Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
' Nouv. ed., Paris, 1952.
² Op. cit., p. 104.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
149
Да гэтага аргумента на карысць вялікай колькасці каш-тоўных металаў дадаецца традыцыйная заўвага пра тое, што самы лёгкі спосаб павялічыць даходы дзяржавы і за-бяспечыць сябе ўсім неабходным на выпадак вайны — мець у краіне вялікую колькасць золата і срэбра.
Выкарыстанне гэткай аргументацыі на карысць меркан-тылісцкай палітыкі, дарэчы, не перашкаджае Кантыльёну стварыць надзвычай песімістычную тэорыю наконт будучыні народаў, якія ўзбагаціліся праз гандаль з замежжам.
“Паколькі развіццё гэтага гандлю, — пісаў ён, — паступова выклікае наяўнасць вялікай колькасці грошай і пакрыху павялічвае спажыванне, a таксама таму, што для задавальнення попыту належыць прывозіць шмат тавараў з-за мяжы, на іх набыццё расходуюць частку гадавога бюджэту. 3 другога боку, звычайнае спажыванне павялічвае кошт працы рабочых, таму няспынна растуць цэны на прамысловыя вырабы; іншыя замежныя краіны адначасова імкнуцца стварыць у сябе такія ж галіны вытворчасці і такія ж мануфактуры, і ў выніку яны перастаюць набываць тавары з дзяржавы, якую мы разглядаем, I хоць напачатку гэтыя новаўтвораныя прадпрыемствы і мануфактуры недасканалыя, яны, аднак, стрымліваюць і нават цалкам спыняюць экспарт з суседняй краіны, бо ўласныя вырабы больш танныя.
Менавіта такім чынам дзяржава пачынае страчваць некаторыя пры-бытковыя галіны свайго гандлю.
Больш таго, калі якой дзяржаве ўдаецца захаваць раўнавагу ган-длёвага балансу пры вельмі вялікай грашовай масе, можна з усёй верагоднасцю сцвярджаць, што пры наяўнасці вялікіх грашовых сродкаў існуюць таксама багатыры, якія купаюцца ў раскошы. Яны будуць набы-ваць за мяжой карціны і каштоўнасці, хадзіць у заморскіх шаўках і глядзець на заморскія цуда-дзівы, а праз гэта яны настолькі прызвычай-ваюць дзяржаву да раскошы, што, нягледзячы на выгоды свайго гандлю, яна будзе штогод пераводзіць за мяжу шмат грошай, каб аплочваць гэтую самую раскошу: у выніку паступова будзе адбывацца збядненне дзяржавы і яна ператворыцца з магутнай у кволую.
Калі ж нейкая дзяржава дасягае найвышэйшага пункту свайго ба-гацця (а я лічу, што параўнальнае багацце дзяржаваў у асноўным паля-гае ў пэўнай колькасці грошай, якімі яны валодаюць), дык яна абавязко-ва зноў збяднее, бо так свет ідзе. Занадта вялікая колькасць грошай забяспечвае, калі яна застаецца ў дзяржаве надоўга, магутнасць дзяр-жаваў, але яна ж можа непрыкметна, але натуральна адкінуць дзяржаву ў галечу"¹.
' Ibid., pp.101 et 102. Гэткая ж аргуменгацыя будзе прысутнічаць у творы Джэймза Ст'юарта 1767 г. “An inguiry into the principles of Political Economy (французскі пераклад, Paris, 1789, пад назовам “Recherches des principes de I'economie politique"). “Чым больш багаты нейкі народ, чым больш ён схільны да раскошы, тым
150
ЧАСТКА ДРУГАЯ
На прыкладзе гэтага аналізу відавочна, як быў страчаны давер да тэзіса меркантылісцкага вучэння аб магчымасці бясконцага ўзбагачэння дзяржавы праз замежны гандаль. 3 іншага боку, у творы Кантыльёна прысутнічае тэзіс аб Bax-Hain ролі зямельных уласнікаў і аналіз іх ролі ў эканамічным жыцці, што наўпрост паўплывае на творчасць Кенэ. Але, вядома, Кенэ, які ўзяў з твораў ангельскага банкіра тое, што яму здавалася слушным, будзе імкнуцца пазбегнуць песімізму высноваў Кантыльёна.
§ 5. Паміж меркантылізмам і лібералізмам: Тэзісы Дэйвіда Х’юма
У 1752 г. Дэйвід Х’юм, які сёння лічыцца самым вялікім ангельскім філосафам свайго часу, апублікаваў “Палітыч-ныя разважанні”, у якіх, у прыватнасці, змяшчаліся восем кароткіх нарысаў па эканамічных пытаннях¹. Нарысы маюць велізарнае значэнне, бо надта паўплывалі на Эдама Сміта, сябра Х’юма, але таксама і з прычыны зместу. У іх развіва-лася сапраўдная крытыка меркантылізму, але ў той жа час аўтар здолеў вылучыць лепей, чым, магчыма, хто іншы да нашых дзён, усё, што было слушнага ў меркантылісцкіх тэзісах.
У сваіх філасофскіх трактатах Х’юм закрануў пытанне ўласнасці. Вяртаючыся да поўнага эмпірызму Гобса, ён не згаджаўся разглядаць уласнасць як “натуральнае права”. Тым не менш Х’юм не нашмат адышоў ад Лока, калі сцвяр-джаў, што ўласнасць замацавалася, бо яна натуральным чынам паходзіць ад асацыяцыі ідэяў.
больш дабрадзейным робіцца ягоны лад жыцця... непазбежным наступствам росту нутраных коштаў стане тое, што іншыя народы, якія да гэтага спажывалі нашы вырабы, будуць адчуваць імклівы рост коштаў на нашы тавары і пачнуць вырабляць самі тое, што імпартавалі... Так адбываецца новы паварот, гандаль спыняецца: што ж тады будзе з працоўнай сілай, занятай на задавальненні попыту замежжа?" (Op. cit., t.l, pp.389 et 391). “Такім чынам, гандаль прыйдзе да заняпаду там, дзе ён быў у самым росквіце, і будзе перанесены ў іншую краіну; менавіта гэта я называю канку-рэнцыяй паміж нацыямі" (ibid., р.434). Дарэчы, Ст'юарт развівае аналіз утварэння коштаў у залежнасці ад выдаткаў працы і ад кошту. ўтрымання працоўнае сілы (cf. meme ouvrage, I, pp.334-336).
' Дзевятае эсэ, пра “Камерцыйную зайздрасць", было выдадзедае ў 1758 г. Гл. J.A.Schatz, L'oeuvre economique de David Hume, Paris, 1902, p.123, n.2.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
151
“Калі пэўны чалавек, — пісаў ён, — з вялікай цяжкасцю апрацоўвае нейкую рэч, якая да гэтага нікому не належала... змены, якія ён ажыццяў-ляе, ствараюць сувязь паміж ім і гэтаю рэччу, а таксама натуральным чынам вядуць нас да спалучэння гэтае рэчы з чалавекам з дапамогаю новае сувязі, якая называецца ўласнасцю’”.
Такім чынам, першы падмурак уласнасці (гэтаксама лі-чыў і Лок) — праца. Але якім чынам тады апраўдаць неспра-вядлівасць сучаснага Х’юму падзелу ўласнасці? Дзеля раз-вязання гэтае праблемы Х’юм больш не спрабаваў звяр-тацца да тэзіса пра ўзаемную згоду людзей, а абапіраўся на прынцып карыснасці.
Гэты прынцып, дарэчы, у Х’юма распрацаваны лепей, чым у Лока, бо ён прызнаваў, што нейкая рэч мае неад-нолькавую карыснаць для розных індывідаў. Але тым не менш ён сцвярджаў, што эгалітарысцкія захады прывялі б да такога вялікага зніжэння вытворчасці (бо знік бы меха-нізм асабістага стымулявання), што ад іх трэба зусім адмо-віцца.
"Таксама трэба пагадзіцца з тым, — пісаў Х'юм, — што калі мы адмаўляемся ад гэткай роўнасці, дык мы яшчэ болыд пазбаўляем бед-нага большае радасці, чым тая, што дастаецца багатаму, і часта здара-ецца, што шмат сем’яў ці нават цэлыя правінцыі церпяць, абы задаволі-лася дурная пыха аднаго чалавека...”
“Аднак, — працягваў Х’юм, — варта толькі ўвесці як мага болей роўнасці ў сістэму ўласнасці, рознасць паміж рамёствамі, навукамі і прамысловасцю шпарка зруйнуе гэтую роўнасць, калі ж вы спыніце актыўнасць людзей, дык хутка давядзеце грамадства да самай чорнай галечы, і, дзеля таго каб выцягнуць з галечы жменьку людзей, вы павесіце жабрацкую торбу на ўсё грамадства”².
Так Х’юм фармулюе дактрыну, якая стане крэда экана-містаў-лібералаў XIX і XX стст. Дзякуючы толькі гэтаму Х’юму належыць ганаровае месца ў гісторыі эканамічнае думкі. Усё ж, нам здаецца, праніклівасць яго розуму найбольш выяўляецца ў нарысах, якія ён прысвяціў выключна экана-мічным пытанням.
У першым з іх, названым “Аб гандлі", змяшчаецца грун-
' Даследванні прынцыпаў маралі, 1751, in OEuvres philosophiques, trad, franq., 1788, t.V, p.274, cite par A.Schatz, L'oeuvre economique de Dabid Hume, Paris, 1902, p.116.
² Ibid., t.V, pp.62-63, cit£ par Schatz, op. cit., pp. 106-107.
152
4 ACТКА ДРУГАЯ
тоўны аналіз ролі замежнага гандлю ў эканамічным развіцці нацыяў.
Спачатку Х’юм крытыкуе цэнтральны тэзіс меркантыліс-таў аб спалучэнні прыватнага і дзяржаўнага капіталу і па-казвае, што багаты клас купцоў і ўладальнікаў мануфакту-раў паглынае рэсурсы, якія маглі б быць выкарыстаныя для павелічэння магутнасці дзяржавы.
“Дзяржава, — піша ён, — будзе больш магутная тады, калі яна выкарыстае на сваёй службе ўвесь лішак працоўных рук. Выгады пры-ватных асобаў, наадварот, патрабуюць, каб гэтыя рукі выкарыстоўваліся на іх карысць. Такім чынам, дзяржава можа мацнець толькі за кошт прыватных асобаў”’.
Але гэткі аналіз не прыводзіць Х’юма да пажадання, каб зніклі гандаль і мануфактуры, а прымушае аўтара даслед-ваць, якой была сапраўдная роля вялікага гандлю ва ўзнік-ненні і развіцці заходнеэўрапейскіх нацыяў. Меркантылісты не аналізавалі ролю гандлю для нацыяў, ды й да нашых дзён нямногія эканамісты прызналі гэты бок значэння ганд-лю. Х’юм жа падкрэслівае гэтую ролю ў наступных радках:
‘Тэткія ж разважанні пакажуць нам выгоднасць гандлю з замежжам як з гледзішча павелічэння магутнасці дзяржавы, так і з гледзішча ба-гацця і дабрабыту падданых. Дзякуючы гандлю жыхары дзяржавы працу-юць больш, і манарх можа накіроўваць частку іх, паводле неабходнасці, на службу дзяржаве. Праз імпарт гандаль з замежжам забяспечвае сыравінаю новаствораныя мануфактуры, а праз экспарт ён спрычыняец-ца да працы, што патрабуецца, каб зрабіць пэўныя тавары, якія не могуць быць спажытыя ў самой краіне. Карацей, каралеўства, якое шмат імпартуе і экспартуе, павінна мець больш галінаў прамысловасці, і асаб-ліва прамысловасці па вытворчасці рэчаў далікатных і раскошных, чым у каралеўстве, якое спажывае толькі тавары ўласнае вытворчасці. А зна-чыць, першае каралеўства будзе больш магутнае, а таксама багацей-шае і шчаслівейшае. У той ступені, у якой тавары адпавядаюць густам і жаданням пакупнікоў, іх вытворцы атрымліваюць прыбытак. Дзяржава таксама мае свой інтарэс: бо вышэйапісаным чынам ствараецца рэзерв працы для дзяржаўных патрэбаў; або яшчэ й таму, што вялікая коль-касць працаўнікоў, якія могуць быць выкарыстаныя на службе дзяржаве, маюць сродкі на існаванне, і дзяржава пры гэтым нічога не траціць.
Калі звернемся да гісторыі, мы ўбачым, што ў бальшыні дзяржаваў гандаль з замежжам папярэднічаў усялякаму развіццю мануфактураў і
' David Hume, Writings on economics, nouv. ed. Madison (U.S.A.), 1955, pp.6-7.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
153
стварэнню нацыянальнага багацця. Вельмі спакусліва было б выкарыс-тоўваць іншаземныя гатовыя тавары, новыя для нас, і не паляпшаць пэўных нацыянальных тавараў, бо апошняе заўсёды вымагае часу і не дае пацешыцца з прывабнасці новага. Таксама ёсць магчымасць атры-маць вялікі прыбытак праз экспарт таго, чаго ў краіне больш чым дас-таткова і што за мяжою, там, дзе зямля і клімат не спрыяюць атрыманню такой прадукцыі, каштуе шмат. А яшчэ людзі прызвычайваюцца да рас-кошы і да прыбыткаў ад гандлю, і калі іх пачуцці і іх прадпрымальнасць абудзяцца, яны будуць развіваць усе галіны нутранога і замежнага гандлю. Вось, магчыма, асноўная выгада ад гандлю з замежжам; ён пазбаўляе людзей абыякавасці, і, асыпаючы самую кемную і самую заможную частку грамадства раскошаю, пра якую яна ніколі раней і не марыла, гандаль з замежжам спараджае сярод гэтых людзей прагу да больш шыкоўнага ладу жыцця, чым той, якім жылі іхныя продкі, I ў той жа час гэтая жменька купцоў, якія валодаюць сакрэтам гэткага экспарту і імпарту, атрымліваюць вялікія прыбыткі; яны канкурыруюць у багацці са старой шляхтай і тым самым заахвочваюць іншых смельчакоў канкуры-раваць з імі ў гандлі. Дзякуючы гэткаму перайманню гандлёвая дзей-насць хутка распаўсюджваецца, адначасова нацыянальныя мануфактуры імкнуцца зраўняцца з іншаземнымі ў якасці тавараў і даводзяць любы выраб да самага высокага роўню дасканаласці. Сталь і жалеза пад іх працавітымі рукамі робяцца роўнымі золату і рубінам Індыі"¹.