• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гендэрная пралематыка ў паэме Якуба Коласа “Новая Зямля” і ў творах Ё.В. Гётэ, Ф Шылера, і Г. Гэйнэ  Валянціна Выхота

    Гендэрная пралематыка ў паэме Якуба Коласа “Новая Зямля” і ў творах Ё.В. Гётэ, Ф Шылера, і Г. Гэйнэ

    Валянціна Выхота

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 32с.
    Мінск 2002
    9.67 МБ
    Затуманьвае ёй смерць тысяча вачэй).
    Іншы вобраз канца жыцця:
    - Памру я, Ганна! - кажа ціха, -
    Дайшоў да дна свайго кяліха .. [16; 338-339]
    У адным з апошніх вершаў Генрыха Гейнэ разбіваецца шклянка жыцця паэта:
    ...In Scherben
    Zerbricht das Glas, das ich so frohlich eben
    An meine ubermut’gen Lippen preBte.
    O Gott! wie haBlich bitter ist das Streben! [5; 519]
    Разбіт бакал з віном жыцця гаючым,
    3 якога прагна піў я коЬісь многа...
    0 Божа, як агідна дно магілы! [12; 267]
    У апошні раз асушыў кубак фульскі кароль, які раздаў нашчадкам ўсё, нават трон. I пакінуў сабе толькі залаты кубак, што падаравала яму перад смерцю каханая.
    Dort stand der alte Zecher
    Trank letzte Lebensglut,
    Und warf den heiligen Becher
    Hinunter in die Flut.
    Er sah ihn, sturzen, trinken
    Und sinken tief ins Meer.
    Die Augen taten ihm sinken:
    Trank nie einen Tropfen mehr. [4; 596]
    21
    (Там стаяў стары гуляка
    Піў апошняе згасенне жыцця,
    I кінуў святы кубак
    Уніз у вір.
    Ён бачыў яго, як той штурхаўся і піў
    I апускаўся глыбока ў мора
    Вочы яго сплюшчыліся:
    I ніколі ён больш ні кроплі не выпіў.)
    Закончым назіранні і супастаўленні віннага матыву гётаўскім:
    Es lebe die Freiheit! Es lebe der Wein! [4; 553]
    Гендэрны аналіз мовы паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» даў магчымасць заўважыць рысы стэрэатыпнага ўспрымання мужчын і жанчын. I, як кажа даследчыца гендэра Шон Берн, «а еслн точнее, нзображать женіцнн мелкнмн, зауряднымм нлн вовсе нх нгнорнровать». [10; 62]. 3 гэтага пункту гледжання разгледзім стаўленне аўтара і персанажаў паэмы да жанчыны.
    Антось лічыць жанчын «мелкнмн, зауряднымн».
    Бо што жанкі? раз што панята,
    Ноль - слова нашага ім брата;
    Як іх на розум тут ні ставяць,
    Яны ж сваё ўсё права правяць
    I робяць так, як і рабілі,
    Калі пяшком пад стол хадзілі.
    Але вось ён пакажа носа,
    Стварэнне вы даўгавалоса,
    Калі ён тут пагаспадарыць
    I сам ды з сокам клёцкі зварыць! [16; 70-71]
    У выразе «стварэнне вы даўгавалоса» крыецца кпін з жаночага розуму. Гэта бачым і ў прыказцы: Lange Haare, kurzer Verstand посл. - волос долог, да ум короток [2; 13] (волас доўгі, а розуму няма). Але абрамізіўся Антось у простай на той час жаночай гендэрнай ролі. He клёцкі, а:
    - Паскудства, брат, і не пытайся! [16; 73]
    He славяць паэты жанчын, параўноўваючы іх з птушкамі ці звярамі. Так Кандрат:
    22
    Прыехаў з маткаю старою,
    Якую зваў часцей савою. [16; 135]
    У творы «Песня пра звон» Ф. Шылер называе жанчын гіенамі:
    Da werden Weiber zu Hyanen [9; 181]
    (Тады жанчыны становяцца гіенамі).
    Калі аўтар з гумарам гаворыць пра куму:
    Кадушка-Зося сонцам ззяе;
    Міхал ёй злазіць памагае
    Яна ж, як гліна, надта цяжка,
    Пад ёю крэхча каламажка [16; 133]
    то ў аўтараў можна сустрэць жорсткі кпін з жанчыны. У яськавай песні жонка - «Чортава галёнка»! [16; 140]
    У вершы Г. Гейнэ «Марыя Антуанета» ўсе прыдворныя дамы, як і сама каралева, без галоў. Гофмайстарша кіруе цэрымоніяй убрання каралевы і ўсміхаецца...
    Die Oberhofmeisterin steht dabei,
    Sie fachert die Brust die weiBe,
    Und in Ermanglung eines Kopfs
    Lachelt sie mit dem SteiBe. [5; 394]
    Гофмайстарша з веерам, якдырыжор,
    Кіруе ўрачыстым парадам,
    Паколькі на карку няма галавы, -
    Яна ўхмыляецца задам. [12; 220]
    У тлумачальным слоўніку беларускай мовы даецца тлумачэнне слова псяюха. Разм. лаянк. Пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць [19; 513]. I гэта лаянкавае слова прычапіў дзядзька Антось да бабы:
    - Дай, дай яму, брат! дай з-за вуха!
    Гэ-гэх, скачы баба-псяюха! [16; 70]
    Агіду ў Фауста выклікае старая ведзьма:
    Verlang’ ich Rat von einem alten Weibe? [4; 559]
    (Шукаць мне рады ў нейкай старой бабы?)
    23
    3 яшчэ большай агідай звяртаецца Мефістофель да той самай ведзьмы:
    Mephistopheles.
    Erkennst du mich? Gerippe! Scheusal du! [4; 565]
    Мефістофель.
    (Ты не пазнаеш мяне? Шкілет! Страшыдла ты!)
    Мужчыны ў параўнанні з жанчынамі ў паэме вельмі прыметны. Узяць хоць бы парадныя строі леснікоў:
    Кажух кароценькі, чырвоны,
    На шапках «R» было з каронай... [16; 189]
    Доўга Мефістофель не сустракаўся з ведзьмай і нагадаў ёй:
    Hast du vorm roten Warns nicht mehr Respekt!
    Kannst du die Hahnenfeder nicht erkennen? [4; 565]
    (Што, ты ўжо больш не паважаеш чырвоную куртку!
    He можаш пазнаць петушынага пяра?)
    Паглядзім, як ставяцца мужчыны да жанчын у час балявання. Расселіся мужчыны за стол, як «шляхетнасць вымагае». [16; 136]
    Такім жа чынам упрасілі
    Жанок прысесці тут на ўслоне. [16; 136]
    Усяго ўвагі было з боку мужчын, як балявалі жанчыны:
    I вось зірнуць было цікава,
    Як у жанок вялася бава... [16; 138]
    За ўсё п’юць мужчыны на «мядовым» банкеце, але ніхто з мужчын не сказаў слова ў гонар жанчыны, нават гаспадыні. У вершах Е.В. Гётэ «Застольная песня», «Ergo bibamus!» таксама п’юць за ўсё, але і за жанчыну, а тут «лысы Язэп сярдуе».
    Nun Ьедгйр' ich sie sogleich,
    Sie, die einzig Eine.
    Jeder denke ritterlich
    Sich dabei die Seine [4; 65]
    24
    (А цяпер я вітаю яе,
    Яе. маю Адзінаю.
    Кожны хай думае па рыцарскі
    Пры гэтым пра Сваю)
    Ich hatte mein freundliches Liebchen gesehn, Da dacht’ ich mir: Ergo Bibamus! [4; 73]
    (Я ўбачыў сваю любую
    I падумаў сабе: Ergo Bibamus!)
    Больш за ўсё мужчына шануе сваю волю. Жанчыны ў песні ўшчуваюць халасцякоў, што тыя (у асобе Кандрата) будуць туляцца, як сабакі, і падлізваць чужыя місы на старасць:
    «Ой, жаніцца ж: часу мала,
    Старасць цябе зловіць!
    Пастарэеш, небарака,
    Дык жаніся, Кандрат лысы,
    Жаніцесь, дурныя! [16; 139]
    Тое самае гаворыць Марта Мефістофелю:
    Marthe.
    In rauschen Jahren geht’s wohl an,
    So urn und frei durch die Welt zu streifen;
    Doch kommt die bose Zeit heran,
    Und sich als Hagestolz allein zum Grab zu schleifen,
    Das hat noch keinem wohlgetan.
    Marthe.
    Drum, werter Herr, beratet Euch in Zeiten. [4; 590]
    M a рта.
    Калі ты малады, то добра ўсяк:
    I пасядзець, і ў свеце пабадзяцца.
    А пераспелы халасцяк,
    Самотнік горкі без апоры -
    Ен і памрэ ў галечы й горы!
    25
    Марта.
    А вы падумайце, пакуль не позна. [13; 260]
    А Яська, брат Кандрата, адказвае іншай песняй:
    «Я - адзін; сцежкі мне Адчынены ўсюды. [16; 139]
    Такі жа настрой і ў Мефістофеля:
    Mephistopheles.
    Man hat mich uberall recht hoflich aufgenommen. [4; 593]
    Мефістофель.
    O, усюды сэрцам я да месца [13; 262]
    Яська працягвае сваю песню:
    Я - адзін, я - казак, I на ліха жонка?
    Яна звяжа цябе,
    Чортава галёнка!» [16; 140]
    Можна меркаваць, што мужчынам падабаўся вобраз жонкі -чортавай галёнкі:
    - Вось так вы іх! вось малайчыны! -
    I аж не ўрымстуюць мужчыны. [16; 140]
    Тут варта прыгадаць даследванне, пра якое згадвае Хенлі, што слоў, якія апісваюць жанчын з дрэннага боку, у 6-10 разоў болей, чым слоў, пры дапамозе якіх можна дрэнна сказаць пра мужчыну [10; 62],
    Але пачытаем, што гаворыць Г. Гейнэ пра жаночыя ногі:
    Sie trug eine weiBe Tunika, Bis an die Waden reichend. Und welche Waden! Das FuBgestell Zwei dorischen Saulen gleichend. [5; 357]
    Шырокая туніка з палатна Спускалася аж да лытак, Ногі - пара дарыйскіх калон, Антычнага часу набытак. [12; 196]
    26
    Рыгор-хурман трохі стукнуў: «Цяпер нікога не баяўся» [16; 79] - і груба стаў прыставаць да кухаркі Насты:
    Рыгор насеўся на кухарку: -
    Вось калі дам табе па карку!.. [16; 79]
    Потым стаў Насту запрашаць у скокі.
    Скачы, валяй і ты, Настуля!
    Што ж? Калі гулі, брат, дык гулі!
    Пан пойдзе ў рай, а мы з табою. ..
    А мы - у букту з галавою! [16; 80]
    Нарэшце зафанабэрыўся, што Наста не называе яго вяльможным панам, а сабакам, што налізаўся і прыгразіў:
    - Но, но! бо пойдзеш без спадніцы. [16; 80]
    Што з п’янага фурмана возмеш! Мусіць падумала ўдава ляснічага.
    Да месца будзе ўзгадаць карэктнасць Міхала:
    Сам гаспадар з кумой Анэлькай,
    Руку прыгнуўшы над камзэлькай, На ланскі лад мяце-вальцуе, Ўсіх далікатнасцю касуе. [16; 141]
    Фрывольнасць з боку мужчын назіраецца на касавіцы:
    To там, то тут пачуеш жарты, I смех вясёлы, піск дзявочы, Бо хто ж крануць іх не ахвочы? [16; 263]
    У трагедыі ё.В. Гётэ “Faust" маецца адбыцца маскарад. Паглядзім, што гаворыць адна з дзеючых асоб:
    Скнара.
    Цяпер агледзімся памалу:
    Збягуцца зараз дамы ў залу, -
    А я між тым пастаулю нос па ветры.
    Пакуль яшчэ не парахно I ў бабах нештачкі ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. [13; 357]
    27
    Пальчык Ян рынуўся ў танцы з песняй пра чорта, якога ашукала «доўгавалосае стварэнне», і ён:
    Ажаніўся - і ўтапіўся.
    А не будзь, чорце, слабы
    I не рэмсціся да бабы: [16; 143]
    Мефістофель таксама рэмсціцца да Марты. Гаворыць ёй, што гатоў абмяняцца пярсцёнкам пры ўмове застацца свабодным.
    Mephistopheles.
    <,,
    Ich schwor’ Euch zu mit dem Beding.
    Wechselt ich selbst mit Euch den Ring!
    Mephistopheles (fursich).
    Nun mach’ ich mich beizeiten fort!
    Die hielte wohl den Teufel selbst beim Wort. [4; 586]
    Мефістофель.
    3 такой умовай, маладзіца, I мы патрапілі б згадзіцц
    Мефістофель (сам сабе).
    Пара ўцякаць. А бабка - ліха фунт:
    Паставіць чорта - у хамут! [13; 255]
    Нельга абыйсці замілаванне паэта жаноцкасцю сялянкі. Ён любуецца жнейкамі, калі яны ідуць «на ніўку маладую»:
    Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі, У хустах лёгкіх, кофты белы, I рукі дужа загарэлы.
    Ідуць дзяўчаты, маладзіцы [16; 265-266]
    У захапленні паэт ад постаці жнейкі і яе рухаў, але рухаў у працы.
    А жнейкі жнуць. У моры збожжа Мільгае постаць іх прыгожа,
    28
    Калі ў паверхні таго жыта Ўсплыве галоўка самавіта I так прыгожа азірнецца, А гібкі станік разагнецца; Або калі над галавою У жнейкі спрытнаю рукою Пучок калоссяў мільгатнецца, Апіша дужку, бы вясёлку, Бы нейкай знічкі след пагаслы, I борзда ляжа ў перавяслы... [16; 266]
    А якіх паненак Антось убачыў у Вільні ў адрозненне ад сялянак.
    «А ўзяць паненак - ажно ззяюць
    I ходзяць - долу не чапаюць: Таклёгка, плытка, далікатна, Як бы матыль той акуратна». [16; 304]
    I што б там не было, але вялікі Германец заканчвае ўзнёсла свой твор Містычным хорам:
    Chorus mysticus. Alles Vergangliche 1st nur ein Gleichnis; Das Unzulangliche, Hier wird’s Ereignis; Das Unbeschreibliche, Hier ist’s getan;
    Das Ewig-Weibliche Zieht uns hinan.
    F i n i s . [4; 753]
    Micтычны xop. Даўняе дальняе Сніцца i мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна -Жаночае Вечна заве!