Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №31 (67)
За нездавальняючую або несвоечасовую ачыстку месцаў высечак ад парубачных рэшткаў, захламление па віне лесакарыстальнікаў прасек і прыляга-ючых да лесасек палое шырынёй 50 метраў*
за кожны гектар неачышчанай або захламленай плошчы 1
За пакіданне пнёў вышынёй больш чым адна трэць дыяметра зрэзу, а пры высечцы дрэў таней за ЗО.сан-тыметраў — вышынёй больш чым 10 сантыметраў (за выключэннем выпадкаў пакідання ў пойменных месцах пнёў большай вышыні па лесаводчых патра-баваннях), за знішчэнне клеймаў і нумароў на дрэ-вах і пнях
за кожны пень, кляймо або нумар 0,1
За падсочку адведзеных насаджэнняў да атрыМання лесарубнага білета або пасля ўстаноўленага тэрміну
з гектара плошчы 2
* Выплата няўстойкі не вызваляе лесакарыстальніка ад правядзення ачысткі ўказаных плошчаў ва ўстаноўлены лясгасам тэрмін.
13
Арт. 561—562
№ 31
Памеры няўстоек (мінімальных заработных плат)
За падсочку насаджэнняў, не адведзеных для гэтай мэты, за прымяненне пры падсочцы метадаў, не пра-дугледжаных інструкцыямі або спецыяльнымі дазво-ламі, за перагрузку дрэў карамі, за расшырэнне кар, за перавышэнне глыбіні жалабкоў, а таксама падно-вак, калі адно або некалькі з указаных парушэнняў будуць мець месца не меней чым на 10 працэнтах агульнай колькасці западсочаных дрэў на данай лесасецы
з гектара плошчы
За недазволенае карчаванне пнёў
за кожны пень
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
5
0,1
В. Дзеблікаў
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 30 кастрычніка 1992 г. № 660
562 Аб назначэнні А. А. Мардашова Старшынёй Камітэта па ” нафце і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Мардашова Анатолія Андрэевіча Старшынёй Камі-тэта па нафце і хіміі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь,
вызваліўшы яго ад абавязкаў начальніка ўпраўлення прамысло-васці, міждзяржаўных сувязей і матэрыяльных рэсурсаў Кіраў-ніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
В. Дзеблікаў
14
№ 31 Арт. 563
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 30 кастрычніка 1992 г. № 661
563 ^б адказнасці за незаконнае расходаванне бюджэтных срод-каў, недастачу і раскраданне дзяржаўнай маёмасці
У мэтах узмацнення адказнасці за расходаванне бюджэтных сродкаў і захаванасць дзяржаўнай маёмасці Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь паста наўляе:
1. Пры выкліканым прыпіскамі, прымяненнем няправільных расцэнак; павышаючых каэфіцыентаў і іншымі прычынамі завы-шэнні аб’ёмаў і вартасці будаўніча-мантажных і рамонтна-будаў-нічых работ, выкананых за кошт бюджэтных асігнаванняў, з пад-радчыка спаганяецца ў адпаведны бюджэт сума завышэння. Ад-начасова у яго з падрадчыка і заказчыка ў роўных долях спаганяецца штраф у памеры завышанай сумы.
2- Суб екты гаспадарання, незалежна ад форм уласнасці і пад-парадкаванасці, незаконна атрымаўшыя дзяржаўныя сродкі, а так-сама выкарыстаўшыя не па прызначэнню сродкі, выдзеленыя на пэўныя мэты, у тым ліку на ліквідацыю паследкаў аварыі на Чар-нобыльскаи АЭС, вяртаюць іх у поўным аб’ёме ў адпаведны бюджэт і выплачваюць у яго штраф у такім жа памеры.
3. Пры недастачы, раскраданні, наўмысным знішчэнні або пса-ванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і іншай дзяржаўнай маёмасці ўрон кампенсуецца зыходзячы з цэн, якія склаліся на лзень, яго выяўлення, а таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, на якія ўстанаўліваюцца рэгулюемыя цэны, ён вызначаецца зыходзячы з цэн, павялічаных на суму датацыі.
4. ' выпадку выяўлення недастачы або раскрадання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, якія паступілі дзяржаўным прадпры-емствам, арганізацыям, установам, грамадскім аб’яднанням (арга-нізацыям) у парадку гуманітарнай дапамогі (бязвыплатна), з ві-наватых асоб спаганяецца ў бюджэт іх кошт, вызначаемы ацэнач-най камісіяй з улікам прадстаўнікоў мясцовых фінансавых орга-наў па рыначных цэнах, якія склаліся.
5. Спагнанне ў бюджэт указаных у пунктах 1, 2 і 4 сродкаў праводзіцца адпаведнымі фінансавымі органам! па матэрыялах рэвізій і праверак згодна з дзеючым заканадаўствам.
Міністэрству фінансаў у месячны тэрмін устанавіць парадак залічэння на бюджэтныя рахункі сродкаў, якія будуць паступаць у выніку спагнання штрафаў і кошту раскрадзеных матэрыяльных каштоўнасцей.
15
Арт. 563—564
№ 31
6. Прымяненне да прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў эка-намічных санкцый не вызваляе кіраўнікоў і іншых службовых асоб ад адказнасці, устаноўленай заканадаўствам за ўказаныя ў дадзе-най пастанове парушэнні.
7. Міністэрству юстыцыі, Міністэрству фінансаў, Дзяржэканом-плану пры падрыхтоўцы заканадаўчых актаў прадугледжваць меры эканамічнай адказнасці за незаконнае і нямэтавае выкарыстан-не бюджэтных сродкаў і захаванасць дзяржаўнай маёмасці.
Старшыпя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
В. Дзеблікаў
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 3 лістапада 1992 г. № 662
564 Аб назначэнні А. А. Яновіча начальнікам упраўлення па справах сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Назначыць Яновіча Аляксея Аляксандравіча начальнікам упраўлення па справах сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўніцт-ва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму раскладу, вызваліўшы яго ад аба-вязкаў намесніка Паўнамоцнага прадстаўніка Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
16
№ 31 Арт. 565—566
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 4 кастрычніка 1992 г. № 663
565 Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Дапоўніць абзац першы пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573 «Аб унясенні змяненняў у пастансзу Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1991 г. № 386» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 26, арт. 493) сказам наступнага зместу:
«Выдача Міністэрствам юстыцыі ліцэнзій на заняцце прыват-най натарыяльнай практыкай, а таксама адвакацкай практыкай праводзіцца пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь адпаведных заканадаўчых актаў».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спрау Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 4 лістапада 1992 г. № 664
566 Аб зацвярджэнні Правілаў накаплення пачасовых плаця-жоў ліквідуемых прадпрыемстваў у сувязі з прычыненнем калецтва, іншым пашкоджаннем здароўя або са смерцю ра-ботніка пры выкананні ім працоўных абавязкаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя Правілы накаплення пачасовых плацяжоў ліквідуемых прадпрыемстваў у сувязі з прычыненнем калецтва, іншым пашкоджаннем здароўя або са смерцю работніка пры выкананні ім працоўных абавязкаў.
Устанавіць, што кантроль за поўным і своечасовым паступлен-нем указаных плацяжоў ажыццяўляюць органы Пенсіённага фонду.
17
Арт. 566
№ 31
Пенсіённаму фонду сумесна з Міністэрствам фінансаў у месяч-ны гэрмін распрацаваць методыку вылічэння гэтых плацяжоў.
2. Дадзеную пастанову ўвесці ў дзеянне з 1 студзеня 1993 г.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ’ В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 4 ліста-
пада 1992 г. № 664
П Р А В I Л Ы
накаплення пачасовых плацяжоў ліквідуемых прадпрыемстваў у сувязі з прычыненнем ка-лецтва, іншым пашкоджаннем здароўя або са смерцю работніка пры выкананні ім працоўных абавязкаў
1. Пры ліквідацыі па прадугледжаных заканадаўствам падста-вах прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый*, незалежна ад форм уласнасці, ведамаснай прыналежнасці і відаў гаспадарання, пача-совыя плацяжы, належныя з гэтага прадпрыёмства ў сувязі з прычыненнем калецтва, іншым пашкоджаннем здароўя або са смерцю работніка**, накопліваюцца шляхам залічэння іх у бюджэт Пен-сіённага фонду.
2. 3 моманту прыняцця рашэння аб ліквідацыі прадпрыемства ліквідацыйная камісія, утвораная ўласнікам гэтага прадпрыемства аоо ўпаўнаважаным ім органам, а ў выпадку банкруцтва прадпрыемства — судом, абавязана ў 5-дзённы тэрмін пісьмова паведа-міць мясцовы орган Пенсіённага фонду аб наяўных у гэтага прадпрыемства абавязацельствах па пачасовых плацяжах.
3. Пры наяўнасці ў ліквідуемага прадпрыемства абавязацельст-вау па пачасовых плацяжах у рабоце ліквідацыйнай камісіі пры-маюць удзел прадстаўнікі мясцовага органа Пенсіённага фонду і
У далейшым называюцца прадпрыемствамі.
У далейшым называюцца пачасовымі плацяжамі.
18
№ 31
Арт. с66
орган сацыяльнага забеспячэння, якія ўстанаўліваюць памер пача-совых плацяжоў, падлягаючых унясенню ў бюджэт Пенсіённага фонду.
4. Канкрэтная сума пачасовых плацяжоў, надежных з указаных прадпрыемстваў на момант іх ліквідацыі або банкруцтва, вызна-чаецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць установлены памер кампенсавання прычыненай шкоды, з улікам узросту пацяр-пеўшага і сярэдняй працягласці жыцця ў рэспубліцы па методыцы, зацвярджаемай Пенсіённым фондам.
5. Устаноўленая сума поўнасцю пералічваецца на рахунак мяс-цовага органа Пенсіённага фонду і выкарыстоўваецца на выплату пенсій па інваліднасці з прычыны працоўнага калецтва ці прафесій-нага захворвання або пенсій з выпадку страты кармільца членам яго сям’і, а таксама на іншыя выплаты.
6. Выплату сум кампенсавання шкоды, надежных пацярпеушаму або членам яго сям’і, ажыццяўляюць органы сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства асоб, маючых права на іх атрыманне, у дым жа памеры і ў тыя ж тэрміны, якія былі абавязковыя для лік-відаваных прадпрыемстваў.
7. Парадак пераводу пачасовых плацяжоў у іншыя дзяржавы ў выпадку, калі асоба, маючая права на іх атрыманне, выехала на пастаяннае жыхарства за мяжу, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі да-гаворамі.