• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Значны ўнёсак у стварэнне эканамічнае навукі быў зроб-лены напрыканцы XVII ст. творамі французскага суддзі П’ера Лё Пёзана дэ Бўагійбэра, які быў генеральным лейтэнан-там¹ Руанскай акругі.
        Рэформа надзвычай несправядлівай састарэлай падат-ковай сістэмы была на той час вельмі актуальнай у Фран-цыі. Менавіта гэтае пытанне хацеў закрануць Бўагійбэр, які выдаў у 1697 г. сваю кнігу “Інтэнданцкая служба Францыі". Паколькі твор не меў вялікага поспеху, аўтар у 1707 г. апублікаваў новую кнігу на гэтую тэму “Абвінавачванне і апраўданне Францыі". Гэтым разам твор прыцягнуў больш увагі. Пастановай Каралеўскае рады кніга была забароне-ная², а яе аўтар сасланы ў Авернь. Іншыя свае працы Бўа-гійбэр выдаў у 1712 г. пад назваю “Палітычны запавет маршала Вобана"³. Сярод іх, у прыватнасці, два важныя ддя гісторыі эканамічнай думкі творы: “Трактат аб збожжы” і “Дослед аб прыродзе багаццяў, грошай і чыншу".
        Падатковая рэформа, за якую змагаўся Бўагійбэр, у асноўным зводзілася да наступнага: мадыфікацыя здыман-ня “тальі” з мэтай адмовіцца ад вызвалення багатых ад падаткаў пры ўвядзенні падатку на даход з маёмасці; на-рэшце, скасаванне “помачы” (ускоснага падатку на продаж віна) і мытняў унутры краіны і на яе межах. На што трэба звярнуць асаблівую ўвагу, дык на тое, што аўтар грунтуе ўсе свае доказы на наступных аргументах: спажыванне — гэта крыніца павелічэння багацця; значыць, трэба скаса-ваць падаткі, якія, паколькі іх плоціць вялікая частка спажыў-цоў, абмяжоўваюць попыт на тавары.
    
    ’ У тыя часы лейтэнант — судовая адказная асоба ў Францыі.— Заўвага перакладніка.
    
    ² Месяцам раней таксама была забароненая кніга Вобана “Праект каралеўскае дзесяціны".
    
    ³ Апошні памёр у 1707 г., колькі дзён пасля асуджэння яго "Каралеўскае дзесяціны".
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    145
    
        "Такім чынам, каб знайсці прычыны заняпаду Францыі, трэба толькі знайсці прычыну зніжэння спажывання; а такіх прычынаў дзве... спажы-ванне спынілася, бо яно стала абсалютна забароненае і абсалютна немагчымае. Яно забароненае, бо людзі няўпэўненыя наконт памераў тальі... нарэшце, яно стала немагчымым з-за “помачы” і мытняў на межах і нават пасярод каралеўства...”¹
        Бўагійбэр не абмінуў увагаю вонкавы попыт², выступіў за свабодны экспарт збожжа, але асабліва падкрэсліў ролю нутранога попыту на тавары. 3 другога боку, адрозна ад меркантылістаў ён лічыў неабходным спачатку забяспечыць пашырэнне попыту на прадукцыю сельскай гаспадаркі, а не на прамысловыя вырабы.
        Меркантылісты хацелі развіваць экспарт прамысловых тавараў з мэтай прыцягнення каштоўных металаў у краіну. У той жа час выказваліся за забарону на вываз прадуктаў харчавання першай неабходнасці. Такое стаўленне было прадыктаванае яшчэ й сярэднявечным клопатам аб заха-ванні ці прыцягненні ў краіну ўсяго неабходнага для існа-вання.
        Бўагійбэр жа, наадварот, шукаў умовы, якія дазволілі б узняць да самага высокага роўню нутраную вытворчасць у каралеўстве, і найперш сельскагаспадарчую вытворчасць. Ён лічыў, што гэтыя ўмовы прывядуць да скасавання пе-рашкодаў для гандлю і да свабоды рынкаў, бо калі рынкі свабодныя, усталёўваецца натуральная раўнавага коштаў, што дазваляе кожнаму вытворцу забяспечыць збыт свайго тавару, і менавіта праз гэта вытворчасць дасягае свайго максімальнага роўню.
        У “Доследзе аб прыродзе багаццяў, грошай і чыншу" Бўагійбэр працягла абгрунтоўвае ідэю, паводле якой усе разнастайныя галіны гаспадаркі асобнай краіны ўзаемаза-бяспечваюць рынкі збыту сваёй прадукцыі.
        “Трэба пагадзіцца з прынцыпам, калі ўсе прафесіі ў пэўнай краіне, якімі б яны ні былі, працуюць адны для другіх і ўзаемападтрымліваюцца не толькі для забеспячэння сваіх патрэбаў, але нават і для забеспячэння свайго існавання.
        Кожны набывае ў суседа харч ці які іншы вынік яго працы пры
    
    ' Le detail de la France, in Economistes financiers du XVII siecle, Paris, 1843, pp. 180-181.
    
    ² Cf. Factum de la France, in Economistes financiers du XVII siecle, op. cit., p.284.
    
    146
    
    4 A С ТКА Д Р УГАЯ
    
    абавязковай, хоць маўклівай і нявыказанай, умове, а менавіта што той, хто прадае, купіць аналагічную колькасць тавару, вырабленага тым, хто купляе, і адбываецца гэта або беспасярэдне, што часам мае месца, або з дапамогаю колазвароту праз шматлікія рукі ці прафесіі; сэнс пры гэтым застаецца той самы”’.
        Гэткае няспыннае стварэнне ўзаемных рынкаў збыту — падмурак усеагульнага росквіту. Каб пачаўся росквіт, неаб-ходна і досыць таго, каб кошты ўсталёўваліся адпаведна са справядлівасцю, г. зн. каб яны прыносілі дастатковы пры-бытак усім прадаўцам. Значыць, адзіным сродкам дасяг-нуць такога выніку — не замінаць прыродзе. Калі ж адбыва-ецца ўмяшанне ў рынкавую сістэму, у прыватнасці з мэтай зніжэння коштаў на збожжа замест грашовай дапамогі тым, хто жыве ў нястачы, жабракамі робяцца ўсе.
        “Такім чынам, толькі прырода, ці вышэйшая сіла, можа забяспечыць гэтую справядлівасць, ніхто не мае права ўмешвацца ў гэты працэс. Вось як лрырода дасягае справядлівасці. Спачатку яна ўводзіць роўную неабходнасць прадаваць і набываць пры любых гандлёвых стасунках, так што толькі імкненне да прыбытку робіцца асноваю гандлю як для прадаўца, так і для пакупніка; і менавіта дзякуючы гэтай раўнавазе, ці балансу, і адзін, і другі мусяць прыслухоўвацца да голасу розуму і скарацца такому стану рэчаў...
        Парушэнне гэтага закону, які павінен быць святым, — першая і галоўная прычына галечы ў грамадстве.
        Раўнавага паміж усімі таварамі — адзіны чыннік усеагульнага дабра-быту — рэзка парушаецца ў выніку невыканання гэтага закону. Можна знайсці каралеўства, дзе поўна ўсялякіх тавараў, тым часам як людзям усяго бракуе, і прычына гэтаму адна: адзін гіне, бо яго лёхі поўньія віна, але яму бракуе рэшты; іншы знаходзіцца ў такім жа становішчы, але са збожжам; нарэшце, усе астатнія, якія жывуць з прамысловасці, таксама гібеюць, не могучы абмяняць вынікі сваёй працы на хлеб ды віно, недахоп якіх зноў жа выракае ўладальнікаў гэтых тавараў на тую самую галечу, бо яны не могуць памяняць частку сваіх тавараў на іншыя неабходныя рэчы, такія, як світка, чаравікі і рэшта.
        Калі спытаць кожнага з асобных вытворцаў, якая прычына іх галечы, яны спакойна адкажуць, што не могуць нічога прадаць без стратаў, яны не разумеюць, што трапілі ў драматычнае становішча толькі таму, што яны патрабуюць, каб іншыя трымаліся правілаў, а самі іх не трымаюцца”.
        Тут ясна сцвярджаецца, што з’яўленне багацця грунту-ецца на механізме ўтварэння нармальных коштаў, які даз-
    
    ' Dissertation sur la nature des richesses, op. cit., p.404.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    147
    
    валяе ўсім людзям дасягаць сваіх мэтаў незалежна адзін ад другога. Размова больш не ідзе аб адкрыцці таго ці іншага асобнага закону для пэўнай галіны эканомікі, грашовага абарачэння, замежнага гандлю. Размова ідзе пра адкрыццё натуральнага закону, які кіруе ўсёй сукупнасцю сферы вы-творчасці і абмену, і калі Бўагійбэр сапраўды першы зразу-меў, што такі закон існуе, дык можна з поўным правам лічыць яго заснавальнікам палітэканоміі.
        Відавочна, што новая навука сцвярджаецца як адказ на палітыку, якую адстойвалі меркантылісты, і супраць іх тэзіса аб першаснай ролі замежнага гандлю як сродку прыцягнен-ня золата і срэбра. Праўда, залішняя катэгарычнасць у крытыцы меркантылізму абмяжоўвае значэнне даследван-няў Бўагійбэра.
        Ніхто не спрачаецца з тым, што напрыканцы XVII ст. у Францыі вытворчасць магла развівацца пры ўмовах, калі б не было разнастайных перашкодаў для нутранога гандлю, але сцвярджаць, што свабода нутранога гандлю — дастат-ковая ўмова назапашвання багаццяў пры капіталістычным ладзе, азначала адмаўляць відавочны факт, што заваёва замежных рынкаў збыту для мануфактураў была, асабліва пачынаючы з XVI ст., чыннікам узбагачэння развітых краінаў Эўропы.
        He заўважаючы тае вядучае ролі, якую адыграў замеж-ны гандаль ва ўздыме эўрапейскага капіталізму, Бўагійбэр дае вельмі няпоўны эканамічны аналіз крыніцаў росквіту дзяржаваў, але ягоны тэзіс пра ўзаемазалежнасць прафе-сіяў рыхтуе глебу (а мо й змяшчае) для славутага “закону рынкаў збыту”, аўтарства якога прыпісваецца Жану Батысту Сэю, закону, згодна з якім у сістэме, заснаванай на сва-бодным абмене таварамі, ніколі не здарыцца вялікай пера-вытворчасці.
        Бўагійбэр лічыў, што трэба забяспечыць свабоду рынку, каб дазволіць вытворцам цалкам карыстацца выгодамі іс-навання рынкаў збыту, створаных самімі вытворцамі аднымі для другіх. Гэтым ён раскрывае адзін з асноўных бакоў капіталістычнай эканомікі, у якой сапраўды кошты маюць тэндэнцыю стабілізавацца на роўнях, спрыяльных для ўза-
    
    148
    
    4 A CT КА Д РУГАЯ
    
    емных абменаў. Безумоўна, свабодныя кошты ды свабода нутранога гандлю — адна з умоваў функцыянавання капіта-лістычнае сістэмы, але Бўагійбэр памыляецца, калі лічыць, што гэтае ўмовы дастаткова, каб, па-першае, забяспечыць уздым капіталістычнае вытворчасці, а па-другое, пазбег-нуць перавытворчасці.
    
        § 4. Межы ўзбагачэння праз гандаль. Рычард Кантыльён
    
       Памылкі Бўагійбэра заўважаць пазней, у працэсе раз-віцця аналізу капіталістычнае сістэмы. Але на тыя часы ягоныя самыя радыкальныя тэзісы вабілі лепшыя розумы. Меркантылісцкая палітыка ўсё больш і больш рабілася пе-рашкодай эканамічнаму развіццю, а да самое меркантылісц-кае дактрыны ставіліся песімістычна, прыкладам творы та-кога аўтара, як ангельскі банкір Рычард Кантыльён.
       Рычард Кантыльён напісаў на французскай мове “Нарыс аб прыродзе гандлю ўвогуле”¹, які быў выдадзены толькі ў 1755 г., тым часам як ягоны аўтар памёр у 1734 г.
       Кантыльён пераняў ідэю Пэты, паводле якой вартасць рэчаў паходзіць ад зямлі і працы, аднак калі Пэты ў канчат-ковым рахунку хацеў вымяраць вартасць праз колькасць затрачанай на вытворчасць працы, дык Кантыльён намага-ецца вымяраць вартасць на падставе колькасці выкарыста-най зямлі.
       3 другога боку, аўтар лічыў, што вартасць грошай і ровень коштаў павінны залежаць толькі ад наяўнасці каштоў-ных металаў у краіне. Адсюль ён робіць выснову: наяўнасць вялікай колькасці золата і срэбра выгадная для краіны, бо высокія кошты на зямлю і на працу (скарыстаем яго ўлас-ныя словы) чыняць так, што ў міжнародным гандлі “пэўная дзяржава часам атрымлівае тавар коштам у адну дзесяціну зямлі наўзамен тавару, што каштуе паўдзесяціны, а замест выніку працы аднаго чалавека — вынік працы двух”².