Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)

52.27 МБ
8.	Пры пераходзе з пенсій па інваліднасці і з выпадку страты кармільца на іншы від пенсіі накопленыя сродкі ліквідаваных прад-прыемстваў выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з артыкуламі расходу бюджэту Пенсіённага фонду.
9.	Пры недастатковасці ўласных сродкаў у ліквідаванага прад-прыемства для накаплення пачасовых плацяжоў у поўным аб’ёме цяжар расходаў ускладаецца на ўласніка гэтага прадпрыемства ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі або ўстаноўчымі дакументамі, а пры недастатковасці сродкаў у апошняга або іх адсутнасці — на Пенсіённы фонд.
19
Арт. 567	№ Зі
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 4 лістапада 1992 г. № 665
567 Аб зацвярджэнні пераліку асобных катэгорый артьгстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовійічных прадпрыемстваў і калектываў, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў
У адпаведнасці з артыкулам 49 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць прыкладзены пералік асобпых катэгорый артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў і калек-тываў, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 4 ліста-пада 1992 г. № 665
П Е Р.А Л I К
асобных катэгорый артыстаў тэатраў
і іншых тэатральна-відовішчных прад-прыемстваў і калектываў, якія маюць права на пенсію за выслугу гадоў
1.	Пры стажы творчай работы на пасадах, прадугледжаных у гэтым. пуикце, не менш як 20 гадоў:
артысты балета;
артысты — выканаўцы танцавальных нумароў у прафесійных мастацкіх калектывах;
артысты тэатраў мімікі і жэста;
травесці (артысты, якія выконваюць ролі хлапчукоў, падлеткаў, дзяўчынак);
артысткі, якія іграюць на духавых інструментах у прафесійных мастацкіх калектывах;
20
№ 31
Арт. 567-568
артысты цыркаў, канцэртных арганізацый і прафесійных мастац-кіх калектываў: гімнасты, мотавелафігурысты, эквілібрысты, балансёры, акрабаты, наезнікі. дрэсіроўшчыкі дзікіх звяроў, барцы, якія дасягнулі 50-гадовага ўзросту, клоуны (дывановыя), якія вы-конваюць нумары жанраў цыркавога мастацтва, што даюиь права на пенсію за выслугу гадоў, сілавыя жанглёры, ліліпуты — артысты ўсіх назваў;
артысткі-вакалісткі (салісткі) — тэатраў оперы і балета, музыч-ных і музычна-драматычных тэатраў, канцэртных арганізацый, прафесійных мастацкіх калектываў, тэлебачання і радыёвяшчання, оперных студый вышэйшых навучальных устаноў мастацтваў.
2.	Пры стажы творчай работы на пасадах, прадугледжаных у дадзеным пункце, не менш як 25 гадоў (у тэты стаж залічваецца таксама работа, прадугледжаная ў пункце 1 дадзенага пераліку):
артысты-вакалісты (салісты) — тэатраў оперы і балета, музыч-ных і музычна-драматычных тэатраў, канцэртных арганізацый, пра-фесійных мастацкіх калектываў, тэлебачання і радыёвяшчання, оперных студый вышэйшых навучальных устаноў мастацтваў;
артысты — выканаўцы трукавых нумароў (каскадзёры);
артысты прафесійных харавых калектываў, якія выконваюць сольныя партыі;
артысты, якія іграюць на духавых інструментах у прафесійных мастацкіх калектывах;
артысты-лялечнікі ў тэатрах лялек і канцэртных арганізацыях;
артысты дзіцячых тэатраў юнага гледача;
жанглёры ў цырках і канцэртных арганізацыях.
3.	Пры стажы творчай работы не менш як 30 гадоў (у тэты стаж залічваецца таксама работа, якая прадугледжана ў пунктах 1 і 2 дадзепага пераліку) — артысты хору прафесінных мастацкА ка-лектываў.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛIRI БЕЛАРУСЬ ад 4 лістапада 1992 г, № 666
568
Аб ліцэнзаванні і Асноўных правілах вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Зацвердзіць і ўвесці ў дзеянне з 1 лістапада 1992 г. Асноў-
21
Apr. 568 № 31 ныя правілы вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (прыкладаюцца).
Устанавіць, што гэтыя правілы распаўсюджваюцца на ўсе суб’-екты гаспадарання, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і форм уласнасці.
2.	Надаць Міністэрству гандлю права ўносіць па меры неаб-ходнасці змяненні і дапаўненні ў Асноўныя правілы вядзення роз-нічнага гандлю і гадлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь.
3.	Увесці ліцэнзаванне рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Зацвердзіць Палажэнне аб парадку выдачы суб’ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне розніч-нага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспуб-лікі Беларусь (прыкладаецца).
У сувязі з гэтым абзац трэці відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца выканкомамі раённых, гарадскіх, раённых у гарадах Саветаў народных дэпутатаў, Пераліку відаў дзейнасці, на ажыццяўленне які.х патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія), і органаў, што выдаюць гэтыя дазволы (ліцэнзіі), зацверджанага пастановай Са-вета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1991 г. № 386 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573 (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1991 г.» № 29, арт. 352; 1992 г., № 26, арт. 493), выкласці ў наступнай рэ-дакцыі:
«Рознічны гандаль і гандлёва-вытворчая дзейнасць».
4.	Выканкомам раённых, гарадскіх, раённых у гарадах Саветаў народных дэпутатаў забяспечыць атрыманне да 1 студзеня 1993 г. суб’ектамі гаспадарання, якія займаюцца розничным гандлем і гандлёва-вытворчай дзейнасцю, спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на гэтыя віды дзейнасці.
5.	Міністэрству юстыцыі, Міністэрству ўнутраных спраў і Мі-ністэрству гандлю ў месячны тэрмін падрыхтаваць і падаць ва ўстаноўленым парадку прапановы:
аб устанаўленні адказнасці за парушэнне суб’ектамі гаспадарання Асноўных правілаў вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
аб унясенні ў заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь змянен-няў, якія прадугледжваюць узмацненне адказнасці за парушэнні ў сферы рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці.
22
№ 31
Арт. 568
6.	Кантроль за выкананнем Асноўйых правілаў вядзення роз-нічнага гандлю і гандлёва-вытворчан дзейнасці ажыццяўляецца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі і Міністэрствам гандлю ў межах іх кампетэнцыі.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
•	Рэспублікі Беларусь ад 4 ліста-
пада 1992 г. № 666
АСМОУНЫЯ ПРАВІЛЫ
вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь
Агульныя палажэнні
1.	Дадзеныя Асноўныя правілы вядзення рознічнага гандлю і гандлёва-вьпворчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у далейшым называюцца — Асноўныя правілы) рэгулююць роз-нічны гандаль і гандлёва-вытворчую дзейнасць (грамадскае хар-чаванне), якія ажыццяўляюцца суб’ектамі гаспадарання (у далейшым называюцца — прадпрыемствы), незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці*, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. і вызначаюць патрабаванні да іх.
2.	Прадпрыемствы ў сваёй дзейнасці кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3.	Работнікі прадпрыемства абавязаны ведаць і строга выкон-ваць Асноўныя правілы.
4.	На прадпрыемстве абавязаны захоўвацца ўстаноўлены рэ-жым яго работы і таварны профіль.
5.	Узаемаадносіны паміж прадпрыемствамі, што ажыццяўля-юць гандлёва-вытворчую дзейнасць, і калектывамі прамыеловых прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, якія імі абслугоўваюцца,
Дзеянне Асноўных правілаў распаўсюджваецца таксам а на прадпрымаль-
нікаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы.
23
Арт. 568
№ 31
вызначаюцца дагаворамі з улікам кампенсавання затрат на вы-творчасць і рэалізацыю прадукцыі.
6.	Рэжым работы прадпрыемства ўстанаўліваецца яго ўласні-кам або кіраўніком па ўзгадненню з выканкомам мясцовага Са-вета народных дэпутатаў.
Рэжым работы для прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць ганд-лёва-вытворчую дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях, устанаўліваецца па ўзгадненню з іх адміністрацыяй.
7.	Гандлёвыя і вытворчыя памяшканні прадпрыемства абста-лёўваюпца згодна з існуючымі патрабаваннямі аховы працы, зда-роўя, аховы асяроддзя, захоўвання, вытворчасці і рэалізацыі пра-дукцыі (тавару), проціпажарнай бяспекі і іншымі патрабаваннямі, прадугледжанымі ў нарматыўных актах.
8.	На ўваходных дзвярах (фасадзе) прадпрыемства павінна быць шыльда з указанием на дзяржаўнай мове яго назвы, прына-лежнасці (уласніка), рэжыму работы.
9.	На відным месцы павінны знаходзіцца выняткі з Асноўных правілаў і іншых нарматыўных актаў, якія рэгулююць гандаль і гандлёва-вытворчую дзейнасць.
10.	Пакупнікі абслугоўваюцца прадпрыемствам ва ўстаноўлены час яго работы. Забараняецца спыняць доступ пакупнікоў у ганд-лёвую залу ў сувязі з набліжэннем абедзеннага перапынку або за-канчэння часу работы прадпрыемства. За 10 хвілін да заканчэння часу працы работнікі прадпрыемства папярэджваюць пакупнікоў аб тым, што час работы заканчваецца і абслугоўванне пакупнікоў спыняецца.
Уваход спажыўцоў у рэстараны, кафэ можа быць спынены за 30 хвілін, у іншыя прадпрыемствы грамадскага харчавання ■— за 15 хвілін да іх закрыцця.
Пры закрыцці прадпрыемства на абедзенны перапынак або ў канцы рабочага дня каса спыняе работу ў дакладнай адпаведнасці з устаноўленымі для яго гадзінамі работы. Аднак усе пакупнікі, якія маюць на руках касавыя і таварныя чэкі, павінны быць абслу-жаны.
11.	Закрыццё прадпрыемства на рамонт (пераабсталяванне) праводзіцца па ўзгадненню з мясцовым Саветам народных дэпута-таў.
У выпадку, калі прадпрыемства ажыццяўляе гандлёва-вытворчую дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях, то пытание яго закрыцця на рамонт узгадняецца з іх адміністрацыяй.
24
№ 31
Арт. 568
Аб закрыцці прадпрыемства на рамонт (пераабсталяванне) па-купнікі паведамляюцца спецыяльнай аб’явай, вывешанай не паз-ней чым за 5 дзён да яго закрыцця. У аб’яве ўказваюцца адрасы бліжэйшых прадпрыемстваў аналагічнага профілю.