Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Анры Дэні
ГІСТОРЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ
ТЭХНАЛОГІЯ
БФС
Серыя Беларускага Фонду Сораса. Заснавана ў 1995 г.
Henri Denis
HISTOIRE, DE LA PENSEE ECONOMIQUE
10e edition
Presses Universitaires de France
1993
Анры Дэні
ГІСТОРЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ
Дапаможнік для студэнтаў
Мінск
Незалежная вьшавецкая кампанія «Тэхна/іогія» Беларускі Фонд Сораса
1996
ББК 65.02
Д 94
УДК 330.8
Каардынатар серыі
Алесь Анціпенка
Кніга выдадзена паводле дамовы з Presses Universitaires de France, 108, boulevard SainGermain, 75006 Paris
Навуковы рэдактар
Тацяна Паваліхіна
Пераклалі з французскай мовы
Алесь Лагвінец, Карэн Акопаў
Пераклад зроблены з выдання:
Denis, Henri
Histoire de la pensee economique. 10* ed. Paris:
Presses Universitaires de France, 1993. 739 pp.
© Presses Universitaires de France, 1966
© Пераклад. Беларускі Фонд Copaca, 1996
© Знак серыі. Ю. ГерасіменкаЖызнеўскі, 1995
ISBN 9856022185
© Вокладка. В. Масцераў, 1996
ПРАДМОВА
Палітычная эканомія нарадзілася ў XVIII ст. у выніку шматлікіх спробаў тлумачэння пэўных сацыяльных з’яваў з дапамогаю прыкладна тых жа метадаў, якімі карыстаюцца і ў прыродазнаўчых навуках. На сённяшні дзень гэтая навука шырока распаўсюдзілася і знаходзіць сваё практычнае дастасаванне ў шматлікіх краінах, у тым ліку і ў краінах Усходняй Эўропы, дзе апаратам вытворчасці і размеркавання матэрыяльных сродкаў цалкам кіруюць дзяржаўныя органы¹.
Аднак, як нам здаецца, нельга сцвярджаць, што палітэканомія — “такая ж навука, як і ўсе астатнія”. Яна займаецца аналізам фактаў чалавечай дзейнасці і не можа прэтэндаваць на тую поўную незалежнасць ад філасофскіх вучэнняў, на якую (зрэшты, магчыма, празмерна) прэтэндуюць “дакладныя навукі". Тлумачэнне сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі — гэта задача, якая абавязкова павінна быць звязаная з палітычнай філасофіяй.
Менавіта таму мы адвялі пэўнае (досыць сціплае, на нашу думку) месца разгляду асобных аспектаў значных філасофскіх вучэнняў Захаду. Хоць некаторыя з гэтых вучэнняў ужо састарэлі (перш за ўсё вучэнні Плятона і Арыстотэля), аднак яны настолькі паўплывалі на эвалюцыю заходняй думкі ва ўсіх яе аспектах, што без ведання зместу гэтых вучэнняў нельга зразумець навачасных навуковых спрэчак эканамістаў. Пададзім толькі адзін прыклад. Нагадаем, што Жан Жак Русо, на вучэнні якога шмат у чым грунтуецца сучасны сацыялізм, многія свае ідэі чэрпаў у “Законах” Плятона.
Больш за тое, філосафы старажытнасці задоўга да з’яўКніга рыхтавалася да выдання, калі яшчэ існавалі краіны так званага сацыялістычнага лагера. — Заўвага перакладніка.
6
П Р АД M O B A
лення палітэканоміі апісалі тагачаснае эканамічнае жыццё і суаднеслі яго з уяўленнямі аб прыродзе і мэтах грамадскага жыцця. Такім чынам, мы мусім разгледзець першы этап гісторыі эканамічнай думкі, калі яна была данавуковай у тым сэнсе, што не існавала навукі, якую мы сёння называем палітэканоміяй. На гэтым першым этапе дамінавалі канцэпцыі, што бяруць пачатак у грэцкім ідэалізме.
У эпоху Адраджэння на Захадзе сцвердзілася натуралістычная канцэпцыя чалавека, згодна з якой чалавек — жывёла, але толькі больш высокага кшталту. Гэтую канцэпцыю ў значнай ступені перанялі навукоўцы XVIII—XIX стст., якія заклалі асновы палітэканоміі.
Вучэнням гэтых мысляроў супрацьстаяла пазіцыя Карла Маркса, якая насуперак свайму дэклараванаму матэрыялізму шмат узяла ад ідэалізму Канта, Фіхтэ і Гегеля. Гісторыя эканамічнай думкі другой паловы XIX ст. сцісла зводзіцца да разнастайных спрэчак паміж лібераламі, якія працягвалі адстойваць канцэпцыю натуральнага парадку фізіякратаў, і марксістамі, якія лічылі, што чалавецтва знаходзіцца на шляху да дасканалага грамадства.
Цікавасць да тэарэтычных спрэчак не перашкаджае нам аддаць найбольшую ўвагу ў нашым даследванні эвалюцыі ўласна палітэканоміі. Перадусім нас будуць цікавіць аўтары, якія зрабілі сапраўды арыгінальныя адкрыцці ў гэтай галіне; мы будзем старацца як мага ясней выкласці гэтыя адкрыцці, разглядаючы іх у гістарычным кантэксце.
Зразумела, што сёння навуковыя ідэі, выказаныя стагоддзе ці два таму, часта могуць нам здацца досыць банальнымі, аднак праца гісторыка якраз і палягае ў тым, каб паказаць, як выпрацоўваліся гэтыя ідэі, бо найчасцей ім папярэднічалі вострыя навуковыя спрэчкі. Праз гэта, безумоўна, мы здолеем лепей зразумець сучасны стан эканамічнай навукі.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ 0
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ I ЯГО ЗАНЯПАД
Угрэкаў палітэканоміі не існавала, бо для грэцкіх філосафаў эканамічнае жыццё было толькі элементам сямейнага, поліснага або палітычнага жыцця. Мы ж мусім паказаць, як з разрыву з грэцкай канцэпцыяй чалавека нарадзілася палітэканомія. Тым нс мвнш, даслвдуючы палітычнаб жыццё, грэцкія філосафы разглядалі эканамічную арганізацыю ў тым сэнсе, які ў гэты тэрмін укладаем сёння мы; яны вялі гутарку пра ўласнасць, грошы, гандаль і г.д. Мы павінны ўважліва прасачыць за іхнымі меркаваннямі, гэта дапаможа нам лепей зразумець эканамічную думку, якая дамінуе сёння ў заходніх краінах і якая ў значнай ступені сфармавалася праз крытыку поглядаў старажытных грэкаў.
Мы разгледзім вучэнні двух вялікіх грэкаў — Плятона і Арыстотэля. Менавіта гэтыя філосафы, якія прысвяцілі сваё жыццё пошуку стройнай тэорыі Сусвету і чалавека, займаліся вывучэннем “поліса”, уважаючы яго за адзіную вартую, найвышэйшую форму палітычнага жыцця.
Плятон вялікі папярэднік і адзін з галоўных натхняльнікаў хрысціянскай канцэпцыі чалавека — бачыў у полісе сродак выратавання чалавечых душаў. Гэтая канцэпцыя поліса прывяла яго да прапановы забараніць уласнасць для вышэйшых класаў грамадства.
Арыстотэль, наадварот, абараняў уласнасць, і ўжо тады ўпершыню паўстае праблема камунізму. Супярэчнасці паміж дактрынамі гэтых філосафаў усё ж вельмі адрозніваюцца ад навачасных спрэчак паміж лібераламі і марксістамі, бо Плятон і Арыстотэль — ідэалісты, тым часам як сучасная заходнеэўрапейская дыскусія пра камунізм адбываецца ў грамадствах, якія ў значнай ступені засвоілі натуралістычную канцэпцыю чалавека.
Раздзел I
ПЛЯТОН: ЭКАНАМІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СРОДАК ВЫРАТАВАННЯ ЧАЛАВЕЧЫХ ДУШАЎ
§ 1. Сацыяльны і інтэлектуальны крызіс у Афінах у IV ст. да н. э.
Афінская дэяржава была ўтвораная ў выніку задзіночання чатырох плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Атыкі. Старая арганізацыя, у аснове якой ляжала сістэма родаў (y^vo^) і плямёнаў, паступова знікла з развіццём прыватнай уласнасці на зямлю, гандлю, ужываннем грошай’.
У першую эпоху афінскай дзяржавы грамадзяне падзяляліся на тры класы: эўпатрыды, ці родавая арыстакратыя, геаморы, ці сяляне, і дэміургі, ці рамеснікі. Палітычная ўлада належала арыстакратыі нашчадкам правадыроў родаў. I менавіта з іх ліку выбіралі архонтаў — кіраўнікоў поліса. (Дарэчы, поліс быў яшчэ вельмі маленькі, ён складаўся з некалькіх сотняў тысяч чалавек). Арыстакратыя завалодала большай часткай найлепшых земляў, а простыя сяляне бяднелі, вымушаныя пазычаць, а ў выпадку нясплочвання доўгу станавіліся рабамі.
Між імі і арыстакратыяй разгарнулася барацьба. Паўстанне збяднелых сялянаў прывяло ў VI ст. да н. э. да скасавання запазычанасці Салёнам (архонт пры канцы VI ст.). У 594 г. Салён даў дзяржаве новую канстытуцыю. Полісам з гэтага часу кіраваў арэапаг з 400 чалавек^ Грамадзяне былі падзеленыя на чатыры класы ў залежнасці ад памераў прыбытку, які яны мелі з зямлі. Паранейшаму найважнейшая роля належала вышэйшым класам.
Пасля Салёна збяднелыя сяляне далучыліся да рамеснікаў і гандляроў, роля якіх няўхільна расла. Гэтая кааліцыя забрала ўладу ў арыстакратыі, і перамога народа была замацаваная рэформамі Клісфэна (508 г. да н э > « „ „ „
3 гэтага часу дзяржаваю кіравалі народны сход і выоарная рада з 500 чалавек. Грамадзяне падзяляліся на 100 “дэмаў” у залежнасці ад месца жыхарства.
Ужо тады ў афінскім полісе налічвалася 120 000 грамадзян пры насельніцтве 400 000 чалавек, куды таксама ўваходзілі рабы і іншаземцы (метэкі). Самай шматлікай катэгорыяй грамадзян былі дробныя сяляне, якія апрацоўвалі сваю зямлю, часам з дапамогай аднаго ці двух рабоў. Іх становішча часта было незайздроснае, і вялікія групы грэкаў пакідалі бацькаўшчыну, засноўваючы калоніі на іншых марскіх узбярэжжах. Адначасова адбываўся няспынны рост гандлю з замежжам. Каб падтрымліваць гэтую палітыку экспансіі, афінскі поліс прыкладаў вялікія
¹ Безумоўна, тут, як і паўсюль, паступова перайшлі ад плямёнавай уласнасці (супольныя паляўнічыя абшары і палеткі) да родавай уласнасці (частку ворнае зямлі дзялілі на ўчасткі, якія на пэўны час аддавалі супольнікам роду). Потым ажыццяўляўся пераход да прыватнай уласнасці, калі старшыны сем'яў атрымалі магчымасць распараджацца сваімі ўчасткамі, гэта значыць прадаваць ці здаваць іх у арэнду.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
вансковыя намаганні, уступаючы ў хаўрусы з іншымі полісамі. У IV ст. да н.э. разгарнулася зацятае суперніцтва паміж Афінамі і Спартай і ў выніку Пэляпанэскай вайны (431404) Афіны канчаткова пацярпелі паразу,
3 тае пары эканамічная і сацыяльная раўнавага ў полісе ўсё больш і больш парушалася. Гандаль нараджаў нуварышаў, адбываўся працэс канцэнтрацыі зямельнай уласнасці, многія збяднелыя сяляне мусілі пакідаць зямлю. Яны не знаходзілі сабе занятку, бо наёмнай працай займаліся рабы, колькасць якіх няспынна расла. Адначасова з фармаваннем беспрацоунага плебсу ішоў працэс канцэнтрацыі вялікіх багаццяў у руках вельмі абмежаванага кола асобаў. Паміж багатымі і беднымі ўвесь час была варожасць, якая выклікала глыбокі разлад у дзейнасці дэмакратычных інстытуцым; поліс слабеў і ўваходзіў у стадыю агульнага заняпаду
~ Аднон з прычын заняпаду Афінаў быў Ð