Гендэрная пралематыка ў паэме Якуба Коласа “Новая Зямля” і ў творах Ё.В. Гётэ, Ф Шылера, і Г. Гэйнэ
Валянціна Выхота
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 32с.
Мінск 2002
Гэта пачула дачка караля. Яна закахалася ў адважнага маладога зброяносца, які ўжо адзін раз вярнуўся з кубкам, што вісеў над
5
безданню на каралавым суку. Дачка пяшчотна звярнулася да бацькі, каб ён пакінуў гэту страшэнную гульню:
«LaBt, Vater, genug sein das grausame Spiel,
Er hat Euch bestanden, was keiner besteht,
Und konnt Ihr des Herzens Gelusten nicht zahmen [9; 137]
(«Кінце, бацька, хопіць гэтай страшэннай гульні,
Ен зрабіў для Вас тое, чаго ніхто не зробіць,
I Вы не можаце ўтаймаваць жарсці свайго сэрца)
He дапамог дакор каралеўскай дачкі, як бабы дзеда Юркі і Ганны, жонкі Міхала.
Кароль, нават, паабяцаў юнаку, што той будзе ў яго выдатным рыцарам, і дачка яго будзе сёння ж ягонай жонкай. Так валадар загубіў шчасце сваёй дачкі і жыццё закаханага юнака.
Для большасці жаночых роляў агрзсія недарэчна (напрыклад, маці, сакратарша, настаўніца, нянька) [10; 112]. Шон Берн спасылаецца на Іглі і Штэффэн, што гендэрныя розніцы ў агрэсіі могуць часткова тлумачыцца гендэрнымі ролямі, якія падтрымліваюць выяўленне мужчынамі агрэсіі ў некаторых формах [10; 111],
Маці просіць хлапцоў уставаць і выгнаць кароў на пашу:
- Эй, хлопцы, хлопчыкі! Ўставайце!
Кароў на пашу выганяйце!
Даўно пара ўжо пасвіць статка! -
Алеся, Уладзю будзіць матка,
А хлопцы толькі ўзварухнулісь
I на другі бок павярнулісь.
Тут маці трошкі пастаяла
I галавою паківала:
- Шкада будзіць - ох, сон салодкі
Няхай паспяць яшчэ блазноткі. [16; 84]
Пяшчота маці, любаванне імі, іхнім салодкім сном. Ніякай агрэсіўнасці. Супаставім малюнак, як дзядзька Антось будзіць хлопцаў:
Ідзе ў гумно і хлопцаў лае:
- Вы што зашыліся ў салому?
Ўставайце зараз, гультаіны!
Прайшло, лічы, ўжо дзве гадзіны,
6
Як сонца ў небе засвяціла,
Яны ж... хоць ты ўсадзі ім шыла!..
Ўставайце жыва, a то ўскочу,
Устаць вас борзда заахвочу! -
Ўсхапілісь хлопцы і прыселі,
Ўстаюць з нагрэтае пасцелі
I лапці зараз абуваюць. [16; 85]
Розны тон, розная лексіка. У маці «блазноткі», хоць хлопцы ўжо не «малеча, дробяза (пра дзяцей)» [19; 382], У дзядзькі «гультаіны», якіх, груба кажучы, падыме з саломы толькі шыла... Ды яшчэ і пагроза, што зараз ускочыць да іх. Можна і зразумець Антося-гаспадара, які ўжо на досвітку прайшоў толькі две баразны, што аж «конь змогся». Спасылаючыся на дадзеныя даследванняў Кемпбелл і Мансер, Шон Берн прыходзіць да высновы, «что мужчнн нередко прннуждают к агрессмн окружаюіцне» [10; 111-112].
У паводзінах дзеда Юркі і дзядзькі Антося ў гэтым выпадку маем праяуленне псіхалагічнай агрэсіі.
У паводзінах Міхала назіраецца пераход псіхалагічнай агрэсіі ў фізічную. Дамовіліся наняць дарэктара на зіму. Але Антось заўважыў, ці будуць слухацца Яські хлопцы. Можа давядзецца яму ад іх і хвігі нюхаць. I вось рэакція Міхала:
Няхай асмеляцца, псалыгі! -
Ускіпеў Міхал: - а гэта што?
Як адсвянцаю разоў сто,
Як адлуплю - тры дні не сядзе! -
Тут вочы ўніз спускае Уладзя
Ды слова ўставіць смеласць мае:
Спыняе бацька грозна сына: -
Але вучыцца мне без дуру,
А не - як з гада спушчу скуру!
Ўсё разумець павінны самі! -
I бацька ўсіх абвёў вачамі,
Кіўнуў выразна на аборку. [16; 146-147]
Псіхалагічная агрэсія паўтараецца, калі прыехаў Яська:
- Ну, вось дарэктар вам, глядзіце! -
Каб мне вучыліся старанна!
He патураць ім анізвання! -
7
Міхал звярнуўся к «дарактору»:
- А не паслухае каторы -
Цягні за вуха на калені: А будзе йсці навука туга, Падгоніць бацькава папруга! -Стаялі хлопцы і маўчал. [16; 147-148]
Назаўтра, пасля снядання, бацькавы «прамовы» працягваюцца:
- А ты, дарэктар, ведай дзела: Прыпры іх добра, як вужакаў, Каб аж заенчыў і заплакаў, Каб у галовах іх кіпела!
Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку, -Стаў на калені і на грэчку! - [16; 156]
Першы раз з «начаткамі» абышлося добра. Маці разумее наіўную хітрасць дзіцяці.
Алесь падзячан добрай маме, Бо маці ў тон яму трапляе
I на катоў віну ўскладае. [16; 159]
I бацька абмежаваўся толькі пагрозай
Папруга ўжо не так далёка;
Калі каты іх зноў парвуць, To пухіры тут паўстаюць! -
I тое месца сына-блазна
Айцец паказвае выразна. [16; 161]
He пашанцавала Алесю збавіцца ад «начатак» і ў другі раз. На ягонае старанне знайсці іх маці толькі зазначыла:
- Чаго ты шворышся, мармотка?
Хоць і з «ноткай злосці» звяртаецца яна да Алеся, але ў яе «Чаго ты шворышся, мармотка?» адчуваецца спачуванне і шкадаванне. Бо яна ўяўляе сабе, чым можа кончыцца гэтая валтузня з «начаткамі».
8
- Чаго ты шворышся, мармотка? -
У пытанні маткі злосці нотка
- Няма «начатак»! - Зноў «начаткі»?
Калі ўжо будуць ім канчаткі? [16; 162-163]
I тут:
3 гуменца бацька шусь у хату!
I, не гаворачы нічога,
Рвануўся раптам да малога!
Аж задрыжаў. I ў момант вока
Ў гары матнуўся пас высока
I ў тую ж самую хвіліну
Агнём апёк Алесю спіну.
Алесь заенчыў праразліва,
Упаў і зноў схапіўся жыва,
А бацька, страшны, поўны злосці,
Алеся лупіць без літосці;
I маці рады даць не можа -
<,,
А бацька сек, пытаў скрозь гнеў:
- Куды «начаткі», гад, задзеў? [16; 163-164]
I маці раззлавалася на Алеся, але яе спачувальнае «мармотка» не ў суладдзі з агідным бацькавым «гад».
Фізічная форма агрэсіі назіраецца і ў вершы Ё.В Гётэ «Верны Эккарт». Бацькі паслалі дзяцей па піва. Пачало цямнець, а яны толькі вяртаюцца дахаты. Іх наганяе морак і Страшныя Сёстры, што вярталіся з палявання. Яны, сасмаглыя, выпілі ўсё піва, а морак жлукціў яго найлепш. Дзеці са страхам бягуць з пустымі збанамі дахаты. Яны ведаюць, што іх чакае. I верны Эккарт ведае, што іх чакае, але што б не было - раіць маўчаць, як мышкам:
Ihr Puppchen, nur seid mir nicht traurig! -
Wir kriegen nun Schelten und Streich’ bis aufs Blut. -
Nein keineswegs, alles geht herrlich und gut,
Nur schweiget und horchet wie Mauslein. [4; 132]
(Лялечкі, толькі мне не журыцца! -
Мы атрымаем лаянку і біццё да крыві. -
Зусім не, усё ідзе цудоўна і добра,
Толькі маўчыце і прыслухоўвайцеся, якмышкі).
9
Адбыўся цуд. Поўныя збаны хадзілі па крузе да раніцы. Нарэшце, дзеці парушылі цішыню і збаны высахлі.
Шон Берн зазначае, што ва ўсім свеце жанчыны працягваюць несці адказнасць за гаспадарку [10; 256]. Працягваюць несці адказнасць. He дзіва, што ў тыя часы, калі свае творы пісалі Колас, Гётэ, Шылер, Гейнэ, было тое самае. У паэме «Новая зямля» ўся хатняя гаспадарка ляжыць на Ганне, жонцы Міхала. I як кажа аўтар:
А цэлы рад збаноў на плоце
Казаў аб тым, што гаспадыня
Была ўжо ў моцнай каляіне
I што яе, таксама, справа
Вялася добра і рухава. [16; 41]
Пра тое, што гаспадарка павінна добра весціся, згадваецца і ў пытанні маці паэта:
«...Versteht deine Frau die Haushaltung,
Und flickt sie dir Strumpfe und Hemde?» [5; 349]
(«Умее твая жонка весці гаспадарку,
Цыруе яна твае панчохі і кашулі?»)
Грэтхен у «Фаусце» ё.В. Гётэ - маладая дзяўчына, ведае сваю жаночую ролю. ёй адной трэба дбаць пра гаспадарку:
Margarete.
Ja, unsre Wirtschaft ist nur klein,
Und doch will sie versehen sein.
Wir haben keine Magd; und kochen, fegen stricken
Und nahn, und laufen fruh und spat. [4; 591]
Maprap ыта.
Пра гаспадарку трэба дбаць
I думаць толькі аб рабоце.
Сама ўсё мушу гатаваць,
I шыць і мыць - і ўсё адна,
Штодзень кручуся дацямна. [13; 261]
Бясконцая жаночая работа ў хаце:
Яе (маці - В.В.) жаночая работа
I гэта вечная турбота
10
To каля печы, то на полі, Сказаць, не зводзіцца ніколі. Адно прыпынеш - там другое, Глядзіш, якбачыш, набяжыць, I ручак некалі злажыць.
<,.
Ідзі ў гароды па бацвінне:
Другі раз есці просяць свінні. [16; 16]
Той жа матыў жаночай работы, яе «вечнай турботы», маем у прызнанні Маргарыты:
Dann auf dem Markt und an dem Herde sorgen, Und immer fort wie heut so morgen. [4; 592]
(Пасля на рынак i да печы -Дзень цэлы не разгорбіш плечы.) [13; 262]
Вядома і кухня - «вечная турбота» «каля печы». Зранку і да вечара:
...Вечарамі
Тут маці ўходжвалась з гаршкамі, Сям’і вячэру гатавала. [16; 60]
He абыйшлася вялікая трагедыя «Фауст» без кухні, праўда, кухні ведзьмы. I тут бачым, як ля катла клапоціцца жаночая постаць, a мужчынская сядзіць побач ачага і грэецца.
HEXENKUCHE
Auf einem niedrigen Herd stehet ein groBer Kessel uber dem Feuer. <...> Eine Meerkatze sitzt bei dem Kessel und schaumt ihn, und sorgt, daB er nicht uberlauft. Der Meerkater mit den Jungen sitzt daneben und warmt sich. [4; 558]
КУХНЯ ВЕДЗЬМЫ
Ha нізкім ачагу - кацёл. <...> Малпа-самка сядзіць ля катла, збірае шум і сочыць, каб варыва не пабегла. Малпа-самец з дзецьмі сядзіць побач і грэецца. [13; 229]
Клопат жанчыны-маці, цёткі, сястры - накарміць дзяцей. Гэта бачым у паэме «Новая зямля» і ў творах нямецкіх паэтаў. Нагадаем выпадак, калі хлопцы ўсхапіліся пасля дзядзькавых пагрозаў і за браму. Што ж, нашча ім гнаць кароў. Але:
11
Вось маці з хаткі выбягае,
Алесю торбу даручае,
А ў торбе хлеб і, пэўна, сала,
I весялей шмат хлопцам стала. [16; 85-86]
Нагадваецца, калі іншы раз зазірнуць дзеці з дзядзькам Антосем да цёткі Тарэсы, то яна ўжо пачастуе!
I так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся;
Так узмацуе на дарогу... [16; 66-67]
Ные матчына сэрца і па дарослым дзіцяці. У паэме Генрыха Гейнэ «Германія, зімовая казка» лірычны герой праз трынаццаць гадоў разлукі з маткай пасля абдымкаў першае пачуў:
«Mein liebes Kind, wohl dreizehn Jahr’
Verffossen unterdessen!
Du wirst gewiB sehr hungrig sein -
Sag an, was willst du essen?» [5; 348]
-Трынаццаць год-час не малы.
Ах, мой сыночак родны!
Чаго ж табе такога даць?
Напэуна, ты галодны? [12; 188]
I старэйшая сястра, амаль сама дзіця, карміла сваю малодшую сястрычку. He магла хворая маці даглядаць і карміць дзіця, сястрычку Маргарыты, зтрагедыі ё.В. Гётэ «Фауст»:
Da konnte sie nun nicht dran denken,
Das arme Wurmchen selbst zu tranken,
Und so erzog ich’s ganz allein,
Mit Milch und Wasser; so ward’s mein.
Auf meinem Arm, in meinem SchoB
War’s freundlich, zappelte, ward groB. [4; 592]
I не магла тады ўжо маці
Карміць няшчаснага дзіцяці.
I давялося мне самой
Дзіцю быць мамай і сястрой.
12
Вось так з намогі маіх сіл
Дзіця расло на ўцеху ўсім. [13; 261]
У абавязак жанчыны ўваходзіць і догляд за дзецьмі, за мужам. Завядзёнка была, што матка ўсё зробіць і за ўсіх. Напрыклад, эпізод з анучамі і лапцямі: