• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        “Рэчы, якія мы называем целамі ці матэрыяй, — пісаў ён, — самі натуральна паўстаюць фізічнымі прычынамі ўсіх разнастайных ідэяў, роз-ных сімпатыяў, шчасця, няшчасця, волі, захапленняў, намераў нашай уразлівай істоты...”’
        Перад намі пазіцыя Гобса. Але далей чытаем:
        “Нашы адчуванні пераконваюць нас, што гэтыя самыя адчуванні, усе з’явы і змены, якія адбываюцца ў целе, вытворныя ад першаснае прычыны; менавіта ўплыў гэтае прычыны жывіць усё жывое і стварае ўсё актыўнае, пачуццёвае і інтэлектуальнае”².
        Апошні тэзіс адпавядае вучэнню П.Мальбранша (1638— 1715) аб “выпадковых прычынах”, адпаведна з якім усё, што, на нашую думку, выкліканае натуральнымі прычынамі, узапраўды ёсць воля Бога, які скарыстоўвае з “выпадкаў”, каб праявіць сваю ўсемагутнасць.
        У Мальбранша гэтае вучэнне спалучаецца з пераканан-нем, што Бог заўсёды абірае самыя простыя шляхі, шляхі, якія чалавечы розум адкрывае, калі зводзіць дачыненні па-між індывідамі да матэматычных разлікаў. Паводле Маль-бранша, уся прырода — гэта непарушная і спазнавальная сістэма, створаная Божай воляй. Гэтая канцэпцыя і ёсць асноваю вучэння фізіякратаў.
        Здаецца, што гэткая філасофія дазваляе паяднаць на-вуку і веру. Паколькі Кенэ лічыў, што навука цалкам матэ-рыялістычная, бо аперыруе паняццямі, карані якіх ляжаць у матэрыі, дык погляды Кенэ — гэта дзіўнае спалучэнне матэ-рыялізму і спірытуалізму, што можна прасачыць у наступ-ных радках таго ж твора:
        “Без веры нашыя практычныя веды недастатковыя для спазнання саміх сябе, для разумення тых асаблівасцяў, што карэнным чынам ад-розніваюць чалавека, ці разумную жывёліну, ад усяе іншае жывёлы. Калі аналізаваць толькі відавочнае, здасца, што розум, падпарадкаваны пат-рэбам цела, мае другарадную ролю ў чалавеку, бо сярод людзей ёсць ' OEuvres, edition Oncken, Paris, 1888, pp.769-770.
    
    ² Ibid., p.789.
    
    160
    
    4 AC ТКА ДРУГАЯ
    
    такія, хто больш тупы, больш люты і больш шалёны, чым жывёла; а яшчэ таму, што жывёла праяўляе такую ж разважлівасць, якую мы заўважаем у саміх сябе, і найлепей гэта назіраецца ў паводзінах, звязаных з фізічнай асалодай ці фізічным болем. Вера вучыць нас, што найвышэй-шая мудрасць сама ёсць святлом, якое асвятляе кожнага чалавека, хто жыве на гэтым свеце, што чалавек з прычыны сваёй сутнаснай сувязі з розумам узняты на больш высокі ровень спазнання. Гэта й адрознівае яго ад быдла. Чалавек здольны спазнаць, што ёсць дабро і што ёсць ліха, і праз спазнанне гэтага ён з розумам і справядлівасцю можа рэалізоўваць сваю волю”’.
        Можна было б падумаць, што такая прыхільнасць да вучэння аб маральных ідэях, якія можна спазнаць з дапамо-гаю веры, далёкая ад канцэпцыі палітыкі як “дакладнай” навукі, пабудаванай на матэматыцы і фізіцы. Аднак гэта не так, бо Кенэ дапускае, што існуе, прынамсі, адна галіна людской дзейнасці, якую нельга прылучаць да сферы мара-лі, — гэта сфера эканамічнае дзейнасці. I сапраўды, тут важныя лічбы, бо рэчы, што бяруць удзел у абмене, маюць кошт. Ужо й раней асобныя аўтары, такія, як ангелец Ўільям Пэты, спрабавалі стварыць “Палітычную арытметыку"². Зда-ецца, магчымасць выкарыстаць падлік мусіла схіліць Кенэ да разумення эканамічнае навукі як прыродазнаўчае дыс-цыпліны. 3 “Нарыса пра жывёльную эканоміку” відавочна, што ў ім глыбока ўкаранілася жаданне не звязваць мараль з навукаю пра чалавека. Гэта выяўляецца ў разважаннях, прыс-вечаных пытанню натуральных правоў.
        Кенэ адрозна ад Гобса і Лока не вылучае канцэпцыяў наконт таго, у якім стане знаходзіўся чалавек да стварэння грамадства. Ён успрымае чалавека такім, якім бачыць, і канстатуе, што трэба, каб людзі шанавалі чужое жыццё і чужую маёмасць, калі мы хочам, каб рэалізоўваліся здоль-насці, закладзеныя ў чалавека прыродаю. Гэта і ёсць пад-мурак натуральных правоў, якія не маюць нічога супольнага з мараллю.
        "Я разумею, што натуральныя правы, — пісаў Кенэ, — гэта правы, якімі нас надзяліла прырода, напрыклад права на святло, якое маюць усе людзі, бо прырода надзяліла іх вачыма’’³.
    
    ' Ibid., р.793.
    
    ² Гл. Les OEuvres economiques de Sir William Petty, trad, frang., Paris, 1905.
    
    ³ OEuvres de Ouesnay, op. cit., p. 754.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    161
    
        Такім чынам, натуральнае права — гэта права атрымлі-ваць задавальненне ад жыцця і рэалізоўваць свае здоль-насці, а таксама гэта права ўласнасці. У 1747 г. Кенэ аб-грунтоўвае гэтае права ідэяй, што ўмова захавання чалаве-чага жыцця — гэта падзел уласнасці. Хоць слова “праца” не гучыць, аднак бачна, што аўтар пераймае ідэю Лока: без права ўласнасці зямля заставалася б неапрацаваная.
        “Кожны чалавек мае правы на ўсё; але парадак вымагае, каб кожны індывід адмовіўся ад сваіх агульных і няпэўных правоў, бо ягоныя правы абмяжоўвае сама прырода тым, што чалавеку дзеля самазахавання неабходная пэўная колькасць дабротаў... Значыць, трэба, каб людзі або жылі накшталт жывёлы і штодзённа рвалі па шматку, неабходнаму для існавання, або ажыццявілі такі падзел, які забяспечыў бы кожнаму пэў-ную частку ўласнасці”’.
        Прыкладна праз 20 гадоў, у 1765 г., калі Кенэ апубліка-ваў у “Часопісе сельскай гаспадаркі, гандлю і фінансаў" сваё даследванне аб “Натуральным праве”, ён паўтарыў гэткае апраўданне ўласнасці, па сутнасці развіў ідэю, што асноваю права на ўласнасць ёсць праца.
        “Натуральнае права кожнага чалавека ў сапраўднасці зводзіцца да той долі, якую ён можа забяспечыць сабе праз працу"².
        Здаецца, такая логіка павінна прывесці нас да высновы пра абмежаванне права на ўласнасць, аднак Кенэ ў імя захавання натуральнага ладу рашуча выступае за беспярэч-нае ўзаконьванне няроўнасці багаццяў.
        “Тысячы натуральных прычынаў непазбежна і абавязкова выкліка-юць такую няроўнасць; гэтыя прычыны ніяк не звязаныя з мараллю; яны належаць да значна больш абагульненай сістэмы... яны прычыняюцца да захавання адзінага цэлага, іхны ўплыў накіроўваецца вышэйшым розу-мам, які стварыў Сусвет... Людзі самі ў значнай ступені спрыяюць існа-ванню няроўнасці... людзі зусім не абавязаныя выпраўляць чужыя па-мылкі, асабліва тыя, якія мы робім, бо дрэнна карыстаемся сваёй свабо-даю... Улада пераследуе тых, хто ўчыняе замах на нашу маёмасць, свабоду ці жыццё; але яна не можа, не парушаючы парадку ў грамадст-ве і не заахвочваючы бязладдзя сярод людзей, якія праз свае благія паводзіны трапляюць у галечу, выпраўляць недарэчнасці, што ўзнікаюць заўсёды пры размеркаванні дабротаў”³.
        Радкі датуюцца 1747 годам. Але ў 1765 г. Кенэ паўтарае
    
    ' Ibid., р.755.
    г Ibid., р.366. ³ Ibid., рр.757-758.
    
    
    6 Зак. 2009
    
    162
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    тое самае сцверджанне, гэтым разам ён прапануе ідэю, што людзі мусілі пакінуць натуральны стан рэчаў, у якім уласнасць абмяжоўвалася вынікамі працы, каб перайсці да грамадскага стану без аніякіх абмежаванняў уласнасці.
        "Але пры разглядзе фізічных і інтэлектуальных здольнасцяў кожнага асобнага чалавека мы таксама заўважым вялікую няроўнасць у тым, што датычыць надзеленасці натуральнымі правамі. Гэтая няроўнасць не грун-туецца ні на справядлівасці, ні на несправядлівасці; яна вынікае з зако-наў прыроды; людзі няздольныя спазнаць намеры Найвышэйшай істоты ў стварэнні Сусвету, яны не могуць узняцца да спасціжэння прызначэн-ня непарушных правілаў, уоталяваных Найвышэйшай істотай дзеля заха-вання свайго тварэння. Між тым, калі ўважліва вывучыць гэтыя правілы, дык можна заўважыць, што фізічныя прычыны фізічнага ліха таксама ёсць прычыны фізічнага дабра; напрыклад, дождж, нязручны для ван-дроўніка, жывіць зямлю; а калі бесстаронна'падлічыць, дык атрымаецца, што гэтыя прычыны выклікаюць бясконца больш добрага, чым дрэннага, і што яны пасланыя толькі для дабра...”’
    
        § 3.  Крытыка меркантылізму. Першыя эканамічныя адкрыцці
    
        Мы бачылі, што Кенэ надта цікавіўся сельскагаспадар-чымі праблемамі. Артыкул “Збожжа” ў “Энцыклапедыі” (1757) ужо прапанаваў нам “Правілы эканамічнага кіраван-ня”. Аўтар падзяляў погляды Бўагійбэра і, бясспрэчна, вы-карыстоўваў ідэі Кантыльёна, але пратэстуе супраць недас-татковай увагі да праблемаў сельскай гаспадаркі, засяродж-вання на развіцці прамысловасці і гандлю з замежжам, палітыкі, якая, у прыватнасці, падрывала кошты на сельска-гаспадарчую прадукцыю і забараняла свабоднае абарачэн-не збожжа, што прыводзіла да галечы сялянаў і заняпаду вёскі. Ягоная крытыка меркантылізму суправаджалася вы-кладам дакладных і агульных прынцыпаў пра заканамернас-ці эканамічных з’яваў, інакш кажучы — навуковых эканаміч-ных законаў.
        Першым адкрыццём Кенэ было адкрыццё ролі капіталу ў павелічэнні нацыянальнага даходу. Адкрыццё зробленае ў падрабязным аналізе спосабаў апрацоўкі глебы (1757).
    
    
    ' Ibid., р.368.
    
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    163
    
        "Як мы ўжо бачылі ў папярэдніх даследваннях, — пісаў вучоны, — выдаткі на 30 мільёнаў дзесяцін зямлі пры дробнатаварнай вытворчасці складаюць толькі 285 мільёнаў; а выдаткі на паспяховую апрацоўку 30 мільёнаў дзесяцін пры буйнатаварнай вытворчасці складуць 710 міль-ёнаў; але ў першым выпадку будзе атрымана прадукцыі толькі на 390 мільёнаў, а ў другім — на 1378 мільёнаў... Гаспадар малое сядзібы шмат працуе, але, паколькі ён не можа зрабіць неабходных грашовых укла-данняў, ягоная праца не дае плёну: ён не ў стане такое здзейсніць, a бязглуздыя гараджане лічаць, што яму не шанцуе, бо ён — гультай”¹.
        Тут Кенэ адкрыў каэфіцыент эфектыўнасці працэсу “аба-рачэння прадукцыі”, які робіцца магчымым пры наяўнасці грашовых фондаў, прызначаных на набыццё сродкаў вы-творчасці. Такімі сродкамі для яго найперш былі валы і коні, якіх запрагаюць у плуг і якія, апрача таго, забяспечваюць палеткі селяніна гноем. Што асабліва ўражвае Кенэ, дык тое, што зямля, якая лепей апрацоўваецца дзякуючы боль-шаму ўкладанню капіталу, прыносіць свайму ўладальніку большы даход.
        Такім чынам, ля вытокаў ягонага адкрыцця факт, што Кенэ сам быў зямельным уласнікам. Аднак гэтая акаліч-насць і перашкаджала яму зразумець усю значнасць свайго адкрыцця. Задаволены вынаходкаю практычнага сродку для павелічэння даходаў землеўласнікаў, аўтар наважваецца сцвярджаць, што ў прамысловасці і гандлі не можа быць такіх даходаў, якія прыносіць зямельнае ўладанне: