Гродзенскі замак  Алесь Краўцэвіч

Гродзенскі замак

Алесь Краўцэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 46с.
Мінск 1993
6.1 МБ
3 горада ў замак вядуць два масты, Па першым можна трапіць на былы Ніжні замак, Мост гэты драўляны, і падтрымліваецца пяццю мураванымі апорамі. Ен заканч ваецца брамай. За брамай знаходзіцца мураваная турма з дубовымі дзвярыма. Праход ад брамы да другога моста абнесены агарожай. Другі мост, які выводзіць непасрэдна да замка, мураваны з 16 вежамі па баках. Брама ў вежы закрытая вялікімі дубовымі варотамі з весніцамі. Вароты замыкаюцца ўнутраным замком. На самой вежы захаваліся сляды прыстасавання для пад’ёму моста.
Уваходзім у двор. Ен застаўлены невялікімі драўля нымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Яны займаюць заходнюю палову і цэнтр замкавага двара і абнесены агарожамі. Некаторыя з пабудоў двухпавярховыя. Драўляныя збудаванні падыходзяць да самага ганка, які вядзе да каралеўскага палаца.
3 інвентара можна даведацца, што на тэрыторыі замка размяшчалася больш за два дзесяткі драўляных пабудоў. У паўночнай частцы знаходзілася ядальня. Тут жа ў адным з памяшканняў захоўваўся ваенны рыштунак: гарматы, мушкеты, алебарды, шпагі, даспехі.
У гаспадарчых пабудовах трымалі дровы, у адной — дахоўку. Былі яшчэ карэтны хлеў, стайня і розныя іншыя будынкі для гаспадарчых патрэб, а таксама жыллё зам кавай абслугі. Замак знаходзіўся тады ў занядбаным стане: складальнікі інвентара пастаянна адзначалі неаб ходнасць рамонту пабудоў, дзвярэй, печаў і гэтак далей. Ужо была разбурана вежа на мысе над Гараднічанкай.
МІНАЛІ СТАГОДДЗІ
У 1655 годзе замак быў збураны, разрабаваны і спалены маскоўскім войскам. За рускімі прыйшлі яіпчэ піведы, і пасля іх замак застаўся ў руінах.
У 1673 годзе ў Гародні вырашана праводзіць агульна дзяржаўныя сеймы. Замак тэрмінова адбудавалі. Працы праводзіліся пад наглядам Крыштапа Паца — канцлера Вялікага княства Літоўскага і дзяржаўцы гродзенскай эканоміі. Асаблівая ўвага была звернута на залы для Сената* і паслоў**.
Залу Сената размясцілі ў палацы на месцы даўняга сталовага пакоя і яшчэ двух пакояў з боку горада. Па сольская зала знаходзілася ў новых памятпканнях, збудаваных з боку Нёмана. Планіроўка астатніх жылых памяшканняў часоў Стэфана Баторыя заставалася без змен.
Ужо ў 1678 годзе ў адбудаваным замку адбыўся пер шы сейм, на якім прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Ян ПІ. Пазней у замку адбылося спатканне караля Аўгу ста II з рускім царом Пятром I. Яны дамовіліся стварыць саюз супраць шведскага караля Карла XII.
Хоць Пац стараўся аднавіць замак у ранейшым стане, але ў знешнім і ўнутраным выглядзе палаца Стэфана Баторыя адбыліся значныя змены. He было ўжо эркераў (закрытых балконаў), не было шыкоўных скляпенняў, зніклі каменныя аблямоўкі вокнаў, парталаў, іх замянілі гіпсавымі.
У такім стане Стары замак праіснаваў да 1708 года, калі яго разбурылі шведы ў час Паўночнай вайны. Разбу рэнні былі такімі вялікімі, што замак стаў непрыгодным для правядзення з’ездаў, прыёмаў або сеймаў. У 1729 1730 гадах ад пасольскай залы засталіся толькі дзве сця ны, астатнія, падмытыя вадой, рухнулі ў Нёман.
У 18 стагоддзі, падобна пры каралі Аўгусце II, замак
* С е н а т палата сейма, складалася з вышэйшых службовых асобаў.
** Пасольская палата складалася з прадстаўнікоў ад іпляхты.
зноў адбудавалі і прыстасавалі для размяшчэння ніжэйшых па чыне прыдворных. Для караля, для сеймаў, прыёмаў, нарад знайшлі будынкі ў горадзе.
Замак паступова прыходзіць у заняпад. У канцы 18 стагоддзя ў ім мясціўся скарбовы трыбунал*. Палац быў пакрыты дахоўкай. На месцы даўняга ганка збудаваны порцік на чатырох калонах з вонкавымі сходамі і балконам — накшталт тэрасы. Стары замак ужо амаль нічым не напамінаў збудаванне часоў Баторыя.
Яшчэ болып ён страціў рысы арыгінальнасці ў 19 стагоддзі, пасля таго як Гародня ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У час паўстанняў супраць царызму ў 1830 і 1863 гадах рускія ўлады размясцілі ў Старым замку турму для паўстанцаў.
Пазней у замку знаходзіліся казармы расійскіх войскаў і афіцэрскага клуба.
У 1920 годзе Гародня апынулася ў складзе Польшчы. У 1925 годзе ў Старым замку быў заснаваны гісторыкаархеалагічны музей, які існуе там і зараз.
3 1932 па 1939 гады на замку праведзены першыя вялікія археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам I. Ядкоўскага, а потым 3. Дурчэўскага. Тады і былі адкрыты руіны мураваных збудаванняў 12 стагоддзя: Ніжняй царквы, княжацкага церама, сцяны на мысе над Гараднічанкай.
Высветлена, што з тых часоў, як у Гародню прыйшлі першыя жыхары, узровень зямлі падняўся болей чым на 9 метраў. Гэта адбылося таму, што на невялікай пляцоўцы заўсёды жыло шмат людзей. У выніку іх дзейнасці і накапілася столькі зямлі, якую археолагі называюць культурным слоем. У гэтым слаі вельмі шмат старадаў ніх рэчаў, згубленых ці выкінутых іх гаспадарамі. На Старым замку цудоўна захаваліся не толькі гліна, але і косць, дрэва, тканіна, насенне, збожжа, амаль не паржавела жалеза. Знойдзеныя рэчы дапамагаюць археолагам
* Скарбовы трыбунал— установа, якая кантралявала дзяржаўныя даходы і расходы.
аднавіць малюнак жыцця даўніх насельнікаў Старога гарадзенскага замка.
Археалагічныя раскопкі далі багаты матэрыял для рэстаўратараў, якія ствараюць праект аднаўлення замка.
Зараз у Старым замку працуе гісторыка археалагіч ны музей, які мае багацейшую ў Беларусі археалагічную калекцыю. Значная частка экспазіцыі прысвечана гісторыі замка. Мы запрашаем вас наведаць гэты прыгожы куточак Беларусі. Вы паходзіце па велічных руінах замкавых муроў, паглядзіце музей і ўбачыце шмат з таго, аб чым мы расказалі.
ЗМЕСТ
Узнікненне і росквіт паселппча на беразе Нёмана 5 Крыжацкая навала 14 Слаўны рыцар Давыд Гарадзенскі 23 Бітва з крыжакамі працягваецца 25 Міжусобныя звады, і крыжакі ў замку 29 Замірэнне Вітаўта і Ягайлы 31 Замак Вітаўта 32 Замак Стэфана Баторыя 36 Міналі стагоддзі 44
Научно популярное нзданне
КРАВЦЕВНЧ Александр Константнновнч
ГРОДНЕНСКНЙ ЗАМОК
О ч е р к
Мннск, вэдательство «Юнацтва» На белорусском яэыке
Навукона-папулярнае выданне
КРАЎЦЭВІЧ Аляксапдр Канстанцінавіч
ГРОДЗЕНСКІ ЗАМАК
Н а р ы с
Загадчык рэдакцыі М. М Зарэмба. Рэдактар У. М. Мазго Мастацкі рэдактар У. М Жук Тэхнічныя рэдактары 3 Г. Сень, Г. Ф. Дубрпўская. Карэктар Л. К. Паплаўская.
ІБ № 1498
Здадасна ў набор 01.02.91. Падпісана да друку 10.10.91. Фармат 70x90'/,6. Папера афс. .No 1. Гарнітура Кудрашэўская энцыклапедычвая. Афсетв друк. Ум. друк. арк. 3,51. Ум. фарб. адй 14,92. Ул. выд. арк 3,70. Тыра 12000 эка. Зак. 20.
Выдапеіітва «Юнаптва* Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрана, 11.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20 Дыяпаэітывы тэксту палрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чыряоная. 23.
3 S