• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
       ’ Ibid., 847 с.
    
    ² Ibid., 846.
    
    ³ Ibid., 849.
    
    ⁴ Ibid., 689.
    
    ⁵ Ibid., 693 d.
    
       ⁶ Ibid., 757.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    35
    
    але яны павінны таксама вытрымаць экзамен¹. Апрача таго, прадугледжваецца вельмі складаная сістэма выбараў з мэ-таю пазбегнуць паспешлівых прызначэнняў і перадвыбар-най дэмагагічнай агітацыі, такая ж працэдура будзе выкон-вацца і ў прызначэнні сяброў рады². У цэлым можна ска-заць, што філосаф імкнецца стварыць нешта сярэдняе па-між манархіяй і дэмакратыяй. Трэба адзначыць, што суддзі, згодна з праектам, працавалі б бясплатна³, што павінна было адахвоціць сквапных.
        Нарэшце, дзесяць вартавых законаў, найстарэйшыя плюс грамадзяне, якія атрымалі статус “самых зарлужаных”, плюс некалькі маладых, абраных вышэйпамянёнымі грамадзяна-мі, складаюць начную раду, названую гэтак таму, што яна будзе збірацца заўсёды на досвітку, бо менавіта ў гэтым часе наш розум найменш затлумлены асабістымі справамі. Функцыя гэтай рады — сачыць за захаваннем першапачат-ковых законаў поліса.
        Плятон прадугледзеў і шмат іншых заканадаўчых актаў для самых розных сфераў жыцця (ад пытанняў культу дя парадку правядзення хаўтураў). Напрыканцы велізарнага твора, найбольшага з усіх, напісаных у гэтай галіне, філо-саф не выказаў празмернага аптымізму. Нават калі дадзе-ныя законы ўвядуць, заявіў Плятон, будучыня поліса будзе залежаць ад таго, каго абяруць на пасады суддзяў і кіраўні-коў. I толькі ў тым разе, калі гэтыя людзі надзеленыя “філа-софскаю натурай” і валодаюць дастатковай філасофскай культурай, поліс будзе працягваць жыць у гармоніі. А гар-монія можа і знікнуць, нават калі будуць выпрацаваныя працэдуры прызначэння ўлады. Заснавальнік поліса — гэта, так бы мовіць, ігрок у косці: ён можа выйграць, а можа ’і прайграць⁴.
    
    ' Ibid., 753-754.
    
    ² Ibid., 756.
    
    ³ Ibid., 921 с.
    
    ⁴ Ibid., 968.
    
    36
    
    ЧАСТКА П ЕРШАЯ
    
    
        § 3. Значэнне Плятонава ідэалізму
    
        Плятон прагна шукаў развязання праблемы, узнятай для грэцкай цывілізацыі імклівым назапашваннем багаццяў у выніку гандлёвай дзейнасці.
        Вучань Сакрата, які “вынайшаў маральнасць” (Гегель), Плятон стаяў на пазіцыях маралізму, калі казаў, што трэба, каб у грамадстве не было ніякай магчымасці рабіць учынкі, якія псуюць чалавечую душу, перадусім займацца гандлё-вай дзейнасцю.
        На гэтай падставе Плятон прыйшоў нават да адмаўлен-ня патрэбы гандлю, які ў тую эпоху быў рухавіком эвалюцыі свету, і намагаўся вярнуць грамадства ў яго першабытны стан. Ён у захапленні ад Спарты, якая ў значна большай ступені параўнальна з Афінамі захавала традыцыі, і запа-зычваў адтуль шмат якія рысы ідэальнага поліса, апісанага ў “Рэспубліцы".
        Разам з гэтым Плятон хацеў захаваць усё тое станоў-чае, што было ў тагачасных інстытуцыях, а менавіта роўнасць грамадзян перад законам незалежна ад іх паходжання. Па-колькі філосаф не верыў у дэмакратыю, у сэнсе прызначэння кіраўнікоў натоўпам, ён адстойваў сістэму адбору кіраўнікоў шляхам інтэлектуальных і маральных выпрабаванняў.
        Вывучэнне твораў Плятона пакідае ўражанне, што, ня-гледзячы на кампрамісы, на якія ён быў вымушаны ісці, каб лепей прыстасаваць сваю тэорыю да канкрэтных умоваў сацыяльных рэформаў, ён не змог стварыць вучэнне, пры-датнае для ажыццяўлення на практыцы, перадусім таму, што не здолеў развязаць праблемы амаральнасці, гвалту і прымусу.
        I ў гэтым найбольш яскрава праяўляецца маралістычная аснова Плятонава падыходу. На яго думку, кожны ўчынак маральны або амаральны сам па сабе незалежна ад акаліч-насцяў; напрыклад, выкарыстанне сілы заўсёды амараль-нае. Філосаф не дапускае, што адказ гвалтам на гвалт у інтарэсах агульнага дабра можа быць законны. Відавочна, што такая філасофія забараняе ўсялякія палітычныя акцыі, a значыць, яе наканаванне — утопія.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    37
    
        Але відавочна і тое, што дзякуючы глыбіні і красамоў-насці, з якой Плятон уздымаў палітычныя пытанні, ягоная творчасць сапраўдны пункт адліку для эканамічнай і са-цыяльнай філасофіі нашай цывілізацыі. Праўда, і Плятонава перакананасць у першачарговай значнасці філасофіі і палі-тычных навук таксама вартая асэнсавання.
        У цэнтры філасофіі Плятона знаходзіцца рэфлексія пра справядлівасць у душы і ў палітычным жыцці. На яго думку, філасофія ні ў якім разе не ёсць чыста абстрактная спеку-ляцыя, адарваная ад жыцця. Сапраўдная задача філосафа — гэта выпрацоўка законаў, якія зробяць поліс (грамадства) адпаведным прынцыпу справядлівасці і ператвораць яго ў дзейны сродак выратавання душаў.
        Спазнанне таго, што ёсць дабро і справядлівасць для індывіда і для поліса, гэта найважнейшыя і адзіна сапраў-дныя веды. Веды, здабытыя непасрэдным, пачуццёвым ус-прыманнем, з’яўляюцца павярхоўнымі меркаваннямі (5д£а) пра рэчы. Матэматычныя веды (Siavota) — гэта ўжо веды вышэйшага роўню, але яны грунтуюцца на недаказальных пастулатах і не могуць цалкам вытлумачыць бачны свет, у якім нішто не вечнае. Геаметрыя — гэта хутчэй выдатны сродак падрыхтоўкі душы да рэалізацыі яе самай галоўнай здольнасці — мыслення, ці розуму (vovg). Розум шляхам дыскусіі або дыялектыкі (8іаЫйт|) дасягае спазнання даб-ра, у прыватнасці палітычнага дабра, якое і ёсць справядлі-васць.
        Канцэпцыя палітычных навук як найвышэйшага і даска-налага сродку спазнання і адначасова як адзінай сапраўды важнай галіны навукі сёння можа здзівіць нас, бо шмат хто, наадварот, прапануе прызнаць, што палітычныя навукі (іх спецыфічнае адгалінаванне — палітычная эканомія) павінны імкнуцца да падабенства з значна дасканалейшымі “дак-ладнымі” навукамі, але ім рэдка шанцуе дасягнуць такога падабенства. Тым не менш падыход Плятона варты ўсеба-ковага разгляду. Плятон лічыў, што чалавеку асабліва важ-на спазнаць самога сябе. I веданне асноваў справядлівага грамадскага ладу намнога важнейшае за адкрыццё законаў прыроды. Калі адхіліць гэтую канцэпцыю врархіі чалавачых
    
    38
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    ведаў, наступствы могуць быць надта сур ёзныя. Хоць ве-данне законаў прыроды, безумоўна, дазваляе стварыць срод-кі, неабходныя для паляпшэння ўмоваў чалавечага жыцця, але, каб гэтыя сродкі сапраўды накіроўваліся на дасягненне гэтай мэты, патрэбна правільная арганізацыя палітычнага жыцця. У адваротным выпадку навуковыя адкрыцці могуць мець сваім асноўным вынікам павелічэнне маштабу разбу-рэнняў, выкліканых канфліктамі паміж народамі.
    
    
            Раздзел II
    
    
        АРЫСТОТЭЛЬ: ЭКАНАМІЧНЫ ЛАД МЭТАНАКІРАВАНЫ I ПРЫСТАСАВАНЫ ДА ПАТРЭБАЎ ЛЮДЗЕЙ
    
        Пра асобу Арыстотэля, параўнальна з Плятонам, мы ведаем значна меней. Вядома, што ён нарадзіўся ў 384 годзе да н. э. у грэцкім горадзе Стагіра, які ўваходзіў у склад Македонскай імперыі. Бацька Арыстотэля быў лека-рам. У 18-гадовым узросце Арыстотэль паступіў у Плятона-ву Акадэмію, дзе і правёў 19 гадоў свайго жыцця (ажно да смерці настаўніка) і ў якасці вучня, і, магчыма, у якасці выкладчыка. 3 моманту паступлення ў Акадэмію ён з асаб-лівым захапленнем займаўся вывучэннем прыродазнаўчых навук, што і абумовіла зусім іншую, чым у Плятона, арыен-тацыю розуму.
        У 342 г. да н. э. Філіп Македонскі запрасіў Арыстотэля кіраваць адукацыяй свайго сына Аляксандра. Па сканчэнні гэтай місіі філосаф у 335 г. да н. э. вярнуўся ў Афіны і заснаваў школу пад назовам “Лікей”, ці “Ліцэй”, якая стала-ся канкурэнтам Плятонавай Акадэміі.
        Аднак у 323 г. да н. э. Арыстотэля пачалі цкаваць за тое, што ягоныя тэорыі нібыта блюзнерскія; Арыстотэль пакінуў горад, а праз год памёр.
        Шмат працаў Арыстотэля да нас не дайшло, а характар тых, што захаваліся, вызначыць досыць цяжка: лекцыі, на-таткі ці сапраўдныя трактаты.
        Ягоныя творы прысвечаны логіцы (’’Арганон”), фізіцы (што ўлучае таксама філасофію прыроды, трактаты пра цела, душу, рух), псіхалогіі, натуральнай гісторыі і, нарэшце, “ме-тафізіцы". Пад апошнім разумеецца сукупнасць пытанняў, якія займаюць месца “пасля фізікі”, г. зн. дыскусіі пра быццё (першая філасофія), затым пытанні маралі і палітыкі, асабліва цікавыя для нас, і, нарэшце, праблемы рыторыкі і паэтыкі. Дзве асноўныя працы, прысвечаныя эканамічным праблемам, — гэта “Нікамахава этыка” і “Палітыка”.
    
        § 1. Насуперак Плятону
    
        Арыстотэль — супраціўнік Плятонава камунізму і нават эгалітарызму, які той адстойваў у “Законах".
    
    40
    
    4 A С Т К А П Е Р Ш А Я
    
        Закранаючы праблему ўласнасці, ён рэзка крытыкуе ідэю Плятона, паводле якой лад, заснаваны на супольнай улас-насці, быў бы ідэальным.
        Перш за ўсё, на думку Арыстотэля, калі нават дапус-ціць, што грамадзяне павінны самі апрацоўваць зямлю, дык сістэма супольнай уласнасці на зямлю і ўраджай была б няўдалая, бо вельмі цяжка зрабіць, каб здабытак кожнага адпавядаў яго працоўнаму ўкладу; адкуль глеба для няс-пынных спрэчак¹.
        Аднак Арыстотэль асабліва не спыняецца на гэтым пы-танні, бо хоча вызваліць грамадзян нават ад працы ў полі. Тады паўстае іншае пытанне: ці можна пазбавіць гэтых грамадзян усялякай уласнасці, чаго хацеў Плятон? Арысто-тэль кажа, што нельга.
        “Наагул, — пісаў ён, — жыць адным жыццём з іншымі, перадаць усё ў супольнае ўладанне — сама цяжкая справа для чалавека”², і далей удакладняе: “Супольныя ўладальнікі маёмасці канфліктуюць паміж сабой значна часцей, чым грамадзяне, маёмасць якіх адасобленая”³.
        Такім чынам, супольнае валоданне ўласнасцю не пры-нясе спакою ў поліс, затое пазбавіць грамадзян цалкам натуральнага задавальнення асабістага валодання маёмас-цю, бо гэтае валоданне нават само па сабе вельмі прыем-нае, а ўжо як прыемна, калі твая ўласнасць прынясе карысць тваім сябрам: “Быць прыемным чалавекам і прыхо-дзіць на дапамогу сябрам, гасцям і кампаньёнам ёсць сама вялікае з усіх задавальненняў, і адчуць яго можна толькі тады, калі маеш прыватную ўласнасць”⁴.
        He менш варожа ставіўся Арыстотэль і да агульнасці жонак і дзяцей, супраць чаго ён знаходзіць цэлы букет аргументаў.
        Ён пісаў, што пры сістэме, прапанаванай Плятонам, адукацыя дзяцей ажыццяўлялася б дрэнна, бо “кожны най-лепей клапоціцца пра тое, што належыць яму асабіста, a
    
    ' Politique, liv.ll, chap. 5, 1263 a, 10.