Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
“Стасунак паміж багаццем і колькасцю насельніцтва, з яго простай і зваротнай прапарцыйнасцю, спараджае, — кажа ён, — значную прабле-му, якую належыць развязаць заканадаўцу”².
Але сам аўтар не прапануе ніякага развязання. Гэта першая хіба эканаміста. Потым Бэнтам пайшоў нашмат далей, бо ўрэшце заявіў, што ў эканоміцы ён прыхільнік поўнага неўмяшання ўрада, “квіетызму”³.
Ён абгрунтоўвае гэта наступным чынам:
1. Усеагульнае багацце — гэта толькі сума індывідуальных багаццяў. Ніхто лепей, чым сам індывід, не ведае, што трэба рабіць дзеля павелі-чэння свайго багацця.
2. Умяшанне ўрада абавязковым чынам нясе ў сабе элемент прыму-су, а прымус выклікае пакуты індывідаў⁴.
Такое самае абгрунтаванне выкарыстоўваецца, каб адхіліць ідэю раўнання багаццяў захадамі дзяржаўнай палітыкі. Такі ўплыў павялічыў бы ўсеагульнае “шчасце”, бо паменшыліся б задавальненні, дасягнутыя праз грошы. Але гэта таксама прывяло б да “агульнае занепакоенасці” — крыніцы шматлікіх пакутаў. Значыць, трэба адмовіцца ад гэтага⁵.
Такім чынам, Бэнтам прапануе пакору (тэза, якую мы ўжо сустрака-лі ў Сміта). Ангельскія лібералы не лічылі, што эканамічная свабода вядзе да сацыяльнай дасканаласці. Яны сцвярджалі, што яна — наймен-шае ліха.
А паколькі сам пачынальнік школы утылітарызму пераканаўся ў слуш-насці ліберальнага падыходу, робіцца зразумелым, чаму ён адмовіўся ад сваіх планаў выдаць новыя працы ў галіне палітычнай эканоміі.
У канчатковым рахунку “эканамічнае мастацтва” так і не было ство-ранае. Палітэканомія засталася простай дэманстрацыяй перавагаў сва-боды, яе асновы не змяніліся. У наступных творах Бэнтам проста паўта-раў тэзісы Эдама Сміта, а пазней яшчэ й Рыкарда, засяродзіўшыся на юрыдычных і палітычных даследваннях.
' Economic writings, op. cit., t.lll, p.318.
² Ibid.
³ Вучэнне, якое прапаведуе пакору, пасіўна-сузіральнае стаўленне да жыцця. Заўвага перакладніка.
⁴ Ibid., рр.333-334.
⁵ Ibid., t.l, рр. 113-116.
222
4 AC ТКА ДРУГАЯ
Такім чынам, першая спроба, скіраваная на стварэнне палітэканоміі на глебе падліку задавальненняў, не мела свайго беспасярэдняга пра-цягу ў будучыні, але ў XX ст. сярод асобных абаронцаў таго, што называецца “эканомікай дабрабыту” (Welfare Economics), у Бэнтама знай-шліся паслядоўнікі.
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ПЕРШЫЯ СТВАРАЛЬНІКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ДАКТРЫНЫ
Палітычная эканомія, якая нарадзілася ў XVIII ст. у Фран-цыі і Ангельшчыне, вяла да ліберальных высноваў. Без-умоўна, эканамісты не маглі не заўважаць галечы і неспра-вядлівасці, але яны верылі ў магчымасць значнага павелі-чэння багацця і ўсеагульнага дабрабыту за кошт росту капіталаўкладанняў. Такі рост, меркавалася, развяжа ўсе грамадскія праблемы, I дзеля яго патрабуецца фундамен-тальная ўмова — свабода гандлю і прамысловасці. Усе зага-ны грамадства прыпісваліся ўмяшанню дзяржавы ў экана-мічнае жыццё. Лічылася, што эканамічны лібералізм пры-вядзе да знішчэння галечы і забяспечыць панаванне ма-ральнасці, прынамсі да максімальна магчымага роўню.
Аднак такое аптымістычнае бачанне грамадскага ладу падзялялі далёка не ўсе мысляры.
У XVII ст. такі мараліст, як Ля Бруер сувора асуджаў аматараў нажывы.
"Ёсць нячыстыя душы, — пісаў ён, — напоўненыя брудам і смеццем, якія забылі ўсё на свеце ў пагоні за прыбыткам, тым часам як светлыя душы напоўненыя імкненнем да славы і дабрадзейнасці. Адно такім прагным людзям наўме: зарабіць і нічога не страціць; яны зайздросныя і прагнуць атрымаць за пазыку 10%’; яны цікавяцца выключна тымі, хто ім вінны. I заўсёды клапоцяцца пра зніжэнне або ваганне курсу грошай²; іх паглынула бездань кантрактаў, каштоўных папераў і пазыковых абавяз-каў. Для такіх людзей няма ні бацькоў, ні сяброў, ні суграмадзян, ні хрысціян, ні, магчыма, людзей: усё гэта ім замяняюць грошы”³.
Гэтае асуджэнне духу нажывы было шырока распаўсю-джанае ў XVIII ст. Напрыклад, Мантэск’ё пісаў:
“Усё страчана, калі прыбытковая прафесія збіральнікаў падаткаў па-чынае быць ганаровай... Агіда тады ахоплівае ўсе іншыя станы, гонар перастае быць гонарам. Крокі, якія вылучаюцца сваёй паступовасцю і
' Гэта значыць 10% ад пазычаных грошай, што пераўзыходзіла дазволеныя 5%.
² Гаворка ідзе пра разнастайныя аперацыі, якія прыводзілі да абясцэньвання грашо-вых адзінак.
¹ Les caracteres ou les moeurs de ce siecle. 1688, chap. VI.
8 Зак. 2009
226
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
натуральнасцю, болей не цэняцца, а кіраванне, па сутнасці, спыняец-ца...’”
Трэба сказаць, у Заходняй Эўропе ідэал супольнага валодання маёмасцю заўсёды знаходзіў прыхільнікаў. На золку новага часу за гэта выступалі ерэтычныя секты, ча-сам нават спрабавалі ажыццявіць яго на практыцы. Самыя вядомыя мысляры спыняліся на гэтым ідэале.
У сваёй казані пра Тоднасць беднякоў у царкве” Басюэ нагадвае, што “ў былыя часы ў царкве ўсё было супольнае”.
Паскаль пісаў:
'Тэта наш сабака, казалі бедныя дзеці; тут маё месца на сонцы: адсюль пачынаецца узурпацыя ўсёй зямлі"².
Хоць і шматлікія, пратэсты маралістаў мелі эпізадычны характар. Сістэматычная крытыка ліберальнай дактрыны на-зіраецца толькі ў творчасці мысляроў другой паловы XVIII ст., што далі развіццё асобным з ідэяў, якія потым лягуць у падмурак сацыялістычнага руху.
Калі Рабэсп’ер у 1793 г. стварыў “Камітэт грамадскага выратавання”, калі Бабёф у 1796 г. паспрабаваў захапіць уладу, яны, што адзін, што другі, натхняліся ідэямі, распра-цаванымі французскімі філосафамі ў другой палове XVIII ст. Сама вядомыя з гэтых філосафаў — Марэлі, Русо і Маблі. Гэтыя філосафы не былі людзьмі дзеяння, і нельга сказаць, што яны па-сапраўднаму заклікалі да дзеяння, аднак абста-віны склаліся так, што неўзабаве народ паспрабаваў ажыц-цявіць на практыцы ідэі гэтых філосафаў. 3 апораю на першае спалучэнне тэорыі і практыкі можна смела сказаць, што ў гэты момант, а менавіта ў апошнія гады XVIII ст., у Францыі нарадзіўся навачасны сацыялізм.
Да французскіх філосафаў дарэвалюцыйнага перыяду можна далучыць ангельца Ўільяма Годўіна і вялікага нямец-кага філосафа Фіхтэ, якія таксама зрабілі важны ўнёсак у стварэнне сацыялістычнага вучэння і ідэі якіх былі выказаны адпаведна ў 1793 і ў 1800 гг.
' L'esprit des lois, liv.XIII, chap.XX. Апрача таго, Мантэск’ё заяўляе, што, "як гэта казаў Плятон", дэмакратычнай форме кіравання пасуе супольнае валоданне маёмасцю.
² Pensees, /ге Partie. chap 9, § 53.
Раздзел I
ФРАНЦУЗСКІ НАТУРАЛІСТЫЧНЫ КАМУНІЗМ XVIII СТ.
Французскія філосафы XVIII ст., прыхільнікі прагрэсу і абаронцы “асветы”, не задаволіліся развязаннем сацыяль-най праблемы, прапанаваным фізіякратамі.
Аднак бальшыня з іх з’яўлялася фанатычнымі прыхільні-камі канцэпцыі, паводде якой чалавечыя праблемы павінны аналізавацца метадамі “дакладных навук”. У выніку яны прый-шлі да абсалютнага матэрыялізму, які ігнараваў адрозненне паміж чалавекам і іншымі прыроднымі целамі .
Гэльвэцыюс у сваім творы "Аб розуме" сцвярджаў, што тое ці іншае меркаванне нараджаецца ад пачуццёвых ура-жанняў. У "Думках аб тлумачэнні прыроды” Дзідро заявіў, што, вывучаючы псіхічныя ўзрушэнні, можна знайсці доказы тоеснасці фізічных і духоўных феноменаў. Ля Мэтры разві-ваў канцэпцыю “чалавека-машыны” і “чалавека-расліны”.
У межах гэтага вузкаматэрыялістычнага светапогляду пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці часам набы-ваў форму з патрабаваннем абагульнення ўсёй маёмасці як эканамічнага ладу, адпаведнага патрабаванням прыроды.
Такім чынам, адмаўленне ліберальнай канцэпцыі свабо-ды, якую адстойвалі палітэканомы, набывала перш за ўсё форму поўнага адмаўлення чалавечай свабоды.
Сцвярджалася, што чалавекам, як і жывёламі, кіруюць інстынкты, якія самі па сабе з’яўляюцца добрымі і якія абавязкова накіроўваюць яго да мэтаў, пажаданых прыро-дай. Дапускалася, што чалавек мае розум і мысліць. Але розум — гэта проста вышэйшы інстынкт, лічылі пэўныя філо-сафы. 3 дапамогаю належнай адукацыі індывіды павінны накіроўваць свае ўчынкі ў рэчышча дабра з тым, каб перш за ўсё скасаваць пагібельную інстытуцыю прыватнай улас-насці.
А паколькі пытанне, што за таямнічая катастрофа спа-радзіла інстытуцыю прыватнай уласнасці і з той прычыны, што пра спосаб, якім можна будзе скасаваць прыватную ўласнасць, не гаворыцца, натуралістычны камунізм мае ў значнай ступені утапічны характар. Можна разглядаць яго
228
ЧАCTКА ТРЭЦЯЯ
прыхільнікаў як прамых паслядоўнікаў Томаса Мора, хоць філасофскія канцэпцыі апошняга былі вельмі далёкія ад матэрыялізму.
Пасля рэвалюцыі 1648 г. у Ангельшчыне ў шэрагах партыі левелераў развіўся рух, сябры якога варожа ставіліся да рэлігіі і станоўча да камунізму. У 1649 г. П. Чэмбэрлен у сваім творы ‘‘Адвакат бедняка” прапанаваў правесці нацыя-налізацыю зямлі. У 1651—1652 гг. Джэрард Ўінстэнлі ў сваёй кнізе "Закон свабоды ў форме праграмы’’ выклаў праграму камунізму, якая прадугледжвала абавязак праца-ваць для ўсіх з наступным бясплатным размеркаваннем дабротаў¹. У 1656 г. высокая адказная асоба брытанскага суда Гэрынгтан прысвяціў Кромўэлу свой твор “Акіян", у якім прапаноўваўся план рэарганізацыі грамадства².
Каланіяльная экспансія ў XVII—XVIII стст. забяспечвала пісьменнікаў багатым матэрыялам. Часта місіянеры з за-хапленнем успрымалі простыя і натуральныя норавы на-сельнікаў Новага Свету³. Менавіта ў гэтую эпоху з’явіўся шэраг фантастычных аповедаў з апісаннем беззаганных і справядлівых грамадстваў.
У "Прыгодах Тэлемаха’’ (1699) Фэнэлён намаляваў ідэ-альны горад Салянт, дзе ўсе павінны працаваць і мець у валоданні невялікія надзелы зямлі.
У 1704 г. выйшлі ў свет “Дыялогі, або Сустрэчы паміж дзікуном і баронам дэ Ля Утанам’’ Нікаля Годвіля. Аўтар сцвярджаў, што індзеец вышэйшы за эўрапейца, бо ён не ведае розніцы паміж маім і тваім.
¹ Гл. твор d'Edouard Bernstein, Cromwell et Ie communisme, traduction en langue anglaise, New York, 1930, reimpression, 1963.
² Гл. G. I. Holyoake, the Histoiry of cooperation, 1875, nouv. ed., London, 1906, t.l, p.18.
³ Нават езуіты спрабавалі арганізаваць эканамічнае жыццё сваіх парафіянаў у Параг-ваі такім чынам, каб павялічыць прадукцыйнасць працы без увядзення інстытуцыі прыватнай уласнасці. Вось апісанне місіі да племені гуарані, у якім налічвалася 138000 чалавек: “Нішто не здалося мне больш цудоўным, чым тое, якім чынам забяспечваюцца сродкамі існавання ўсе члены гэтага племені. Тыя, хто збірае ўра-джай, абавязаны звозіць усё збожжа ў грамадскія свірны; ёсць людзі, якія ахоўваюць гэтыя свірны і якія складаюць спіс усяго таго, што атрымалі на захаванне. На пачатку кожнага месяца адказныя асобы, якія кіруюць размеркаваннем збожжа, аддаюць яго кіраўнікам кварталаў, у сваіх акругах кіраўнікі кварталаў адразу ж размяркоўваюць збожжа па сем’ях адпаведна з колькасцю едакоў" (Cite par Lichtenberger, La socialisme au XVIIh siecle, Paris, 1895, p. 61).