Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
“Аднак, — дадаваў філосаф, — рабочы няздольны спазнаць агульны інтарэс ці адчуць сувязь апошняга з яго ўласным інтарэсам. Ягонае становішча не пакідае часу на неабходныя разважанні; але нават дапус-каючы, што ён мог бы ўсвядоміць гэтыя інтарэсы, ягоная адукацыя і звычкі такія, што ён пры гэтым не здолеў бы зрабіць належных захадаў. Таму пры развязанні палітычных праблемаў ніхто не пытае меркавання працоўнага”².
He будзем спрачацца, ці справядлівыя гэтыя развагі, звернем увагу на тую лёгкасць, з якою аўтар пагаджаецца са становішчам, што выключала з грамадскага жыцця вялі-кую колькасць людзей.
Што ж тады застаецца рабіць ураду? Абаперціся на клас зямельных уласнікаў.
“Калі нацыя, — пісаў Сміт, — вырашае пытанне пра ўладкаванне гандлю або сістэмы кіравання, зямельныя ўласнікі не будуць прапаноў-
' Ibid., р.324.
² Ibid., р.322.
204
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ваць памылковага шляху, нават калі будуць прыслухоўвацца да голасу інтарэсу толькі свайго класа, прынамсі, пры ўмове, што ў іх ёсць якое-кольвечы ўяўленне, у чым палягае гэты інтарэс’’¹.
Зрэшты, Сміт добра ведаў, што звычайна землеўласнікі кепска ўсведамляюць, у чым палягае іх інтарэс. Аднак най-лепшы варыянт, лічыць ён, аддаць уладу ў рукі землеўла-дальнікаў.
Такім чынам, заснавальнік ангельскага эканамічнага лі-бералізму зусім не быў паслядоўным абаронцам патраба-ванняў купцоў і прамыслоўцаў. Можна было б нават пас-прабаваць зрабіць з яго супраціўніка гэтых класаў, калі не ведаць, што ў іншых месцах Сміт цалкам прызнаваў: дзей-насць гандлёвай буржуазіі неабходная для развіцця экано-мікі. Як бы там ні было, можна зразумець, чаму потым паслядоўныя абаронцы інтарэсаў гандлю і прамысловасці імкнуліся перагледзець асобныя падыходы Сміта.
Яшчэ адна, сама важкая прычына, чаму гэтыя падыходы горача аспрэчваліся пазней, вось якая: Сміт непрыхавана апісваў прыгнёт найманых рабочых з боку іншых класаў грамадства, які сапраўды існаваў у тыя часы.
Перш-наперш у раздзеле пра заробкі Сміт раскрывае чытачу таямніцу, як гаспадары знаходзяць паразуменне з мэтаю навязаць рабочым, якім забаранялася ствараць звя-зы, найцяжэйшыя ўмовы працы і мінімальныя заробкі. Ён не без пэўнай сімпатыі апісваў паўстанні рабочых.
“Яны ў роспачы, — пісаў філосаф, — і дзейнічаюць з шаленствам і лютасцю людзей, што страцілі надзею. Іх паставілі перад выбарам: або памерці з голаду, або пагрозаю вырваць у сваіх гаспадароў нязначную саступку сваім патрабаванням”².
Праўда, потым аўтар сцвярджаў, што гэтыя паўстанні не дадуць ніякага іншага выніку, апрача “пакарання ці смерці завадатараў бунту”³. Але такі вынік абумоўлены сілаю гас-падароў, а зусім не справядлівасцю іхнае справы. Цяпер мы разумеем, чаму аналіз Сміта мог здацца небяспечным. Больш таго, уся тэорыя ўтварэння даходаў, распрацаваная
' Ibid., р.321.
³ Ibid., р.87.
³ Ibid., р.87.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
205
ў "Багацці народаў’’, падкрэслівала той факт, што чым мен-шую частку ад сукупнага даходу атрымліваюць найманыя рабочыя, тым большымі будуць даходы іншых катэгорыяў насельніцтва. Безумоўна, сам Сміт тлумачыў, што ў канчат-ковым рахунку размеркаванне даходаў ажыццяўляецца на падставе ненапісаных законаў, але, бясспрэчна, шматлікія радкі яго кнігі могуць даць аргументы абаронцам інтарэсаў працоўных.
Напрыклад, у раздзеле, прысвечаным калоніям, Сміт сцвярджаў, што ў Амэрыцы заробкі больш высокія, бо там зямлі больш, а працоўная сіла — нешматлікая. Пасля гэтага дадаваў:
“Ва ўсіх жа іншых краінах рэнта і прыбыткі павялічваюцца за кошт заробкаў, а апошнія зводзяцца практычна на нішто, прычым два вышэй-шыя класы прыгнятаюць трэці”¹.
Гэтая кароткая фраза прапануе далёкае ад ліберальна-га бачанне эканомікі. Сам Сміт лёгка прыміраецца з не-справядлівасцю, выказваецца на карысць лібералізму, але іншыя на грунце гэтага самага аналізу могуць зрабіць зусім іншыя высновы.
Сміт зрабіў большы, чым хто, унёсак у стварэнне і распаўсюджванне ліберальнай дактрыны. Але мы ведаем, што ўзапраўды ён не быў перакананым прыхільнікам тэо-рыі, якая ўважала грамадства дасканала арганізаваным і зладжаным механізмам.
На думку Сміта, наадварот, сацыяльны механізм шмат у чым недасканалы. Безумоўна, гэтыя недасканаласці былі заўгодныя творцу прыроды, і, на думку Сміта, няма чаго вынаходзіць на іх нейкія лекі. Пры гэтым Сміт не баяўся пазнаёміць з імі свайго чытача, што сталася прычынаю крытыкі з боку многіх яго паслядоўнікаў, якія ў такой шчы-расці ўбачылі небяспеку для грамадскага парадку.
' Ibid., II, р. 175.
206
ЧАСТКА ДРУГАЯ
§ 7. Эканамічны прагрэс паводле тэорыі і паводле гісторыі
Увесь твор Сміта, пра што сведчыць і сам ягоны назоў, прысвечаны раскрыццю прычынаў эканамічнага росту.
У першым тэзісе, шырока распрацаваным аўтарам, сцвярджаецца, што ўзбагачэнне народаў ідзе праз наза-пашванне капіталу і што гэтае назапашванне ў сваю чаргу залежыць ад схільнасці багатых класаў да ашчаджання.
Капітал дазваляе павялічваць прадукцыйнасць працы, a таксама колькасць прадукцыйных працаўнікоў; тым самым ён дазваляе павялічыць нацыянальны прадукт.
У раздзеле “Багацце народаў”, прысвечаным назапаш-ванню капіталу, аўтар увогуле не ўздымае пытання пра рынкі збыту, неабходныя для пашырэння памераў вытвор-часці. Ён не закранае гэтае праблемы, бо робіць значную памылку, сцвярджаючы, што ўся сукупнасць штогадовага валавога прадукту роўная суме заробкаў, прыбыткаў і рэн-таў¹.
3 аднаго боку, Сміт сцвярджае, што сумы, якія на пра-цягу года выдаткоўваюцца на падтрыманне і аднаўленне вытворчага абсталявання, гэта значыць на амартызацыю, не ўваходзяць асобнаю часткай у штогадовы валавы пра-дукт. Гэтыя сумы ўваходзяць у аплату заробкаў. Безумоўна, гэта так, але ўсё роўна апрача выплачаных на працягу года заробкаў, прыбыткаў і рэнтаў у вартасць штогадовага пра-дукту трэба таксама ўключаць вартасць выкарыстанага за год абсталявання, бо валавы нацыянальны прадукт паддіч-ваецца да таго, як будзе адноўленае абсталяванне.
За першаю памылкай Сміт робіць і другую, а менавіта сцвярджае, што само па сабе ашчаджанне выклікае на працягу года попыт на спажывецкія тавары.
“Тое, што кожны год ашчаджаецца, — пісаў ён, — заўсёды ідзе на спажыванне, таксама як тое, што выдаткоўваецца, і гэта адбываецца практычна адначасова, але яно спажываецца іншаю катэгорыяй людзей. Тая частка даходу багатага чалавека, якую ён выдаткоўвае, часцей за ўсё спажываецца “непатрэбнымі ратамі” і слугамі, якія нічога не пакіда-юць замест свайго спажывання. Тая ж частка, 'якую ён штогод ашчаджае
' Ibid., liv.ll, chap.Ill, op. cit.,1, p.345 et p.346.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
207
і якую выкарыстоўвае ў якасці капіталу з мэтай атрымання прыбытку, спажываецца адначасова з першай, але спажываецца іншай катэгорыяй людзей: рабочымі, фабрыкантамі і рамеснікамі, якія з прыбыткам аднаў-ляюць вартасць іхнага штогадовага спажывання”’.
Сцверджанне Сміта памылковае, бо частка штогадовых даходаў, якая ашчаджаецца, не спажываецца на працягу года, яна ідзе на набыццё дадатковых сродкаў вытворчасці, якія ўваходзяць у чысты нацыянальны прадукт. Аўтар "Ба-гацця народаў’’ робіць вялікую памылку, і асабліва шкада, што яна перашкаджае яму заўважыць, як ашчаджанне ства-рае дэфіцыт сукупнага попыту, які павінны ўраўнаважыцца ростам попыту на сродкі вытворчасці; дзеля гэтае памылкі ён таксама не падняў праблему рынкаў збыту.
Сапраўды, у тэорыі Сміта дамінуе тэзіс пра тое, што ашчаджанне і свабода гандлю — неабходныя і дастатковыя ўмовы эканамічнага росту.
У кнізе IV "Багацця народаў” Сміт накіроўвае знішчаль-ную крытыку ў бок “меркантылісцкай сістэмы”, прыхільнікі якой сцвярджалі, што павелічэнню багацця можна спрыяць праз рэгламентацыю гандлю з замежжам. Сміт жа імкнецца даказаць, што кожны з захадаў умяшання прыносіць больш шкоды, чым карысці. Асноўны аргумент: усялякае ўмяшанне ў эканоміку штучна стрымлівае капітал ад выкарыстання ў той галіне, куды ён спантанна накіроўваецца і дзе — гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што аўтар мае рацыю, — ён выкарыстоўваўся б больш плённа.
Праілюструем думку Сміта адным з прыкладаў — пытан-нем падаткаў на імпарт з мэтаю абараніць нацыянальную прамысловасць.
Сміт кажа, што калі нейкая краіна імкнецца набыць за мяжою пэўныя тавары, дык гэта азначае, што дадзеныя тавары за мяжою каштуюць танней. Калі чыніць перашкоды імпарту, айчынны капітал будзе разыходзіцца на вытвор-часць тавараў, якія да гэтага набываліся за мяжою, хаця яго маглі б інвеставаць у вытворчасць тавараў, якія б ішлі на аплату імпарту. Але
' Ibid., р.423.
208
ЧАCTКА Д РУГАЯ
...гэты тавар можна было б набыць за мяжою танней, чым каштуе яго выраб унутры краіны; такім чынам, можна было б набыць гэты тавар, калі прадаць толькі частку тавараў, якія вырабляюцца нацыянальнай прамысловасцю пры ўкладанні такой жа колькасці капіталу, калі б дзяр-жава не ўмешвалася ў пытанні выкарыстання капіталу. У выніку з прычы-ны абмежавання імпарту нацыянальная вытворчасць ад максімальна плённага функцыянавання пераходзіць да мінімальна плённага”'.
Пры гэтым Сміт сам сабе робіць заўвагу, нібыта ўмя-шанне можа быць апраўданае, калі, напрыклад, падвышэн-не мытных пошлінаў спрыяе стварэнню мануфактураў, якія будуць займацца вытворчасцю тавараў; яны спачатку бу-дуць каштаваць больш, чым іх замежныя аналагі, але праз пэўны прамежак часу патаннеюць. На заўвагу, якая стане класічнай, аўтар адказвае так: неўзабаве зменшыцца нацы-янальны даход, а ў выніку затармозіцца назапашванне капі-талу, запаволіцца развіццё краіны. Выгады ад будучага вы-пуску таннай прадукцыі, на думку Сміта, не пераважаць стратаў ад запавольвання тэмпаў развіцця.
Зразумела, сёння мы ведаем, што вучоны памыляўся і што краіне, каб правесці індустрыялізацыю, часта трэба адгароджвацца мытнымі бар'ерамі. Але асабліва трэба пад-крэсліць, што на гэтых поглядах на гандаль з замежжам грунтуецца памылковы тэзіс, адпаведна з якім свабодны капітал заўсёды можна лёгка інвеставаць у сектары, якія працуюць на нутраны рынак.