Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Рамеснікі набываюць у сялянаў сыравіны на 1 мільярд і прадуктаў харчавання таксама на 1 мільярд.
Сяляне набываюць тавараў рамеснікаў на 1 мільярд.
Трэба адзначыць, што тут Кенэ робіць памылку, бо лічыць, што кошт тавараў, купленых земляробамі ў рамесні-каў, уваходзіць у выдаткі, якія Кенэ называе штогадовымі авансамі. Гэта немагчыма, бо гадавыя авансы расходуюцца не ў грашовай форме і цалкам у межах прадукцыйнага класа, пра што сведчыць сама табліца (выдаткі авансаў — 2 мільярды). Узапраўды пакупкі, пра якія ідзе гаворка, аплоч-ваюцца адным з тых мільярдаў, якія земляробы атрымліва-
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
169
юць ад іншых класаў, мільярдам, які яны перадаюць рамес-нікам. Такім чынам, трэба перасунуць лінію, што выходзіць з 2 мільярдаў штогадовых авансаў, і правесці яе, напрык-лад, ад мільярда, атрыманага ад уласнікаў¹.
Сума “ўсяго" ў левай калонцы — гэта даход ад сельска-гаспадарчай вытворчасці за год, які складаецца, па-пер-шае, з 3 мільярдаў прададзенай прадукцыі і, па-другое, з сумы, роўнай суме “расходваных” авансаў.
Сума “ўсяго” ў правай калонцы — гандлёвы абарот рамеснікаў.
На падставе гэтых лічбаў можна прасачыць, якім чынам выкарыстоўваюцца даходы земляробаў і рамеснікаў і якім чынам яны знаходзяць магчымасць працягваць сваю дзей-насць налета (у наступным годзе).
Земляробы адлічваюць 2 мільярды ад сваіх даходаў на аплату даходу (рэнты) зямельных уласнікаў. Яшчэ адзін мільярд іх даходаў ідзе, як называе Кенэ, на “працэнты" за першапачатковыя авансы, гэта значыць на выдаткі, звяза-ныя з амартызацыяй сталага капіталу фермераў, як, дарэ-чы, гэта і пазначаецца. Гэта той мільярд, які ідзе ў даход рамеснікам.
Трэба меркаваць, што ў “працэнты” ўваходзяць таксама прыбыткі фермераў. Бо іначай чаго б фермеры ўкладалі свой капітал, калі ён не прыносіць прыбытку. Кенэ, аднак, упарта трымаецца памылковай ідэі, адпаведна з якою адзі-ным сапраўдным прыбыткам ёсць даход зямельных уласні-каў, вось чаму прыбытак фермераў не прысутнічае ў таблі-цы.
Пасля амартызацыі свайго сталага капіталу ў земляро-баў застаецца 4 мільярды. 3 гэтых 4 мільярдаў 2 яны выплочваюць уласнікам зямлі. У выніку ім застаецца такса-ма 2 мільярды на аднаўленне “штогадовых авансаў”.
Што ж да рамеснікаў, дык яны атрымалі 2 мільярды, a аддалі 1. Значыць, ім застаецца 1 мільярд, які таксама забяспечвае аднаўленне штогадовых авансаў.
Можна было б дапоўніць табліцу наступным чынам:
' Гэтую папраўку, у прыватнасці, зрабіў вучань Кенэ маркіз дэ Мемон. Гл. Eloge de Francois Quesnay, par G.H. de Romance, marguis de Mesmon, London, 1775, reproduit in OEuvres de Quesnay, op. cit., pp. 73-115.
170
4 A CTКА ДРУГАЯ
Прадукцыйны Бясплённы клас
клас
Вытворчасць 5 мільярдаў Агульная сума 2 мільярды
даходаў
мінус амартыза- 1 мільярд мінус выдаткі на 1 мільярд
цыя пакупку тавараў
у прадукцыйнага
класа
Рэшта 4 мільярды Рэшта 1 мільярд
Аднаўленне авансаў Зямельная рэнта Аднаўленне авансаў 2 мільярды 2 мільярды 1 мільярд
Такім чынам, на пачатку наступнага перыяду адбываец-ца вяртанне да становішча, якое было на пачатку папярэд-няга. Эканамічная дзейнасць можа працягвацца.
“Эканамічнай табліцы” моцна шкодзіць памылковае стаў-ленне да прамысловасці як да непрадукцыйнай (бясплён-най) дзейнасці, апрача таго, вельмі цьмяна вызначаецца прыбытак ад капіталу. Нібыта зямельны капітал цалкам зна-ходзіцца ў руках уласнікаў, быццам бы не ўдзельнічае ў абарачэнні і не дае ніякага даходу. Табліца не ўлічвае пры-бытку з сталага капіталу і прыбытку з абаротнага капіталу вытворцаў. I нарэшце, штогадовым авансам рамеснікаў, якія, безумоўна, ёсць капітал, не адпавядае ніякі прыбытак.
Але, нягледзячы на ўсе памылкі і хібы, "Эканамічная табліца” — навуковае даследванне велізарнага значэння. Яна яскрава паказвае, наколькі пры капіталістычным ладзе вытворчасці механізм эканамічнай дзейнасці залежыць ад ініцыятывы трымальнікаў капіталу, якія робяць укладанні і расходуюць прыбыткі.
Гэткае тлумачэнне капіталістычнага грамадства само па сабе безумоўны прагрэс параўнальна з канцэпцыямі Бўа-гійбэра, які абмяжоўваўся падкрэсліваннем узаемазалеж-насці вытворцаў, абумоўленай тым, што спажывецкія вы-даткі адных ствараюць даходы іншым. Гэткую ўзаемазалеж-насць можна прасачыць і ў “Табліцы” Кенэ, але ў ёй вылуча-ецца новая ідэя: пакупная здольнасць спажыўцоў вынікае з укладання капіталу і атрымання прыбыткаў.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
171
Заробак жа, на думку аўтара, заўсёды забяспечвае ра-бочага ўсім неабходным для існавання. Калі Маркс пісаў, што пры капіталістычным ладзе капіталіст аплочвае вар-тасць працоўнае сілы, ён толькі паўтараў ідэю Кенэ, бо апошні вызначыў вартасць працоўнае сілы як вартасць даб-ротаў, неабходных ддя аднаўлення гэтае сілы.
Кенэ лічыў цалкам “натуральным”, што працаўнікам пло-цяць столькі, колькі ім трэба, каб існаваць, і нават мерка-ваў, што гэта дазваляе пазбегнуць усялякіх праблемаў, звя-заных са становішчам працоўных. У прыватнасці, у 1757 г. у артыкуле “Збожжа” Кенэ сцвярджаў, што павелічэнне кош-таў на збожжа, да якога ён заклікае з мэтай дасягнення росту даходаў фермераў і землеўласнікаў, не закране даб-рабыту рабочых, бо іх заробкі павялічацца прапарцыйна росту коштаў на прадукты першай неабходнасці.
“Заўсёды высокі кошт збожжа, — пісаў ён, — які прыносіць вельмі вялікія даходы дзяржаве, зусім не шкодзіць простым людзям. Чалавек спажывае 3 адзінкі хлеба; калі пры высокіх коштах ён плаціў бы за кожную адзінку хлеба на 4 ліўры даражэй, дык гэтае павелічэнне абыш-лося б яму штодзённа на 1 су болей; прапарцыйна росту коштаў павялі-чыўся б і яго заробак; рост кошту ніяк не паўплываў бы на становішча тых, хто набывае хлеб, прытым што высокія кошты на збожжа дазволілі б атрымаць вялікі даход”¹.
Клопат пра павелічэнне даходаў фермераў і землеўлас-нікаў пераважае ўсе іншыя меркаванні.
Зрэшты, вельмі блага, — дадае Кенэ, — калі народ прызвычайваец-ца набываць хлеб за вельмі нізкі кошт; у такім разе народ робіцца менш працавіты, выдаткоўвае на хлеб мала грошай і становіцца лянівым і фанабэрыстым; земляробам² робіцца цяжка знайсці парабкаў, таму ўра-джайнымі гадамі ім бракуе працаўнікоў"³.
' OEuvres, op. cit., p.248.
² Фермерам.
³ Ibid., p.248. Трэба адзначыць, што ў іншым творы, “Правілы эканамічнага кіравання сельскагаспадарчым каралеўствам , выдадзеным у 1768 г., Кенэ займае дыяметраль-на процілеглую пазіцыю і крытыкуе “пыхлівых буржуа", якія сцвярджаюць, што сяляне, каб не гультайнічалі, павінны быць бедныя. “Сапраўднаю прычынаю ляноты прыгне-чаных сялянаў, - пісаў ён, - ёсць занадга нізкі ровень заробкаў і недахоп працоўных месцаў у краінах, дзе пад націскам гандлю прамысловымі вырабамі знізілася вар-тасць прадуктаў харчавання і дзе іншыя прычыны зруйнавалі сельскую гаспадарку’' (OEuvres, р.354). Гэтыя радкі паказваюць, што часам Кенэ мог узняцца над логікай, уласцівай класу, да якога ён належаў.
172
4 A CT КА Д РУГАЯ
У капіталістычнай эканоміцы ўся эканамічная дзейнасць грунтуецца на выкарыстанні капіталаў, на выдатках, якія робяцца магчымымі дзякуючы капіталам (авансам); усё так-сама грунтуецца на тым, што атрымальнікі прыбыткаў (у дадзеным выпадку — зямельныя ўласнікі) выдаткоўваюць іх. 3 другога боку, дзеля забеспячэння функцыянавання сістэ-мы трэба, каб продаж прадуктаў дазваляў аднаўляць капі-талы, а гэта магчыма толькі тады, калі даходы ад вытвор-часці трацяцца належным чынам. Такім чынам, капіталізм грунтуецца на няспынным абарачэнні капіталу.
На думку Кенэ, лад эканамічнага жыцця, які цалкам залежыць ад ініцыятывы трымальнікаў капіталу, мае пера-вагу, бо спрыяе росту авансаў, а значыць, нацыянальнага даходу дзякуючы ашчаджанню часткі даходаў капіталістаў.
У самой “Табліцы” працэс павелічэння нацыянальнага даходу не апісваецца, але Кенэ адзначае, якім чынам мож-на было б даць гэткае апісанне, абапіраючыся на “Табліцу”.
Калі ўласнікі ашчаджаюць частку сваіх даходаў, грошы, якія яны плоцяць рамеснікам, могуць уяўляць сабою не толькі эквівалент кошту спажывецкіх тавараў, але таксама і эквівалент працы па паляпшэнні глебы і сельскагаспадар-чых прыладаў.
Фермеры ў сваю чаргу таксама павялічваюць капітал. Той мільярд, які яны плоцяць рамеснікам, можа не толькі пакрываць неабходныя эксплуатацыйныя выдаткі, але й вы-даткі на новае абсталяванне. Такім чынам можна дамагацца штогадовага росту вытворчасці.
У выніку няспынны эканамічны прагрэс здаецца гаран-таваным дзякуючы неабмежаванаму развіццю прыватнага капіталістычнага ашчаджання. На думку Кенэ, капіталістыч-ны лад вытворчасці — цудоўная машына, якую прырода або Бог дорыць чалавеку дзеля аўтаматычнага дасягнення рос-квіту і шчасця без удзелу Найвышэйшае сілы.
Гэткая выснова сёння нам здаецца перабольшанаю. На-ват калі не браць пад увагу велізарную няроўнасць, якую можа спарадзіць механічнае функцыянаванне эканомікі, трэба сказаць, што Кенэ нідзе не даказаў, што рынкавая стыхія абавязкова гарантуе аднаўленне капіталу. Ён вылучае пас-
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
173
тулат аб эканамічнай раўнавазе, тым часам як жыццё неў-забаве засведчыць, што свабоднае абарачэнне капіталу выклікае цяжкія крызісы перавытворчасці. Яшчэ адзін сла-бы пункт сістэмы Кенэ — няведанне аўтарам умоваў, пры якіх сапраўды адбываецца эканамічны рост. Недастаткова, каб грошы ашчаджаліся, трэба яшчэ, каб яны былі ўкладзе-ныя ў вытворчасць, рабіліся інвестыцыямі. Навошта капіта-ліст ажыццяўляе інвестыцыі? Бо ён разлічвае вырабляць больш. Перадусім капіталіст павінны быць упэўнены ў наяў-насці рынкаў збыту для дадатковай прадукцыі, якую ён разлічвае вырабіць.
Кенэ праблемы ў гэтым не бачыць, бо лічыць, што паколькі заўсёды будуць існаваць незадаволеныя патрэбы, дык заўсёды будуць і рынкі збыту. У прыватнасці, гэтую ідэю ён выказвае ў 1766 г. у артыкуле, надрукаваным у “Часопісе сельскай гаспадаркі, гандлю і фінансаў", пад назовам “Пра гандаль”¹.