Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)
37. Забараняецца продаж тавараў з кладовак, дапаможных і службовых памяшканняў, а таксама да пачатку і пасля сканчэння ўстаноўленай гадзіны работы прадпрыемства.
38. Работнікам прадпрыемства забараняецца захоўваць у ганд-лёвай зале тавары, якія не належаць прадпрыемству. Захоўванне тавараў, якія не належаць прадпрыемству, у яго кладоўках і дапаможных памяшканнях ажыццяўляецца на аснове дагавора.
Верхние адзенне і асабістыя рэчы работнікаў прадпрыемства павінны захоўвацца ў асобным памяшканні ў прызначаных для гэтай мэты месцах.
39. Продаж тавараў установам, арганізацыям і прадпрыемствам па безнаяўнаму разліку ў парадку дробнага опту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі ў спецыяльна выдзеле-ных выканкомамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў прадпры-емствах.
40. Пры продажы нехарчовых тавараў для асабістага карыстан-ня (адзенне, абутак, трыкатажныя вырабы і інш.) павінны быць створаны ўмовых для іх прымеркі, а складана-тэхнічных і іншых, патрабуючых праверкі. -— умовы для яе правядзення.
29
Apr. 568
№ 31
Разлікі з пакупнікамі
41. Пакупнікі за тавары могуць разлічвацца наяўнымі грашамв або ў безнаяўным парадку.
42. Прадпрыемствы гандлю ажыццяўляюць прыём наяўных гра-шовых сродкаў і чэкаў з чэкавых кніжак (разліковых чэкаў) пры дапамозе касавых падсумоўваючых апаратаў.
43. Касір або іншы работнік, які атрымлівае грошы за тавар, павінен разлічвацца з пакупнікамі ў наступным парадку:
ясна назваць суму грошай, атрыманую ад пакупніка, і пакласці гэтыя грошы асобна на бачнае для пакупніка месца;
выбіць на касавым апараце чэк;
назваць пакупніку выдаваемую суму грошай і ўручыць яе разам з чэкам.
Пасля разліку з пакупніком атрыманыя ад яго грошы склад-ваюцца ў скрынку касавага апарата.
Правільнасць разліку пакупнік правярае на месцы, каля касы.
Пры разліку за прамысловыя тавары, набываемыя праз дробна-рознічную сетку (за выключэннем латочнага гандлю), прадавец абавязаны ўручыць пакупніку разам з пакупкай таварны чэк з указанием нумару або назвы прадпрыемства, наймення і гатунку выра-бу, яго цаны, даты продажу, прозвішча прадаўца.
44. Касіры і іншыя работнікі, маючыя права атрымліваць ад па-купнікоў грошы за прададзены тавар, абавязаны прымаць ад па-купнікоў старый купюры, якія не дапускаюцца да далейшага аба-рачэння.
45. Забараняецца захоўванне ў касе (грашовай скрынцы, сейфе) наяўных грошай, якія не з’яўляюцца сродкамі прадпрыемства, а таксама асабістых рэчаў касіра або іншых работнікаў прадпрыемства.
Асаблівасні арганізацыі вытворчасці і абслугоўвання спажыўцоў на прадпрыемствах, якія ажыццяўляюць гандлёва-вытворчую дзейнасць
46. Гандлёва-вытворчую дзейнасць прадпрыемствы ажыццяў-ляюць згодна з меню або асартыментным пералікам прадукцыі, за-цверджаным у адпаведнасці з тыпам, нацэначнай катэгорыяй дана-га прадпрыемства ўласнікам або кіраўніком прадпрыемства.
Меню, асартыментны пералік прадукцыі вызначаюць колькасць найменняў страў, вырабаў, іх характар, які дае свабоду выбару страў або вырабаў ва ўстаноўленых межах для данага тыпу прад-прыемстваў. У меню ўказваецца кошт прадукцыі за адзінку, пор-30
№ 31
Apr. 568
цыю. Прадпрыемства абавязана забяспечыць наяўнасць страў, вы-рабаў, пералічаных у меню, асартыментным пераліку, на працягу ўсяго рабочага дня або перыяду, прызначанага для іх рэалізацыі (снеданне, абед, вячэра).
47. Прадпрыемства вырабляе прадукцыю ў адпаведнасці з дзе-ючай нарматыўна-тэхналагічнай дакументацыяй, а таксама мае права на яе аснове распрацоўваць і вырабляць новыя фірменныя стравы, вырабы.
48. Прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі грамадска-га харчавання, можа адпускацца для наступнага продажу іншым прадпрыемствам у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі.
49. Для паскарэння абслугоўвання спажыўцоў праводзіцца па-пярэдні продаж абанементных чэкаў на харчаванне, водпуск скамп-лектаваных абедаў, папярэдняя сервіроўка сталоў абедамі, снедан-нем, вячэрай, водпуск прадукцыі праз чайныя сталы і г. д.
50. Аплата спажыўцамі адпускаемай прадукцыі праводзіцца па касавых чэках ці непасрэдна асобе, якая абслугоўвае спажыўца, або безнаяўным шляхам.
У прадпрыемствах, дзе праводзіцца абслугоўванне афіцыянтамі, аплата адпушчанай прадукцыі праводзіцца па рахунку, прад’яўле-наму спажыўцу афіцыянтам. Рахунак выпісваецца ў двух экземплярах.
51. Музычнае абслугоўванне ў прадпрыемстве арганізоўваецца на дагаворнай аснове з канцэртнымі арганізацыямі або самім прадпрыемствам пры ўмове станоўчага заключэння мясцовых органаў культуры аб творчым стане аркестра або ансамбля.
Пры арганізацыі ў прадпрыемстве канцэртпа-эстрадных прад-стаўленняў са спажыўцоў можа збірацца плата (з выдачай уваход-нага білета). Памер платы ўстанаўліваецца па ўзгадненню з кан-цэртнай арганізацыяй.
52. Уласнік або кіраўнік прадпрыемства не мае права ўстанаў-ліваць мінімум кошту заказу і прапаноўваць спажыўцу абавязковы асартымент прадукцыі.
Пры абслугоўванні папярэдніх заказаў, аформленых ва ўстаноў-леным парадку (вяселляў, банкетаў і г. д.), у выпадку, калі прадпрыемства па незалежных ад яго прычынах не можа арганізаваць абслугоўванне ў абумоўлены час, адміністрацыя абавязана забяспечыць правядзенне ўрачыстасці ў іншым бліжэйшым прадпрыемстве і паведаміць аб гэтым заказчыку не пазней чым за 7 дзёп.
53. Пры водпуску няякаснай або прыгатаванай з парушэннем тэхналогіі стравы (вырабу) прадпрыемства абавязана замяніць або выплаціць яго кошт спажыўцу.
31
Арт. 568
№ 31
54. Прадпрыемства павінна забяспечыць захоўванне рэчаў спа-жыўца ў гардэробе. За прапажу рэчаў спажыўца з гардэроба прадпрыемства нясе адказиасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
55. Работнікі прадпрыемства маюць права не абслугоўваць асоб, якія парушаюць правапарадак.
56. Спажывец, які дапусціў псаванне маёмасці прадпрыемства, кампенсуе нанесены ўрон.
Улік і справаздачнасць
57. Прадпрыемствы абавязаны складаць бухгалтарскую і ста-тыстычную справаздачнасць і падаваць яе на адрасы, у тэрміны і па формах, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку.
Цэны і цэнаўтварэнне, падаткаабкладанне
58. Продаж тавараў праводзіцца па свабодных цэнах, акрамя тых, на якія згодна з дзеючым заканадаўствам захоўваецца дзяр-жаўнае рэгуляванне.
59. Фарміраванне свабодных рознічных цэн на тавары право-дзіцца ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам.
60. Прадпрыемствы абкладаюцца падаткамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Санітарныя патрабаванні да ўтрымання прадпрыемства і яго работнікаў
61. Усе прадпрыемствы, якія рэалізуюць харчовыя тавары, кі-руюцца дзеючымі санітарнымі правіламі.
62. Работнікі прадпрыемстваў праходзяць медыцынскі агляд у адпаведнасці з устаноўленым парадкам.
63. Кіраўнік прадпрыемства нясе персанальную адказнасць за санітарны стан прадпрыемства ў цэлым.
Кантроль і адказнасць за невыкананне Асноўных правілаў
64. Прадпрыемства і яго работнікі нясуць адказнасць за пару-шэнне Асноўных правілаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэс-публікі Беларусь.
65. Кантроль за захаваннем патрабаванняў Асноўных правілаў ажыццяўляюць упаўнаважаныя на тое органы ў парадку, устаноў-леным заканадаўствам. Па выніках праверкі складаецца акт.
32
№ 31
Ар . 568
66. Прадпрыемствы абавязаны даць магчымасць праверкі іх дзейнасці ўпаўнаважаным на тое асобам і забяспечыць устаранен-не ўстаноўленых недахопаў.
67. Асобы, якія дапусцілі парушэнне Асноўных правілаў, абавязаны даць пісьмовыя тлумачэнні, якія прыкладаюцца да акта. У выпадку адмовы ад подпісу акта або дачы пісьмовых тлумачэн-чяў аб гэтым у акце робіцца адзнака.
68. Акты праверак і інпіыя дакументы па выяўленых парушэн-нях у пяцідзённы тэрмін накіроўваюцца ў органы, якія ўпаўнава-жаны іх разглядаць.
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 4 ліста-пада 1992 г. № 666
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы суб'ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыц-цяўленне рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці
1. Выдача суб’ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (лі-цэнзій) на рознічны гандаль, гандлёва-вытворчую дзейнасць (у да-лейшым называюцца — ліцэнзіі) праводзіцца ў адпаведнасці з Часовым палажэннем аб парадку выдачы суб’ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1991 г. № 386 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573), з улікам асаблівасцей, прадугледжаных дадзеным Палажэннем.
2. Пры выдачы ліцэнзій суб’ектам гаспадарання апошнія павін-ны быць абавязкова азнаёмлены з Асноўнымі правіламі вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аб чым робіцца адзнака ў ліцэнзіі.
3. Ліцэнзіі выдаюцца выканаўчымі камітэтамі мясцовых Саве-таў народных дэпутатаў па заяве зацікаўленага суб’екта гаспадарання.
Да заявы прыкладаюцца:
копіі ўстаноўчых дакументаў суб'екта гаспадарання;
33
Арт. 568
№ 31
заключэнне органаў саннагляду;
медыцынская даведка аб стане здароўя гра.мадзяніна, які будзе ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юры-дычнай асобы, калі мяркуецца, што даным грамадзянінам будзе праводзіцца гандаль харчовымі таварамі або гандлёва-вытворчая дзейнасць;
дагавор на правядзенне лабараторных даследаванняў якасці паступаючай сыравіны і вырабленай прадукцыі, калі суб’ект гас-падарання мяркуе ажыццяўляць гандлёва-вытворчую дзейнасць;
дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за выдачу ліцэнзіі.
4. Не выдаюцца ліцэнзіі ў выпадках, калі:
экалагічныя і санітарна-гігіенічныя ўмовы, тэхнічны стан па-мяшкання або будынка, у якіх будзе праводзіцца рознічны гандаль (гандлёва-вытворчая дзейнасць), не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню, вытворчасці і рэалізацыі данай трупы тавараў, рэ-жыму працы і адпачынку работнікаў;
не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням стан здароўя ра-ботнікаў, якія будуць займацца закупкай, вытворчасцю і рэаліза-цыяй харчовых тавараў;
рашэннем судовых органаў грамадзяніну забаронена займацца гандлёвай дзейнасцю;
суб’ектам гаспадарання не заключаны дагаворы на лабаратор-нае даследаванне якасці паступаючай гэтаму суб’екту сыравіны і вырабляемай ім прадукцыі.