Гродзенскі замак
Алесь Краўцэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 46с.
Мінск 1993
Гэты замак дастаяў да 70 х гадоў 16 стагоддзя, у нас ёсць яго апісанні ў тагачасных дакументах і нават малюнак 1568 года. Да нашага часу захаваліся толькі часткі муроў замка Вітаўта. Іх вывучалі архітэктары, археолагі і зрабілі дакладную рэканструкцыю яго знеіпняга выгляду. Вядомы даўжыня сцен, колькасць ве жаў і г. д. Памеры замка былі даволі значныя. Мура ваная сцяна над Гараднічанкай мела даўжыню каля 90, сцяна з боку Нёмана — каля 120, ад горада — каля 46, сцяна з уязной вежай — каля 24 метраў. Над мурамі панавалі пяць вежаў: уязная вежа з брамай і пад’ёмным мостам, сярэдняя — з боку Нёмана, трэцяя—на са мым мысе над вусцем Гараднічанкі, чацвёртая — у паў ночна ўсходнім куце з боку Нёмана і пятая — таксама
L XIV CT. 1
з боку горада бліжэй да брамнай вежы. Толькі гэтая апошняя была круглай, астатнія мелі квадратную форму\ Да нашага часу ніводная з іх не дажыла. Акрамя вежаў існаваў палац. Ен быў прыбудаваны да ўсходняй сцяны. Над руінамі царквы 12 стагоддзя (Ніжняй) збудавалі новую, значна меншую па памерах (так званая Верхняя царква). u .
Замкавыя сцены мелі да 3 метраў таўшчыні^ і былі выкладзеныя з буйных неапрацаваных камянеў. Прамежкі паміж камянямі закладваліся вялікімі цаглінамі. Частка муроў, галоўным чынам вежы, унутраныя паверхні сцен былі зробленыя з цэглы. Аблямоўка дзвярных і аконных праёмаў таксама выконвалася з цэглы. Сцены і вежы былі ўмацаваныя спецыяльнымі мурава нымі падпоркамі кантрфорсамі. Цяжкія муры моцна трымаліся на глыбокіх падмурках, якія засцерагалі ад варожых падкопаў у час аблогі.
У кожным сярэдневяковым замку была турма. Існавала яна і на Старым гарадзенскім. Знаходзілася турма, як звычайна, у падземным лёху брамнай вежы.
Раскопкі ў культурным слаі замка дапамаглі ад шукаць твмат рэчаў. Сярод знаходак многа напамінкаў аб той страшэннав вайне, якая разгортвалася у замку і пад яго сценамі. Часта трапляюцца наканечнікі балтоў — арбалетных стрэлаў. Арбалет — цяжкая зброя ужываўся найчасцей падчас абароны і аблогі ўмацаванняў. Падрыхтоўка стрэлу з арбалета займала намнога болып часу, чым стрэлу з лука. Пакуль арбалетчык пускаў адну стралу, то лучнік пасвяваў стрэліць да іпасці разоў. Прычым страла з лука ляцела далей. Але затое арбалетны болт меў значна большую пачатковую хут касць палёту. Яго цяжкія гранёныя наканечнікі наскрозь прабівалі сталёвыя рыцарскія латы. Сярод знаходак трапляюцца вялікія круглыя каменныя ядры. Імі стра лялі з каменекідальных машын, каб разбурыць сцены і вежы.
У 1988 годзе непадалёк ад Старога замка, дзесьці ў 1,5—2 кіламетры ніжэй па цячэнні Нёмана, некалькі гродзенскіх школьнікаў знайшлі незвычайны скарб.
У лесе ў абрыве ля самай вады яны адкапалі набор зброі і рыштунку коннага воіна 13 стагоддзя. Там былі меч, шлем, кальчуга, наканечнікі дзіды і дроціка, баявая сякера, стрэмя, тры шпоры, шпілька ад плашча. Гэта сапраўдны скарб, бо для нас знойдзеныя рэчы вельмі значныя як гістарычныя крыніцы. У тыя далёкія часы зброя дорага каштавала. Праз асаблівасці формы рэчаў вызначылі, што яны зроблены ўсходнеславянскімі (беларускімі) майстрамі. Таксама ўстаноўлена сувязь скарба са Старым замкам. Пры раскопках на замку археолагі знайшлі дакладна такі ж, як у скарбе, наканечнік дзіды. Цалкам магчыма, што гаспадар рэчаў—воін з замка. Прычым ён быў не простым воем. Такую зброю мог мець сама меней княскі дружыннік. Невядома, як тра пілі рэчы на нёманскі бераг. Кальчуга была скручана ў камяк. Можа, вой сам схаваў свой цяжкі рьпптунак, каб улегцы пераправіцца праз хуткі і глыбокі Нёман. Можа, ён нёс гарадзенцам важныя звесткі, напрыклад, аб нападзе крыжакоў.
Пасля перамогі над крыжакамі Стары замак паступова губляе значэнне магутнага абарончага збудаван ня. Ужо не было пастаяннай пагрозы нападаў. 3 суседнім польскім каралеўствам усталяваліся саюзныя адно сіны. Асноўная небяспека беларускім землям цяпер пагражала з усходу, але ўсходняя мяжа ад Гародні была далёка. Пасля смерці Вітаўта Стары замак пэўны час быў адной з сядзібаў вялікіх князёў. У 1445 годзе ў замак да вялікага князя Казіміра Ягелончыка прыбыло польскае пасольства, каб паднесці яму польскую карону.
На самай старажытнай выяве беларускага горада — гравюры Гародні 1568 года ёсць і першая выява Старога замка, збудаванага ў часы Вітаўта. Нават на ма люнку ён уражвае сваім суровым і непрыступным выглядам. Адразу відаць, што будавалі яго не для раскошы, а для абароны. Высокі пагорак з крутымі схіламі, а на ім — моцныя мураваныя сцены, магутныя вежы з вуз кімі байніцамі. Выдзяляецца формамі і памерамі круглая вежа, збудаваная яшчэ ў 13 стагоддзі.
На тым жа малюнку на суседнім узвышшы паказаны Ніжні замак: ад яго ўмацаванняў засталіся толькі руіны мураваных сцен. Сярод будынкаў адзін выдзяляецца памерамі. Гэта «каралеўскі дом». Ен збудаваны каля сярэдзіны 15 стагоддзя пад жыллё для вялікіх князёў.
ЗАМАК СТЭФАНА БАТОРЫЯ
У 70-я гады 16 стагоддзя Стары замак быў значна перабудаваны па загаду караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Перабудова зрабіла замак болып прыста саваным для жыцця караля і яго двара, але ён не пера стаў быць магутным абарончым збудаваннем. Кіравалі перабудовай архітэктары з Італіі. Яны пастараліся захаваць пабудовы Вітаўта і толькі перарабілі іх паводле патрабаванняў свайго часу. Амаль цалкам былі выкарыстаны муры старога гатычнага* замка. Толькі дзве вежы — уязную і круглую — разбурылі і перарабілі. Амаль усе абарончыя сцены захаваліся. Сам палац стаяў на гатычных мурах старога палаца. Атрымалася спалучэнне двух стыляў: рэнесансавы** палац, вежы і гатычныя сцены, сам план замка таксама застаўся гатычным. Турма была перанесена з-пад брамнай вежы на тэрыто рыю Новага замка.
Дакументы 17 стагоддзя даюць уяўленне аб размя шчэнні пабудоў у замку і аб тым, як выглядалі ўнутраныя памяшканні палаца. Знешні выгляд палаца і замка Стэфана Баторыя мы можам толькі ўяўляць, бо апісан няў няма, а сам замак моцна зруйнаваны.
Гаспадарчая частка: жыллё для прыслугі, пякарня, склады, вазоўня і ўсё іншае — размяшчалася на першым паверсе будынкаў каля сцяны з боку Нёмана. Частка
* Готыка, гатычны стыль— стыль мастацтва, пашыраны ў Еўропе ў 12—15 стагоддаях.
** Рэнесанс — у гэтым выпадку архітэктурны стыль, які прыйшоў на Беларусь у 16 стагоддэі.
пабудоў з боку Нёмана была двухпавярховай. У вежы над брамай размяшчалася капліца. На другім паверсе тых пабудоў знаходзілася каралеў ская лазня з прыгожай але бастравай залай (потым зменена на мармуровую). Над гэтай залай на трэцім паверсе размяшчалася яшчэ адна зала з 16 вокнамі.
Галоўным будынкам у замку з’яўляўся палац, Ен меў прамавугольную форму (60X X21 метр). Першы паверх быў
прызначаны напалову для вай Сцяпан Батура
сковых, напалову для гаспа(кіраваў у 1576—1586 гг.) дарчых патрэб. Таму выгляд пакояў тут быў просты і суро-
вы. Магутныя паўкруглыя скляпенні, гладкія тынкава
ныя сцены, выкладзеныя з цэглы падлогі, дубовыя або жалезныя дзверы. Зрэдку можна было ўбачыць печ або камін. Частка пакояў служыла для размяшчэння залогі, для гэтага маглі выкарыстоўвацца таксама сутарэнні, якія былі пад гмахам. У іншых пакоях трымалі зброю, ваенны і конскі рыштунак, розныя прылады і матэрыялы. Самы меншы пакой першага паверха служыў для размяшчэння архіва.
На антрэсолі размяшчалася памяшканне для вартаў нікоў пры варотах. Скарбніцай быў пакой, ізаляваны ад іншых, толькі з адным выйсцем у сені. У ім трымалі сталовае срэбра. Унутры будынка не было пераходу паміж періпым і другім паверхамі. Галоўная парадная лесвіца з падворка на другі паверх размяшчалася пасярэдзіне фасада.
Другі паверх займалі каралеўскія пакоі: самыя бага тыя і шыкоўныя. Майстры пакрылі столь багатай разь бой, расфарбавалі ў розныя колеры і пазалацілі. Падобная столь была ў каралеўскім палацы на Вавелі ў Крака
ве. Дзверы таксама зрабілі разнымі і шматколернымі: «шэра залацістага» і іншага колераў. У пакоях стаялі мармуровыя і каменныя каміны. Сцены былі пакрытыя пазалотай і шліфаванай тынкоўкай, іх аздаблялі прыго жыя тканіны з арнаментам і габелены, падобныя да ва вельскіх. Падлогу выклалі мармуровымі і каменнымі пліткамі, а таксама пліткамі керамічнымі і паліванымі.
У кожным пакоі стаялі печы, зробленыя па італьян скаму ўзору з рэнесансавых маёлікавых кафлін з яркімі фарбамі. Вялікую колькасць гэтых кафлін археолагі знайшлі каля палаца ў час раскопак. Калі ўявім сабе яшчэ розныя старыя побытавыя рэчы: свяцільнікі, лаўкі, сталы, крэслы і інів., то вобраз пакояў караля Стэфана Баторыя будзе папраўдзе поўным.
Кароль Стэфан Баторый упершыню з’явіўся ў Га родні ў 1579 годзе. Тады ўжо пачалася перабудова замка, але невядома, калі яна закончылася. Праз тры гады, калі ў Гародні адбывалася дзяржаўная нарада, то праходзіла яна не на Старым замку, а ў Каралеўскім доме на месцы былога Ніжняга замка. Відавочна, будаўніцтва яшчэ пра цягвалася.
Археалагічныя раскопкі, праведзеныя на Старым замку ў наш час, паказалі тыповы для сярэднявечча ма люнак, калі побач з раскошай ужывалася і крайняя бед насць. Шыкоўны каралеўскі палац вельмі адрозніваўся сваім выглядам ад малюсенькіх драўляных хатак замкавай абслугі. Гэтыя хаткі з невялічкімі дворыкамі займалі ўвесь замкавы двор, яны былі адгарожаныя ад суседскіх такіх жа дворыкаў радамі ўбітых у зямлю бярвёнаў. Вузкія праходы паміж агарожамі пакрываліся абрэзкамі дошак. Шырэйшыя вуліцы праезды — масціліся драў лянымі плахамі, пакладзенымі ўпоперак. Калі ехалі ад брамнай вежы да палаца, то міналі цэлы рад такіх дамоў. Яны ціснуліся ля самага ганка каралеўскага палаца. Але, паўтараем, у тыя часы такое суседства было звык лым, і на яго не звярталі ўвагі.
Праз нядоўгі час, дзесьці ў канцы 16 — пачатку 17 стагоддзя, замак быў часткова перабудаваны,
Падрабязнае апісанне стану замкавых пабудоў у 17
Беларускі гцсарскі ротмістр (П <т.)
стагоддзі дае інвентар — дакумент, які складалі дзяржаўныя камісары з мэтай уліку маёмасці і высвятлення стану яе захавання. Рабілі яны гэта проста — накіроўваліся на замак і па дарозе апісвалі мост, вароты ўязной вежы, замкі на варотах і гэтак далей. Затым заходзілі ва ўсе памяшканні і апісвалі іх: колькі пакояў, дзвярэй, печаў, камінаў і якая маёмасць. Інвентар дапаможа нам зрабіць невялікае падарожжа ў часе і апынуцца на гарадзенскім замку 17 стагоддзя.