• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Безумоўна, гэта першы тэкст, дзе мы можам знайсці, прынамсі, першую спробу тлумачэння развіцця капіталіс-тычнай эканомікі праз развіццё замежнага гандлю². Сапраў-ды, аўтар яскрава паказвае, што замежны гандаль адыгры-вае ролю зыходнага стымулятара прамысловай дзейнасці, і далей дадзены штуршок памнажаецца, бо рост прыбыткаў і павелічэнне колькасці працаўнікоў у прамысловасці спара-джаюць новы попыт на тавары. Каб скончыць тлумачэнне ролі гандлю, дастаткова было б паказаць, што эканамічнага росту не назіраецца, калі адсутнічае гэты першапачатковы стымулятар, бо нутраны попыт не можа спантанна павяліч-вацца, апрача выпадкаў кшталту тых, якія апісаў Бўагійбэр: скарачэнне падаткаў на спажыванне ці скасаванне падаткаў наагул.
        Такім чынам, тэкст Х’юма — выдатны ўнёсак у аналіз праблемы эканамічнага росту. Цікава, чаму пазней погляды аўтара не бралі пад увагу? Трэба прызнаць, што сам філо-
    
    ' Ibid., рр. 13-14.
    
    ² Да Х'юма ўплыў гандлю на прамысловае развіццё толькі сцвярджаўся, напрыклад, Пэты ў яго Political Anatomy of Ireland (гл. E.A.Johnson, Predecessors of Adam Smith,
    
    154
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    
    саф даў падставы для крытыкі сваіх тэзісаў. Сапраўды, пасля паказу гістарычнае ролі гандлю аўтар сцвярджаў, што калі грамадства робіцца багатае, яно можа абыходзіцца без ганддю.
        “Калі сітуацыя ў эканоміцы, — пісаў Х’юм, — палепшылася так знач-на, нацыя можа страціць вялікую частку свайго замежнага гандлю і пры гэтым застацца вялікай і магутнай нацыяй. Калі іншаземцы больш не будуць набываць нейкія нашы тавары, мы спынім іх вытворчасць. За-мест гэтых тавараў працоўныя зоймуцца ўдасканальваннем іншых тава-раў, на якія будзе попыт унутры краіны; ім не будзе бракаваць сыравіны. I гэта будзе да таго часу, пакуль кожны індывід дзяржавы, якая мае багацці, не атрымае столькі рэчаў, колькі пажадае, а самі рэчы не будуць удасканаленыя да такой ступені, якую ён можа пажадаць”’.
        У выніку Х’юм робіць выснову, што замежны гандаль, гэтак патрэбны дзеля стварэння багацця, для багатай нацыі не абавязковы. Бальшыня паслядоўнікаў Х’юма прыгадвала толькі другі тэзіс і забылася на першы. Між тым менавіта першае сцверджанне грунтуецца на важкіх аргументах, тады як другое — неабдуманае, слабасць яго добра бачная сён-ня. Х’юм кажа, што багатыя заўсёды імкнуцца задавольваць свае патрэбы; значыць, на яго думку, будзе мець месца неабмежаванае павелічэнне попыту ў межах багатае нацыі. Але аўтар не ўлічвае, што багатыя могуць ашчаджаць, што капіталістычная эканоміка развіваецца таму, што папярэдне забяспечаныя рынкі збыту выклікаюць укладванне гэтых ашчаджанняў і што тыя, хто ашчаджае, не павялічваюць попыту (яны, наадварот, скарачаюць сваё спажыванне).
        Верагодна, другі тэзіс Х’юма накіраваны супраць погля-даў апошніх меркантылістаў, у прыватнасці Кантыльёна, па-водле якіх краіна, якая дзякуючы гандлю дасягнула вяршыні сваёй магутнасці, абавязкова павінна скончыць заняпадам. Гэта паказвае, што Х’юм лепей, чым іншыя, разумее ролю замежных рынкаў збыту ў росце капіталістычнай эканомікі. Аднак ён быў яшчэ далёка ад таго, каб прапанаваць адпа-
    
    New York, 1937) ці Кантыльёнам, які пісаў: “Такім чынам, для стварэння мануфактураў трэба не толькі шмат стымулаў і капіталаў, але яшчэ і падтрымка спажывання на пэўным стабільным роўні або ў самой сталіцы, або ў нейкіх замежных краінах..." (Essai sur Ie commerce, nouvelle edition, Paris, 1952, p.86). Гл. таксама p.93 таго ж твора.
    ¹ Ibid., рр.64-65.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    155
    
    ведны рэчаіснасці аналіз, бо без аніякіх доказаў сцвярджаў, што ад пэўнага моманту замежныя рынкі збыту губляюць сваю вагу. Такім чынам, Х’юм лічыў сябе крытыкам меркан-тылістаў, хоць здолеў лепей чым хто вылучыць усё, што было слушнага ў вучэнні яго папярэднікаў¹.
        Але аналіз, з якім мы пазнаёміліся, не адзіны ўнёсак Х’юма ў стварэнне ліберальнай дактрыны. Адрозна ад Лока і меркантылістаў ён сцвярджаў, што наяўнасць вялікай гра-шовай масы не прычына зніжэння нормы працэнта. Яна, кажа Х’юм, залежыць ад роўню прыбытковасці гандлю і прамысловасці². Гэты тэзіс у Х’юма запазычаць Сміт і Ры-карда; нам ён таксама здаецца справядлівым. А Кейнс глыбока памыляўся, калі спрабаваў адрадзіць меркантыліс-цкую тэорыю нормы працэнта.
        Нарэшце, Х’юм развівае славутую тэорыю аўтаматыч-нае раўнавагі гандлёвага балансу, якая стане асноваю лібе-ралізму Рыкарда. 3 дапамогаю старой ідэі аб тым, што пакупная здольнасць грошай зваротна прапарцыйная паме-ру грашовае масы, ён атакуе меркантылізм. Х’юм сцвяр-джаў: вялікая колькасць золата і серабра “абсалютна непат-рэбная” дзяржаве, бо гэткая колькасць каштоўных металаў дае на доўгі тэрмін адзін эфект — рост коштаў. Дарэчы, аўтар падкрэсліваў, што калі памяншаецца колькасць наяў-ных у дзяржаве каштоўных металаў, дык цэны зніжаюцца, a гэта абавязкова павялічвае экспарт дзяржавы, аднаўляе раўнавагу гандлёвага балансу і спыняе вываз металаў³.
        Гэты аналіз меўся канчаткова дыскрэдытаваць меркан-тылізм, паказаць, што няма сэнсу спрыяць павелічэнню экспарту і стварэнню актыўнага гандлёвага балансу шляхам умяшання дзяржавы⁴, але доказы, якія абапіраюцца толькі
    
    ' Аднак Х’юм заставаўся пад уплывам меркантылізму, бо ў сваім “Нарысе пра падаткі" сцвярджаў, што падаткі да пэўнага роўню спрыяюць эканамічнаму развіццю, бо "абуджаюць прамысловасць".
    
    ² Гл. чацверты нарыс: Аб норме працэнта.
    
    ³ Гл. трэці нарыс: Аб грошах. Х'юм прызнае, што прыток каштоўных металаў адразу ж станоўча ўздзейнічае на эканамічны рост, бо адбываецца павелічэнне даходаў асоб-ных індывідаў. I з гэтага гледзішча яго тэорыя значна глыбейшая, чым тэорыя эканамістаў-лібералаў, якія прыйдуць пасля яго.
    
    ⁴ Гл. сёмы нарыс: Аб гандлёвым балансе.
    
    156
    
    4 AC ТКА Д РУГА Я
    
    на колькасную тэорыю грошай, сёння здаюцца непераканаў-чымі. Філосаф робіць уклад у стварэнне ліберальнага апты-мізму, прычым найбольш абстрактнага і самага непрымаль-нага кірунку гэтага вучэння. Аднак гэты аспект эканамічнае творчасці Х’юма не павінны адахвочваць нас ад вывучэння іншых старонак яго працы.
    
        Бібліяграфія
    
         Існуюць старыя даследванні творчасці Бўагійбэра, якімі можна плённа карыстацца, у прыватнасці
        F.     Cadet, Pierre de Boisguillebert, Paris, 1870.
         Аднак толькі нядаўна ягоныя працы атрымалі шырокую вядомасць. Рост цікавасці да аўтара “Падатковай сістэмы Францыі” адлюстраваў з'яўленне шэрагу публікацыяў, асноўныя з якіх:
         Pierre de Boisguilbert ou la naissance de I’economie politique, Paris, I.N.E.D., 1966, 2 vol.
         Boisguilbert parmi nous, Actes du Colloque international de Rouen (1975), Paris, I.N.E.D., 1989.
         G.Faccarello, Aux origines de I’economie politique liberale : Pierre de Boisguilbert, Paris, 1986.
         Погляды Кантыльёна даследаваныя значна лепей, пра іх шмат пра-цаў:
         R.Legrand, Cantillon, un economiste precurseur des physiocrates, Paris, 1900 (these de doctoral en droit).
         W.S.Jevons, Richard Cantillon and the Nationality of Political Economy, Contemporary Review, 1881.
         Hayek, Richard Cantillon, sa vie, son oeuvre, Revue des Sciences eco-nomiques, 1936.
        H.      Higgs, Richard Cantillon, Economic Journal, 1891.
         — Cantillon's place in economy, Quarterly Journal of Economics, 1892.
         — A note on Cantillon, Economic Journal, 1932.
         G.Pirou, La theorie de la valeur et des prix chez W. Petty et R. Cantillon, Revue d'Histoire economique et sociale, 1911.
         B.Nogaro, Un grand precurseur, Richard Cantillon, in Melanges Gon-nard, Paris, 1946.
         J.J.Spengler, Cantillon, First of the moderns, Journal of Political Economy, 1954.
         Пра Х’юма гл.:
        D.     Deleule, Hume et la naissance du liberalisme economique, Paris, 1979.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    157
    
         Нарэшце, карыснымі будуць:
         W. Letwin, The origins of Scientific Economics. English Economic Thought, 1660—1776, London, 1963.
        E.      A. J. Johnson, Predecessors of Adam Smith, New York, 1937.
         W. J. Barber, British Economic Thought and India, Oxford, 1975.
         R. L. Meek (edit.), Precursors of Adam Smith, London, 1973.
        H.      R. Sewall, The theory of value before Adam Smith, New York, 1901, reedition, 1968.
    
    Раздзел III
    
    КЕНЭ I ФІЗІЯКРАТЫ
    
    
        § 1. Франсўа Кенэ
    
        Франсўа Кенэ нарадзіўся ў 1694 годзе паблізу Вэрсаля ў сям’і “земляробаў” сярэдняга дастатку, уласнікаў невялі-кага памеру зямлі.
        Здавалася, што яму таксама наканавана было стаць “земляробам”, але блізкасць Парыжа дала яму магчымасць атрымаць адукацыю. 3 12 да 16 гадоў ён вучыўся сам, хадзіў пешшу да самой сталіцы, каб набыць там творы Плятона, Арыстотэля і Мальбранша. Пасля адмовіўся пра-цаваць на зямлі, вывучаў хірургію, наняў сабе настаўніка ў гэтай галіне, усталяваўся ў Манце, каб мець практыку. На-пісаў шэраг медыцынскіх працаў, у прыватнасці аб крова-пусканнях і ліхаманках.
        Паступіў у 1748 г. на службу да мадам дэ Пампадур, атрымаў пасаду “асабістага лекара караля” і перабраўся ў Вэрсаль. У 1752 г. ён займеў шляхоцкі тытул. Назбіраў грошай і ў 1755 г. набыў маёнтачак у Нівэрнэ: клопат аб гэтай зямлі стаў пунктам адліку ягонае творчасці ў галіне эканомікі.
        У 1756 г. пабачыла свет яго першае эканамічнае дас-ледванне — артыкул “Фермеры” ў “Энцыклапедыі”: артыкул уяўляў хутчэй практычныя нататкі, якія мелі на мэце пака-заць перавагу фермерскай гаспадаркі над арандатарствам, а таксама перавагі каня над валом у справе апрацоўкі зямлі; кожнае сцверджанне Кенэ падмацоўвалася шматлікі-мі лічбамі.
        Неўзабаве Кенэ пачаў займацца агульнаэканамічнымі пытаннямі. Пасля з’яўлення ў 1758 г. “Эканамічнае табліцы" ён стаў на чале школы “філосафаў-эканамістаў”, ці “фізіяк-ратаў”. Памёр Кенэ ў 1774 г. у Вэрсалі.
    
        § 2. Натуральныя правы. Уласнасць
    
        На старонках “Нарыса пра жывёльную эканоміку” (1747) Кенэ выклаў свае ідэі пра спазнанне наагул, аб прыродзе
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    159
    
    чалавека і асабліва яго “натуральных правах”. Яго тэорыя спазнання нагадвае спалучэнне ангельскага сэнсуалізму з дактрынаю Мальбранша.
        3 аднаго боку, Кенэ сцвярджаў, што ўсе нашыя думкі прыходзяць да нас звонку, праз органы пачуццяў.