Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Мы ўжо бачылі, што ў V ст. да н. э. паглыбляўся сацыяльны крызіс, выкліканы развіццём гандлю. I не трэба здзіўляцца, што філасофія ў той час паварочвалася да палітычных праблемаў. Узнікла новая школа, шко-ла сафістаў, заснавальнік і галоўны прадстаўнік якой — Пратагор.
Ён абвясціў: ‘‘чалавек — мера ўсіх рэчаў", падкрэсліваючы тым
' Напрыклад, Ксэнафан (VI ст. да н. э.) піша: “Усё, што Гамэр і Гесіёд прыдумалі пра багоў, варта асуджэння ўсімі і лічыцца прыкрым: крадзеж, бязладдзе, узаемны пад-ман". (Пераклад з артыкула M.P.N. NILSSON, La Grace, la mythologie, y кнізе Histoire generale des religions, Paris, Quillet, 1948, t.ll, p.151.) Ha самой справе тое, што філосаф прыпісвае фантазіі паэтаў, паходзіць з народнай традыцыі.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
15
самым, што перадусім варта вывучыць чалавека, а не нежывы свет. A чалавек жыве ў грамадстве, значыць, трэба задацца пытаннем, што такое грамадства. Пратагор вучыў, што грамадства вынікае з патрэбы людзей абараніць сябе ад небяспекі, якая падсцерагае чалавека на кожным кроку, і грунтуецца на дамове, заключанай паміж людзьмі дзеля арганізацыі супольнай абароны. Людзі не здолелі б дасягнуць сваёй мэты, калі б Зэўс не надзяліў іх выключнымі між жывых істотаў якасцямі: павагай ці цнатлівасцю (аі5ш<;), правам ці справядлівасцю (біхп)¹.
3 гэтай канцэпцыі чалавечага грамадства вынікае, што законы, паводле якіх жывуць грамадзяне, могуць быць розныя, могуць змяняц-ца. I насуперак пашыранай думцы нельга прыпісваць ім боскае пахо-джанне (дарэчы, Пратагор вучыць, што нічога нельга даведацца пра багоў). Закон, які вынікае з дамовы, не ёсць закон прыроды.
А паколькі ў палітыцы няма нічога абсалютнага, кожны, хто хоча дасягнуць поспеху ў гэтай галіне, найперш павінны навучыцца перама-гаць у дыскусіях і публічных спрэчках. Сафісты — гэта настаўнікі, якія вучылі, як “пакласці на лапаткі” апанента ў палітычнай дыскусіі².
Сацыяльны крызіс у грэцкіх полісах суправаджаўся глыбокім інтэ-лектуальным і маральным крызісам, самі філосафы ставілі пад сумнеў вартасць законаў поліса. Можна сказаць, што палітычная філасофія Пля-тона і Арыстотэля, на эканамічным аспекце якой мы засяродзім асаблі-вую ўвагу, уяўляе спробу пераадолець інтэлектуальны крызіс, зняпраў-дзіўшы вучэнне сафістаў, і адначасова спробу пераадолець сацыяльны крызіс праз рэарганізацыю поліса.
Ля вытокаў палітычнай філасофіі стаяў Сакрат, які не пакінуў пасля сябе пісьмовых твораў. Усё жыццё ён змагаўся з вучэннем сафістаў, сцвярджаючы, што грамадскае жыццё павінна падпарадкоўвацца праві-лам справядлівасці, якія маюць абсалютную вартасць. Плятон быў яго наўпроставым паслядоўнікам.
§ 2. Эканамічная дактрына Плятона
Плятон нарадзіўся ў 427 г. да н. э. у арыстакратычнай афінскай сям’і. Сталага ўзросту ён дасягнуў пад час разга-ру барацьбы за ўладу паміж багатымі сем’ямі. У 411 г. да н. э. на змену дэмакратычнаму праўленню прыйшла дыктату-ра рады 400, потым 5000, пакуль Спарта не навязала рэ-жым 30 тыранаў (404 г.), які, абапіраючыся на падтрымку
' J.- A. Sinclair, Histoire de la pensee politique grecque, traduction frangaise, Paris 1953 p.65.
² Дактрына Пратагора прыраўноўваецца Арыстотэлем да поглядаў тых філосафаў, якія не прызнаюць "прынцыпу супярэчнасці". Арыстотэль пішр, што, згодна з імі, абедзве супрацьлеглыя думкі могуць быць правільнымі адначасова, бо тое, што здаецца правільным нейкаму чалавеку, сапраўды правільнае. (Metaphysique, liv.IV, chap.V; cf. ed. Tricot, I, p.217, n.1).
16
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
300 самых багатых сем’яў, пратрымаўся адзін год. Блізкія сваякі Плятона, яго стрыечны брат Крыт і яго дзядзька Хармід, узначальвалі алігархічную партыю; Плятону такса-ма, здавалася б, наканавана было пайсці па іх шляху.
Але ва ўзросце прыкладна 20 гадоў Плятон сустрэў Сакрата і перажыў глыбокі нутраны крызіс; з гэтага часу ён пачаў служыць толькі праўдзе і справядлівасці і тады паста-навіў (пра гэта напісаў у адным з лістоў)¹, што больш не лічыць для сябе магчымым браць беспасярэдні ўдзел у палітычнай барацьбе, гэтым прыкрым і брудным спаборніц-тве. Дзеля плённасці мыслення трэба перш за ўсё абстра-гавацца ад штодзённых падзеяў, каб адкрыць theoria, ці ісціну ў сузіранні.
Такім чынам Плятон увайшоў у перыяд развагаў, выні-кам якіх сталіся яго першыя дыялогі: “Апалогія Сакрата”, “Крытон”, “Эўтыфрон”, прысвечаныя памяці настаўніка; у “Пратагоры”, “Іоне”, “Ппіі Меншым”, Тіпіі Большым”, “Ляхе-це", “Хармідзе” Плятон ужываў дыялектычна-іранічны метад Сакрата, каб паказаць людзям іх дрымучае невуцтва; на-рэшце, “Горгій” і першая кніга “Рэспублікі”² закранаюць ужо праблему палітыкі. У прыватнасці, у “Горгіі” Плятон даво-дзіў, што прамовы рытараў не даюць падставы лічыць ры-тараў вышэйшымі за невукаў-кухараў. Той, хто сапраўды хоча быць карысны полісу, павінны натхняцца велічнай кан~ цэпцыяй чалавечага шчасця, якое тоіцца не ў фізічным задавальненні, а ў дабрадзейным жыцці і ў асвеце бессмя-ротнае душы; ён, спазнаўшы парадак Сусвету — узор па-радку для поліса, мусіць зразумець, штб ёсць лад і спра-вядлівасць.
Потым Плятон адправіўся ў вандроўкі: ён наведаў Егі-пет, горад Кірэну, Італію і нарэшце, прыкладна ў 388 г. да н. э., Сіцылію. Ён імкнуўся даведацца пра норавы і грамад-скае жыццё іншых краёў, а таксама спадзяваўся знайсці кіраўнікоў, здольных успрымаць мудрыя парады. У Сіраку-зах філосафа чакалі вялікія спадзяванні і вялікія расчараван-
' Гл: Lettre VII, 324, с, d, е, і 325 а-е.
² Назоў гэтае кнігі ў расейскамоўнай традыцыі перакладаюць як “Дзяржава" (заўвага перакладніка).
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
17
ні. Тут ён знайшоў сабе адданага вучня ў асобе Дыёна, зяця Дыяніса I тырана, але сяброўства Дыёна і філосафа дыскрэдытавала абодвух. Плятона выдалі спартанцам, і ён змог вярнуцца ў Афіны толькі пасля выплаты адкупнога.
Падобна, што няўдалы эксперымент не прывёў Плятона ў роспач, а, наадварот, пераканаў у неабходнасці таго, каб дзяржаўныя дзеячы спазнавалі навуковую мудрасць. У 387 г. да н. э. ён стварыў сваю “Акадэмію”, у якой маладыя людзі, што абралі для сябе ніву грамадскай дзейнасці, вывучалі, што ёсць лад, займаючыся ў асноўным матэма-тычнымі прадметамі. Потым, у дзевяці апошніх кнігах “Рэс-публікі”, Плятон выклаў сутнасць сваіх палітычнай і грамад-скай дактрынаў, што не перашкодзіла яму шырэй раскрыць сваю маральную дактрыну ў працах “Мэнон”, “Федон" і “Бяседа” і развіць тэорыю існасці ў “Тээтэце” і “Пармені-дзе”.
Вось жа, у 367 г. да н. э. сябар Плятона Дыён зноў звярнуўся да яго: Дыяніс Стары памёр, Дыяніс Малады прыйшоў да ўлады; жадання стаць царом-філосафам яму быццам бы не бракуе, і Плятон пагадзіўся зноў наведаць Сіцылію.
Але другі эксперымент стаўся гэтакім жа няўдалым, як і першы: Дыёна выслалі ў Афіны, куды неўзабаве прыехаў і Плятон. У 361 г. да н. э. Дыяніс зноў пагадзіўся прыняць абодвух сяброў, нарэшце яны мусілі прызнаць сваю канчат-ковую паразу, зноў Плятон з вялікімі цяжкасцямі вярнуўся на радзіму.
Тады Дыён стаў падбухторваць Плятона выкарыстаць іншыя сродкі і далучыцца да збройнай экспедыцыі, якую ён арганізаваў супраць Дыяніса, але філосаф сурова асудзіў звяртанне да гвалту і парваў стасункі з вучнем. Праз чаты-ры гады таго забілі.
Перад смерцю, якая надышла ў 348 ці ў 347 г. да н. э., Плятон паспеў скончыць шматлікія творы: “Сафіст”, “Палітык”, “Крыт”, “Тымэй”, “Філеб” і ажно 12 кніг “Законаў”, куды ўклаў усе здольнасці свайго розуму з мэтаю зноў адшукаць развязак сацыяльнай праблемы. I ў гэтым творы
18
4 AC ТКА ПЕРШАЯ
можна прасачыць, наколькі шчыльна яго палітычная і экана-мічная дактрына спалучаная з яго філасофскімі поглядамі.
Філасофія Плятона ўяўляе спробу выпрацаваць сінтэ-тычную канцэпцыю свету з пераадоленнем у ёй супярэч-насцяў папярэднікаў.
Перш за ўсё Плятон аспрэчвае і зняпраўджвае матэры-ялізм “фізікаў”, для каго існавала толькі тое, што можна ўспрымаць праз пачуцці, і якія шукалі тлумачэнне матэрыі ў самой матэрыі.
“Адны, — пісаў ён, — імкнуцца звесці да зямнога ўсё, што звязана з небам і з нябачным, г. зн. спалучаюць неспалучальнае. Абапіраючыся на спалучанае, яны сцвярджаюць, што існуе толькі тое, да чаго можна дакрануцца, што можна памацаць. Для іх цела і быццё — адно і тое ж, a калі нехта спрабуе суаднесці быццё з нечым іншым, чым з целам, яны адказваюць толькі знявагай і пасля гэтага нічога не хочуць чуць”’.
Гэтым “фізікам”, падкрэсліваў Плятон, варта адказаць так: калі яны вядуць гаворку пра чалавека, дык кажуць, што ён можа быць справядлівы або несправядлівы. Значыць, яны прызнаюць, што справядлівасць можа быць, а можа і не быць уласцівай чалавеку. Але ў такім выпадку нельга сцвярджаць, што справядлівасць — гэта нешта цялеснае².
Зняпраўдзіўшы матэрыялістычныя канцэпцыі свету, Пля-тон разгледзеў супрацьлеглыя погляды Пармэніда³ і Герак-літа. Для першага чалавечая думка можа спасцігнуць быц-цё, але толькі як адзіную абсалютную і нязменную рэаль-насць. Другі, наадварот, даводзіў, што ў рэальнасці немаг-чыма знайсці ніякай устойлівасці, ніякай нязменнасці.
Плятон імкнуўся пераадолець гэтую супярэчнасць праз сцверджанне, што зменлівыя істоты бачнага свету — гэта адлюстраванне, імітацыя нязменных ідэяў, якія ўтвараюць свет вышэйшага кшталту.
Адначасова Плятон спрабаваў абысці дылему, створа-ную супярэчнасцю між вучэннем сафістаў і вучэннем яго настаўніка Сакрата.
Сафісты казалі, што маральныя правілы і законы поліса па сваёй сутнасці рэлятыўныя і зменлівыя. Сакрат жа аддаў
' Le Sophiste, 246 a.
² Ibid, 247 a.
³ Адзін з прадстаўнікоў школы элеатаў.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
19
сваё жыццё дзеля ідэі пра існаванне абсалютнай справядлі-васці, вышэйшай, чым законы поліса.
Паводле Плятона, гэтая супярэчнасць здымаецца, калі разглядаць чалавечыя законы толькі як больш-менш дак-ладную імітацыю ідэальнай справядлівасці, якая належыць да звышнатуральнага свету.
Плятон не крытыкаваў рэлігійных веранняў, ён няспынна вёў гаворку пра свет багоў, аднак відавочна, што для яго народныя веранні ўяўляюць сабою досыць недасканалае выражэнне вышэйшай ісціны. Філасофія мусіць даць леп-шае ўяўленне пра ісціну, меркаваў ён.