Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Калі разгледзець зроблены Кандыльякам аналіз умоваў эканаміч-нага развіцця, можна яшчэ раз убачыць, наколькі недастатковы быў яго эмпірызм, бо гэты аналіз па сваёй глыбіні саступае нават аналізу фізіяк-ратаў. На думку Кандыльяка, эканамічны прагрэс не ёсць вынікам па-дзелу працы і росту капіталаўкладанняў; ён бачыць прычыну прагрэсу толькі ў развіцці густаў зямельных уласнікаў.
"Дапусцім, — піша ён, — з пакалення ў пакаленне зямельныя ўласні-кі прызвычайваліся да аднаго і таго ж тавару; з прычыны таго, што іх густы заставаліся нязменныя, вырошчваліся адны і тыя ж культуры, не мяняліся вырабы і гандаль.
Менавіта такі лад жыцця мусіў весці наш народ. Ён прызвычаіўся да простага жыцця, працяглы час задавальняўся прымітыўнымі таварамі, бо іншых не ведаў, ды яны і не прадаваліся.
Але народ паразумнеў, ён мяняе свае густы, аддае перавагу таму, чым раней не цікавіўся, і адмаўляецца ад таго, чаму раней аддаваў перавагу.
У такім выпадку колькасць рэчаў, якія ён больш за ўсё шукае, не адпавядала б яго патрэбам, калі б фермеры, рамеснікі і гандляры не імкнуліся навыперадкі знайсці сродкі павелічэння вытворчасці і продажу"³.
¹ Ibid., р.281.
² Ibid., р.282.
³ Ibid., р.339.
218
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Нягледзячы на памылковы характар сваёй тэорыі аб прадукцыйнас-ці аднае толькі сельскай гаспадаркі, фізіякраты здолелі паказаць, чаму рост капіталаўкладанняў — гэта ўмова эканамічнага прагрэсу. Кандыльяк жа, праз дваццаць гадоў пасля з’яўлення “Эканамічнае табліцы", ігнаруе гэты фундаментальны закон і замяняе яго тэорыяй, адпаведна з якою эканамічны прагрэс залежыць ад спантаннай змены густаў спажыўцоў, прычыны якой ён так і не растлумачыў.
§ 2. Палітычная эканомія Бэнтама
Джэрэмі Бэнтам (1748—1832) быў пад канец XVIII — на пачатку XIX ст. лідэрам групы брытанскіх філосафаў і сацыяльных рэфарматараў, якія складалі так званую школу “філасофскага радыкалізму”¹.
Ён прысвяціў сябе і з вялікаю ўпартасцю змагаўся найперш за рэформу права, асабліва крымінальнага. Але ў пэўны момант звярнуў-ся таксама да палітэканоміі і паспрабаваў пабудаваць сваю тэорыю на разліку карыснасці рэчаў I формаў дзейнасці.
Вучань Гэльвэцыюса, Бэнтам лічыў, што чалавек — жывёла, якая па-рознаму рэагуе на тое, што ёй прыемна, і тое, што ёй непрыемна. 3 мэтаю падтрымання парадку грамадства можа таксама пакараць, але трэба, каб кара ці абмежаванне былі навукова абгрунтаваныя з улікам таго, каб сума задавальненняў была максімальная, а непрыемнасцяў — мінімальная.
Бэнтам палічыў, што на гэтым прынцыпе карыснасці можна пабу-даваць агульную навуку пра чалавека. Карыснасць мусіць быць адзіным крытэрам чалавечых паводзінаў і заканадаўства, I гэты крытэр павінны цалкам замяніць паняцце дабра. У выніку навука абавязана замяніць мараль і рэлігію. На думку Бэнтама, карыснасць паддаецца вымярэнню. Значыць трэба заўсёды аб’ектыўна вырашаць, што належыць рабіць, a чаго не.
Відавочна, што вымяральнасць карыснасці — вызначальны момант тэорыі Бэнтама. У сваёй першай значнай працы “Прынцыпы маралі і заканадаўства" (1789 г.) Бэнтам робіць надзвычайныя намаганні, каб даказаць, што можна дасягнуць вымярэння карыснага.
Вартасць нечага прыемнага ці непрыемнага (карыснасць або ад-сутнасць карыснасці) залежыць ад наступных акалічнасцяў: яго інтэнсіў-насць, працягласць, пэўнасць, даступнасць, плённасць, чысціня, памеры.
Адзінка інтэнсіўнасці — гэта мінімальная адзінка прыемнасці ці не-прыемнасці. Адзінка працягласці — мера часу. Такім чынам, інтэнсіў-насць і працягласць вымяраюцца ў цэлых лічбах.
Пэўнасць I даступнасць выражаюцца дробавымі лікамі, пры гэтым наўпроставае задавальненне або непрыемнасць прымаюцца за адзінку.
Такім чынам, прыемнае ці непрыемнае можна падлічыць, калі пам-
’ Гл. на гэты конт d'Elie Halevy, La formation du radicalisme philosophique, 3 vol., Paris, 1901-1904.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
219
ножыць лічбу, якая перадае яе інтэнсіўнасць, на лічбу працягласці, a потым памножыць атрыманую лічбу на 2 дробавыя лікі, якія выражаюць пэўнасць і даступнасць.
Трэба ўлічыць таксама плённасць задавальнення і, улічваючы чыс-ціню задавальнення, трэба адняць лічбу, што адлюстроўвае непрыем-насць, якую можа спарадзіць гэтае задавальненне.
Нарэшце, трэба будзе зрабіць арытметычнае вымярэнне сумы ўсіх задавальненняў і непрыемнасцяў, якія прыносіць пэўны ўчынак усім людзям. Тады і будзем мець лічбу, якая вымярае агульную карыснасць гэтага ўчынку’.
Мы ўжо бачым, наколькі складаным атрымліваецца падлік. Але іншыя прапанаваныя аўтарам ідэі пагатоў ускладняюць праблему.
Прыемнае і непрыемнае маюць простую ці складаную форму.
Простых задавальненняў 14: пачуццяў, багацця, спраўнасці, сяброў-ства, славутасці, магутнасці, пабожнасці, добразычлівасці, нядобразыч-лівасці, памяці, уяўлення, чакання, адпачынку, задавальненні, выкліка-ныя спалучэннем двух задавальненняў.
Простых жа непрыемнасцяў 12: пакута нястачы, пакуты пачуццяў (яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 9 пакутаў), пакута няздольнасці (Awkwareness), варожасці, пабожнасці (страх перад Богам), добразыч-лівасці, нядобразычлівасці, памяці, уяўлення, чакання, пакуты, выкліка-ныя спалучэннем.
Аднак усе простыя задавальненні і непрыемнасці ў спалучэнні ўтва-раюць складаныя задавальненні і непрыемнасці. Такім чынам, патрэб-ныя новыя арытметычныя дзеянні, каб улічыць усе камбінацыі.
Аднак самую фундаментальную праблему ставіць не складанасць падліку, а сама яго магчымасць. Сапраўды, ці паддаюцца ўліку разнас-тайныя задавальненні або пакуты, якія адчувае пэўны індывід? I асаблі-ва, ці можна параўнаць іх з задавальненнямі ці пакутамі іншых людзей?
Hi ў воднай са сваіх надрукаваных працаў Бэнтам не адказаў на гэтыя пытанні, але ў адным з ягоных рукапісаў сцвярджаецца, што адзіным вымяральнікам задавальненняў і пакутаў ёсць грошы. Зада-вальненне або пакута вымяраюцца сумай грошай, якую выкарыстоўвае індывід, каб атрымаць гэтае задавальненне або каб унікнуць пакуты².
Бэнтам робіць сабе заўвагу, што вартасць атрыманых за грошы задавальненняў не павялічваецца прапарцыйна суме выдаткаваных гро-шай³. I тлумачыць гэта тым, што, “нягледзячы ні на што, фактычна здараецца так, што пры нязменнасці іншых умоваў прапорцыя застаец-
' Можна знайсці рэзюме аналізу Бэнтама у Mitchell, The Backward art of spending money, chap.10: "Bentham's felicific calculus, pp.181-182.
г Гл. Elie Halevy, La formation du radicalisme philosophique, op. cit., I, pp.399-415.
³ Мы сутыкнемся з гэтай ідэяй, якая пазней стане глебаю для шматлікіх развагаў аб “маржынальнай карыснасці’’. Дарэчы, у адным месцы Бэнтам сапраўды закладае падмурак тэорыі, якая атаясамлівала вартасць з маржынальнай карыснасцю. (Bentham, Economic writings, London, 1952, I, p.118.)
220
4 ACT КА ДРУГАЯ
ца аднолькавая як паміж двума задавальненнямі, так і паміж дзвюма сумамі (выдаткаванымі на іх)”’.
Такім чынам, у першым значным творы Бэнтама даецца накід кан-цэпцыі навукі пра чалавека, заснаванай на падліку карыснасці, навукі, якая, відавочна, павінна была ахапіць вывучэнне эканамічных прабле-маў. Роля гэтай навукі — паказаць, якім чынам дзяржава можа ўмешвац-ца ў эканоміку дзеля росту дабрабыту людзей. Тэо()ыя Бэнтама суп-рацьстаіць палітычнай эканоміі Сміта, але гэтая супярэчнасць не набы-вае развіцця ў творах самога Бэнтама. Наадварот, можна прасачыць, як ён пагатоў збліжаецца з эканамічным лібералізмам, напачатку пры разглядзе асобных пытанняў, а потым і ўвогуле. Такое збліжэнне з ліберальнай дактрынай таксама азначае збліжэнне з эканамічнай наву-кай, якая адстойвала гэтую дактрыну, і адмову Бэнтама ад стварэння чыста утылітарысцкай палітычнай эканоміі, пра якую ён марыў.
Як і эканамісты, Бэнтам — вораг старых абмежаванняў. У 1787 г. ён выдае кнігу, якая стала шырока вядомаю і якую ён назваў "Абарона ліхвярства". Ідучы далей, чым Кенэ і Сміт, аўтар намагаецца даказаць, што ўсякае заканадаўчае абмежаванне нормы працэнта шкод-нае, у прыватнасці таму, што “ніякі заканадаўца не можа гэтак жа дакладна, як сам індывід, меркаваць, якую вартасць уяўляюць для яго грошы”².
Таксама Бэнтам імкнецца даказаць непатрэбнасць калоніяў і адкід-вае думку Сміта аб ролі рынкаў збыту. “Адкрыйце нейкі новы рынак, — пісаў ён, — памеры гандлю ўсё роўна могуць павялічыцца хіба што выпадкова. Зачыніце дзейны рынак — памеры гандлю ўсё роўна не паменшацца, хіба што выпадкова, дый то не надоўга"³.
Але з самага пачатку аўтар “Абароны ліхвярства” не меў намеру абмяжоўваць свае высілкі вывучэннем асобных пытанняў, ён хацеў ства-рыць палітычную эканомію цалкам. Мы маем перад вачыма тэкст “Пад-ручніка па палітычнай эканоміі", напісанага ім у 1793—1795 гг., і тэкст “Інстытуцыі палітычнай эканоміі", напісанай у 1801—1804 гг.
У тэкстах, якія толькі зусім нядаўна былі апублікаваныя, аўтар сцвяр-джаў, што палітычная эканомія — гэта навука і мастацтва, а гэта азна-чае: дзяржава павінна ўмешвацца ў эканоміку з мэтаю забеспячэння найвялікшага шчасця як мага большай колькасці людзей. Адпаведна з прынцыпам карыснасці, пісаў ён, мэтаю заканадаўства ёсць дасягненне
' Гэта яму не перашкаджае ў іншым месцы твора развіваць ідэю, паводле якой ураўноўванне багаццяў павялічыла б дабрабыт, калі б не “непрыемнасці" ад “агуль-най занепакоенасці". (Economic writings, op. cit., I, pp.112-116.)
² Economic writings, op. cit., I, p.125.
³ Cite par Halevy, La formation du radicalisme philosophique, I, p.210. Бэнтам упэўнены, што ў ангельскую сельскую гаспадарку заўсёды можна будзе ўкладаць неабмежава-ную колькасць капіталу, бо, маўляў, калі дастатковай вытворчасці хлеба можна будзе дасягнуць, піва ж ніколі не будзе занадта. Гл. далей par T.W.HUTCHISON, Bentham as an Economist. Economic Journal, Juin 1956, p.294, n.1.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
221
максімальнага дабрабыту для дадзенай супольнасці на працягу дадзе-нага адрэзка часу¹.
Але хутка Бэнтам сутыкаецца з цяжкай праблемаю, бо мэта ягонае навукі — дваістая. Трэба дасягнуць “максімуму багацця і максімуму насельніцтва’’, бо чым больш людзей, тым больш шчасця на зямлі. Але павелічэнне колькасці насельніцтва, пазначае аўтар, вядзе да драбнення багацця, а значыць, да зніжэння “заможнасці”, якая выступае “адносным багаццем”. Такім чынам, аўтар, здаецца, лічыць, што 100 індывідаў, якія разам валодаюць 100 мільёнамі, маюць у канчатковым рахунку менш “шчасця", чым 10 індывідаў, якія валодаюць той жа сумай. Тым самым пагатоў ускладняецца праблема дасягнення максімальнага шчасця.