• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Аднак гэта не азначае, што кіраўнікі полісаў не ў стане зрабіць нічога карыснага. Іх можна параўнаць з ткачамі, якія павінны з нітак рознай якасці саткаць як мага больш трывалую матэрыю. Сёння ў кожным чалавеку прысутнічае ў той ці іншай прапорцыі боскае і жывёльнае; трэба забяс-печыць перавагу боскага над жывёльным, і тады, магчыма, часткова вернецца страчаная гармонія.
    В) Магчымы поліс
        Яшчэ ў дыялозе “Рэспубліка” выразна пастаўлена пы-танне: ці можна ажыццявіць ідэю дасканалага поліса? Сак-рат у дыялозе адказвае на яго з мноствам “але”. Перш за
    
    ' Politique, 272 b.
    
    30
    
    4 AC ТКА ПЕРШАЯ
    
    ўсё, кажа ён, малюнак не стане горшым ад таго, што яго нельга давесці да канца: важна нават паказаць, што да ідэалу можна наблізіцца¹. Відавочна, найбольш цяжка ажыц-цявіць умову, каб царамі рабіліся сапраўдныя філосафы, тыя, хто можа скласці дасканалую канстытуцыю, якую б добраахвотна ўхвалілі грамадзяне. Гэта, аднак, магчыма і, зрэшты, верагодна, што дасканалы поліс ужо існуе ў нейкай невядомай нам краіне².
        Плятон сапраўды ніколі не адмаўляўся ад ажыццяўлення сваіх праектаў сацыяльных пераўтварэнняў, і напрыканцы жыцця, калі пасля шматлікіх паразаў ён пісаў сама значны з сваіх дыялогаў — “Законы”, яго турбавала менавіта гэта.
        У “Законах” мы маем шэраг прававых тэкстаў, што датычаць асноўных момантаў палітычнага і сацыяльнага ладу поліса. Кожнаму з гэтых тэкстаў папярэднічае прэамбула (можна сказаць, тлумачэнне матываў). Але перад тым, як выкласці свае погляды, філосаф хоча ўдакладніць, якое значэнне ён надае праграме, г. зн. паказаць умовы, неаб-ходныя для яе ажыццяўлення. Пра гэта ідзе гаворка ў чаты-рох першых кнігах.
        Нагадаўшы, што мэта палітыкі — перамога дабра над ліхам, і падкрэсліўшы важнасць выхавання моладзі, Плятон яшчэ раз вяртаецца да прычынаў заняпаду полісаў, на гэты раз крыху падрабязней аналізуючы ўласна гістарычную пер-спектыву.
        Ён дапускае, што ля вытокаў нашай цывілізацыі стаялі некалькі горных пастухоў, якія адны толькі і выратаваліся ад страшэннага патопу, калі загінула ўсё жывое. Гэтыя людзі былі простыя і добрыя, знаходзячыся большую частку часу ў ізаляцыі, яны вельмі радаваліся сустрэчам; між сабою яны не сварыліся, бо не былі ні багатымі, ні беднымі.
        Паступова ўтвараліся супольнасці. Відавочна, што пер-шай з іх была сям'я, і з гэтага вынікае, што з усіх формаў улады найсправядлівейшая — улада галавы сям'і.
        Потым з практычных меркаванняў супольнасці буйнелі: узніклі царствы, звязы, імперыі. Першапачаткова грамадскі
    
    ' Republique, 472, 473.
    
    ² Republique, 499 d.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    31
    
    лад гэтых утварэнняў быў справядлівы, бо яны складаліся з людзбй аднолькавага роўню багацця. Перад імі нв паўста-вала неразвязальнай праблемы выраўноўвання багацця, якая сёння паўстае на шляху кожнага рэфарматара¹.
        Ды чалавек можа памыляцца, і мноства недасканалас-цяў пранікла ў грамадскі лад: улада саслабла, пашырыўся дух недысцыплінаванасці, і, галоўнае, з прычыны згубнай блізкасці мора ўзнік гандаль, які “спарадзіў у душах людзей схільнасць ніколі не стрымліваць абяцанняў і несумлен-насць”².
        3 гэтых часоў, каб увесці ў полісе лепшы лад, патрэбны бьіў добры тыран, які б дазвання знішчыў былыя інстытуцыі, увёў новыя і пераканаў бы народ у іх карыснасці. Плятон асабліва падкрэсліваў неабходнасць выраўноўвання багац-ця, бо, пакуль існуе клас жабракоў, не вычарпаецца крыніца рэвалюцый.
        Але як усталяваць роўнасць? Сілаю пераразмеркаваць багацце? Але гэтым будуць створаныя падставы для крыў-ды і варожасці паміж грамадзянамі, што супярэчыць вызна-чанай мэце — усталяванню сацыяльнага міру. Ці можна разлічваць на тое, што з часам удасца пераканаць багатых падзяліцца з беднякамі часткаю багацця? Было б вялікай ілюзіяй спадзявацца на іхную добразычлівасць, зазначаў Плятон³.
        Значыць, трэба адмовіцца ад спадзяванняў рэфарма-ваць поліс, дзе ў размеркаванні багацця пануе няроўнасць. Але ўявім, што размова ідзе аб заснаванні калоніі эмігран-таў. Праблема эканамічнай няроўнасці адпадзе (за тымі часамі галоўным багаццем была зямля, якую нельга за-браць з сабой). Такім чынам, ёсць надзея стварыць гарма-нічныя грамадскія інстытуцыі ў зусім новым полісе.
        Фактычна ў дыялозе “Законы” гутарку вядуць грамадзяне, кожны з якіх прадстаўляе свой поліс — адпаведна Афіны, Лакедэмон і Крыт; амаль адразу крыцянін паведамляе, што ён упаўнаважаны сваім полісам заснаваць новую калонію.
       Значыць, будзе прапанавана праграма надзвычай свое-
    
    ' Lois, 684 d.
    
    ² Lois, 705 a.
    
    ³ Ibid., 736 d.
    
    32
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    асаблівая. Размова тут ідзе зусім не аб нейкай рэвалюцый-най праграме і нават праграме рэформаў, а аб распрацоў-цы законаў для новага поліса, які ствараецца ў сама спры-яльных умовах.
        Які ж павінны быць лад гэтага новага поліса? Уражвае тое, што гэтым разам філосаф перадусім спыняецца на праблеме арганізацыі эканамічнага жыцця: гаворка фактыч-на ідзе ўжо не аб ідэальнай карціне, а пра будову поліса для рэальных, са сваімі заганамі, людзей, нягледзячы на наяўнасць найспрыяльнейшых умсваў. Такім чынам, Плятон адкрыў, што адзіную вялікую перашкоду для сацыяльных рэфарматараў складаюць эканамічныя праблемы.
        Наша галоўная мэта — усталяваць сяброўскія дачыненні паміж усімі грамадзянамі поліса¹. Які ж эканамічны і сацы-яльны лад найлепей адпавядае гэтай мэце?
        Адзіны сродак, паводле Плятона, — гэта абсалютна су-польнае валоданне маёмасцю, жанчынамі і дзецьмі, бо “ў сяброў усё супольнае”.
        Плятонаў камунізм паўстае як ідэал, даступны разумен-ню кожнага, але філосаф тут жа дадае, што не трэба здзіў-ляцца, калі заканадаўца палічыць гэтую камуністычную праг-раму занадта амбітнай; у такім выпадку трэба прапанаваць яму іншыя варыянты, безумоўна, меней дасканалыя, але лягчэй здзяйсняльныя. Мбнавіта пра гэта пойдзе гаворка далей.
        Найбольш просты сродак усталявання сяброўскіх дачы-ненняў паміж грамадзянамі — надзяліць усіх аднолькавай уласнасцю і прымусіць весці аднолькава сціплы лад жыцця². Адсюль вынікае, што ўсе будуць мець аднолькавыя правы на пашану і на ажыццяўленне функцый у полісе.
        Асновай сацыяльнай арганізацыі будзе сям’я манагам-ная, але пад пільным кантролем дзяржавы нявернасць бу-дзе карацца, а правы жанчын — абараняцца³. Кожная сям’я будзе мець асобнае жытло. У выпадку несумяшчальнасці сужэнцаў яны могуць развесціся, але пасля разводу кожны
    
       ¹ Lois, 738 d.
    
      ² Lois, 741.
    
       ³ Ibid., 841, 873.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    33
    
    з іх павінны пабрацца шлюбам з тым, каго яму прызначыць дзяржава (меркавалася, што такім чынам удасца пазбег-нуць шматлікіх разводаў).
        Кожная сям’я атрымае аднолькавы надзел зямлі, якія не можа быць адчужаны і мае быць перададзены аднаму спад-каемцу; валодаць золатам і серабром будзе забаронена, каштоўныя металы будуць назапашвацца для замежнага абмену (гэта правобраз сучаснага кантролю за валютнымі аперацыямі); будзе забаронена таксама перадаваць у за-клад, даваць пасаг дачцэ, пазычаць пад высокі працэнт. 3 мэтаю стрымаць прагу нажывы ўводзяцца абмежаванні на выдаткі для сямейных святаў¹.
        Паколькі, нягледзячы на ўсе перасцярогі, няроўнасць можа ўзнікнуць, трэба будзе арганізаваць сістэму падаткаў, якая б аднаўляла роўнасць матэрыяльнага становішча ўсіх грамадзян (вельмі сучасны погляд). Кожны раз, як толькі багацце якой-небудзь сям’і перавысіць кошт чатырох ся-мейных надзелаў, лішак будзе канфіскоўвацца².
        Відавочна, такая сістэма прадугледжвае, каб усе гра-мадзяне займаліся сельскагаспадарчай дзейнасцю і каб, з другога боку, іх колькасць заставалася строга нязменнай; згодна з Плятонам, поліс заўсёды мусіць налічваць даклад-на 5040 грамадзян. Гэтая лічба была выбраная таму, што яна кратная ўсім лічбам ад 1 да 12, з выняткам 11, што мае палегчыць працу адміністрацыйных органаў. Лішнія будуць абавязаны пакідаць поліс і засноўваць новыя калоніі. Дарэ-чы, усе рамёствы будуць даручаныя неграмадзянам поліса³. Гэты крок, гэтаксама як і дапушчэнне рабства, значна спраш-чае працу заканадаўцы.
       Алб функцыяй дзяржавы павінна быць на толькі падтры-манне роўнасці. Апрача гэтага, дзяржава мусіць кіраваць вытворчасцю ! размеркаваннем прадукцыі: правілы збору ўраджаю будуць падрабязна зафіксаваныя⁴, іншаземцам за-баранялася займацца больш чым адным рамяством⁵. Эк-
    
    ' Ibid., 740-742.
    
    ² Ibid., 744 b, с.
    
    ³ Lois, 846 d.
    
    ⁴ Ibid., 844 c.
    
    ⁵ Ibid., 846 d.
    
    2 Зак. 2009
    
    34
    
    4 ACT КА П EP ШАЯ
    
    спарт ды імпарт планавалася ажыццяўляць толькі з дазволу уладаў¹.
        Увесь ураджай будзе падлічвацца і размяркоўвацца на 12 частак, па адной на кожны месяц. Кожная дванаццатая частка ў сваю чаргу будзе размеркавана на тры часткі — долі адпаведна грамадзян, іх рабоў і іншаземцаў. Такім чынам, дзве траціны ўраджаю грамадзяне пакідалі б сабе і сваім рабам² і толькі адна траціна прызначалася б для строга рэгламентаванага продажу на рынках пад пільным наглядам уладаў. Гэтая частка будзе прадавацца неграма-дзянам поліса, якія наўзамен прапануюць вырабы сваіх ра-мёстваў³.
        Такі эканамічны лад прадугледжвае развітую палітычную і адміністрацыйную арганізацыю грамадства. Плятон на-стойвае, што ў прынцыпе ўлада мусіць належаць толькі мудрацам, мудрасць павінна быць адзінаю крыніцаю іх ула-ды. Аднак гісторыя сведчыць: калі не спалучаць разнастай-ных дапушчальных механізмаў прызначэння кіраўнікоў, по-ліс коціцца да тыраніі⁴, а з другога боку, трэба ўлічваць волю грамадзян да свабоды, неабходнай для развіцця сяб-роўскіх дачыненняў паміж імі⁵. 3 гэтых дзвюх прычынаў філосаф схіляецца да дэмакратычнай сістэмы прызначэння кіраўнікоў і чыноўнікаў. Аднак тут паўстае сур’ёзная прабле-ма: ці не будзе пры гэтым парушаная сацыяльная справяд-лівасць, якая патрабуе, каб кожны займаў месца, адпавед-нае яго асабістай вартасці? Плятон кажа, што праз сістэму выбараў на дзяржаўныя пасады сапраўднай справядлівасці ці сапраўднай роўнасці дасягнуць, вядома, нельга⁶, і давя-дзецца спадзявацца на ўсталяванне прыблізнай справядлі-васці.
        Пры кожнай магчымасці будуць улічвацца асабістыя якас-ці індывідаў. Вартавыя законаў і суддзі будуць выбірацца,