Гродзенскі замак  Алесь Краўцэвіч

Гродзенскі замак

Алесь Краўцэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 46с.
Мінск 1993
6.1 МБ
Стары замак у Гародні з гонарам вытрымаў усе бітвы, і калі ворагам удавалася ўзяць верх над яго абаронцамі; то ненадоўга. Сотні і тысячы ра.зоў сцены замка прымалі на сябе страшэнныя па сіле ўдары вялізных камянёў, пу шчаных з камнекідальных машын. Неаднойчы ваколіцы агалошваліся дзікімі крыкамі ворагаў, якія ішлі на прыступ, і ляскатам зброі. Шмат абаронцаў злажыла галовы
* Язычнікі так называлі народы, у якіх не было хрысціян скай рэлігіі.
** Паганыя — тое ж, што і язычнікі.
на замкавых мурах і пахавана ў руінах Ніжняй царквы і на гарадскіх могілках.
Звесткі аб тых баях мы маем праз крыжацкія хронікь Сведчанне варожага храніста — лептпая ацэнка баявой славы гарадзенцаў. Мы падрабязна раскажам аб гэтым самым цяжкім перыядзе гісторыі Старога замка. Замак і яго абаронцы вартыя таго.
Паратунку ад крыжакоў у нас шукалі прусы. У 1276 годзе князь Трайдэн пасяліў у Гародні частку прусаў, якіх прывеў іх правадыр Скурдо. Славянскі летапісец піша, bjto калі галіцка валынскае войска ў 1277 годзе хацела захапіць Гародню, то прусы зачыніліся ў высокай мураванай вежы перад замкам. Нельга было нікому прайсці да горада, бо яны пабівалі ўсіх з вежы. Праз гэты невялікі радок з летапісу мы ведаем аб існаванні ў 13 стагоддзі на Старым замку абарончага збудавання, падобнага на свайго знакамітага равесніка — Белую вежу ў Камянцы.
Гарадзенскі замак быў вельмі важным пунктам абароны, і рыцары крыжакі стараліся любым коштам захапіць яго.
Крыжацкія набегі неслі бяду і смерць на наіпу зямлю, наводзілі жах на мірных людзей. Але на піляху рабаўнікоў стаяў Стары гарадзенскі замак. Крыжакі баяліся заходзіць далёка ў глыб нашага краю, пакуль ім пагра жаў удар ззаду з Гародні. I немцы зноў і зноў лезлі на замак, але ўрэпіце абламалі на ім зубы...
У 1284 годзе да Гародні падступіў з войскам пра вінцыйны магістр* ордэна Конрад Цірберг. Вядомы гі сторык 19 стагоддзя Тэадор Нарбут, які старанна вывучаў крыжацкія хронікі, пісаў, што крыжакі прыйіплі пакараць прусаў, якія ўцяклі ад іх. Гэтыя прусы дапа магалі нашым воям у барацьбе з ворагам, вялі праз сваякоў, піто засталіся ў Прусіі. разведку.
Правадніком у крыжакоў быў таксама прус па імені Скомунд, які раней жыў у Гародні. Перайшоўшы Нёман, немцы прыступілі да аблогі горада. Стралялі з лукаў,
* Кіраўнік правінцыі ордзна.

wyv
Сутычка ў ваколіцы Гародні (зіма 1296
арбалетаў, камнекідальных мапіын, рыхтавалі штурм. Залога* горада была спакойнай — спадзявалася на моц сваіх муроў. Калі немцы палезлі на сцены, пачалася страшэнная сеча. Ва ўжытку былі лесвіцы, вяроўкі з крукамі. Абаронцы спускалі вялізныя бярвёны і камяні, нямала выбіўшы крыжакоў. Усё ж пасля піматгадзін нага іптурму крыжакі ўварваліся ў горад. Спалілі дамы, жыхароў каго забілі, каго забралі ў няволю. Пра замак нямецкая хроніка маўчыць. Верхні замак, відавочна, ацалеў, інакш храніст не прамінуў бы расказаць аб яго падзенні. Немцы ўзялі толькі Ніжні замак.
Здраднік Скомунд катаваў сваіх землякоў, якіх немцы захапілі ў палон. Ен загадаў замучыць старога правадыра прусаў.
Князь ВІцень адбудаваў горад, вярнуў у яго тых жы хароў, якія здолелі ўцячы і хаваліся па лясах і ба лотах. Па загаду князя ўзведзены новыя ўмацаванні. 3 імем гэтага князя звязана з’яўленне беларускага дзяр жаўнага герба. У Густынскім летапісе сказана, што ў канцы 13 стагоддзя Віцень узяў сабе герб: «рыцер збройны на коне с мечем, еже ныне. Нарнчут погоня».
Абаронцы Гародні многа ўвагі і сіл аддавалі на ўмацаванне замка. У 13 стагоддзі збудавана мураваная ве жа, якая прыкрывала дарогу і мост да замка. Уваход самы небяспечны ўчастак абароны ўсіх замкаў. Яго ста раліся як мага надзейней умацаваць.
У гарадзенскім замку мост з пасаду да брамнай ве жы цягнуўся не прама да ўвахода, а загінаўся дугой пад самыя сцены. Усе, хто па ім ішоў, трапілі ў зону аб стрэлу. Частка моста, якая прымыкача да брамы, была пад'ёмнай. Кожны вечар мост з грукатам падымаўся на моцных ланцугах, прыціскаўся да варот і ствараў такім чынам дадатковую заслону. Варта на вежы была гатова пры першай небяспецы падняць яго і днём. Але пад’ём моста справа даволі марудная, ворагі маглі паспець праскочыць у вежу і перашкодзіць варце. Пры апушчаным перад ворагам мосце не дапамогуць ні кру
* Залога — гарнізон.
тыя абрывы Замкавай гары, ні магутныя сцены. Нават калі вароты зачынены, іх можна выламаць таранам. Таму ў замку мелася яшчэ адно прыстасаванне для абароны варот. Гэта цяжкая сталёвая кратаўка, якая вісела над праходам. Яна называлася герса. Падчас небяс пекі можна было імгненна перасекчы вяроўку, тады гер са падала і перакрывала праход. Затым падымаўся мост і зачыняліся вароты.
Праз нейкі час пасля першага нападу крыжакі аж два разы за год спрабавалі захапіць Гародню. Гэта было у 1296 годзе. Спачатку зімой выправіўся з немалым войскам камандор* з Балгі Зігфрыд Райнберг. Падра бязна апісаны храністам адзін выпадак з гэтага паходу. Ён хвалюе нас і зараз, хоць адбыўся без малога семсот гадоў назад. Крыжакі наблізіліся да горада з левага берага Нёмана і натрапілі на свежыя сляды ваеннага ат рада. Немцы кінуліся ў пагоню, дагналі невялікі атрад нашых вояў і пабілі іх. Толькі адзін беларус (храніст піша «русін») зваліў з каня рыцара і,хоць сам быў цяж ка паранены, ускочыў у сядло і ўцёк. Тады крыжак Вальтэр кінуўся наўздагон па слядах крыві на снезе. Неўзабаве дагнаў чалавека, які, аслабеўпіы ад раны, не мог ні хутка ехаць, ні бараніцца. Хроніка не данесла да нас імя гэтага героя — нашага продка. Мы ведаем толькі, як звалі забойцу. Вальтэр дабіў русіна і забраў каня.
Крыжакі перайтплі Нёман па лёдзе, напалі на навакольныя вёскі і спалілі дальняе прадмесце. Да замка падыходзіць збаяліся.
У той жа год, калі вялікі князь гасціў у Інфлянтах**, крыжакі вырашылі зноў напасці на Гародню. Яны лічылі, што без князя не будзе каму кіраваць абаронай. Крулявецкі камандор сабраў вялікую банду рабаўнікоў, паставіў іх пад камандай рыцара ордэна Ген рыха Зухверта і накіраваў на Гародню. Аднак крыжакі пралічыліся. Абарона краю была добра арганізавана, не дапамагла ворагам і адсутнасць вялікага князя.
* Камандор адзін з вышэйпіых чыноў ордэна.
** Інфлянты— старая назва Латвіі.
Крыжакі на<) мура.чі кімка (кангц
Немцы мусілі адысці ад муроў Гародні з вялікімі стратамі. 3 замка выскачыў моцны атрад і пагнаў рабаўнікоў так, іпто яны нават не маглі збочыць з дарогі для рабунку і забеспячэння прыпасамі.
Крыжакі і надалей імкнуліся падлавіць момант, каб ударыць нечакана і захапіць замак.
У маі 1306 года князь Віцень з войскам пайшоў у паход на Польшчу. Крыжацкія шпіёны тут жа данеслі аб гэтым у ордэн. Прускі магістр Конрад Сак вырашыў, што ў Гародні засталося мала вояў, і паспяшаўся выправіць сваё войска, у тым ліку 400 адборных кавалерыстаў. Крыжакі лічылі, што проста зоймуць замак, не сустрэў шы супраціўлення. Вораг далёка за горадам перайшоў Нёман і наблізіўся да Гародні. Моцная бура з громам, дажджом і градам прыкрыла падыход крыжакоў да самага горада. Яны нечакана напалі на прадмесце, пачалі рабаваць і забіваць. Залога Старога замка падрыхтавалася да адпору. Немцы мусілі адыходзіць, забраўшы з сабой тое, што паспелі, нават пажару не змаглі нарабіць з за залевы.
Аднак літаральна ўслед надышло вялікае крыжацкае войска. У ім было за сотню рыцараў і шэсць тысяч коннікаў. На дапамогу замку падышло беларускае вой ска. На самым усходзе сонца распачалася бітва. Пера вага была то на адным, то на другім баку. Бітва цягну лася да палудня. Нарэшце крыжакі не вытрымалі і адступілі з вялікімі стратамі. Быў забіты стралой адзін з найлепшых рыцараў ордэна Хартман Эльстэрбург.
Беларусы не толькі абараняліся ад крыжакоў у сваіх замках, але і рабілі паходы ў адказ. У 1311 годзе вялікі князь на чале свайго войска зрабіў паход на Прусы. Самландыя і Натангія былі спустошаныя, ні адзін атрад крыжакоў не адважыўся высунуць носа з умаца ваных замкаў.
У той час у крыжацкай няволі знаходзіўся адзін ліцвін шляхетнага паходжання. Яго звалі Шамбелан, ён служыў пры двары вялікага князя. Гэты ліцвін па абяцаў крыжакам у абмен на волю аддаць замак і места Гародню. Хцівасць так засляпіла крыжакам вочы, што
сам вялікі камандор з войскам у пяць тысяч чалавек выправіўся па здабычу. Аднак ліцвін усё ж неяк паведаміў аб выправе князю Віценю. Падышоўшы да Гародні, крыжакі пад самым горадам злавілі старога, якога выправілі з замка на разведку. Ад яго даведаліся, што Віцень з агромністым войскам ужо чакае іх пад Гародняй і мае намер заспець падчас пераправы праз Нёман. Калі крыжакі падзеляцца, то частку іх знішчыць на месцы, а астатніх перабіць у пагоні. Вялікі камандор Генрых з Плоцка паспяшаўся вярнуцца туды, адкуль прыйшоў, але на гэтым не супакоіўся. У той жа год ён з вялікім войскам зноў прывалокся пад Гародню. Зноў каля горада злавілі чалавека, на гэты раз воя з паграніч най варты. Яго вымусілі расказаць аб невялікім атрадзе, які выправіўся рыхтаваць вялікаму князю месца для палявання. I крыжакі тых людзей усіх пабілі.
СЛАЎНЫ РЫЦАР ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ
У 1314 годзе камандор Генрых, каб выправіць сваю пахіснутую рэпутацыю ваякі, раіпыўся на справу, на якую дагэтуль ні адзін крыжацкі правадыр не адважваўся. Ён задумаў зайсці далёка ў тыл Гародні і напасці на Наваградак. Сабраў вялікае войска, нарыхтаваў на чатыры месяцы харчавання і ў верасні пайшоў цішком праз Наднарвянскую пушчу. Мінуўшы трэцюю частку дарогі, загадаў пакінуць у лесе пад вартай нейкую колькасць прадуктаў, каб на зваротным шляху было чым падмацавацца. Затым далей, ужо насупраць Гародні, у лесе таксама пакінулі склад і паўтары тысячы коней з вартай у 30 лепшых жаўнераў.
Нашыя воі рабілі крыжакам усякія перашкоды, палілі вёскі і хавалі жыхароў. Былі спустошаныя і ваколіцы Наваградка. Пасля некалькіх прыступаў крыжакі ўзялі спалены вакольны горад, гараджане зачыніліся ў замку. У крыжакоў не было ні здабычы, ні палонных, іх абоз пад замкам стаяў пусты. Наваградчане мужна бараніліся, рабілі вылазкі з-за валоў і муроў. Праз нека-
Давыд Гарадзенскг
торы час крыжакам не стала хапаць ежы, яны баяліся у пошуках яе адыходзіць далё ка ад свайго войска. Выра шылі вяртацца назад. Спешна прыйшлі да періпага склада, але там яны не знайшлі ні коней, ні запасаў, а толькі трупы варты. Гэта Давыд — гарадзенскі староста* напаў з дру жынай, варту пабіў і ўсё за браў. У войску крыжакоў пачаўся голад, яно накірава лася да другога склада, але і там было пуста. I тут пабываў Давыд. У дрымучай пушчы