Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Няма нічога больш карыснага, чым вада, але за яе практычна нічога нельга набыць. Дыямент, наадварот, не мае, бадай, аніякай вартасці ў сэнсе карыстання ім, але часта за яго можна атрымаць вялізную коль-касць іншых тавараў”³.
Тут важна падкрэсліць, што аўтар разглядаў абодва тыпы вартасці як сацыяльныя з’явы. На яго думку, спажывецкая вартасць уяўляе грамадскую карыснасць тавару. Менавіта таму Сміт сцвярджаў, што дыямент мае невялікую карыс-насць. Сама спажывецкая вартасць, такая, якой яе бачыць аўтар, — гэта з’ява аб’ектыўная, а не суб'ектыўная. Сміт лічыў, што грамадскія дачыненні самі па сабе асобны аб’ект даследвання, таму ён імкнецца растлумачыць у першую чаргу менавую вартасць. Сміт пачынае свой аналіз выву-чэннем колькасці працы, неабходнай для вытворчасці тавару:
“У першапачатковым стане грамадства, які папярэднічаў назапаш-ванню капіталаў і з’яўленню ўласнасці на зямлю, адзінай падставай для ўстанаўлення нейкага прынцыпу ў менавых аперацыях магла быць, зда-ецца, колькасць працы, неабходная, каб набыць розныя прадукты абме-ну. Напрыклад, калі народу, які займаўся паляваннем, звычайна ўпаля-ваць бабра было ў два разы цяжэй, чым лань, дык, натуральна, што за аднаго бабра можна было атрымаць дзве лані. Натуральна, што тавар,
' Some thoughts on the interest of money in general, citb par R.L.Meek, Studies in the Labour theory of value, London, 1956, p.43.
² Cf. R.L.Meek, op. cit., p.30.
³ Recherches sur la nature et les causes de la richesse des nations, trad, frang., Paris, 1843, I, p.35.
7 Зак. 2009
194
ЧАСТКА ДРУГАЯ
выраб якога патрабуе два дні ці дзве гадзіны працы, будзе каштаваць у два разы больш, чым тавар, на выраб якога патрабуецца адзін дзень ці адна гадзіна працы’”.
Аўтар вядзе гаворку пра гіпатэтычнае грамадства, у якім усе працуюць і абменьваюцца вынікамі сваёй працы. Ён кажа, што ў такім грамадстве тавары павінны абмень-вацца на падставе колькасці працы, неабходнай для іх вы-творчасці. У адваротным выпадку сістэма абмену не магла б функцыянаваць, бо з яе выпадалі б некаторыя элементы.
Распрацоўваючы такую мадэль, Сміт грунтуецца на ана-лізе першапачатковага стану грамадства. Падкрэслівае, што яго тлумачэнне вартасці падыходзіць для эканомікі “цывілі-заванага” перыяду.
Калі б, лічыць ён, натуральны кошт тавару раўняўся суме грошай, выплачаных за ягоную вытворчасць, усё было б проста. Калі б нейкая рэч каштавала ў два разы даражэй, значыць, каб зрабіць яе, затрачана ў два разы болей працы.
Але на цану тавару ўплываюць яшчэ прыбытак ад капі-талу і зямельная рэнта.
Ці можна сказаць, што прыбытак ад капіталу ёсць у пэўным сэнсе аплатаю працы, працы кіраўніцтва прадпры-емствам. He, бо прыбыткі “вызначаюцца на падставе прын-цыпаў, якія цалкам адрозніваюцца” ад прынцыпаў вызна-чэння заробкаў; “яны цалкам залежаць ад вартасці выка-рыстанага капіталу і з’яўляюцца большымі ці меншымі ў залежнасці ад памераў гэтага капіталу”².
Такім чынам, паводле Сміта, прыбытак не аплата пра-цы. Тое сама і з зямельнай рэнтай, бо землеўладальнікі не працуюць, але “любяць жаць там, дзе не сеялі”³.
Сміт зрабіў выснову, што сёння няма дакладных стасун-каў паміж натуральнымі коштамі тавараў і выдаткамі працы, неабходнай для іх вытворчасці. Гэтыя стасункі існавалі на заранку грамадства, “які папярэднічаў назапашванню капі-талаў і з’яўленню ўласнасці на зямлю”⁴ і ў якім “вынік працы цалкам належаў працаўніку”⁵. Але гэткі лад даўно ўжо знік.
' Ibid., р.65.
² Ibid., р.66.
³ Ibid., р.67.
⁴ Ibid., р.65.
s Ibid., p.66.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМН
195
Аўтар не лічыць магчымым сцвярджаць, што ў сучаснай яму эканоміцы менавая вартасць тавараў вызначаецца на падставе выдаткаў працы, патрэбнай ддя іх вытворчасці.
Сміт звычайна старанна трымаўся тых высноваў, якія падказваў яму ягоны досвед. Што да праблемы вартасці, тут вучоны не да канца паслядоўны. Сапраўды, ён заўзяты прыхільнік існавання “натуральных эканамічных законаў”. Паў-стае пытанне, ці верыць ён у існаванне аналагічнага закону ў галіне вартасці. Безумоўна, Сміт таксама задае сабе гэ-тае пытанне. I відавочна імкнецца ўстанавіць сувязь паміж менавай і працоўнай вартасцю, але прапанаваны ім аналіз не вытрымлівае крытыкі.
Сапраўды, ён заяўляе, што нармальны кошт кожнае рэчы адпавядае колькасці працы, якую можна набыць ра-зам з гэтай рэччу.
Такое тлумачэнне — не больш чым агульная фраза, пазбаўленая ўсялякага сэнсу. Калі адна гадзіна працы Kam-Tye 10 франкаў, дык з вырабам, які каштуе 100 франкаў, можна набыць 10 гадзінаў працы. Бясспрэчна, гэта так, але ніякай цікавасці гэта не ўяўляе. Як бы там ні было, але трэба сказаць: даследванні Сміта часта грунтаваліся на тлумачэнні менавай вартасці праз вартасць працы. Перака-нанне Сміта, што менавая вартасць павінна быць звязаная з працай, мае вызначальную ролю ва ўсёй яго тэорыі. Менавіта гэтае перакананне дапамагае яму адмовіцца ад ідэі фізіякратаў пра бясплённасць прамысловасці. У сель-скай гаспадарцы вартасць тавараў абумоўлена працай. Зна-чыць, нелагічна сцвярджаць, што прамысловасць бясплён-ная. Наадварот, трэба прызнаць, што прамысловая праца стварае вартасць гэтаксама, як і сельскагаспадарчая праца.
Як і фізіякраты, Сміт кладзе ў аснову свайго даследван-ня капітал, выкарыстанне якога дазваляе павялічыць пра-дукцыйнасць працы. Ён развівае аналіз укладання капіталу, грунтуючыся на падзеле на сталы капітал і абаротны капі-тал (тэрміны запазычыў з мовы кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў). Сталы капітал служыць для набыцця аб-сталявання доўгатэрміновага карыстання, а абаротны накі-роўваецца на набыццё сыравіны і выплату заробкаў.
196
4 A СТКА ДРУГАЯ
На гэтай аснове Сміт аналізуе працэс стварэння дахо-даў. Ягоны аналіз атрымаўся значна глыбейшы за аналіз фізіякратаў.
§ 5. Тэорыя даходаў
А) Заработная плата асобаў, занятых у працэсе вытворчасці
Сміт пагаджаецца з распаўсюджаным у тыя часы погля-дам, паводле якога заработнай платы павінна ставаць на тое, каб працаўнік мог забяспечыць сабе існаванне.
Ён дапускае, што заробак мае тэндэнцыю да павелічэн-ня з ростам нацыянальнага багацця, бо павялічваецца “по-пыт на працу”. Аднак сцвярджае, што такое павелічэнне заробкаў не можа быць значным, бо "большая аплата пра-цы... дапаможа бацькам лепей клапаціцца пра дзяцей, a значыць, з’явіцца жаданне выхаваць большую колькасць дзяцей’’¹. Сміт без ваганняў разглядае гэтую з’яву як нату-ральны закон. “Попыт на людзей, — піша ён, — кіруе з’яў-леннем людзей на свет, гэтаксама як адбываецца з любым іншым таварам”². Вось так ствараецца канцэпцыя, якая ата-ясамлівае працоўнага з таварам.
Б) Прыбытак з капіталу
Канцэпцыя, што разглядае працу як адзіную крыніцу менавай вартасці, адлюстраваннем якой ёсць кошт тавару, не можа не прывесці нас да высновы, што прыбытак з капіталу, які складае частку кошту тавару, ёсць адлічэнне ад вартасці, створанае працай.
Сміт прымае гэтую выснову і развівае яе з максімаль-най дакладнасцю. Ён піша:
"Як толькі пэўныя прыватныя асобы будуць мець назапашаныя капі-талы, сярод іх знойдуцца такія, якія, натуральна, аддадуць гэтыя капіта-лы спраўным людзям, забяспечаць іх сыравінай і сродкамі для жыцця з мэтай пасля атрымаць прыбытак ад продажу тавараў, зробленых іх рукамі, або, іншымі словамі, з мэтай атрымаць прыбытак з вартасці, якую дадае праца гэтых рабочых да вартасці сыравіны. Калі гатовы прадукт абменьваецца або на грошы, або на пэўную колькасць працы,
' Ibid., р.110.
² Ibid., р.111.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
197
або на іншыя тавары, неабходна, каб звыш таго, чаго дастаткова для аплаты кошту сыравіны і выплаты заробку рабочых, пэўная сума ішла на прыбытак прадпрымальніка, які ўкладае свае капіталы ў гэтую справу. Такім чынам, вартасць, якую дадаюць да сыравіны рабочыя, складаецца з 2 частак, адна ідзе на выплату заробкаў, а другая — на атрыманне прыбытку прадпрымальнікам...’”
Аўтар “Багацця народаў” добра разумее, што ўкладзе-ныя капіталы павінны прыносіць прыбытак іх укладальніку і што норма прыбытку, г. зн. прапорцыя прыбытку да ўкла-дзенага капіталу, мае тэндэнцыю выроўнівацца ва ўсіх галі-нах, бо кожны капіталіст імкнецца ўкладаць свае капіталы ў тую галіну дзе з іх атрымліваецца найбольшы прыбытак. Дзве акалічнасці могуць абумоўліваць розніцу ў роўнях пры-бытку: неаднолькавая “прыемнасць” ад укладання капіталу ў тую ці іншую галіну, і, з другога боку, “бяспека ці рызыкоў-насць тых ці іншых аперацыяў, дзе бярэ ўдзел капітал’’².
Аўтар канстатуе, што працэнт з капіталу — гэта частка прыбытку. Той, хто бярэ пазыку, саступае гэтую частку прыбытку крэдытору за тое, што атрымаў у сваё распара-джэнне капітал, якім сам не валодаў. Звычайна працэнт пад пазыку ніжэйшы, чым норма прыбытку, а розніца паміж імі ўяўляе сабою нешта накшталт страхавога ўнёску, які вы-плочвае крэдытор, бо ён атрымлівае гарантаваны даход, тады як той, хто працуе, безумоўна рызыкуе. "Рызыкуе той, хто бярэ пазыку, ён, так бы мовіць, страхуе крэдытора”³.
В) Зямельная рэнта
У пытанні зямельнае рэнты даследванні Сміта таксама маюць вельмі важкае значэнне.
Ён сцвярджае, што рэнта — гэта розніца паміж коштам ураджаю і, з другога боку, сумай заробкаў і выплат за колькасць працы і капіталу, неабходных для атрымання гэ-тага ўраджаю. Сміт адзначае, што гэтая розніца выплочва-ецца землеўладальніку, бо ён аддае ў арэнду сваю зямлю. Зямлю бярэ ў арэнду той фермер, які прапанаваў самыя выгадныя ўмовы. Паколькі фермераў, якія хочуць аранда-
' Ibid., р.66.
² Ibid., р.147.
³ Ibid., р. 130.
198
ЧАСТКА Д РУГАЯ
ваць зямлю, шмат, а колькасць зямлі абмежаваная, дык землеўладальнік скарыстоўвае з гэтага манапольнага ста-новішча.
“Арэндная плата, — пісаў Сміт, — г. зн. кошт карыстання зямлёй, звычайна ёсць максімальны кошт, які фермер можа заплаціць у тых абставінах, калі гэтая зямля здаецца ў арэнду. Пад час заключэння ўмоваў арэнды землеўласнік робіць усё магчымае, каб з канчатковага прадукту арандатару не засталося ні кропелькі болей за суму, неабход-ную для пакрыцця капіталу, выдаткаванага на куплю насення, аплату працы, набыццё і ўтрыманне жывёлы, а таксама пакупку прыладаў пра-цы, патрэбных для апрацоўкі зямлі. Апрача таго, арандатар атрымлівае прыбытак, роўны таму, які ў сярэднім атрымліваюць тутэйшыя сяляне. Вядома, што прыбытак фермера — гэта мінімум, якім ён можа задаво-ліцца, і землеўладальнік рэдка пагаджаецца павялічыць яго”¹.