Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)
12. У вітрынах прадпрыемстваў выстаўляюцца ўзоры толькі тых тавараў, якія маюцца ў продажы. Узоры тавараў, што знахо-дзяцца ў вітрыне, павінны прадавацца па патрабаванню пакупніка пасля праверкі іх якасці.
Узоры тавараў, якія выкарыстоўваюцца як элементы кампазі-цыннага афармлення вітрыны або з’яўляюцца інвентаром, продажу не падлягаюць.
Таварнае забеспячэнне
13. Прадпрыемства самастойна адшуквае таварныя рэсурсы, заключае дагаворы на іх набыццё, арганізуе пры наяўнасці ўмоў’ вытворчасць тавараў і паслуг.
14. Забеспячэнне прадпрыемстваў розных форм уласнасці цэнт-ралізавана размяркоўваемымі таварамі з дзяржаўных рэсурсаў праводзіцца ва ўстаноўленым парадку.
Прыёмка, захоўванне і падрыхтоўка тавараў да продажу
1 о. Прыёмка тавараў па колькасці і якасці на прадпрыемствах усіх форм уласнасці павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзе-ючымі нарматыўнымі актамі і суправаджальнымі дакументамі па-стаўшчыка (прадаўца).
16. Прынятыя прадпрыемствам ва ўстаноўленым парадку та-вары апрыходуюцца ў дзень паступлення па іх фактычнай наяў-насці. У выпадку немагчымасці апрыходавання тавару датай яго фактычнага паступлення (выклік эксперта, праверка цаны, якас-ці, колькасці) у тэкставай частцы таварнай справаздачы за пад-рахункам прыходу робіцца запіс аб паступленні тавару з указанием пастаўшчыка (прадаўца), агульнага кошту тавару ў розніч-ных цэнах, а таксама прычын немагчымасці апрыходавання.
17. Прынятыя прадпрыемствамі дзяржаўнага гандлю і сістэмьг Белкаапсаюза тавары пакіроўваюцца ў продаж: не пазней двух дзён з моманту паступлення — для харчовых тавараў, трох дзён — для нехарчовых тавараў, аднаго дня — для плодаагародніннай прадукцыі.
Харчовыя тавары рэалізуюцца толькі пры наяўнасці адпавед-ных дакументаў, якія засведчваюць якасць.
Не падлягаюць прыёмцы прадпрыемствам тавары з мінулымі тэрмінамі годнасці. захоўвання (рэалізацыі).
25
Арт. 568 № зі
Якасць і маркіроўка, нормы і рэжым захоўвання тавараў (тэм-пература, вільготнасць, асвятленне, тэрміны захоўвання) павінны адпавядаць стандартам і патрабаванням да якасці, якія ўтрымлі-ваюцца ў іншых нарматыўна-тэхнічных дакументах або ў дагаво-ры на пастаўку тавараў.
Праверка і агляд на якасць і бяспеку дробных партый і паасоб-ных тавараў ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым парадку.
У выпадку пастаўкі прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, прадпрыемства абавяза-на адмовіцца ад прыняцця і аплаты прадукцыі. Нехарчовыя тава-ры са згоды пастаўшчыка могуць быць уцэнены і рэалізаваны.
18. Тавары, вырабленыя прадпрымальнікам, што ажыццяўляе сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, павінны мець этыкетку з указанием звестак аб дзяржаўнай рэгістрацыі, праве-дзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксами дзяржаўнага стандарту, абавязковыя патрабаванлі якога распаўсюджваюцца на даныя тавары.
19. Пры захоўванні тавараў на складах, размяшчэнні і выклад-цы іх у гандлёвых залах, дробнарознічнай сетцы работнікі прадпрыемства абавязаны строга захоўваць прынцыпы таварнага су-седства, санітарныя правілы, нормы складзіравання і патрабаванні пажарнай бяспекі.
20. Тавар павінен быць адпаведным чынам падрыхтаваны да продажу (настройка і дробны рамонт складана-тэхнічных тавараў, вызваленне ад тары, чыстка і прасаванне адзення, апраўка кавал-каў тканіны, зборка і ачыстка ад змазкі веласіпедаў, матацыклаў, мапедаў і іншых вырабаў з металу, працірка бутэлек і кансерва-вых слоікаў і бляшанак, зачыстка, нарэзка, папярэдняя расфасоў-ка некаторых харчовых тавараў і г. д.).
Продаж тавараў
21. Перад адкрыццём прадпрыемства выконваецца работа, якая забяспечвае належнае абслугоўванне пакупнікоў.
Тавары выкладваюцца (выстаўляюцца) у поўным асартымен-це, які маецца ў дапаможным памяшканні, і ў неабходнай коль-касці.
На рэалізуемыя тавары прадпрыемства абавязана мець адпа-ведныя дакументы з указанием у іх рэквізітаў пастаўшчыка (пра-даўца), колькасці паступіўшага тавару, цаны, агульнай сумы.
22. Продаж тавараў прадпрыемствам праводзіцца ўсім грама-дзянам на роўных падставах чыстай вагой і поўнай мерай за наяў-ны разлік або шляхам безнаяўнага пералічэння сродкаў у адпавед-насці з устаноўленым парадкам.
26
№ 31
Apr. 568
Прадпрыемства нясе адказнасць за ненадежную якасць тава-Раў.
Не дапускаецца продаж тавараў, забароненых да свабоднай рэалізацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
23. Прадпрыемства абавязана даць пакупніку неабходную і да-кладную інфармацыю аб цане, спажывецкіх якасцях тавараў. якія яго цікавяць (а ў дачыненні прадуктаў харчавання — таксама аб саставе, энергетычнай каштоўнасці, утрыманні шкодных для зда-роўя рэчываў), умовах іх набыцця, гарантыйных абавязацельствах і парадку прад яўлення прэтэнзій, спосабах і правілах выкарыс-тання тавараў, іх захоўванні і бяспечнай утылізацыі.
24. Абслугоўванне інвалідаў і іншых асоб, якім па стану здароўя цяжка рабіць пакупкі, праводзіцца ў парадку, вызначаным мясцо-вым Саветам народных дэпутатаў.
25. Гандаль цэнтралізавана размяркоўваемымі таварамі з дзяр-жаўных рэсурсаў арганізуецца з захаваннем парадку, які вызна-чаецца органам! дзяржаўнага кіравання (продаж тавараў па талонах, спісах, па нормах водпуску аднаму пакупніку, па папярэдніх заказах і г. д.).
26. На прадпрыемствах самаабслугоўвання адбор пакупнікамі тавараў праводзіцца ў инвентарную тару (кошыкі, латкі, цялежкі). Уваход пакупнікоў у гандлёвую залу самаабслугоўвання (акрамя спецыялізаваных хлебных магазінаў і магазінаў, якія гандлююць складана-тэхнічнымі таварамі) без інвентарнай тары не дапускаецца.
Пакупніку забараняецца змяшчаць неаплачаны тавар у сваю сумку да разліку за пакупку.
27. Прадпрыемствы самаабслугоўвання павінны быць забяспе-чаны ў дастатковай колькасці інвентарнай таран, шчыпцамі і іншым неабходным інвентаром для адбору пакупнікамі тавару.
28. Забараняецца абумоўліваць продаж адных тавараў купляй другіх.
29. Забараняецца продаж непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў тытунёвых вырабаў, карт для гульні, а непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў — таксама запалак, запальніц, ядахімікатаў і гаручых задкасцей, асобам ва ўзросце да 21 года — алкагольных напіткаў. У спрэчным выпадку пакупнік абавязаны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць яго ўзрост.
30. Харчовыя і нехарчовыя тавары, продаж якіх рэгламентуецца спецьіяльнымі правіламі гандлю, рэалізуюцца з выкананнем гэтых правілаў (хлеб і хлебабулачныя вырабы; плодаагароднінныя тавары; малочныя прадукты, маргарын і яйкі; кандытарскія вырабы; гарэлка і іншыя спіртныя напіткі; безалкагольныя і слабаалка-
27
Арт 568
№ 31
гольныя напіткі; швейныя, трыкатажныя, пушніна-футравыя, аўчынна-шубныя вырабы і галаўйыя ўборы; тэкстыльныя тавары; радыётавары; абутак; лясныя і будаўнічыя матэрыялы; легкавыя аўтамабілі і матацыклы з каляскамі; бытавыя хімічныя тавары; электрабытавыя тавары; мэблевыя тавары і інш.).
31. Асобныя віды рознічнага гандлю (рознічны гандаль і ака-занне паслуг за замежную валюту, камісійны гандаль, продаж та-вараў у крэдыт (з растэрміноўкай плацяжу) і іншыя) рэгулююцца асобымі правіламі гандлю.
32. Пры водпуску тавараў прадаўцы і іншы абслуговы персанал павінны карыстацца вымяральнымі прыборамі, праверанымі і клей-маванымі органам! Белстандарта.
Няспраўныя або фальсіфікаваныя прыборы для ўзважвання, вы-мярэння, дазіравання выключаюцца з абароту, прыводзяцца ў спраўны стан і праходзяць праверку. У выпадку немагчымасці ра-монту яны канфіскуюцца і знішчаюцца ва ўстаноўленым парадку.
33. Пакупніку павінна быць дадзена магчымасць самастойна або з дапамогай работнікаў гандлю праверыць правільнасць вагі і меры купленых тавараў.
34. Пры разліку за прададзены тавар пакупніку даецца касавы чэк, які пацвярджае куплю тавару ў даным прадпрыемстве.
Пры продажы тавару, маючага пашпарт, пацвярджэннем на-быцця тавару ў даным прадпрыемстве служыць тэты пашпарт са штампам прадпрыемства і адзнакай аб даце продажу тавару.
35. Купленыя нехарчовыя тавары абменьваюцца ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам, пры гэтым спажывец, якому прададзены тавар неналежнай якасці, калі яго недахопы не былі агавораны прадаўцом, мае права па свайму выбару запатрабаваць замены такога тавару таварам належнай якасці, або суразмернага памян-шэння пакупной цаны, або бязвыплатнага ўстаранення недахопаў' тавару ці кампенсавання сваіх расходаў па ўстараненню недахопаў, або скасавання дагавора і аплаты панесеных страт.
Пры абмене недабраякаснага тавару на тавар той жа мадэлт (маркі, тыпу, артыкула і да т. п.) у выпадку змянення цаны пера-разлік кошту не робіцца.
Пры абмене недабраякаснага тавару на тавар, вызначаньв тымі ж радавымі прызнакамі, але іншай мадэлі (маркі, тыпу, артыкула і да т. п.) у выпадку змянення цаны пераразлік кошту робіц-ца зыходзячы з цэн на ўказаныя тавары, што дзейнічаюць на мо-мант абмену.
Пры скасаванні дагавора разлікі са спажыўцом праводзяцца ў выпадку павышэння цаны на тавар зыходзячы з яго кошту на 28
№ 31 Арт. 568 момант прад’яўлення адпаведнага патрабавання, а ў выпадку зні-жэння цаны — з кошту тавару на момант куплі.
Пры скасаванні дагавора або абмепе тавару, знятага з вытвор-часці, у выпадку павышэння цэн разлікі праводзяцца зыходзячы з яго кошту з улікам павышэння цэн на тавары аналагічнага класа, у выпадку зніжэння цэн — з кошту тавару на момант куплі.
36. Выбраныя пакупніком нехарчовыя тавары могуць захоў-вацца ў прадпрыемстве дзве гадзіны з адзнакап часу аплаты на вы-пісаным прадаўцом чэку.
Тавары, якія аплачваюцца ў безнаяўным парадку, захоўваюцца да іх аплаты і атрымання на працягу трох гадзін.
Адабраныя для куплі ў крэдыт тавары могуць захоўвацца ў прадпрыемстве на працягу сутак. Па сканчэпні ўстаноўленага часу нявыкуплены тавар паступае ў продаж.
Набытыя буйнагабарытныя тавары (мэбля, будаўнічыя матэ-рыялы, піяніна, халадзільнікі, пральныя машыны і інш.) пакупнік мае права пакідаць на захоўванне ў прадпрыемстве, але не больш чым на адны суткі. Па ўзгадненню з адміністрацыяй тэрмін захоў-вання за пэўную плату можа быць прадоўжаны.
Да пакінутага на захоўванне купленага тавару прыкладаецца копія касавага чэка або квітанцыя аб захоўванні, у якой указваец-ца тэрмін, да якога тавар павінен быць пакінуты, і тавар забяспеч-ваецца таблічкай «Прададзена». Прадавец у тэты перыяд нясе адказнасць за захаванасць І якасць тавару.