• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        “У дзяржаве, бальшыня грамадзянаў якой не спажываюць столькі, колькі хацелі б, праблемы збыту тавараў не існуе, існуе праблема доб-рага кошту, а дзеля яго ўтварэння неабходна, каб была свабодная канкурэнцыя ў гандлі”².
        Гэта памылковае меркаванне. Сцвярджаецца, што тава-ры могуць быць прададзеныя, калі ёсць людзі, якія маюць у іх патрэбу. Але не бярэцца пад увагу, ці могуць гэтыя людзі за іх заплаціць³. Больш таго, Кенэ не разумее, што ў экано-міцы, заснаванай на свабоднай канкурэнцыі, спажыўцы павін-ны мець у руках дадатковыя плацежныя сродкі, перш чым вырасце вытворчасць, калі мы хочам, каб рост нутранога попыту спрыяў інвестыцыям і пашырэнню вытворчасці. Праз ігнараванне гэтага факта прыходзіцца не браць пад увагу і
    
    ' OEuvres, рр.446-494.
    
    ² Ibid., р.485.
    
    ³ Аднак яшчэ да Кенэ асобныя аўтары засяроджвалі ўвагу на гэтай праблеме. Ст'юарт, напрыклад, пісаў: ''Пакупнік павінны мець менавы эквівалент; і менавіта гэты эквіва-лент — спружына ўсяго механізму... Беднякі, у якіх ёсць дзеці, маюць попыт, але не маюць грошай, каб яго задаволіць... Але, паколькі гэты попыт эфектыўны, бо менаві-та ён прымушае земляроба працаваць, каб мець эквівалент сваёй працы, і паколькі попыт павялічваецца з ростам колькасці тых, хто імкнецца атрымаць гэты эквівалент, я лічу, што гэты рост ёсць прычынаю, а сельская гаспадарка — вынікам"... (An inquiry into the principles of political economy, trad, franp., Paris, 1789, t.l, pp.208-209).
    
    174
    
    4 A СТКА Д Р У ГА Я
    
    тое, што папярэдняе пашырэнне рынкаў збыту ёсць пера-думова пашырэння капіталістычнай вытворчасці.
        Гэтым тлумачыцца няўвага да замежных рынкаў збыту, якая прысутнічае ў Кенэ:
        “Замежны гандаль — гэта апошні сродак для дзяржаваў, якім дзеля выгаднага збыту іхнай прадукцыі бракуе нутранога рынку”¹.
        Гэтаксама як і Бўагійбэр, Кенэ выпраўляе пэўныя па-мылкі меркантылізму, але крытыка меркантылізму вядзе яго да большае памылкі, сутнасць якое — няўвага да праблемы рынкаў збыту.
    
        § 5. Канцэпцыя натуральнага грамадскага парадку
    
        Кенэ не змог бы развіць свае грамадска-філасофскія погляды, калі б за ім стаяла цэлая школа, якая распаўсю-джвала яго ідэі ў шэрагу перыядычных выданняў. Ягонае вучэнне выкладзенае ў 1765 г. у артыкуле аб “Натуральным праве” ў “Часопісе сельскай гаспадаркі, гандлю і фінан-саў". У 1767 г. з’явіўся фундаментальны артыкул “Кітайскі дэспатызм” у часопісе “Штодзённыя запісы грамадзяніна, ці Каталог разважанняў аб маральных і палітычных наву-ках”. Ягоныя вучні таксама паспрыялі наданню сінтэтычнага выгляду вучэнню фізіякратаў. У першую чаргу Лё Мерсье дэ Ля Рыўер у працы “Сутнасны і натуральны парадак палітыч-ных грамадстваў’’ (1767) і Дзюпон дэ Нэмур у сваім творы, названым “Аб з’яўленні і развіцці новае навукі’’ (1768).
        Нават у нататках самога Кенэ патрабаванне свабодьі гандлю абумоўліваецца пэўнымі абмежаваннямі. Аўтар, у прыватнасці, быў прыхільнікам захавання фіксаванай нормы працэнта². Таксама трэба адзначыць, што ў “Кітайскім дэ-спатызме” ёсць раздзел “Скасаванне выключнага права на атрыманне ўласнай выгады”³, у якой аўтар рэзка крытыкуе манаполію ў гандлі. Трэба заўважыць, што ў тыя часы наву-коўцы былі схільныя прызнаваць, што манаполіі — гэта
    
    ' OEuvres, р.484.
    
    ² Гл. на гэты конт Henri Woog, The Tableau economique of Francois Ouesnay, Berne, 1950.
    
    ³ Chap. VIII, § 2, OEuvres, op. cit., p. 655.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    175
    
    вынік рэгламентацыі і што павелічэнне свабоды прывядзе да іх ліквідацыі.
       У творах вучняў Кенэ размова ідзе пра выгады свабоды, прычым не толькі свабоды гандлю, якую лічаць абавязковай умовай развіцця эканомікі, але і свабоды ў галіне сельскай гаспадаркі: калі хочаш атрымаць максімальную колькасць “чыстага прадукту”, трэба скасаваць усе сеньёрыяльныя і ўрадавыя павіннасці, якія замінаюць селяніну дзейнічаць паводле ўласнага розуму; земляроб сам добры суддзя ў пытаннях, што болей падыходзіць яго гаспадарцы¹. He менш неабходная свабода ў галіне прамысловасці, бо яна забяс-печвае зніжэнне кошту прамысловых вырабаў, патрэбных земляробам; нічога не павінна абмяжоўваць гэтую свабоду, нават захады супраць беспрацоўя².
       Дарэчы, патрабаванне свабоды ўсё часцей набывае ў фізіякратаў выгляд догмы, не менш вартае за павагу да права ўласнасці, прычым першая ёсць вынікам другой. Сва-боду абмену, кажа Лё Мерсье дэ Ля Рыўер, блытаюць з правам уласнасці³. А Дзюпон дэ Нэмур вядзе гаворку аб “свабодзе працы, непадзельнай ад асабістай уласнасці, складнікам якой гэтая свабода выступае”⁴.
       Школа фізіякратаў выказваецца супраць фіксавання мак-сімальнай нормы працэнта, супраць усялякага мытнага пра-тэкцыянізму, нават калі ён спрыяе сельскай гаспадарцы⁵, супраць законаў, скіраваных на тое, каб перашкодзіць бага-тым гнацца за раскошаю. Канешне, кажа Лё Трон, вартае жалю тое, што зямельныя ўласнікі марнуюць усе свае пры-быткі ў гарадах; аднак “усё законна, бо (гэта) вынікае з права ўласнасці, адзінага падмурка грамадстваў”⁶. Прын-цып “Laissez-faire, laissez-passer” — “дазваляць, не пераш-каджаць”, які напачатку грунтаваўся на вывучэнні рэчаіснас-ці як фізіякратамі, так і яго вынаходнікам інтэндантам Вэн-
    
    ' Cf. Weulersse, Le mouvement physiocratique en France, Paris, 1910, t.l, pp.423 et ss.
    
    ² Ibid., p.589.
    
    ³ L'ordre nature! et essentiel des societes politiques, nouv. ed., Paris, 1910, p.32.
    
    ⁴ Cite par Weulersse, op.' cit., t.ll, p. 17.
    
    ⁵ Ibid., p.24.
    
    « Ibid., p.28.
    
    176
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    санам дэ Гурнэ, стаў асноўным прынцыпам, які больш не падлягаў дыскусіям.
        У канчатковым рахунку ўсе часткі фізіякратычнай сістэ-мы грунтуюцца на канцэпцыі натуральнага парадку ў гра-мадстве, якую ідэалізавалі вядомыя вучні Кенэ.
        Паслухаем Дзюпона дэ Нэмура:
        “Дзеля свайго яднання людзі маюць адну мэту”, “сутнасна вызнача-ную прыродай”; сродкі, неабходныя для дасягнення гэтае мэты, не могуць быць адвольныя, бо “нічога не можа быць адвольным у фізічных дзеяннях, скіраваных на прадвызначаную мэту". “Такім чынам, існуе ўсеагульны і сутнасны натуральны парадак, які закладвае фундамен-тальныя і асноватворныя законы ўсіх грамадстваў... Існавала натураль-нае грамадства, якое папярэднічала ўсялякай дамове паміж людзьмі і якое грунтавалася на іх прыродных уласцівасцях, фізічных патрэбах і, відавочна, на іх агульным інтарэсе”¹.
        Эканамічная навука паўстае як шырокая навука пра ча-лавека, якая, з аднаго боку, дазваляе вызначыць найлепшы палітычны лад, а з другога — гарантуе захаванне мараль-насці ў грамадстве.
        Аднойчы спадкаемца каралеўскага трона ў Францыі пас-кардзіўся лекару, што каралеўскія абавязкі выконваць вель-мі цяжка. Кенэ ж адказаў, што ён так не лічыць. “А што б вы рабілі, калі былі б каралём?” — закінуў каралевіч. “Ваша-мосць, — адказаў Кенэ, — я б не рабіў нічога”².
        Дзюпон дэ Нэмур развівае тую ж думку ў наступных радках:
        “Вы ўбачыце, — звяртаецца ён да манархаў, — наколькі простым і лёгкім будзе ажыццяўленне вашых святых абавязкаў, сутнасць якіх — не перашкаджаць дабру, якое дзеецца само па сабе, і караць з дапамогаю судовых установаў невялічкую жменьку людзей, якія паквапяцца на чу-жую ўласнасць"³.
        На думку гэтых “эканамістаў”, фінансавая сістэма павін-на быць максімальна спрошчаная і павінны існаваць толькі адзін падатак: на даходы ўласнікаў⁴. Нацыянальная бяспека мусіць забяспечвацца выключна найманымі ахвотнікамі, a
    
    ' De I'origine et des progres d'une science nouvelle, nouv. ed., Paris, 1910, pp.7 et 11.
    
    ² Cite par Weulersse, op. cit., II, p. 41.
    
    ³ Ibid., p.41.
    
    ' У “Філасофіі земляробства” Мірабо i Кенэ намагаюцца з дапамогаю "Табліцы” даказаць, што падатак на чысты прадукт больш карысны за іншыя, але іх разважанні
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    177
    
    не праз сістэму паспалітага рушэння ці рэкрутамі, якая замахваецца на свабоду. Паліцыя нораваў і веры павінна быць скасаваная. Органы юстыцыі павінны ўмешвацца толькі на просьбу прыватнай асобы, бо “не варта, каб урад змагаўся з ліхам, на якое ніхто не скардзіцца”¹.
        Паколькі ў сістэме фізіякратаў урад нічога не павінны рабіць, зразумела, чаму часта яны абыякава ставяцца да формы, якую мецьме сістэма кіравання. “Якой форме кіра-вання трэба аддаць перавагу?” — пытаецца Мірабо і адказ-вае: “Той, якая дазваляе дасягнуць высокага роўню магут-насці і росквіту”².
        Аднак бальшыня прадстаўнікоў школы фізіякратаў аддае перавагу спадчыннай манархіі, якую не баяцца, нават не зважаючы на класіфікацыю Мантэск’ё, назваць “дэспатыз-мам” найперш таму, што гэта самая простая форма кіра-вання: вядома, фізіякраты не адмовіліся б пагадзіцца з наступным выказваннем іх сучасніка Лангэ: “Адзіны Бог, адзіны суверэн, адзіны закон, адзіны падатак, адзіныя заха-ды”³.
        Да таго ж у грамадскім механізме, адзіным рухачом якога ёсць асабісты інтарэс індывідаў, ніякая іншая сістэма не зможа лепей забяспечыць гармонію, чым манархія. Сап-раўды, суверэн — гэта суўладальнік усяго набытку сваіх падданых (менавіта таму ён мае права збіраць падаткі); яго асабісты інтарэс атаясамліваецца з інтарэсамі яго падда-ных; трэба, каб апошнія ўзбагачаліся дзеля багацця самога манарха: гэтую ідэю выказваў яшчэ Гобс. Больш таго,- калі ўласнасць, згодна з фізіякратамі, не існуе без індывідуаль-насці і спадчыннасці, дык улада павінна быць у руках адзі-най асобы і перадавацца ў спадчыну.
        Дарэчы, дэспатызм не азначае выдвараў: кароль мусіць дакладна прытрымлівацца патрабаванняў натуральных за-конаў, якія яму дыктуе “рэчаіснасць”. Апрача таго, было б
    
    не надта пераканаўчыя. Яны таксама прыхільнікі спрашчэння падатковае сістэмы. Дзюпон дэ Нэмур, які быў сакратаром Сходу Натабляў у 1787 г., выступаў супраць Калёна, які хацеў дадаць да ўжо дзейных падаткаў яшчэ адзін — тэрытарыяльны.
    ’ Cite par Weulersse, op. cit., II, p.42.
    
    ² Ibid., p.43.
    
    ³ Ibid., p.51.
    
    178
    
    ЧАСТКА Д РУГАЯ
    
    карысна, калі б існавала незалежная судовая ўлада¹; фізіяк-раты клапоцяцца, каб прынцыпы натуральнага парадку ста-лі агульнавядомыя; фізіякраты прапануюць шырока разві-ваць народную адукацыю² дзеля таго, каб стварыць “народ-ную рэчаіснасць”, здольную накіроўваць манарха.