Гродзенскі замак
Алесь Краўцэвіч
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 46с.
Мінск 1993
войска ахапіла роспач, коні пагінулі або былі з’едзеныя, ніхто не меў кавалка хлеба. Воі рассыпаліся па пушчы, кожны паасобку шукаў харчавання ў лесе і прабіраўся да свайго краю. Многа памерла, многіх злавілі нашыя воі. Некаторыя з немцаў, якія вярнуліся дадому, упалі ў невылечныя хваробы. Хроніка паведамляе, што тыя, хто вярнуўся, былі падобныя да страшыдлаў, нібы з магіл выйшлі. Гэты паход на Беларусь доўга памяталі
на Прусах.
У апісанні пахода на Наваградак называецца імя Давыда — гарадзенскага старосты. Гэта быў мужны энергічны чалавек, вопытны і таленавіты военачальнік. Неўзабаве яго сталі называць Давыдам Гарадзенскім. Ён здолеў арганізаваць крыжакам рашучы адпор — не толькі адбіваць іх напады, але рабіць паходы ў адказ і да памагаць іншым усходнеславянскім дзяржавам, напры клад, Пскову.
Вясной 1319 года староста Давыд, ці, як яго называлі крыжакі, кашталян**, узяўшы з сабою 800 чалавек.
* Старбста — службовая асоба, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне.
** Кашталян — камендант эамка, памочнік наяводы.
пайшоў у паход на Прусы, там паставіў усюды засады і,набраўшы многа здабычы, павярнуў назад. Тым часам крыжакі паспелі зламаць мост і здолелі затрымаць вой ска Давыда, пакуль сабралі свае сілы. Адбылася бітва, пасля якой Давыд вярнуўся дадому, пакінуўшы здабычу.
У 1323 годзе Пскоўсхая рэспубліка паскардзілася Давыду на крыжакоў, якія пазабівалі пскоўскіх паляў нічых, рыбакоў і купцоў. Давыд з дазволу вялікага князя набраў маладых ахвотнікаў, пасярод зімы ўварваўся ў Эстонію, вярнуўся з перамогай. Крыжакі ў той жа год аблажылі Пскоў, пскавічы паслалі ганца да Да выда з просьбай аб дапамозе. Той падышоў з дружынай, напаў на крыжацкі абоз, забраў яго, а таксама ўсю здабычу, абложныя машыны, харугвы, разграміў леп шую частку нямецкага войска. Крыжакі былі вымушаны прыняць 18-гадовае перамір’е з Псковам. Давыд ахвотна дапамагаў Пскову яшчэ і таму, піто меў з гэтай рэспублікай даўнія сувязі. Яго бацька быў пскоўскім князем.
Крыжакі ненавідзелі і баяліся Давыда. Яны вырашылі адпомсціць яму асабіста і напалі на яго ўласны маёнтак. 13 рыцараў і 600 коннікаў разрабавалі і спалілі Давыдзішкі.
У 1326 годзе Давыд Гарадзенскі быў па-здрадніцку забіты. Ён вяртаўся з войскам праз Мазовію пасля паспяховага паходу на крыжакоў. Забойцам стаў мазавецкі шляхціц Анджэй Гасціцкі. На прывале, калі воі паілі ко ней, ён знянацку, ззаду напаў на Давыда, прабіў яго дзідай і ўцёк. Забойцу доўга праследавалі, але не дагна лі. Смерць Давыда — мужнага і таленавітага правадыра — была вялікай стратай для гарадзенцаў і не толькі для іх.
БІТВА 3 КРЫЖАКАМІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА
У сярэдзіне 14 стагоддзя на беларускія землі прый шла бяда, страшнейшая за крыжакоў: эпідэмія бубоннай чумы, якую называлі чорнай смерцю. Чума прынесла страшэнныя спусташэнні ўсёй Еўропе, не мінавала
яна і Гародню. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што тэрыторыя горада ў гэты час значна паменпіылася. Людзі часткай паўміралі, часткай паўцякалі з горада. Але не спынялася жыццё на гарадзенскіх замках. Праз раскопкі відаць, што людзі тут жылі пастаянна. У 1360 годзе зноў быў мор, такі ж страпіны, як і чорная смерць.
Тым не менш крыжакі не спынялі свае напады, і на шыя продкі напружвалі ўсе сілы, каб у такіх страпіных варунках не загінуць, каб выратаваць свой народ.
У 1361 годзе крыжакі прыйшлі на Гародню, але на шыя воі не далі ім пераправіцца праз Нёман.
Рыцары-крыжакі — рабаўнікі і гвалтаўнікі — падманвалі ўвесь свет, выдаючы вайну з беларусамі як святое змаганне за хрысціянскую веру. I ім верылі.
Так, напрыклад, у 1363 годзе да немцаў-крыжакоў прыбылі рыцары з Англіі і Шатландыі, каб выступіць супраць язычнікаў. Пайшлі ўсе разам на вялікі пост да Гародні, дзе кіраваў князь Пацірг.
Калі войска крыжакоў падышло да горада, князь выслаў насустрач жыхароў з хлебам і соллю. У дэлега цыі былі святары з крыжамі і іншымі хрысціянскімі знакамі. Замежныя рыцары, якія ішлі ваяваць за Хрыста, не адважыліся адвергнуць хрысціянскае прывітанне, прынялі хлеб соль. Затым выказалі абурэнне крыжакам і адышлі ад горада. За імі пайшлі і пасаромленыя тэўтоны.
У 1370 годзе крыжакі ліхаманкава рыхтаваліся да вайны, але на гэты раз небяспека пагражала ім самім. Беларусы і літоўцы ўварваліся ў Прусы двума войскамі: адно з Гародні пад кіраўніцтвам Кейстута прайшло праз пушчу, знянацку напала на крыжацкі замак Орстэль бург, з періпага налёту выбіла залогу і спаліла замак. Затым Кейстут прайшоў праз усе Прусы і злучыўся з другім войскам пад кіраўніцтвам вялікага князя Альгерда. Тут адбылася ўпартая бітва з крыжакамі, пасля якой наша войска вярнулася дамоў.
МІЖУСОБНЫЯ ЗВАДЫ, I КРЫЖАКІ Ў ЗАМКУ
Старому замку ў Гародні давялося прыняць удзел і ў міжусобнай вайне паміж сынамі Альгерда і Кейсту та — Ягайлам ды Вітаўтам. Ягайла, які прыняў ад палякаў прапанову стаць іхнім каралём, хацеў яшчэ пана ваць і ў Вялікім княстве Літоўскім.
У Гародні ў 1389 годзе Вітаўт сабраў сваіх прыхіль нікаў, каб заваяваць сабе вялікакняжацкую карону. Яго падтрымала шматлікая беларуская шляхта, якая не хацела быць у залежнасці ад польскага караля. Па дапамогу супраць Ягайлы Вітаўт звярнуўся наватда злейшых ворагаў айчыны — крыжакоў. Тыя ахвотна далі Вітаўту войска. Распачалася вайна. Найгалоўнай апорай у Ві таўта была Гародня са сваімі замкамі. 3 летапісаў мы ведаем аб існаванні ў Гародні двух замкаў — Верхняга і Ніжняга. Верхні — гзта напі Стары, Ніжні быў там, дзе зараз Новы замак.
Вясной у 1390 годзе Ягайла з польскім войскам падступіў да Гародні. Два гарадзенскія замкі мелі адборную залогу і дасведчаных кіраўнікоў. Камандаваў абаронай крыжак Марквард Сальцбах. Сам Вітаўт у гэты час спя шаўся да Гародні з крыжацкай падмогай, вёз на вазах жыўнасць і прыпасы. Ягайла праводзіў штурмы розных калязамкавых умацаванняў, але ўсюды сустракаў упартую і добра арганізаваную абарону. Яшчэ да падыходу Ягайлавага войска крыжакі панішчылі навакольныя вёс кі, было вясенняе бездарожжа, у войску польскага кара ля пачаўся голад.
Тым часам Вітаўт падышоў з другога боку Нёмана. Па яго загаду перацягнулі ланцуг праз раку пад муры Верхняга замка і пачалі наладжваць пераправу. Жаўнеры Ягайлы не маглі падысці да ланцуга, бо замкі пана валі над ракою. Аднак палякі пусцілі па імклівай рацэ вялізныя бярвёны, якія парвалі ланцуг. Летапіс паве дамляе, іпто на гэта Вітаўт «з вялікай іпкадобай» глядзеў. Работнікі з ланцуга пападалі ў ваду, адзін з іх, ратуючы жыццё, даплыў да правага берага і трапіў у рукі палякаў. Ад яго Ягайла даведаўся аб намерах Ві-
Вітаут (кірвау у і 392 1430 гг.)
Ягайла
(кіравау у 1377— 1 392 гг.)
таўта. Націск на замкі ўзмацніўся, неўзабаве палякі захапілі Ніжні замак. Крыжакі з войска Вітаўта пачалі адыход. Залога здала Верхні замак Ягайлу пасля шасцітыднёвых бесперапынных штурмаў.
Вітаўт не збіраўся надоўга аддаваць Ягайлу горад і замкі. Ужо праз год яго войска акружыла Гародню. У Верхнім (Старым) замку Ягайла пакінуў залогу, якая часткова складалася з палякаў, але больш было русінаў і ліцвінаў*. Воі Вітаўта білі ў муры з гармат, але без асаблівага поспеху — сцены заставаліся цэлыя. Раптам у замку пачаўся пажар. У гэты час ліцвіны паўсталі, схапілі палякаў, замкнулі іх у нейкім будынку, а замак здалі Вітаўту.
Відавочна, за дапамогу супраць Ягайлы Вітаўт дазво ліў крыжакам збудаваць два невялікія замкі на левым беразе Нёмана: адзін насупраць Гародні, другі далей. Гросмайстар** Тэўтонскага ордэна Конрад Валенрод
* Русіны, ліцвіны — старажытныя назвы беларусаў.
** Гросмайстар — вярхоўны кіраўнік ордэна.
прыслаў будаўнікоў і матэрыялы, хутка збудавалі замак, назвалі Ноенгардэн (Новая Гародня) і пасадзілі кры жацкую залогу.
ЗАМІРЭННЕ ВІТАЎТА I ЯГАЙЛЫ
Неўзабаве Вітаўт дамогся свайго, прымірыўся з Ягайлам і зноў павярнуў супраць галоўнага ворага — кры жакоў.
На чале вялікага атрада Вітаўт нечакана захапіў Коўну*, затым паімчаўся ў Гародню, крыжакоў, якія там былі, кінуў у турму, пакінуў у замку сваю моцную залогу. Немцам у Ноенгардэне загадаў здацца, а калі тыя адмовіліся, пагражаў тптурмам. Крыжакі здаліся, трапілі ў турму, а замак быў спалены.
Тэўтоны моцна раззлаваліся на Вітаўта. Крыжакі са бралі вялікае войска і пайшлі на Гародню. Вялікі князь у гэты час знаходзіўся на поўдні дзяржавы, уладкоўваў спрэчкі паміж мясцовымі князямі. На няпічасце, шмат лікая залога Гародні (каля 4 тысяч чалавек), мела дрэннага камандзіра. Замкі трымаліся толькі тры дні, яны былі ўзятыя тэўтонамі. Многія абаронцы загінулі, тры тысячы людзей трапілі ў няволю. Горад быў спале ны, замкі разбураны, ваколіцы спустошаны. Гэтае паве дамленне хронік — першыя звесткі аб узяцці крыжакамі Старога замка.
23 мая 1398 года Вітаўт у Гародні падпісаў мір з крыжакамі. Але замірэнне гэтае доўга не трымалася.
У тым жа годзе вялікі князь ледзь не згарэў у гарадзенскім замку разам з жонкай. Сярод глухой ночы нечакана ўспыхнуў агонь у спальні. Ці то ад начной лямпы, ці ад печкі заняліся фіранкі і тканіна на сценах. На шчасце, у тым жа пакоі была прыручаная жывёліна марскі коцік. Ён кінуўся на ложак і пабудзіў Вітаўта, той разам з жонкай паспеў выбегчы з полымя.
* Зараз горад Каўнас у Літве.
У 1401 годзе крыжакі зноў выкарысталі адсутнасць вялікага князя, калі ён знаходзіўся ў Кракаве. Яны напалі на ваколіцы Гародні, захапілі палонных і 300 коней. У часы княжэння Вітаўта моц нашай дзяржавы стала такой вялікай, што крыжакі не адважваліся ма лымі атрадамі ўступаць у яе межы. Пагранічная варта была моцная і добра арганізаваная.
Усё ж набегі крыжакоў працягваліся да рашаючай бітвы пад Грунвальдам. У 1410 годзе аб’яднанае войска беларусаў, палякаў, літоўцаў з дапамогай чэхаў, та тараў ушчэнт разграміла ордэнскае войска. Толькі тады з крыжацкімі набегамі было скончана назаўсёды.
ЗАМАК ВІТАЎТА
Стары замак упершыню стаў цалкам мураваным дзесьці ў 80 х гадах 14 стагоддзя. Відавочна, гэта адбылося пасля 1385 года, калі Ягайла аддаў замак Вітаўту. Апошнія дабудовы былі зроблены ў канцы 14 — пачатку 15 стагоддзяў. Замак шмат ііацярпеў у час міжусобнай вайны і пазней ад крыжакоў. Ен моцна пагарэў падчас пажару, пра які мы ўжо ўпаміналі, але зноў быў ад будаваны.