падгайнай — 30, Рудашах — 13, Трацэвічах — 2, Гарбатовічах — 7, Плужынах — 5, Стрэльніках — 2.
27
Герб Міцкевічаў «Порай»
Пры Вераіпчаках у Туганавічах была заснавана новая царква — Узвіжання Крыжа з прытулкам для бедных, на мясцовых могілках існавала каталіцкая капліца.
У канцы 10 ых пачатку 20ых гг. XIX ст. Туганавічы на час летніх вакацыяў сталі месцам сустрэч шматлікіх сяброў маладых Верашчакаў. Міхал, па ўспамінах сучаснікаў, быў высокім, атлетычнага складу чалавекам, і пры гэтым, вельмі
28
»й
Адам Міцкевіч
(малюнак В. Ваньковіча, Вільня, 1823 г.)
сціплым у паводзінах. Любіў хадзіць пешшу. Часта наведваўся ў хаты сялян і цікавіўся іх жыццём, сямейнымі справамі. Грамадская дзейнасць і гаспадарка не выклікалі ў яго асаблівай увагі. Юзаф жа, наадварот, з задавальненнем займаўся гаспадаркай і актыўна ўдзельнічаў у павятовых сейміках і іншых шляхецкіх сходах. У жніўні 1820 г. разам з «заўсёднікам» Туганавіч Тамашом Занам, які быў знаёмы з Міхалам і Юзафам яшчэ па гадах сумеснай вучобы ў Мінскай школе, сюды ўпершыню завітаў ягоны сябра і калега па Віленскаму універсітэту, пачынаючы паэт Адам Міцкевіч¹. I прывяло яго ў Туганавічы не столькі знаёмства з маладымі гаспадарамі двара, колькі ўзнёслыя словы Томаша Зана пра іхнюю сястру Марыю. I хіба можна лічыць выпадковым, што сябры, паводле ўспамінаў Зана, прыехалі ў Туганавічы менавіта ў дзень імянінаў Марыі — 15 жніўня?
Якімі ж убачыў Адам Туганавічы? Краявіды тагачаснага маёнтка і ваколіц яскрава адлюстраваў яшчэ адзін сябра Міцкевіча, Ігнат Дамейка: ♦ Туганавічы, даўні маёнтак Верашчакаў, ляжыць у самай прыгожай частцы Наваградскага павета, сядзібы Рэйтанаў, Белапятровічаў, Радзівілаў, Валадковічаў і многіх другіх заслужаных родаў краю... шырокій, зялёныя лугі, выганы, сенажаці, праз якія колькі вокам акінеш, уюцца серабрыстыя рэкі і ручаі, уздоўж берагоў каторых цягнуцца
У літаратуры, прысвечанай А. Міцкевічу, выказваюцца розныя меркаванні адносна даты прыезду паэта ў Туганавічы. Усе аднадушныя ў тым, што гэта адбылося ў жніўні. А вось гады называюцца розныя — 1818, 1819, 1820. Найбольш аргументаваныя доказы наконт даціроўкі гэтай падзеі жвіўнем 1820 г., змешчаны ў «Хроніцы жыцця і творчасці Міцкевіча».
30
Засценак Далматоўшчына на Наваградчыне (фота канца XIX cm.)
доўгія вёскі і засценкі... Ад кожнай вёскі спускаюцца да сенажацяў сельскія агароды, зацянёныя вішнёвымі дрэвамі, а над вёскай узвышаюцца апрацаваныя палеткі, жоўтыя, палевыя, зялёныя, што змяняюць сваю афарбоўку згодна пары года. Побач убачыш касцёл на ўзгорку, карчму, вятрак і ДВОР шляхецкі з ліпавымі алеямі і абсаджаную таполямі дарогу. У гэтай жа частцы Наваградскага павета часта сустрэнеш пры гасцінцах сляды старажытных курганоў, рэшткі заросшых дзірваном акопаў і ўмацаванняў: нямыя сведкі мінулых, нес пакойных стагоддзяў. У такіх вось маляўнічых ва коліцах ляжыць двор Туганавіцкі, прасторна забудаваны, з мураванай, узнёслай над ім афіцынай і касцёлам. Вялікі ліпавы парк і сад з пладовых дрэў, мноства гаспадарчых пабудоў для чэлядзі, прыслугі, упраўляючых, надаюць гэтаму двару ха рактар рэзідэнцыі нашай заможнай шляхты».
Але непаўторная прыгажосць Марыі (Марылі, як яе называў Міцкевіч) засланіла ў вачах маладога паэта хараство прыроды. Знаёмы сям’і Верашчакаў Отта Слізень пісаў: «Марыя, хаця і не магла называцца прыгожай, мела рысы твару поўныя зачаравання і ў вачах красамоўны позірк дабрыні і пачуццёвасці. Як у размове, так і ўсімі сваімі паводзінамі, была яна сімпатычная; умеркавана вясёлая, ці ў ажыўленні, ці ў меланхаліч най задуменнасці, заўсёды цікавая і прывабная». Дамейка ўспамінаў: «Яна не была прыгожай у тым значэнні слова, якое звьгчайна прыдаюць яму людзі: невысокая, з акруглым тварам, вялікімі блакітнымі вачыма і светлымі валасамі, мела незвычайную пры вабнасць у вуснах і поглядзе... Яе прыгажосць была не ў форме, але ў душы». Паэту імпанавала і тое, што Марыля была адукаванай жанчынай. Яна добра
32
Марыля Верашчака
(работа К. Мардасевіча паводле сучаснай мініяцюры)
ведала французскую, нямецкую і італьянскую мовы, сучасную літаратуру, сама пісала вершы, іграла на фартэпіяна і спрабавала ствараць п’есы, прыгожа спявала, асабліва беларускія песні.
Пэндзлем імя сваё ўславіць, хто хоча, Піша з яе хай партрэты, Рыфмай бяссмертнай звініце ахвоча, Слаўце Марылю, паэты...
(