• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Раней матэрыяльны свет быў падуладны чалавеку, зараз жа ён робіцца нечым чужым ('Тэтае вечнае маўчанне бязмежных прастораў прыводзіць мяне ў жах”).
        Паводле Паскаля, выйсце можа быць адно — каб навука адмовілася ад сваёй прагі растлумачыць свет і асабліва чалавека і каб думка скарылася Боскаму адкрыццю, якое вызначае, у што верыць і як дзейні-чаць. Дарэчы, трэба адкінуць традыцыйную тэалогію, якая таксама шу-кае рацыянальнае тлумачэнне свету. Пачуццё, сэрца павінны ўзяць верх над розумам.
        Але парадаў Паскаля не паслухаліся. Наадварот, найбольш смелыя філосафы вельмі хутка пайшлі па шляху, пракладзенаму Дэкартам. У прыватнасці, яны паспрабавалі растлумачыць грамадства, цалкам атая-самліваючы яго з машынай.
        Па гэткім шляху пайшоў ангельскі філосаф Томас Гобс (1588— 1679), які цалкам прымаў матэрыялістычную канцэпцыю, але сцвярджаў, што супярэчнасць паміж дабром і ліхам палягае ў супрацьлегласці паміж прыемным для індывіда і тым, што яму не падабаецца. У сваім творы "Левіятан” (1651) ён кажа, што грамадства — гэта проста “штучная жывёла”, г. зн. (адпаведна з картэзіянскаю канцэпцыяй) машына, вінці-камі якой ёсць людзі. 3 гэтага Гобс робіць выснову, што свабода гандлю — гэта “прыродны закон", аднак дапускае, што суверэн павінны сачыць, каб ніхто не застаўся бяздзейным, і абмяжоўваць празмерныя выдаткі сваіх падданых.
        Гобс быў прыхільнікам абсалютнай манархіі. Пасля яго Джон Лок (1632—1704), наадварот, у сваіх “Трактатах аб кіраванні” (1690) імкнуўся ўславіць перавагі парламенцкай манархіі, якая ўсталявалася ў Ангель-шчыне пасля рэвалюцыі 1688 г. Ён сцвярджаў, што існуюць натуральныя правы індывіда, якія грамадства павінна паважаць, — права на недаты-кальнасць асобы і права на ўласнасць.
        Апошняе права, на думку аўтара, грунтуецца на абавязку працаваць і на неабходнасці падзелу зямлі паміж індывідамі дзеля таго, каб з зямлі быў плён. Першапачаткова, пісаў ён, індывід мог стаць уладальнікам толькі таго палетка, які ён быў здольны апрацаваць і ўраджай з якога мог спажыць. Аднак з вынаходкаю грошай людзі атрымалі магчымасць назапашваць багацці ў неабмежаванай колькасці; такім чынам, яны “згад-зіліся на непрапарцыйнае і няроўнае валоданне зямлёй”. У выніку насу-перак сваёй “ідэалісцкай” канцэпцыі правоў чалавека Лок у канчатковым рахунку таксама развівае глыбока натуралістычную сацыяльную філасо-фію.
        Сацыяльная філасофія Лока мае вялікую вагу, бо на ёй выхаваліся знаныя ангельскія эканамісты-класікі— Сміт, Мальтус, Рыкарда. Дарэчы,
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    141
    
    у другім “Трактаце” Лока прысутнічаюць разважанні наконт вартасці рэчаў, якія падрыхтавалі глебу для даследванняў эканамістаў-класікаў.
        У 1662 г. у сваім “Трактаце аб таксах і падатках’’ сэр Ўільям Пэты вылучыў ідэю, паводле якой вартасць рэчаў залежыць ад колькасці працы, выдаткаванай на іх вытворчасць.
        "Натуральныя дарагоўля і таннасць, — пісаў аўтар, — залежаць ад большай ці меншай колькасці працоўных рук, якія патрабуюцца для вытворчасці тавараў, неабходных для жыцця: хлеб, напрыклад, больш танны тавар там, дзе адзін чалавек можа забяспечыць ім дзесяцёх, чым там, дзе адзін можа вырошчваць яго толькі для пяцёх”’.
        Аднак Пэты таксама не заўсёды зусім дакладна фармуляваў закон працоўнае вартасці, бо крыху раней у тым самым творы мы чытаем:
        “Усё павінна ацэньвацца на падставе двух натуральных чыннікаў: зямлі і працы. Напрыклад, мы павінны казаць, што карабель ці каптан каштуюць тую ці іншую меру зямлі або тую ці іншую меру працы, і мець на ўвазе, што караблі і вопратка — прадукты зямлі і затрачанай людское працы"².
        Каб спалучыць гэтае сцверджанне з тым, што мы цытавалі папярэд-не, аўтар намагаецца паказаць, што пэўная колькасць зямлі можа адпа-вядаць пэўнай колькасці працы на падставе звычайнага кошту зямлі³, аднак гэтая спроба выглядае непераканаўча.
        Калі праз некалькі гадоў Лок паспрабаваў апраўдаць прыватную ўласнасць, ён звярнуўся да тэзіса Пэты.
        “Факт, што права ўласнасці, заснаванае на працы, — пісаў ён, — лепшае за сістэму супольнага валодання зямлёй, не такі ўжо і спрэчны, як здаецца на першы погляд, бо менавіта працаю вызначаецца розніца ў вартасці рэчаў”⁴.
        Тым не менш філосаф таксама лічыў неабходным вызначыць ролю зямлі ў працэсе стварэння вартасцяў. Узнятай Пэты праблеме (па сут-насці — надуманай) прапануецца развязанне, якое зводзіцца да сцвер-джання, што частка вартасці дабротаў, якая ствараецца зямлёй, — мі-зэрная. Ён піша:
        “Калі параўнаць розніцу, якая існуе паміж акрам зямлі, засеянай тытунём ці цукрам, і акрам такой жа зямлі, якая засталася супольнай і нічым не засеянай, дык можна заўважыць, што ўдасканальванне вытвор-часці стварае пераважную, найбольшую частку вартасці. Я лічу, што, па сціплых падліках, можна сказаць, што 9/10 з усіх карысных для чалаве-
    
    ' Твор працытаваны ў OEuvres economiques de Sir William Petty, trad, frang., Paris, 1905, p.1O7. Вядома, што яшчэ Арыстотэль разглядаў магчымасць тлумачэння вар-тасці праз працу, але не здолеў дакладна абгрунтаваць гэтае палажэнне. У XIV ст. арабскі філосаф Ібн Халдун таксама вядзе гаворку пра працу як крыніцу вартасці рэчаў, але й яго аналізу бракуе дакладнасці: гл. Les textes economiques de la Mouqaddima, traduits par G.H. Bousquet, Paris, 1962.
    
    ² OEuvres economiques, op. cit., p.43.
    
    ³ Ibid., p.44.
    
    ⁴ Другі трактат аб кіраванні, in Two treatises of government, edition critique, Cambridge, 1960, p.314.
    
    142
    
    4 A CTКА ДРУГАЯ
    
    чага жыцця тавараў — гэта вынікі працы. Больш таго, калі б мы захацелі дакладна ацаніць гатовыя вырабы і падлічыць выкліканыя іх вытворчас-цю выдаткі, звязаныя з прыродай, і тыя, якія паходзяць ад працы, дык мы заўважылі б, што ў бальшыні з гэтых рэчаў 99/100 выдаткаў ідуць на рахунак працы”’.
        3 гэтага вынікае, робіць выснову філосаф, што практычна вартасць тавараў спараджаецца працай, а таксама вартасцю зямлі.
        “Менавіта праца, — даводзіў ён, — надае зямлі найбольшую частку яе вартасці, без працы зямля бадай што нічога не каштавала б”².
        Лок зрабіў яшчэ адзін значны ўнёсак у стварэнне эканамічнае навукі дзякуючы даследванням, якія ён здзейсніў у 1691 г. у сваіх “Разважан-нях аб змяншэнні нормы працэнта і павелічэнні вартасці грошай". 3 мэтай абароны ідэі пра існаванне ў крэдытных аперацыях “натуральнай нормы працэнта”, якую немагчыма змяніць нават з дапамогаю закону, філосаф робіць вельмі дэталёвы аналіз рынкавага ўтварэння коштаў у залежнасці ад попыту і прапановы³.
    
    § 3. Лібералізм Бўагійбэра
    
        Каб запанавала ідэя пра тое, што эканамічным жыццём кіруюць натуральныя механізмы, трэба было адмовіцца яд меркантылісцкіх поглядаў, паводле якіх дзеля забеспячэння ўзбагачэння нацыі неабходна было няспыннае ўмяшанне дзяржавы; а яшчэ трэба было абгрунтаваць тэзіс, што сва-бода гандлю — неабходная і дастатковая ўмова эканамічна-га ладу.
        Адыход ад меркантылізму выразна акрэслены ў кнізе “Разважанні пра гандаль", выдадзенай у 1691 г. у Лондане ангельскім шляхцічам сэрам Дадлі Нортам, які спачатку займаўся гандлем з Турэччынай, а пасля займаў высокія дзяржаўныя пасады і быў мэрам Лондана.
        У прадмове да гэтых “Разважанняў" ёсць радкі, дзе яскрава прасочваецца ўплыў картэзіянства на развіццё та-гачаснае эканамічнае думкі.
        “Я падкрэсліваю, — пісаў аўтар, — што ў гэтым творы гандаль трактуецца не такім чынам, як звычайна, а з філасофскага гледзішча... Гэты метад разважанняў нарадзіўся разам з новай філасофіяй. Раней-шая філасофія больш займалася абстракцыямі, чым рэчаіснасцю; ёю карысталіся для вылучэння гіпотэзаў, для вынаходніцтва няўстойлівых і ' Ibid.
    
    ² Ibid., p.316.
    
    ³ 3 гэтай нагоды, дарэчы, Лок, здаецца, руйнуе сваю ўласную тэорыю працоўнай вартасці. бо тут ён спалучае вартасць з карыснасцю і рэдкаснасцю рэчаў.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    143
    
    пазбаўленых сэнсу прынцыпаў, такіх, як просты ці крывы ўздым атамаў у вакууме, форма і матэрыя, адсутнасць, устойлівыя арбіты, страх пустэ-чы і шмат іншых, якія нічога не прасвятляюць; але са з’яўленнем бліску-чых разважанняў Дэкарта “Пра метад", настолькі хвалёных і прызнаных у нашыя дні, усе гэтыя хімеры хутка зніклі і быллём параслі.
        I ў выніку адбылося так, што веды ў значнай ступені сталі механіч-нымі, — слова, якое мне не трэба тлумачыць па-іншаму, апрача як кажучы, што гэтыя веды заснаваныя на бясспрэчных ісцінах..."’
        Крыху далей у той жа прадмове вылучаны шэраг тэзі-саў, якія, на думку аўтара, уяўляюць нешта накшталт мані-феста новае дысцыпліны, што паўстае з дастасавання кар-тэзіянскага метаду да пытання ганддю.
        Многія з гэтых тэзісаў самым катэгарычным чынам су-пярэчаць меркантылісцкім падыходам. У прыватнасці, аўтар піша:
        “3 гледзішча гандлю ўвесь свет — адзіная нацыя, ці адзіны народ, унутры якога асобныя народы — гэта, сваім чынам, прыватныя асобы...
        Грошы, экспартаваныя праз гандаль, забяспечваюць багацце на-цыі².
        Усялякі захад на карысць гандлю, дзе адзін інтарэс сутыкаецца з іншым, — гэта злоўжыванне, і ён таксама памяншае прыбыткі насельніц-тва”³.
        Дарэчы, варта адзначыць наступную фразу, якая сцвяр-джае прынцып новай эканамічнай навукі:
        “Фіксаванне коштаў у гандлі ніякім чынам не ўваходзіць у кампетэн-цыю закону, бо ровень коштаў павінны фіксавацца і фіксуецца сам па сабе”⁴.
        “Постскрыптум” напрыканцы твора паўтарыў тыя сама антымеркантылісцкія і ліберальныя сцверджанні.
        “Калі нейкая нацыя, — пісаў Норт, — зрабілася багатай, дык золата, срэбра, каштоўнасці і ўсялякая іншая карысная і пажаданая рэч... — усё прысутнічае ў вялікай колькасці”⁵.
        "Аніякі народ дагэтуль не зрабіўся багаты дзякуючы ўмяшанню дзяр-жавы, аднак менавіта мір, прамысловасць і свабода, і нішто іншае, забяспечваюць гандаль і багацце”⁶.
    ' Discourses upon trade, London, 1961, nouv, ed. in A select collection of early english tracts on commerce, edite par J.R.McCulloch, London, 1856; reimpressions 1952 et 1954, pp.510-511.
    
    ² Ibid., p.513.
    
    ³ Ibid., p.514.
    
    ⁴ Ibid., p.513.
    
    ⁵ Ibid., p.537.
    
    ⁶ Ibid., p.540.
    
    144
    
    4 AC ТКА ДРУГАЯ
    
        Больш яскравага фармулявання новай эканамічнай дак-трыны не знойдзеш. Аднак самі па сабе “Разважанні” ка-роткія і не змяшчаюць дужа глыбокага аналізу. Ангельскі шляхціч, прадвеснік палітэканоміі, робіць вельмі абмежава-ны ўнёсак у яе стварэнне. Крыху пазней у іншых аўтараў можна знайсці нашмат больш важкія даследванні.