• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
         Ён пісаў, што чалавек адрозніваецца ад усіх іншых істотаў, бо надзелены розумам. Гэтаксама як і іншыя істоты, ён імкнецца да лепша-га жыцця ці шчасця, прычым дасягнуць шчасця можна праз разумную дзейнасць.
         Відавочна, што крыніца жыцця аднолькавая як для чалавека, так і для раслінаў; мы ж шукаем, што ёсць характарыстыка жыцця чалавека. Значыць, не трэба браць пад увагу харчаванне і рост, можна было б узгадаць жыццё з гледзішча пачуццяў, але ж яно ўласцівае і каню, і быку, і любой жывой істоце. Застаецца толькі актыўнае жыццё, уласці-вае істоце, надзеленай розумам...; калі гэта так, то мы лічым, што чалавеку адпавядае пэўны лад жыцця, а гэтае жыццё ўяўляе сабою дзейнасць душы, узгодненую з асэнсаванымі дзеяннямі, і што даскана-лы чалавек мусіць рабіць гэта ў адпаведнасці з Дабром і Прыгажосцю, бо кожнае з гэтых дзеянняў робіцца належным чынам, калі робіцца ў адпаведнасці з уласцівай яму дабрадзейнасцю”⁵.
         Гэткая дэфініцыя чалавека няпоўная; трэба дадаць, што чалавек у сваёй аснове — "грамадская жывёла”, а дакладней, паколькі яго прызна-чэнне — жыццё ў полісе, “палітычная жывёла".
    
    ' Metaphysique, liv.VII, chap.8, 1033 b, 5.
    
    ² Physique, liv.V, chap. 2, 225 b, 10.
    
    ³ Metaphysique, ed. Tricot, 19627 p.378, n.4.
    
    ⁴ Physique, liv.ll, chap.8.
    
    ⁵ Ethique a Nicomaque, liv.l, chap. 7, 1097 b - 1098 a.
    
    46
    
    4 A С Т К А П Е Р Ш А Я
    
        “Відавочна, чалавек — гэта палітычная жывёла ў значна большай ступені, чым якая-небудзь пчала або іншая статкавая жывая істота. Сапраўды, на нашу думку, прырода нічога не робіць дарма, а адзіная з усіх жывёлаў істота, здольная размаўляць, — гэта чалавек. Тым часам як голас служыць для выказвання радасці і гора, і таму ім надзеленыя таксама іншыя жывёлы (бо паводле сваёй прыроды яны могуць адчуваць задавальненне ці боль і паведамляць пра гэта падобным да сябе), мова служыць для выказвання паняццяў карыснага і шкоднага, а адпаведна справядлівага і несправядлівага, бо разуменне таго, што ёсць дабро і ліха, справядлівае і несправядлівае побач з разуменнем іншых мараль-ных паняццяў — гэта выключная ўласцівасць чалавека адрозна ад іншых жывёлаў, і менавіта ўсеагульнасць гэтага разумення спараджае сям’ю і поліс’”.
        Такім чынам, навука пра чалавека павінна вывучаць індывіда, сям’ю і поліс адначасова. Дзейнасць індывідаў вывучае этыка. Навука пра сямейнае жыццё — эканоміка (ад “oikos”, што значыць дом). Навука ж, якая вывучае жыццё грамадства, поліса, называецца палітыкай². А па-колькі цэлае стаіць вышэй за частку, дык, паводле Арыстотэля, палітыка — гэта, безумоўна, вышэйшая навука³.
        Аднак грамадства не мае іншай мэты, апрача той, каб весці да шчасця індывідаў, з якіх яно складаецца, таму ў ім дамінуюць тыя ўсеагульныя прынцыпы, якія вызначаюць своеасаблівы характар чалаве-чай дзейнасці.
        Што ж наагул можа зрабіць чалавека шчаслівым? Арыстотэль мер-каваў, што такіх шляхоў тры: у адпаведнасці з агульнапрынятым мерка-ваннем шчасця можна дасягнуць праз фізічную асалоду, праз славу і “сузіранне” (theoria), г. зн. праз разумовую дзейнасць. Той, хто шукае сваё шчасце ў фізічнай асалодзе, “нічым не адрозніваецца ад рабоў" і “вядзе жывёльнае жыццё”. 3 іншага боку, да славы, да пашаны імкнуцца толькі дзеля таго, каб пераканацца ў сваёй уласнай вартасці, прычым вартасць гэтая не мае сувязі з славаю, ушанаваннем. Сапраўднае шчас-це, несумнеўна, дасягаецца праз інтэлектуальную дзейнасць або ў яе чыстым выглядзе, г. зн. праз сузіранне, або матэрыялізавана, на прак-тыцы, калі думка належыць чалавеку, які кіруе іншымі людзьмі, у прыват-насці, у грамадскім жыцці⁴.
    
    
    ' Politique, liv.l, chap. 2, 1253 a, 6-18.
    
    ² Варта заўважыць, што ў Старажытнай Грэцыі вытворчасць часцей за ўсё ажыццяў-лялася ў рамках сям’і, таму “эканоміка" грэкаў улучае пытанні, якімі сёння займаецца палітэканомія: у прыватнасці, пытанні, што датычаць эканомікі прадпрыемства. На-конт гэтага варта паглядзець “Эканоміку” Ксэнафона (напісаную прыкладна ў 380 г. да н. э.). Адзін тэкст, аўтарства якога памылкова прыпісвалася Арыстотэлю, але які насамрэч напісаны ў III ст. да н. э., супрацьстаўляе эканоміку поліса прыватнай эканоміцы. Першая з іх названа палітычнай эканоміяй (oikonomia politike), але гэты тэрмін не абазначаў асобнай навукі. (Гл. Aristote, Economique, liv.ll, chap.1.
    
    ³ Ethique a Nicomaque, liv.l, chap.II, 1095b - 1096 a.
    
    ⁴ Politique, liv. VII, chap. 3.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    47
    
        Безумоўна, гэта вельмі ўзнёслая канцэпцыя чалавечага шчасця, далёкая ад сама распаўсюджаных сучасных канцэпцый. Тым не менш самім сцверджаннем, што шчасце, пра якое ідзе гаворка, павінна здзяй-сняцца пад час жыцця індывіда на гэтым, а не на тым свеце, Арыстотэль рашуча адмяжоўваўся ад Плятона.
        Для апошняга натуральныя мэты грамадства — задавальненне пат-рэбаў і абарона ад пагрозы вонкавага ворага (ці, у выпадку неабходнас-ці, заваёва) — не ёсць яго сапраўднымі мэтамі. Плятон лічыў, што грамадства — гэта сродак забеспячэння выратавання душаў, і душы (ці, прынамсі, некаторыя з іх) могуць стаць дасканалымі ў дасканалым полі-се, які адпавядае адзінаму і непаўторнаму ідэальнаму ўзору.
        Паводле ж Арыстотэля, наадварот, мэта чалавека — зямное шчас-це, якое мусіць быць нечым рэлятыўным, няўстойлівым. У кожным разе індывід можа дасягаць толькі нейкага часовага, няпоўнага шчасця праз інтэлектуальную дзейнасць і палітычную актыўнасць, і, такім чынам, абсурдным было б жаданне зрабіць грамадства дасканалым, адпавед-ным адзінаму ідэалу. Чалавек не належыць да нязменнага боскага Сус-вету. Ён не належыць нават да свету “нерухомых зорак”, які адвечна нязменным рухам па вызначаным коле чымсьці нагадвае непарушнасць боскага Сусвету. Чалавек належыць да "падмесяцовага свету”, дзе важ-ную ролю адыгрываюць змены і выпадковасць.
        Арыстотэль, напрыклад, дапускаў, што тры палітычныя рэжымы — манархія, арыстакратыя і рэспубліка (улада бальшыні) — могуць забяс-печыць належнае кіраванне полісам. I толькі калі гэтыя рэжымы выра-джаюцца, г. зн. калі інтарэсы часткі грамадзян бяруць перавагу над агульнымі інтарэсамі, яны пераўтвараюцца ў кепскія рэжымы, якія адпа-ведна называюцца тыранія, алігархія і дэмакратыя.
        Нягледзячы на магчымую разнастайнасць інстытуцый, поліс, як уся-лякая іншая рэальная з’ява, мае сваю ўласцівую прыроду, бо мае свае-родную мэту шчасце чалавека. Вылучыўшы асноўныя рысы прыроды поліса, можна будзе вызначыць пэўныя прынцыпы палітычнай навукі, якімі б мог кіравацца заканадаўца.
        Трэба зыходзіць з тэзіса, што задавальненне матэрыяльных патрэ-баў не галоўная мэта поліса, грамадства. Супольнасць людзей скіравана на тое, каб забяспечыць шчасце праз практыку дабрадзейнасці і развіц-цё духоўнага жыцця. “Дзяржава, — пісаў Арыстотэль, — гэта суполь-насць дабрадзейнасцяў’”. Дзяржава існуе таму, што духоўнае жыццё не можа адбывацца па-за межамі супольнасці людзей. Чалавек, якому на-канавана духоўнае (хаця і зямное) шчасце, — гэта “палітычная жывёла”. Поліс як сукупнасць розумаў на шляху пошукаў шчасця — прыродная рэальнасць, першапачатковая форма, матэрыю якой складаюць індыві-ды. Такім чынам, адмаўленне ад ідэі аб незямной мэце, якую адстойваў Плятон, ні ў якім разе не прыводзіць Арыстотэля да сацыяльнага матэ-рыялізму. Наадварот, ён у значна большай ступені, чым Плятон, адстой-вае ідэю існавання дзяржавы ў якасці духоўнай рэальнасці.
    
    ' Politique, III, 9, 1280 b, 34.
    
    48
    
    4 A С ТКА П ЕР ША Я
    
       Маючы такое вызначэнне дзяржавы, можна сфармуляваць галоўныя прынцыпы яе арганізацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб вылучыць сярод разнастайных аспектаў грамадскага жыцця ўсё, што сапраўды адпавя-дае прыродзе ці мэце грамадства.
    
        § 3. Арганізацыя эканамічнага жыцця
    
       Аднак умовы шчасця не ёсць выключнай кампетэнцыяй душы. Чалавек валодае целам, і Арыстотэль меркаваў, што “пакрыўджаны прыродай не можа быць надта шчаслівы”¹. Каб быць шчаслівым, трэба мець добрых сяброў і высака-роднае паходжанне. Нарэшце (і гэта не менш важна), шчас-це прадугледжвае магчымасць распараджацца матэрыяль-нымі сродкамі, неабходнымі для задавальнення патрэбаў цела і забеспячэння чалавечай дзейнасці. Паводле Арысто-тэля, “шчасце не можа абысціся без знешняга матэрыяль-нага багацця. Сапраўды, немагчыма ці, прынамсі, вельмі цяжка рабіць добрыя справы, калі ты пазбаўлены неабход-ных сродкаў"².
       Дарэчы, у іншай працы філосаф удакладняў, што чым лепшы чалавек, тым менш матэрыяльных дабротаў патра-буецца яму для шчасця. “Шчаслівае жыццё, — пісаў ён, — вымагае пэўных матэрыяльных сродкаў, меншых ддя інды-відаў, надзеленых лепшымі якасцямі, і большых для індыві-даў, станоўчыя якасці якіх не такія моцныя”³. Аднак у кож-ным разе матэрыяльныя даброты неабходныя.
       Але стварэнне матэрыяльных каштоўнасцяў, неабход-ных для існавання і дзейнасці людзей, вымагае цяжкай, часам нечалавечай працы, якая сама па сабе, на думку і Арыстотэля, і Плятона, несумяшчальная з сапраўднай мэ-тай чалавека. Плятон шукаў развязанне праблемы ў падзе-ле грамадства на некалькі класаў, дзе адны будуць жыць за кошт іншых, Арыстотэль жа меркаваў, што фізічную працу павінны выконваць рабы.
       Паколькі кросны самі не ткуцца⁴, людзі пастаўлены пе-рад неабходнасцю працаваць, хоць іх сапраўдная мэта —
    
    ' Ethique a Niconaque, liv.l, chap. 8, 1099 b.
    
    ² Ibid., 1099 a - b.
    
    ³ Politique, liv.VII, chap. 13, 1332 a, 1-2.
    
    ⁴ Ibid., liv.l, chap.4, 1253 b, 37.
    
    _______ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ 49 разумовая дзейнасць. Здаецца, тут хаваецца супярэчнасць. Аднак Арыстотэль лічыў: калі ва ўсіх сферах жыцця існуе дасканалая ерархія, такая супярэчнасць не можа быць закла-дзеная ў арганізацыю свету. Гэта ўяўная супярэчнасць. Яе заўважаеш, калі канстатуецца, што людзі вельмі розняцца адзін ад аднаго. Ёсць такія, што, бадай, не адрозніваюцца ад жывёлы і здольныя толькі на крыху разумнейшую ад іх пакору і рахманасць; Арыстотэль нават сцвярджаў, што яны створаны нязграбнымі" (гэтае сцверджанне выклікае пэў-нае здзіўленне)¹. Прырода патрабуе, каб гэтыя недачалаве-кі былі рабамі ў больш адораных людзей і каб узялі на сябе працу па вытворчасці матэрыяльных дабротаў.