• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Крыху далей аўтар робіць выснову:
        “Арэндная плата за зямлю, г. зн. кошт карыстання зямлёй, звычай-на ёсць манапольным коштам"².
        Відавочна, паўстае неабходнасць вызначыць, якім чы-нам вылічыць ровень арэнднай платы на пэўны момант і для пэўнай зямлі. У спробе растлумачыць гэта Сміт ідзе даволі памылковым шляхам і высоўвае блытаныя, непасля-доўныя тэзісы. Тым не менш разуменне манапольнасці арэнднае платы мае велізарнае значэнне, бо тым самым канчаткова руйнуецца дактрына фізіякратаў пра выключную прадукцыйнасць зямлі. Зямельная рэнта не дар прыроды, але паходзіць галоўным чынам з манапольнага становішча, у якім знаходзяцца зямельныя ўлэснікі.
    Г) Заробкі працаўнікоў непрадукцыйнага сектара
        Здавалася б, праблема паходжання даходаў цалкам раз-вязаная, бо ўжо вялася гаворка пра заработную плату, прыбыткі і рэнту. Але варта разглядзець яшчэ адну катэго-рыю даходаў: даходы індывідаў, якія жывуць за кошт сваёй працы (адрозна ад капіталістаў і зямельных уласнікаў), але якія не належаць да прадукцыйнага сектара эканомікі.
        У якасці прадукцыйных працаўнікоў Сміт разглядаў тых людзей, якія бяруць удзел у вытворчасці матэрыяльных рэчаў і іх размеркаванні сярод спажыўцоў. Усе іншыя асо-
    
    ' Ibid., р.187.
    
    ² Ibid., р. 187.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    199
    
    бы, якія жывуць за кошт сваёй працы, займаюцца непра-дукцыйнай дзейнасцю; да другой катэгорыі галоўным чы-нам належаць хатнія слугі, чынавенства, прадстаўнікі сва-бодных прафесіяў, а таксама вытворцы паслугаў наагул¹.
        Прымем такое вызначэнне на пэўны час і прасочым, якія высновы робіць з яго Сміт.
        Ён кажа, што вартасць нацыянальнага прадукту роўная суме заробкаў прадукцыйных працаўнікоў плюс прыбыткі і зямельныя рэнты. Атрымальнікі гэтых даходаў плоцяць па-даткі дзяржаве, якая выкарыстоўвае іх на аплату працы сваіх чыноўнікаў. Такім чынам, заробкі чыноўнікаў (а гэта непрадукцыйныя працаўнікі) выплочваюцца за кошт дахо-даў, якія ствараюцца непасрэдна ў працэсе вытворчасці і пасля пераліваюцца ў дзяржаўную скарбонку.
        У сваю чаргу капіталісты і землеўладальнікі наймаюць хатнюю прыслугу. Заробкі апошніх таксама “трансфертныя даходы”, калі ўжыць сучасную тэрміналогію.
        Нарэшце, усе людзі плоцяць за паслугі прадстаўнікоў свабодных прафесіяў (юрыстаў, напрыклад). Заробкі гэтых асобаў уяўляюць па сабе трансфертныя даходы першага ці другога роўню.
        Такім чынам, мы маем акрэсленую мадэль утварэння даходаў, якая на працягу доўгага часу будзе служыць асно-ваю для дыскусіяў ангельскіх эканамістаў і пэўныя аспекты якой выглядаюць досыць сучасна (у прыватнасці, розніца паміж першапачатковымі і трансфертнымі даходамі).
        Дзякуючы наступнай табліцы можна надаць гэтай схеме больш абагульнены выгляд.
        Аднак нельга не адзначыць, што Смітава азначэнне не-прадукцыйнай працы даволі спрэчнае.
        Ён кажа, што непрадукцыйнаю ёсць праца, якая ніякім чынам “не ўвасабляецца ні ў адной рэчы ці тавары, якія могуць быць прададзеныя”². Ён прылічае да непрадукцый-ных працаўнікоў не толькі хатніх слугаў і чыноўнікаў, але яшчэ й:
    
    ' Ibid., рр.413-414.
    
    ² Ibid., р.414.
    
    200
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    Нацыянальны прадукт
    
    
    Заробкі прадукцыйных працаўнікоў      Прыбыткі і рэнты
    I Выдаткі Падаткі ।            'падаткі Выдаткі Ашчаджанні'
    
        “...святароў, юрыстаў, медыкаў і пісьменнікаў усіх гатункаў, а такса-ма камедыянтаў, блазнаў, музыкаў, оперных спевакоў, танцоўшчыкаў і г.д." Сапраўды, кажа Сміт, "праца ўсіх іх, напрыклад дэкламацыя каме-дыянта, красамоўства рытара або ігра музыкі, знікае ў той жа момант, калі вырабляецца”¹.
    
        Гэта памылковае меркаванне, бо камедыянт, які заняты ў спектаклі, стварае тавар — спектакль, які прадаецца пуб-ліцы за пэўны кошт. Гэты кошт можа і павінны ўлічвацца пры падліку вартасці нацыянальнага прадукту.
        I наадварот, Сміт мае рацыю, калі лічыць хатнюю прыс-лугу, чыноўнікаў і бальшыню прадстаўнікоў свабодных пра-фесіяў непрадукцыйнымі працаўнікамі. Слуга працуе па хат-няй гаспадарцы, яго праца не стварае дабротаў, якія мо-гуць прадавацца на рынку. Функцыянеры, якія забяспечва-юць належную працу дзяржаўнай службы, не прадаюць свае паслугі. Нарэшце, відаць, нельга сцвярджаць, што прадстаў-нікі свабодных прафесіяў ствараюць вартасці, якія прада-юцца на рынку. Даходы адваката ці пісьменніка занадта цесна спалучаныя з іх асобамі, што не дазваляе разглядаць гэтыя даходы як цану тавару, бо тавар па сваім вызначэнні ёсць стандартызаваная рэч, якая вырабляецца рэгулярна з мэтаю продажу.
    
    ' Ibid., р.414.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    201
    
        Варта зразумець, што капіталістычная сістэма стварае ўнутры грамадства асаблівую сферу актыўнасці і стасункаў, якую можна даследваць з дапамогаю колькасных метадаў палітычнай эканоміі, бо для гэтай сферы характэрная наяў-насць менавай вартасці. Зразумела, нельга сцвярджаць, што гэтая сфера поўнасцю ізаляваная ўнутры сукупнасці грамадскіх дачыненняў. Стварэнню вартасцяў, у прыватнас-ці, спрыяе дзейнасць дзяржавы, якая забяспечвае рух тава-раў і асобаў. Але, безумоўна, трэба дакладна акрэсліць сферу стварэння і абарачэння вартасцяў, калі мы хочам зрабіць правільны аналіз капіталістычнага грамадства.
    
       § 6.     Супярэчнасці інтарэсаў унутры грамадства
    
        Нягледзячы на пэўныя хібы, Смітаў аналіз абарачэння капіталу і ўтварэння даходаў, як мы ўжо бачылі, намнога лепшы за вучэнне фізіякратаў. Можна было б спадзявацца, што, калі рухацца па ўжо працярэбленым шляху, неўзабаве можна было б прыйсці да тлумачэння прынцыпаў функцыя-навання капіталістычнай сістэмы, з якімі пагодзяцца ўсе. Але на практыцы адбылося зусім не так. На думку іншых даследнікаў, працы Сміта мелі непажаданы ўплыў таму, што ён занадта падрабязна асвятляў супярэчнасці, якія існуюць у нетрах капіталістычнае эканомікі.
        3 аднаго боку, такое даследванне штурхае да высновы (папраўдзе, даволі дзіўнай), што інтарэсы гандляроў і пра-мыслоўцаў ідуць насуперак усеагульнаму інтарэсу грамад-ства. 3 другога боку, даследванне раскрывае супярэчнасць, якая існуе паміж інтарэсамі найманых працоўных і іх праца-даўцаў.
        У раздзеле пра зямельную рэнту Сміт прыходзіць да высновы, што вартасць сельскагаспадарчых прадуктаў павін-на або заставацца нязменнаю, або павялічвацца, тым ча-сам як кошт прамысловых тавараў мусіць памяншацца.
        Перш за ўсё павінны заставацца нязменным кошт збож-жа — асноўнага прадукту сельскай гаспадаркі.
        “На ўсіх разнастайных роўнях развіцця краіны заўсёды будзе патра-бавацца ў сярэднім прыкладна адна і тая ж колькасць працы дзеля таго,
    
    
    202
    
    ЧАCTКА ДРУГАЯ
    
    каб павялічваць вытворчасць збожжа на той самай глебе і пры тым самым клімаце, паколькі няспынны рост прадукцыйнасці працы разам з удасканальваннем апрацоўкі глебы будзе ўраўнаважвацца няспынным ростам коштаў на жывёлу, якая ёсць асноўнаю прыладаю працы земля-роба’”.
        Паводле Сміта, вартасць іншых сельскагаспадарчых та-вараў (у прыватнасці, жывёлы) павінна таксама павялічвац-ца. У якасці абгрунтавання гэтага сцверджання ён высоўвае досыць сумнеўныя аргументы.
        Затое:
        “Натуральным памкненнем дзеля ўсеагульнага развіцця ёсць забес-пячэнне паступовага зніжэння рэальнага кошту практычна ўсіх мануфак-турных вырабаў. Лапшыя машыны, кваліфікаванасць і лвпшыя падзал і размеркаванне працы — усё гэта натуральныя вынікі развіцця краіны, і дзякуючы ім дзеля вытворчасці той ці іншай рэчы патрабуецца ўсё меншая колькасць працы’’.
        Такім чынам, вартасць прамысловых вырабаў будзе памяншацца.
        Нам вядома таксама, што аўтар “Багацця народаў” лі-чыў, што рэальныя заробкі застаюцца нязменнымі, зямель-ная рэнта павінна павялічыцца разам з пашырэннем нацыя-нальнага багацця, а норма прыбытку павінна зменшыцца.
        Памяншэнне нормы прыбытку тлумачыцца канкурэнцыяй, якая будзе стварацца з-за росту капіталу². Пры гэтым Сміт выказваў думку, што існуе абавязковая сувязь паміж эва-люцыяй розных тыпаў даходаў. У прыватнасці, ён пісаў:
        “Найвышэйшы ровень, якога могуць дасягнуць звычайныя прыбыткі, — ровень, які атрымліваецца, калі ў прыбытак ідзе тая частка, якая магла быць выдаткаваная на зямельную рэнту і, апрача таго, на аплату працы па вырабе тавару і вывядзенні яго на рынак, а выдаткоўваецца мінімаль-ная сума, г. зн. сума, якая толькі-толькі дазваляе рабочаму існаваць”³.
        Выснова з усіх гэтых даследванняў, якія знаходзяцца напрыканцы раздзела аб зямельнай рэнце, робіцца наступ-ная: інтарэсы зямельных уласнікаў і найманых рабочых су-падаюць з агульным інтарэсам грамадства (бо адначасова з павелічэннем іх даходаў павялічваецца і нацыянальны даход), тым часам як інтарэсы купцоў і ўладальнікаў ману-
    
    ' Ibid., р.238.
    
    ² Ibid., р. 120.
    
    ³ Ibid., р. 130.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    203
    
    фактураў супярэчаць агульнаму інтарэсу (бо ровень іх пры-быткаў памяншаецца, калі павялічваецца нацыянальнае ба-гацце).
        Гэткае сцверджанне прыводзіць аўтара "Багацця наро-даў” да канцэпцыі ролі розных класаў у грамадстве, якая сведчыць пра ягоную блізкасць да фізіякратаў.
        Вучоны кажа, што трэба вельмі насцярожана ставіцца да патрабаванняў купцоў і ўладальнікаў мануфактураў:
        "Прыватныя інтарэсы тых, хто працуе ў гандлі ці прамысловасці, заўсёды ў пэўнай ступені адрозніваюцца і нават супярэчаць дзяржаўна-му інтарэсу. Купец заўсёды мае на мэце павялічыць рынак і абмежаваць канкурэнцыю з боку гандляроў. Даволі часта ягоны інтарэс у справе павелічэння рынку можа стасавацца з агульным інтарэсам, але абмежа-ванне канкурэнцыі для гандляроў заўсёды супярэчыць агульнаму інтарэ-су. Такія захады мелі б адзін плён: павелічэнне прыбыткаў купцоў звыш натуральнае мяжы, а таксама рост несправядлівых пабораў, якія яны спаганяюць на сваю карысць са сваіх жа суграмадзянаў. Такім чынам, усялякі законапраект або прапанова па рэгламентацыі гандлю, якія зыхо-дзяць ад гэтай катэгорыі людзей, заўсёды павінны ўспрымацца з найвя-лікшаю перасцярогай”¹.
        Што да найманых працоўных, дык Сміт сцвярджаў, што іх інтарэсы супадаюць з інтарэсамі грамадства, бо экана-мічны прагрэс спрыяе павелічэнню рэальных заробкаў, ва ўсякім разе на кароткі тэрмін.