Гродзенскі замак
Алесь Краўцэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 46с.
Мінск 1993
Бібліятэка
АЛЕСЬ КРА7ЦЭВІЧ
У ДАЎНІЯ ЧАСЫ НАШЫЯ ПРОДКІ, КАБ БАРАНІЦЦА АД ВОРАГАЎ, БУДАВАЛІ ЗАМКІ. АДНЫМ 3 ТАКІХ МАГУТНЫХ
I НЕПРЫСТУПНЫХ УМАЦАВАННЯЎ КАЛЯ ЗАХОДНЯЙ МЯЖЫ БЕЛАРУСІ
БЫЎ ЗАМАК У ГАРОДНІ.
навукова-пазнавальнам літаратуры
навукова-пазнавальнай літаратуры
АЛЕСЬ КРАЎІІЭВІЧ
Нарыс
Мінск «Юнацтва» 1993
ВБК 38.711
К 78
Серыя заснавана ў 1988 годэе
Рэцэнзент Г, В. ШТЫХАЎ, загадчык аддзела археалагічных даследаванняў Інстытута гісторыі АН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар
Мастакі ф. Я. Селязнёў, С, В. Харэўскі
Для малодшага школьнага ўзросту
4802010000—013
К 7 92
М 307(03)—93 © A. К. Краўцэвіч, 1993
ISBN 5-7880-0479 9
© Афармленне. Ф. Я. Селязнёў, С. В. Харэўскі, 1993
У даўнія часы нашыя продкг, каб бараніцца ад вора гаў, збудавалг мноства замкаў. Чаго-чаго, а ворагаў тады хапала. Шмат разоў прыходзілі па здабычу на нашу зямлю немцы-крыжакі, крымскія татары, маскавіты, шведы.
Найбольш магутныя замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах, вось як у Полацку, Віцебску або Смаленску, Мсціславе ці Оршы. Гэтыя гарады знаходзіліся каля ўсходняй мяжы Беларусі і на выпадак вайны з Маскоўскай дзяржавай мелі вялікія і добра ўмацаваныя замкі. Тое ж было і на захадзе. Тут самае буйное будаўніцтва замкаў адбывалася ў другой палове 13 іў 14 стагоддзях, калі патрэбна было адбівацца ад вельмі небяспечнага ворага — крыжакоў.
Магутным і непрыступным умацаваннем каля заходняй мяжы Беларусі быў замак у горадзе Гародня (зараз Гродна). Шмат разоў нападалі на яго ворагі і амаль заўсёды бясслаўна адступалі.
Мы хочам расказаць аб гісторыі гарадзенскага замка з самага пачатку яго існавання і да нашых дзён. Гісторыя гэта багатая на розныя падзеі, сумныя і радасныя. Спадзяёмся, што яна будзе вам цгкавая, гэтак жа як і лёс людзей, якія жылі ў замку, бараніліся на яго мурах, выпраўляліся адсюль у паходы.
УЗНІКНЕННЕ I POCKBIT ПАСЕЛІШЧА HA БЕРАЗЕ НЁМАНА
Стары замак у Гародні — невялікае па плоіпчы (менпі за 1 гектар), але вельмі прыгожае месца. Даўным даўно людзі аблюбавалі яго пад жыллё і жывуць тут амаль тысячу гадоў. Назва «Стары замак» з’явілася не так даўно — у другой палове 18 стагоддзя, пасля таго як па суседству збудавалі Новы замак. Дагэтуль гаварылі «Замак», раней «Верхні замак», яшч.э даўней — «Дзядзі нец», а на самым пачатку тут мясцілася ўся Гародня.
Людзі, якія заснавалі першае паселішча, былі наіпымі продкамі — усходнімі славянамі. Яны прыйшлі сюды ў канцы 10 стагоддзя. А землі навокал належалі іншым плямёнам, блізкім па паходжанню да літоўцаў і латышоў.
Знаходзіцца Стары замак на самым беразе Нёмана. Берагі ракі тут высокія і стромкія, гэтаксама як і ў невялікай рэчкі Гараднічанкі, якая ўпадае ў Нёман ля самай падэшвы Замкавай гары.
Калі паглядзець на Стары замак зверху, то добра відаць, што ён мае абрысы трохкутніка. Рэчышчы Нёмана і Гараднічанкі — гэта два бакі, а трэці бок трохкутніка стварае глыбокі роў, Прайсці на замак можна толькі праз мост над ровам. У старажытнасці на месцы рова, відавоч на, быў яр. Жыхары замка дакапалі яго, зраўнялі сценкі і ператварылі ў непраходны роў, Яны гэта зрабілі, каб яшчэ болей ускладніць доступ да свайго жылля, У тыя далёкія часы людзі маглі жыць больш менш спакойна толькі на такой вось цяжкадаступнай, ды яшчэ добра ўмацаванай мясціне.
Канец 10 —йачатак 11 стагосід.ія
I пазней не змяніпалася пагроза то з боку суседніх плямёнаў і дзяржаў, то з боку хаўрусаў рабаўнікоў, якія плавалі па Нёмане. Жыхары Старога замка пастаянна ўмацоўвалі сваю мясціну, ладзілі магутныя абарончыя збудаванні.
Паступова нашыя продкі добра асвоілі землі Паня моння і стварылі тут асяродак высокаразвітай культуры. 3 часам змяняўся і воблік Гародні. Паселішча моцна разраслося. У 12 стагоддзі каля зліцця Гараднічанкі і Нёма на на месцы першага паселііпча стаяў непрыступны замак.
3 дапамогай археалогіі — гістарычнай навукі, якая вывучае мінулае шляхам спецыяльных раскопак, мы можам уявіць тагачасны выгляд замка. Вось ён...
Вакол усёй гары праходзіць высокі земляны вал, Яго насыпалі не на пустое месца, а на спецыяльныя драўляныя канструкцыі, якія ўмацоўвалі зямлю, не давалі ёй асыпацца. Паверх вала цягнецца сцяна, складзеная з таўіпчэзных — як абхапіць рукамі — бярвёнаў. Высока ў неба імкнуць драўляныя вежы з байніцамі. У адным месцы, над вусцем Гараднічанкі, сцяна замка складзена не з дрэва, а з тонкай і шырокай цэглы — плінфы.
Замак, які ў тыя часы называўся дзядзінцам, падчас небяспекі даваў прытулак і людзям, што жылі за яго ме жамі.
На дзядзінцы жыў князь з сям’ёй, дружынай і чэляд дзю. Для яго збудаваны вялікі мураваны церам. У гэ тым будынку адбываліся ўсялякія ўрачыстыя цырымоніі: прыём паслоў, нарады князя са сваімі саветнікамі. Побач жылі княжацкія дружыннікі і ўся абслуга: чалядзіны і чаляднікі. Іх невялікія драўляныя будынкі займа лі значную частку замкавага двара.
У замку была ўзведзена вялікая мураваная царква. Сваім незвычайным выглядам яна адразу прыцягвала ўвагу ўсіх прыезджых людзей. Звонку сцены храма ўпрыгожаны шліфаванымі камянямі і глінянымі плітка мі. Камяні падбіраліся розных колераў, пліткі пакрываліся спецыяльнай яркай палівай жоўтага, зялёнага і карычневага колераў. Разнастайныя па форме крыжы,
выкладзеныя на мурах з плітак, добра спалучаліся з роз накаляровымі камянямі.
3 такіх жа плітак быў выкладзены ўзор падлогі храма. Калі праз вузкія і высокія вокны сонечныя промні траплялі на падлогу, пліткі прыгожа зіхацелі ў паўзмро ку. Знутры царквы ў сцены ўмуроўваліся галаснікі вялікія збаны. Горла іх выходзіла ў царкву, і здавалася, піто ўсе сцены ў цёмных дзірках. Галаснікі стваралі ў храме нудоўную акустыку, голасна і прыгожа гучалі малітвы і спевы.
Людзі прыходзілі да царквы не толькі на набажэнства, але і палюбавацца на хараство, створанае рукамі талена вітых майстроў.
Высокая, з дасканалымі прапорцыямі, зіхацістая, як вясёлка, яна выдзялялася сярод невялікіх драўляных будынкаў Старога замка.
Скупыя радкі старажытнага летапісу паведамляюць, што ў 1183 годзе горад Гародня пагарэў ад маланкі. Маг чыма, ад пажару пацярпела і царква на дзядзінцы. Археолап раскапалі яе ў 1932 годзе. Ад храма засталіся толькі руіны рэінткі сцен і слупоў. Яны былі пакрыты шматметровым слосм зямлі, які накапіўся за 800 гадоў. Царкву археолагі назвалі Ніжняй, бо над яе руінамі v 14 І5 стагоддзях была збудавана другая царква, якую пазвалі Верхняй. Санраўдныя назвы гэтых храмаў не нядомыя.
У час расконак Ніжняй царквы знойдзена вялікая колькасць тонкай цзглы плінфы 12 стагоддзя, рознакаля роныя ксрамічныя пліткі, шліфаваныя камяні, кавалкі збаноў іаласнікоў. кавалкі званоў, бронзавая фігурка Хрыста, складныя крыжы, узорная падлога. Усе гэтыя знаходкі да.зволілі аднавіць воблік старажытнага храма.
Самымі паважанымі прыхаджанамі царквы былі га радзенскія князі. Летапісы даносяць да нас іх імёны. Першы Усеваладка, ён ажаніўся з дачкой вядомага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Сыноў Усевалад кі звалі Барыс, Глеб і Мсціслаў. Пад кіраўніцтвам гэтага княжацкага роду гарадзенскі дзядзінец стаў магутным умацаваннем.
Да замка князі збіралі свае вайсковыя сілы, адсюль выпраўляліся ў паходы. На жаль, не захаваўся гара дзенскі летапіс.і пра справы гарадзенцаў мы даведваемся з летапісаў іншых усходнеславянскіх земляў. А яны больш цікавіліся сваімі справамі і згадвалі толькі пра важнейшыя тутэйшыя падзеі, вось як пра вялікі пажар ці сумесныя ваенныя выправы.
У 1127 годзе гарадзенскае войска прымала ўдзел у вя лікім паходзе на Полацкую зямлю, а ў 1141 годзе хадзіла на Галіч разам з атрадамі кіеўскіх князёў. У выдатным літаратурным творы тых часоў «Слове аб паходзе Ігара вым» таксама ёсць напамін аб Гародні: «... трубы трубяць гарадзенскія».
У сярэдзіне 13 стагоддзя на землі ўсходніх славянаў абрынуліся незлічоныя орды мангола татараў. Крова пралітная вайна, якая распачалася на гюўдні і ўсходзе, не дасягнула Гародні. Праўда, некаторыя пісьмовыя крыніцы паведамляюць аб зніпічэнні татарамі гарадоў Панямоння. Але археолагі не знайшлі слядоў жахлівай бітвы і разбурэнняў, як гэта было ў Кіеве і інніых паўднё вых гарадах.
У тыя страпіныя часы, калі навокал панавалі вайна і смерць, нашым продкам патрэбна было клапаціцца аб сваёй абароне. Яны ствараюць на Панямонні новую дзяржаву Вялікае княства Літоўскас. Гародня са сваім магутным замкам стала адіюй з надзейных апораў княства.
Заваёўваць Гародню неаднаразова прыходзілі галіцка-валынскія князі. У тыя часы іх дзяржава была самай магутнай сярод усіх усходнеславянскіх. Галічанам не калькі разоў удавалася захапіць горад, але ненадоўга. У 1253 годзе галіцкі кароль Даніла Раманавіч заваяваў Гародню, але замацаваць тут сваю ўладу не змог. У 1259 годзе яму зноў давялося браць яе прыступам.
Гарадзенцы запрасілі на дапамогу ваяўнічых правадыроў літоўскіх плямёнаў. Летапісы паведамляюць, што ў 1270 годзе ў Гародні княжыў Трайдэн — літовец па паходжанню.
Выхад князя (12 с' \
КРЫЖАЦКАЯ НАВАЛА
У канцы 13 стагоддзя гарадзенцам давялося сутыкнуцца з самым страшным за ўсе часы ворагам — крыжакамі. Хто яны такія,крыжакі? Як з'явіліся на нашай зямлі? Гэта рыцары Тэўтонскага ордэна. Яны абвясцілі сваёй мэтай зварот язычнікаў* у хрысціянства. На белых плашчах рыцары ордэна насілі выяву крыжа. Яны давалі клятву несці святы хрысціянскі крыж да паганых**. Быццам бы з такой мэтай крыжакі ў 1226 годзе прыйшлі з Германіі на землі прусаў (зараз Калінінградская вобласць) і да 1386 года поўнасцю захапілі іх. Тых з прусаў, хто супраціўляўся, забівалі, астатніх прымусілі верыць у Хрыста, гаварыць па нямецку. У выніку народ прусаў перастаў існаваць.
. ^вось немцы твар у твар сутыкнуліся з беларусамі і літоўцамі, Крыжакі, якія лічылі сябе ўзорнымі хрысціянамі, не звярталі ўвагі на тое, што беларусы таксама вераць у Хрыста. Галоўнай мэтай тэўтонаў быў захоп новых земляў і пакарэнне народаў, якія на гэтых землях жылі.
Гародня са сваім замкам знаходзілася на самым пярэдвім краі вайны. Дзядзінец называўся ўжо Верхнім замкам, бо на суседняй гары збудавана дапаможнае ўмацаванне — замак Ніжні.
Жахлівая крывавая барацьба, якая цягнулася больш за сто дваццаць гадоў, закончылася поўным разгромам Тэўтонскага ордэна.