Гендэрная пралематыка ў паэме Якуба Коласа “Новая Зямля” і ў творах Ё.В. Гётэ, Ф Шылера, і Г. Гэйнэ
Валянціна Выхота
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 32с.
Мінск 2002
ВАЛЯНЦІНА ВЫХОТА
ГЕНДЭРНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА Ў ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» I Ў ТВОРАХ Ё.В.ГЁТЭ, Ф.ШЫЛЕРА I Г.ГЕЙНЭ
ББК83.3
УДК 882.6.09
В60
Валянціна Выхота.
В 60 Гендэрная пралематыка ў паэме Якуба Коласа “Новая Зямля” і ў творах Ё.В. Гётэ, Ф Шылера, і Г. Гэйнэ. Мн.: Энцыклапедыкс, 2002, 32с.
ISBN 985-6599-58-Х
ISBN 985-6599-58-Х
ББК 83.3
УДК 882.6.09
© В. Выхота, 2002
©УП «Энцыклапедыкс», 2002
Артыкул Таццяны Фіцнер [20; 56] навёў мяне на думку пашукаць у паэме Якуба Коласа «Новая зямля» і ў творах ё.В. Гётэ, Ф. Шылера і Г.Гейнэ рысы гендэра, знайсці ў іхніх творах і супаставіць у гэтым плане нешта спецыфічна агульнае і адметнае. Блізкае суседства двух народаў - беларускага і нямецкага не магло абыйсціся без кантактаў. Гэта дае падставу меркаваць, што культуры іх развіваліся не ізалявана. Вельмі трапнае тлумачэнне паняцця культура дае Матзумото (Matsumoto): «Культура - это набор отношеннй, ценностей, убежденнй м форм поведення, разделяемых группой людей м передаваемых нз поколення в поколенне с помоідью языка нлн другого средства коммуннкацнк» [10; 238], Як бачым, аўтар свайго тлумачэння ставіць на першае месца мову.
Пры даследванні беларуокай і нямецкай літаратур была заўважана вялікая колькасць нямецкіх і беларускіх слоў, якія маюць агуль ную крыніцу паходжання і ўваходзяць у склад ідэнтычных нямецкіх і беларускіх кантэкстаў. Неізаляванасць развіцця культур беларускага і нямецкага народаў бачым у казках і анекдотах-казках. У сваёй працы «Беларусы» Яўхім Карскі, спасылаючыся на вядомых збіральнікаў казак Раманава, Шэйна і інш., зазначае, што: «Нз сказок бытовых, лншенных сверх'ьестественного элемента в каком бы то нн было внде, но также международного проясхождення, отметнм несколько прнмеров. Прежде всего сказку о шуте, хорошме образцы которой даны у Романова м Шейна» [15; 542], Падабенства ў эпізодах патаплення блазна ў беларускай казцы і ў нямецкай казцы братоў Грымаў беднага селяніна Бюрле і пра Эйнгірна, гарэзлівага сына аднаго селяніна. Усе тры хітрыкамі вызваляюцца ад кары ды яшчэ з прыбыткам, а тыя, хто хацеў іх утапіць, з-за сваёй сквапнасці самі патапіліся.
Блазен з беларускай казкі крычаў: «Ай! ня ўмею не чытаць не пісаць, а на каралеўства садзюць!» [15; 542], Бюрле з усяе моцы крычаў: «Nein, ich tu’s nicht! und wenn’s die ganze Welt haben wollte, nein, ich tu’s nicht!» [7; 304] (He, я гэтага не зраблю, калі, нават, увесь свет гэтага захоча, не, я гэтага не зраблю!). Пастух авечак спакусіўся на пасаду сельскага старасты. Эйнгірн крычаў і крычаў: «Ich mag es nicht lernen, ich mag es nicht lernen» [8; 189] (Я не хачу гэтаму вучыцца, я не хачу гэтаму вучыцца!). Свінапас з ахвотай захацеў вучыцца на залатара.
Яўхім Карскі нагадвае пра анекдоты-казкі проста пра «дурных» людзей без указання месца і часу. «Но есть несколько анекдотов-сказок н прмуроченных к определенным соседям, напрммер, мазурам н даже немцам» [15; 543]. Салдат пакннуў дурную сям’ю, але сустрэў людзей яшчэ дурнейшых. «В другом месте дед с бабой
1
тацнлн на крышу вола за рога, чтобы он сьел высохшую траву» [15; 543]. Падабенства маем у народнай нямецкай кнізе «Шыльдбюргеры», пра дуркаватасць якіх у Нямеччыне апавядалася яшчэ да друкавання кніг. Шыльдбюргеры дадумаліся загнаць на добрую пашу на муры карову бюргермайстра, але не ведалі, як гэта здзейсніць. Der kluge Burgermeister aber wuBte schnell Rats [6; 105]. (Але разумны бюргермайстар хутка знайшоў раду). Ён абвязаў шыю каровы моцнай вяроўкай, а па той бок муру дванаццаць членаў гарадской рады пацягнулі другі канец.
Працягнем супастаўленне далей. «Наконец, в одном месте мужнк постромл новую хату й все что-то лукошком носнт в нее. «Што ты гзта робіш?» - А во, пастроіў хату, ды цёмна ў ёй, дык я хачу сонца ў хату напусціць» [15; 543], Шыльдбюргеры пабудавалі ратушу, але не здаўмеліся зрабіць вакон. Тады яны дадумаліся нанасіць хто ў чым святла ў будынак: «...manche schaufelten es zu Haufen zusammen, fullten es in Korbe... Dann liefen sie damit ins Rathaus, wo sie es je nach dem ausleerten Oder aufschichteten» [6; 32]. (... некаторыя шуфлявалі яго ў купы, напаўнялі ім корабы (кашы)... Тады беглі з імі ў ратушу, дзе пасля іх апаражнялі ці складалі ў рад).
Ідэнтычнасць назіраецца ў прыказках і прымаўках: «Лепш верабей у руцэ, як галуб на даху (на страсе) [18; 24], Besser ein Spatz in der Hand, als eine Taube auf dem Dach [2; 366].
He знік старажытны абрад маявання (maien). Май. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты [19; 85].
У адным са сваіх твораў Янка Купала ўзгадвае пра абычай умайвання хаты селяніна. Антаніна Хатэнка апавядае, як багіня Мая спаткалася з Дальбогам Вялікім і загарэлася першае каханне. «Але пудлівая Мая схавалася ад бога - у бярозку кучараваю ператварылася» [21; 75], Пра здольнасць багоў да пераўвасабленне гаворыцца ў ведыйскай міфалогіі пра Маю [17; 334], Далей А. Хатэнка апісвае абрад маявання: «... то ведаю цяпер, чаму дзяўчаты-паляшчучкі на Сёмуху ў кусты бярозавыя-кляновыя пераўтвараюцца, аерам - бярозкамі хату прыбіраюць, вянкі на бярозавых галінках на шчасце - каханне завіваюць, карагоды водзяць ды песні пашанотныя бярозе спяваюць, браму зялёную бярозавую ў двары ставяць ды маем усе травы зёлкі, вецце бярозавае завуць, кажуць: «Маю наламаю...» [21; 75-76].
У Германіі таксама ставяць у першую майскую надзелю на вёсцы Maibaum-“Birke” (Майскае дрэўца - «бярозку») і вядуць вакол яго карагоды, а потым на сёмуху веццем упрыгожваюць дамы [1; 388]. Пра май - Маі, як пра самае наймілейшае, спяваюць і сёння паэты:
2
У краіну кахання твайго заблукаю, мінаючы межы слабое аховы...
I ў цёплых абдымках зялёнага маю закружыць мне голаў пух тапалёвы. [14; 46]
Як убачым, пачуццё да наймілейшага не мяняецца і праз стагоддзі. Яно вечнае.
Rechts will ich ein Fenster often,
DaB die Schwalbe Fruhling kiinde, DaB die Nachtigal vom Maien Allerlieblichstes berichte. [3; 167]
(Справа я хачу расчыніць акно, Каб ластаўка паведаміла пра вясну, Каб салавей з маю
Апавяшчаў пра самае наймілейшае).
Заўважана яшчэ рысачка блізкасці звычаяў. Паназіраем, як п’юць у паэме «Новая зямля» і ў творы Ё.В. Гётэ «Ільменаў»;
Міхал куляе чарку гожа;
Глынуў і губы абцірае, Яхіму чарку налівае. I з рук у рукі ходзіць чарка. [16; 137]
У жанчын звычай апісваецца больш дэталёва:
Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца I толькі-толькі прыгубляе
I чарку зноў не дапівае
I руку цягне да бутэлькі.
- He дам, кума! не дам, Анэлька!
(Бо ужо так звычай вымагае:
Хто чарку п’е, той налівае.). [16; 138-139]
Супаставім урывак з вершу Ё.В. Гётэ:
Am niedern Herde kocht ein rohes Mahl; Sie scherzen laut, indessen, bald geleert, Die Flasche frisch im Kreise wiederkehrt. [4; 38]
3
(На нізкім ачагу варыцца простая яда;
Яны голасна жартуюць,
У той час хутка пусцее пляшка, вяртаючыся па крузе.)
У другім творы Ё.В Гётэ, «Верны Экхарт», таксама нагадваецца звычай, калі збан з півам ідзе па крузе:
Man trinkt in die Runde schon dreimal und vier,
Und noch nimmt der Krug nicht ein Ende. [4; 132]
(П’юць па кругу ўжо тры разы і чатыры, і збаны ўсё не апаражняюцца.)
У паноў бачым ужо не той звычай:
Ім (панам - В.В.) заманулась частавацца;
Кілішкі «вудкай» наліваюць
I чаркі з чаркамі стыкаюць... [16; 238]
Шон Берн падкрэслівае ролю культуры ў стварэнні гендэра [10; 75]. Як бачым, толькі датыканне да праблемы неізаляванасці развіцця культур беларускага і нямецкага народаў дае падставу для канструявання ідэнтычнасці традыцыйных мужчынскіх і традыцыйных жаночых гендэрных роляў у беларускай і нямецкай літаратуры. Для супастаўлення былі выбраны паэтычныя творы Гётэ, Шылера і Гейнэ, бо тыя паэты і наш паэт Якуб Колас хто долей, хто меней жылі ў 19 ст. і сацыяльныя нормы - правілы паводзін чалавека ў грамадстве [10; 31] тых часоў, як сведчыць іх творчасць, былі ідэнтычныя. He было тады яшчэ новага лозунга «gender mainstreaming», тлумачэнне якога дае Жанэт Шайян: «Это смстематнческая стратегня уравннвання шансов женіднн н мужчмн н смены траднцпонного распределення ролей»’ [22; 27], Быў, як бы мовіць, лозунг у немцаў - «тры «к» - «drei К - «Дзеці, кухня і царква» - «Kinder, Kuche und Kirche» для жанчын і мужчынскі «Wein, Weib und Gesang» («Віно, жанчыны і песні»), Пра гэта гутарка наперадзе.
Навуковы рэдактар кнігі Берн Шон Філ Зімбарда ў сваім уступу звяртае ўвагу чытача на тое, што паўстаюць і падтрымліваюцца ўсё новыя і новыя аргументы, «в которых мужчнна выступает в ролм властелнна н покровмтеля, а женіднна вынуждена занммать
* Впервые gender mainstreaming как возможная полнтнческая стратегня робко заявнла о себе в 1985 г. на 3-й всемнрной женской конференцнн ООН в Найробм. Deutschland. 2002, нюнь/нюль, 28.
4
познцню терпелмвой мученнцы» [10; 16], На грунце даследванняў вучоных Шон Берн даводзіць, што ўлада звычайна асацыіруецца з мужчынамі [10; 148], Мужчынская гендэрная роля валадара прадстаўлена ў вобразах дзеда Юркі і галоўнага героя паэмы «Новая зямля» - Міхала. Калі дзед трохі падгуляе, то пачынае здзекліва муштраваць сына:
Язэпа трохі дзед павучыць,
I памуштруе, і памучыць, Бо трэба ж іх адукаваць
I паслушэнству навучаць. [16; 107]
Галоўнае ў кожнага ўладара - навучаць паслушэнству.
Разгледзім малюнак загаду ўладара і паднявольнага сына:
Дзед: Хавае гумар з насміханнем:
Больш жарты строіць, чым ваюе.
- Язэп, ўставай! - крычць ён сыну: -
Ўставай у гэтую ж хвіліну! -<..
- Ўставай, лайдак, маліся богу! -
Язэп варушыцца ў бярлогу, Ўстае, пачухваецца, плача: Што то за доля, за бядача! Ці ён распуснік? ці ён збойца?
- Ну, кленч!.. хрысціся! ў імя ойца!.. [16; 107]
He спыняюць здзекаў валадара і бабіны дакоры:
- Чаго да хлопца прывязаўся?
Лепш лёг бы каменем. Набраўся! -
Гаворыць баба і сярдуе,
А дзед яе як бы й не чуе. [16; 107]
Уладар у сям’і і ляснік Міхал. 3 мужчынскай сілай сячэ папругай на вачах у маці яе дзіця, а яна бедная «...рады даць не можа» [16; 163] - каб абараніць яго ад здзеку.
Уладар над сваім дзіцем і кароль з балады Ф. Шылера «Нырэц». Кароль абяцае юнаку кубак і пярсцёнак з каштоўнымі камянямі, калі той яшчэ раз скочыць за ім у бушуючую марскую бездань і паведаміць, што бачыў на марскім дне.