Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)
ЗБОР ЛАСТАНОЎ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
it 31
10 лістапада 1992 г.
Мінск
ЗБОР ПАСТАНОЎ
УРАДА РЭСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
Выдаецца
з 1991 года
10 лістапада 1992 г.
№ 31 (67)
3 М L С 1
559. Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на асобныя віды энергарэсурсаў.
560. Аб сацыяльнай падтрымцы насельніцтва ў сувязі з прадаўжэннем росту рознічных цэн на тавары і паслугі.
561. Аб памерах няўстоек, спаганяемых за незахаванне ўстаноўленых пра-вілаў пры распрацоўцы лесасек, падсочцы і нарыхтоўцы другарадных лясных матэрыялаў.
562. Аб назначэнні А. А. Мардашова Старшынёй Камітэта па нафце і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
563. Аб адказнасці за незаконнае расходаванне бюджэтных сродкаў, не-дастачу і раскраданне дзяржаўнай маёмасці.
564. Аб назначэнні А. А. Яновіча начальнікам упраўлення па справах сель-скай гаспадаркі і харчавання Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
565. Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573.
566. Аб зацвярджэнні Правілаў накаплення пачасовых плацяжоў лікві-дуемых прадпрыемстваў у сувязі з прычыненнем калецтва, іншым пашкоджаннем здароўя або са смерцю работніка пры выкананні ім працоўных абавязкаў.
567. Аб зацвярджэнні пераліку асобных катэгорый артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў і калектываў, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў.
1
№ 31
568. Аб ліцэнзаванні і Асноўных правілах вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
569. Аб нармалізацыі разлікаў з суб’ектамі гаспадарання Расійскай Федэ-рацыі.
2
№ 31
Apr. 559
ПАСТАНОВА CABETA МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 30 кастрычніка 1992 г. № 657
559 Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на асобныя віды энерга-рэсурсаў
У сувязі са значным павышэннем цэн на нафту, якая пастаўляец-ца ў рэспубліку, і ў мэтах своечасовага забеспячэння народнай гас-падаркі нафтапрадуктамі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць да ведама, што пастаўка ў рэспубліку нафтаздабы-ваючымі прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі асобных відаў энергарэсурсаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці здвухбаковым між-урадавым пагадненнем па цэнах не ніжэй за цэныпрамысловасці, якія дзейнічаюць у Расійскай Федэрацыі.
2. ^ Устанавіць, што цана на нафту, здабываемую ў рэспубліцы і рэалізуемую на ўнутраным рынку, вызначаецца вытворчым аб’яд-наннем «Беларуснафта» па ўзгадненню з Камітэтам па нафце і хі-міі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з улікам цэн на нафту, якая пастаўляецца з-за яе межаў.
Мшістэрству фінансаў падрыхтаваць прапановы для падачы ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь аб увядзенні дыферэнцыра-ваных ставак акцызнага збору на нафту, здабываемую на тэрыто-рыі рэспублікі, з улікам горнагеалагічных умоў здабычы, якія скла-ліся, і вызначыць парадак яго спагнання і выкарыстання.
3. Цэны на нафтапрадукты і звадкаваны газ, пастаўляемыя нафта-J газаперапрацоўчымі прадпрыемствамі рэспублікі для рэа-лізацыі на ўнутраным рынку з улікам падатку на дабаўленую вар-тасць і акцызу на бензін, вызначаюцца імі па ўзгадненню з рэснуб-ліканскімі органам! нафтапрадуктазабеспячэння і газазабеснячэн-ня. Устанавіць для ўказаных прадпрыемстваў гранічныя ўзроўні рэнтабельнасці па мазуту 5 працэнтаў, па астатніх нафтапрадук-тах (уключаючы маслы, змазкі і іншыя віды) і звадкаванаму газу — 20 працэнтаў да сабекошту.
4, Пастаўку аўтамабільнага бензіну, дызельнага паліва, мазуту прадпрыемствам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мшістэрства транспарту, Міністэрства энергетыкі,. Міністэрства -'^ыллёвз-кзмунзльнзй гаспадаркі, а таксама наседьніцтву, якія з яўляюцца прыярытэтнымі спажыўцамі, ажыццяўляць на цэнах, прадугледжаных у дадатку 1. ’
3
Арт. 559
№ 31
Камітэту па нафце і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Дзяржэканомпланам вызначыць аб ёмы ўказанай пастаўкі нафтапрадуктаў да канца 1992 года.
5. Дазволіць нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам рэспублікі рэалізацыю на экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых з дадаткова прыцягненых імі аб’ёмаў нафты звыш квот, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь, для ліквідацыі запазычанасці нафтагазазда-бываючым аб'яднанням Расійскай Федэрацыі, якая ўзнікла ў выні-ку водпуску цэн на нафту на 29 кастрычніка 1992 г.
6. Прасіць Нацыянальны банк прыняць меры па спрашчэннк> аперацый на разліках з нафтаздабываючымі прадпрыемствамі, за-бясііечыць прыярытэтнае пералічэнне ім фінансавых сродкаў і арга-нізаваць кантроль за наступлением ад нафтаперапрацоўчых прад-прыемстваў рэспублікі плацяжоў за нафту.
7. Рэалізацыя нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку праз арга-нІзацыі нафтапрадуктазабеспячэння ажыццяўляецца па цэнах пра-мысловасці на іх (на ўмовах франка-станцыя), якія вызначаюцца гэтымі арганізацыямі зыходзячы з цэн прадпрыемстваў, падатку на паліва і забеспячэнска-збытавых надбавак згодна з дадаткам 2. У злбеспячэнска-збытавой надбаўцы ўлічваюцца камісінны збор за пасрэдніцкія паслугі, іншыя расходы пасрэднікаў, а таксама пада-так на дабаўленую вартасць.
Нафтапрадуктазабяспечваючым аргапізацыям, што купляюць за межамі рэспублікі нафтапрадукты па цэнах, якія адрозніваюцца ад цэн унутранага рынку, рэалізоўваць іх да канца 1992 года спа-жыўцам па цэнах набыцця з указанымі надбаўкамі.
8. Рэалізацыя на ўнутраным рынку, ўсім спажыўцам (уключа-ючы насёльніцтва) нафтапрадуктаў, акрамя газы і пячнога_палБ ва, ажыццяўляецца аўтазаправачнымі станцыямі, гандлёвымц іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі па цэнах прамысловасці на іх з гандлёвай надбаўкай у памеры не болей як 2 працэнты. У гандлёвай надбаўцы ўлічваюцца выдаткі абарачэння, іншыя расходы прадаўца, а таксама падатак на дабаўленую вартасць.
9. Газазбытавыя арганізацыі рэалізуюць звадкаваны газ спа-жыўцам (акрамя насельніцтва) па цэнах, якія ўстанаўліваюцца зыходзячы з цаны яго набыцця, затрат, звязаных з рэалізацыяй, і гранічнага ўзроўню рэнтабельнасці ў памеры 30 працэнтаў да гэтых затрат.
10. Даходы, атрыманыя ад перавышэння гранічных узроўняу рэнтабельнасці, уносяцца нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі і газазбытавымі арганізацыямі ў дзяржаўны бюджэт з прыбыткуг які застаецца ў іх распараджэнні, у адпаведнасці з парадкам, вы-зпачаным Міністэрствам фінансаў.
4
№ 31
Арт. 559
11. Устанавіць, што новыя цэны на нафту, нафтапрадукты і звад-каваны газ уводзяцца з моманту іх узгаднення з рэспубліканскімі органам! нафтапрадуктазабеспячэння і газазабеспячэння.
12. Зацвердзіць гранічныя каэфіцыенты павышэння цэн і тары-фаў на асобныя віды спажывецкіх тавараў, рэалізуемых насельніцт-ву, згодна з дадаткам 3.
13. Дзяржэканомплану сумесна з Міністэрствам фінансаў, іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб змяненні падляга-ючых дзяржаўнаму рэгуляванню рознічных цэн і тарыфаў на пра-дукцыю і паслугі для насельніцтва ў сувязі са змяненнем цэн на энергарэсурсы.
14. Аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому праводзіць ка-рэкціроўку тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для ўсіх спажыўцоў (акрамя насельніцтва і сельскагаспадарчых спажыў-цоў) з улікам цэн на энергарэсурсы.
15. Міністэрству фінансаў у месячны тэрмін унесці ў Савет Міні-страў Рэспублікі Беларусь прапановы аб датаныі на газ, цвёрдае паліва, камунальныя паслугі, паслугі гарадскога пасажырскага транспарту, якія прадастаўляюцца насельніцтву, на вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі, а таксама на фінансавую падтрымку асобным катэгорыям інвалідаў пры рэалізацыі ім аўтамабільнага бензіну і звадкаванага газу.
16. 3 мэтай забеспячэння эканоміі энергарэсурсаў і структурнай перабудовы энергаёмістых вытворчасцей Дзяржэканомплану сумесна з Міністэрствам энергетыкі, Дзяржаўным камітэтам па прамыс-ловасці і міжгаліновых вытворчасцях і з удзелам зацікаўленых рас-працаваць і падаць Ураду рэспублікі прапановы аб энергазбера-жэнні ў галінах народнай гаспадаркі.
17. Камітэту па нафце і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Камітэтам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь паскорыпь вырашэнне пытанняў, звязаных са стварэннем сумесных прадпрыемстваў з нафтагазаздабываючымі аб’яднаннямі Цюменскай вобласці.
18. Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях, Дэпартаменту эканамічнага кантро-лю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь узмацніць кантроль за вывазам нафтапрадуктаў за межы рэспублікі.
Ліцэнзіі на вываз нафтапрадуктаў у краіны — былыя суб’екты СССР, што не ўваходзяць у СНД, выдаюцца Дзяржаўным камітэ-там па знешніх эканамічных сувязях па ўзгадненню з Дзяржэка-номпланам і Камітэтам па нафне і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5
Арт. 559
№ 31
19. Лічыць страціўшымі сілу:
пункты 1 і 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1" чэрвеня 1992 г. № 370 «Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на асобныя віды энергарэсурсаў» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 18, арт. 324) у частцы цэн на нафту і нафтапрадукты;
распараджэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 каст-рычніка 1992 г. № 1016р.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь
В. Кебіч
В. Дзеблікаў
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 каст-рычніка 1992 г. № 657
П Е Р А Л I К
асобных відаў нафтапрадуктаў, на якія ўстанаўліваюцца гранічныя ўзроўні павышэння цэн /
Гранічны каэфіцыент павышэння цэн
Аўтамабільны бензін, дызельнае паліва, мазут
5*
* Да цэн прэйскуранта № 04-02-03, 1992 г.
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Дзеблікаў
6
№ 31
Арт. 559
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 каст-рычніка 1992 г. № 657
Забеспячэнска-збытавыя надбаўкі да цэн на нафтапрадукты
Цана прадпрыемства (вырабніка-пастаўшчыка) на нафтапрадукты з улікам палатку на дабаўленую вартасць (рублёў за тону)
Забеспячэнска-збытавая надбаўка ў працэнтах да цаны прадпрыемства (вырабніка-пастаўшчыка)
Да 10000 12
Ад 10000 да 15000 8
Ад 15000 да 20000 6
Ад 20000 да 25000 5
Ад 25000 і вышэй 4