• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ² Ibid., 15.
    
    ³ Ibid., 1263 b, 23-24.
    
    ⁴ Politique, 1263 b, 5.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    тое, што належыць усім, выклікае значна меншую ціка-васць”¹.
        Апрача таго, Плятон хацеў забяспечыць узаемную лю-боў усіх грамадзян, але такая любоў прывяла б да проці-леглага выніку, бо пры сістэме Плятона сяброўскія дачы-ненні непазбежна паслабнуць, “гэтаксама як малая коль-касць салодкага віна, змяшаная з вялікай колькасцю вады, губляецца ў выніку змешвання", і направер ніхто нікога не будзе любіць: “Бо ў чалавеку ёсць два найважнейшыя руха-ВІКІ старання і любові — пачуццё ўласнасці і селектыўная сімпатыя”². Памылка Плятона ў яго жаданні дасягнуць абса-лютнай еднасці поліса, што таксама немагчыма, як “пера-рабіць сімфонію на ўнісон”, бо поліс — гэта “мноства, якое шляхам выхавання трэба прывесці да адзінства, да суполь-насці”³.
        3 гэтай нагоды трэба заўважыць, што ў Плятона ідэя ліквідацыі інстытуцыі сям’і была цесна спалучаная з ідэяй абсалютнай роўнасці жанчын і мужчын. I гэтая дактрына ўяўля-ецца Арыстотэлю цалкам памылковай. У адпаведнасці з сваім звычайным метадам ён канстатуе, што прырода надала мужчыну і жанчыне розныя фізічныя і маральныя ўласцівас-ці і варта трымацца гэтай істотнай дыферэнцыяцыі.
        Паводле Арыстотэля, жанчыне наканавана падпарадкоў-вацца мужчыну. Смеласць мужчын — гэта ўменне загад-вацЬ’ смеласць жанчын — уменне падпарадкоўвацца”, — пісаў ён⁴ і ў дадатак цытаваў словы Сафокла: “Маўча’нне жанчыны — гэта адзін з элементаў яе прыгажосці”⁵. Віда-вочна, у такіх акалічнасцях канец падпарадкавання жанчын мужчынам выклікаў бы ўсеагульны разлад.
       Адмаўляючы супольнае валоданне маёмасцю і агуль-насць жонак, Арыстотэль выступае і супраць роўнасці матэ-рыяльнага становішча ўсіх грамадзян, прапанаванай Плято-нам у яго Законах’’ і Талесам Халкедонскім, яшчэ адным рэфарматарам, творы якога да нас не дайшлі.
    
    ' Ibid., liv.ll, chap. 3, 1261 b, 34.
    
    ² Ibid., 1262 b, 10-25.
    
    ³ Ibid., 1263 b, 30-40.
    
    ⁴ Ibid., 1260 a, 22.
    
    ⁵ Ibid., 30.
    
    42
    
    4 AСТКА ПЕРШАЯ
    
        Арыстотэль прызнаваў, што “роўнасць маёмасці гра-мадзян — адзін з фактараў, якія спрыяюць папярэджанню нутраных канфліктаў”¹. Але ён неўзабаве дадаў, што гэты фактар зусім не вызначальны”², бо існуюць іншыя, больш важкія падставы, каб адкінуць эгалітарысцкія праграмы.
        Калі ж прыняць гэтыя праграмы, дык павелічэнне коль-касці грамадзян прывядзе да бясконцага драбнення маё-масці, і ўрэшце ўсе стануць жабракамі, што будзе згубна як для нутранога спакою, так і для абароны ад вонкавых вора-гаў, якая вымагае наяўнасці ў грамадстве людзей замож-ных³. Тут Арыстотэль мае на ўвазе, што грамадзяне павін-ны быць у стане або плаціць дзяржаве падаткі на арганіза-цыю абароны поліса, або купляць сабе зброю і рыштунак за свой кошт.
        Вядома, што Плятон разлічваў падтрымліваць колькасць грамадзян нязменнай. Арыстотэль жа не верыць, што пра-дугледжаны Плятонам спосаб падтрымання колькасці на-сбльніцтва на адным роўні (экспатрыяцыя лішніх грамадзян) дзейсны ці, прынамсі, прымальны. Значыць, на думку Арыс-тотэля, трэба было б строга рэгуляваць нараджальнасць, a гэта немагчыма.
        Наконт гэтага варта адзначыць, што Арыстотэль усё ж прыхільнік пэўнага кантролю нараджальнасці. Як і Плятон, ён адстойваў прынцып знішчэння дзяцей з фізічнымі хібамі і прапаноўваў у выпадку празмернага росту нараджальнасці легалізаваць аборты⁴. У кожным разе строгае абмежаванне колькасці грамадзян пэўнай лічбай уяўляецца Арыстотэлю немагчымым — і менавіта таму ён адмоўна ставіцца да роўнасці матэрыяльнага становішча.
        Такім чынам, Арыстотэль ні “камуніст”, ні прыхільнік строгага эгалітарызму. Тым не менш у ягоных працах мы знаходзім сцверджанне, што, калі ўласнасць у прынцыпе мусіць быць прыватнай, карыстанне ўласнасцю, наадварот, павінна быць супольным.
    
       ¹ Politique, liv.ll chap. 7, 1267 a, 37.
    
       ² Ibid.
    
       ³ Ibid., 1267 a, 20-30.
    
       ' Ibid., liv.VIII, chap. 16, 1335 b, 20-25.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    43
    
        “Пачуццё чуласці, — пісаў ён, — будзе задаволена, калі карыстанне вынікамі працы будзе супольным згодна з пры-маўкаю, што “між сябрамі ўсё супольнае”¹. Арыстотэль ух-валяў лад Спарты, падкрэсліваючы, што ў гэтым полісе “грамадзяне выкарыстоўваюць працу чужых рабоў, быццам гэтыя рабы іх уласнасць, выкарыстоўваюць таксама чужых коней ды сабак, а калі пад час падарожжаў маюць патрэбу ў харчы, дык могуць браць усё, што знаходзяць на прыда-рожных палях”².
        Між іншым, грамадзяне ў шматлікіх выпадках дзейніча-юць супольна: яны аб’ядноўваюцца дзеля забеспячэння аба-роны поліса, дзеля выканання грамадскіх функцый. Пры гэтым, на думку Арыстотэля, трэба арганізоўваць суполь-нае сталаванне. “Падтрыманне такой традыцыі выгадна доб-ра арганізаваным дзяржавам’³. Але менш заможныя гра-мадзяне не ў стане выплочваць патрэбную для арганізацыі сталавання суму, таму неабходна, каб дзяржава валодала часткаю земляў, прадукцыя з якіх будзе скарыстоўвацца для бясплатных супольных абедаў. Грамадскі сектар павін-ны таксама пакрываць выдаткі, звязаныя з выкананнем аб-радаў рэлігійнага культу. Існаванне грамадскага сектара ў эканоміцы будзе ў значнай ступені процівагай прынцыпу прыватнай уласнасці.
        Урэшце, згодна з Арыстотэлем, здаровае грамадства, г. зн. грамадства, якое адпавядае патрабаванням прыроды, павінна складацца з багатых землеўласнікаў, якія валода-юць грашовымі рэзервамі, адкуль дзяржава можа чэрпаць сродкі на ваенныя патрэбы. 3 ліку гэтых уласнікаў набіра-ецца войска; ваяры складаюць асобны клас людзей. Па дасягненні больш сталага ўзросту яны стануць суддзямі, a яшчэ пазней будуць пераходзіць у клас жрацоў⁴.
       Арыстотэлева крытыка Плятона цесна перагукваецца з сучаснай крытыкай камунізму. Аднак не трэба забываць, што філосаф не дапускаў адрозна ад навачасных лібералаў^ што імкненне да неабмежаванага ўзбагачэння законнае і
    
    ¹ Politique, liv.ll, chap. 5, 1263 a, 29.
    
    ² Ibid., 1263 a, 35.
    
    ³ Ibid., liv.VII, chap. 10, 1330 a, 3.
    
    ⁴ Ibid., liv.l, chap.9.
    
    44
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    станоўчае. Наадварот, ён вучыў, паўтараючы Плятона, што няспынныя пошукі багацця — загана, якая перашкаджае дасягненню чалавекам сваёй сапраўднай мэты, а значыць, і свайго шчасця. Менавіта таму Арыстотэль адназначна асу-джаў, як мы ўбачым далей, гандаль і фінансавую дзейнасць і патрабаваў, каб гэтыя заняткі былі забароненыя.
    
        § 2.   Арыстотэлева канцэпцыя навукі пра чалавека
    
        Каб зразумець, чаму Арыстотэль (які, падобна Плятону, з пагардай ставіцца да пагоні за багаццямі) супраціўнік камунізму і эгалітарызму, трэба разгледзець усю яго філасофію ў комплексе.
        Арыстотэль адкідваў спробу сінтэтычнага вытлумачэння рэчаіснасці, заснаванага на ідэі, што чалавек належыць адразу двум адрозным су-светам: бачнаму і нябачнаму. Ён разглядаў чалавека як частку рэальнага свету. Паводле Арыстотэля, чалавечая душа знікае адначасова з целам, толькі чалавечы род, як і астатнія віды жывога на зямлі, несмяротны. Арыстотэль дапускаў існаванне аднаго ці шматлікіх багоў (яго погляд тут не да канца акрэслены), якія ўяўляюць сабой абсалютна нематэрыяль-ныя "чыстыя дзеі”. Гэты бог ці гэтыя багі з'яўляюцца “канчатковай мэ-тай”, мадэллю рэальнага свету (які, дарэчы, падзяляецца на нябесны, зямны ці падмесяцавы сусветы), але не існуе ніякай сувязі, ніякага пераходу ад боскага да зямнога.
        Гэты фундаментальны падыход Арыстотэля грунтуецца на канцэп-цыі “ідэі", цалкам адрознай ад Плятонавай.
        Паводле Арыстотэля, ідэя знаходзіцца не па-за межамі аб’ектаў, даступных нашаму ўспрыманню. Сама іх рэальнасць ёсць ідэя. Фактыч-на мы ўспрымаем толькі ідэі, а не матэрыю. Напрыклад, матэрыя гэтага стала — драўніна, ён драўляны, але пры тым, што я ўспрымаю драўляны стол і разумею, штб ёсць стол, я ніяк не магу ўспрыняць і зразумець драўніну ў стане чыстай матэрыі. Сапраўды, драўніна заўсёды мае ней-кую форму — ці то стала, ці то крэсла, ці то міскі. А перш чым зрабіцца сталом, крэслам або міскаю, яна была дрэвам. Спазнанне гэта заўсё-ды спазнанне формаў ці ідэяў. Чыстая матэрыя неспазнавальная. Зна-чыць, трэба прызнаць, што любая рэч мае патрэбу ў матэрыі і паўстае як матэрыя, “увасобленая ў форму’’, але сама матэрыя — гэта проста віртуальнасць, ці патэнцыйнасць, бо як дзейная рэальнасць яна не існуе.
        Такім чынам, Арыстотэль не супрацьпастаўляе Плятонавай філасо-фіі матэрыялістычную філасофію. Дакладней будзе сказаць, што філасо-фія Арыстотэля адмаўляе незалежнае існаванне матэрыі¹. Тым не менш яна самым акрэсленым чынам адхіляе Плятонаў тэзіс пра “звышнату-ральнае” жыццё чалавечай душы.
    
    
    ' Гл. E.BREHIER, Histoire de la philosophie, t.l, vol, p.200.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    45
    
         Адсюль зразумела, чаму Арыстотэль адмаўляецца грунтаваць усю навуку пра чалавека на дыялектычным метадзе, які дазваляе дасягнуць ідэальнага ведання. На яго думку, навука грунтуецца не на дыялектыцы, а на нашай здольнасці вызначаць прыроду рэчаў, выказваць словамі, што такое чалавек ці сабака, а таксама на спазнанні праз назіранне, індукцыю сутнасці рэчаў.
         Зрэшты, не варта шукаць у працах Арыстотэля тлумачэння сацыяль-ных з’яваў, якое б зыходзіла з прычынаў, што спарадзілі гэтыя сацыяль-ныя з’явы, бо для яго фундаментальным тэзісам ёсць тое, што сутнасць рэчаў нічым не спараджаецца і не мяняецца, а вечна застаецца адной і той жа.
         Формы прыродных істотаў, паводле ягоных словаў, "не зазнаюць станаўлення”’ і “якасных зменаў субстанцыі не адбываецца’’². У прыро-дзе адбываюцца наступныя змены: з аднаго боку, нараджэнне і знікнен-не індывідаў, якія належаць да аднаго і таго ж нязменнага віду, а з другога — развіццё, г. зн. павелічэнне ці памяншэнне колькасці, змена месца пражывання і чаргаванне нясутнасных якасцяў істотаў³. Але гэтыя змены не закранаюць ні формы, ні сутнасці.
         Паколькі сутнасць рэчаў не мяняецца, нельга растлумачыць свет з дапамогаю “дзейных прычынаў". Механічныя сутыкненні не могуць спа-радзіць сутнасных зменаў. Тлумачэнне свету трэба шукаць у сферы мэтаў ці “канчатковых прычынаў” жывога⁴, і менавіта такі спосаб тлума-чэння ўжываў Арыстотэль у “Палітыцы”.