• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ³ Politique, liv.VII, chap.9, 1328 b, 39.
    
    ⁴ Economique, liv.l, chap.2, 1343 b.
    
    ⁵ Гл. таксама Politique, liv.l, chap.11, 1258 b, 35-40.
    
    54
    
    ЧАСТКА П ЕРША Я
    
    складанасць погляду антычнай філасофіі на фізічную працу. 3 аднаго боку, пэўныя тыпы ручной працы разбураюць цела, чаго не можа дапусціць чалавек, варты называцца чалавекам. Здаровы дух можа быць толькі ў здаровым целе. 3 другога боку (гэта датычыць сялянаў), фізічная праца не разбурае цела, а, наадварот, умацоўвае яго, але яна пазбаў-ляе вольнага часу, неабходнага для ажыццяўлення ўласна чалавечай дзейнасці; вось чаму грамадзянін не можа зай-мацца фізічнай працай нават у сельскай гаспадарцы¹.
    
        § 4. Справядлівасць у грамадстве
    
        Здаровы поліс павінны прызнаць прыватную ўласнасць і інстытуцыю рабства, але забараніць гандаль і ліхвярства — вось выснова. Наступнае пытанне — пра сацыяльную спра-вядлівасць. Што разумець пад гэтым паняццем? Пры якіх умовах яна будзе рэалізаваная?
        Арыстотэль надаваў гэтаму пытанню прыярытэтнае зна-чэнне і цвердзіў, што “існаванне ў мінулым вялікай колькас-ці розных грамадскіх ладаў было магчымае дзякуючы ўсе-аі/ульнай згодзе грамадзян у пытанні справядлівасці”², знік-ненне гэтай згоды прывяло да сацыяльных узрушэнняў. Апрача старонак “Палітыкі”, прысвечаных справядлівасці, развагі на гэтую тэму змяшчае “Нікамахава этыка”³, якая, паводле аўтара, таксама ёсць “палітычным трактатам”⁴.
        Справядлівае — гэта тое, што адпавядае законам, але насампраўдзе справядлівасць сягае за межы “юрыдычнае справядлівасці”. Існуе справядлівасць, вызначэнне якой за-
    
    ' Такі ж падыход абараняў Ксэнафон у сваёй працы “Эканоміка". Ён дапускаў, што праца ў полі можа быць прымальнай і нават карыснай, але, з другога боку, пісаў: “Праца, якой займаюцца рамеснікі, брудная, і цалкам натуральна, што ў полісах да яе ставяцца з пагардай, бо падобны занятак разбурае цела работніка і цела таго, хто кіруе ім, змушае весці хатні лад жыцця, гібець у цемры майстэрні, а часам нават цэлы дзень мардавацца каля агню. Пры такой працы цела робіцца кволым, а душа марнее" (chap.4, 2).
    
    ² Politique, V,1, 1301 a, 26. Гл. таксама Politique, liv.l, chap.2, 1253 a, 38: “Справядлі-васць — гэта тая станоўчая якасць, якая складае сутнасць грамадзянскае супольнас-ці, бо кіраванне справядлівасцю нават ёсць імператыў палітычнай супольнасці, і такое кіраванне — гэта дыскрымінацыя таго, што ёсць справядлівым".
    
    ² Ethique a Nicomaque, liv.l, chap.3, 1095 a.
    
    ⁴ Liv.V.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    55
    
    лежыць ад прыроды грамадскага жыцця¹. Такая справядлі-васць называецца роўнасцю².
        Арыстотэль казаў, што ёсць дзве вялікія галіны, дзе павінна праяўляцца справядлівасць: з аднаго боку — “раз-меркаванне ўзнагародаў, багаццяў і ўсіх іншых выгодаў, прызначаных грамадзянам поліса”³; з другога — сфера да-моўленасцяў.
        У чым палягае прынцып “размеркавальнай” справядлі-васці?
        У пошуках адказу на гэтае пытанне Арыстотэль зноў адышоў ад Плятона. Ён сцвярджаў, што роўнасці нельга дасягнуць праз надзел усіх індывідаў аднолькавай уласнас-цю, як прапаноўваў у “Законах” Плятон, бо індывіды няроў-ныя паміж сабою. Сапраўдная роўнасць — у надзяленні большым таго, хто варты большага. Гэта “прапарцыйная роўнасць”.
        У гэтым зноў выявілася Арыстотэлева разуменне рэля-тыўнасці грамадскіх інстытуцыяў. У залежнасці ад грамад-скага ладу, падкрэсліваў ён, мяняецца вызначэнне годнасці індывіда. Пры дэмакратыі крытэр вызначэння годнасці — свабода, пры алігархіі — багацце і паходжанне, пры арыс-такратыі — дабрадзейнасць⁴. У “Нікамахавай этыцы” Арыс-тотэль сурова асуджаў алігархічны лад і аднолькава добра выказваўся як пра дэмакратыю, так і пра арыстакратыю. Ён дапускаў разнастайнасць прынцыпаў размеркавання сацы-яльных перавагаў. На яго думку, абсалютнай размерка-вальнай справядлівасці не існуе, як не існуе і дасканалага ладу⁵.
        Што да справядлівасці ў дамовах ці пры абмене, так званай “камутацыйнай справяддівасці”, дык Арыстотэль най-перш сцвярджаў, што ад усялякае дамовы бакі павінны мець аднолькавую выгоду, гэта прывяло філосафа да яго славутых развагаў пра вартасць рэчаў.
        Калі, напрыклад, архітэктар абменьвае збудаваны ім
    
    ' Ethique a Nicomaque, liv.5, chap. 7.
    
    ² Ibid., chap.2 - Politique, liv.V, chap.1, 1301 a, 27.
    
    ³ Ethique й Nicomaque, V, 2, 12.
    
    ⁴ Ethique a Nicomaque, V, 3, 7.
    
    ⁵ Politique, 1281, a, b.
    
    56
    
    4 ACТКА ПЕРШАЯ
    
    дом на зроблены шаўцом абутак, дык “трэба, — казаў Арыстотэль, — каб архітэктар атрымаў ад шаўца вынік пра-цы шаўца і каб архітэктар замест гэтага аддаў шаўцу вынік сваёй працы”¹. Канцэпцыя абмену таварамі як абмену выні-камі працы прадугледзела ідэю працоўнай вартасці, якая адыграе вялікую ролю ў вучэннях заснавальнікаў палітэка-номіі ў XVIII—XIX стст. Аднак Арыстотэль сваім сцверджан-нем не меў на ўвазе, што прынцып справядлівага абмену — гэта прынцып роўнасці колькасці працы, укладзенай у рэчы. Ён падкрэсліваў: трэба ўлічваць якасць, а не толькі коль-касць працы. Арыстотэль шукаў іншы прынцып, які мог бы кіраваць абменам, прапанаваў знайсці “агульны крытэр вы-мярэння” рэчаў, што ідуць на абмен. ‘Тэты крытэр, — пісаў філосаф, — ёсць тая патрэба, якую мы маем ад адных рэчаў суадносна да другіх і якая забяспечвае грамадскае жыццё”. 3 сённяшняга гледзішча здаецца, што гэты тэкст запачаткоўвае зробленыя пазней спробы растлумачыць вар-тасць рэчаў зыходзячы з іх карыснасці. Але ў сваім аналізе Арыстотэль далей не ідзе, абмяжоўваецца дэманстрацыяй таго, што на практыцы менавіта грошы паўстаюць агульным крытэрам вымярэння пры абменах².
        У сваім даследванні, прысвечаным прыроднай справяд-лівасці, Арыстотэль наблізіўся да падыходаў навачасных эканамістаў. Варта нагадаць, што філосаф доўга тлума-чыць, як адрозніць наўмысны несправядлівы ўчынак і ўчы-нак, зроблены несправядліва незнарок, незалежна ад наме-раў таго, хто яго здзейсніў³. Такім чынам, Арыстотэль ад-розніваў, прынамсі, у пэўнай ступені права ад маралі⁴. Сцвяр-джаючы, што ёсць учынкі справяддівыя і несправядлівыя самі па сабе, незалежна ад маральнасці індывідаў, ён вылу-
    
    ' Ethique a Nicomaque, 1133 a.
    
    ² У "Палітыцы" Арыстотэль, здаецца, абумоўлівае вартасць карыснасцю, аднак у іншых працах ён тлумачыць вартасць праз выдаткі працы. Так, напрыклад, у "Рыторы-цы" (1364 а, 25-26) філосаф пісаў: “Такім чынам. золата — гэта лепшая рэч, чым жалеза, хоць яно і менш карыснае: здабыць золата значна цяжэй, і, значыць, яно каштуе болей”. (Цытавана па B.S. Gordon, Aristotle and the development of value theory, Quarterly Journal of Economics, fevrier 1964, p.114-129.)
    
    ³ Ethique a Nicomaque, liv.V, chap. 8 et 9.
    
    ⁴ Ha гэты koht гл. Michel Villey, Cours d'histoire de la philosophie du droit, 1961-1962, Les Cours de Droit, p.43
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    57
    
    чае тэзіс аб існаванні таго, што Гегель пазней назаве аб’ек-тыўнай маральнасцю.
        Мы бачым, наколькі плённыя Арыстотэлевы прынцыпы. Аднак прайшлі доўгія стагоддзі, перш чым гэтыя зародкі эканамічнай навукі і права змаглі як мае быць развіцца.
    
      § 5.         Выснова: Межы Арыстотэлева падыходу. Адмаўленне гісторыі
    
        Фундаментальная праблема, якую ўздымае грэцкая фі-ласофія, — гэта праблема станаўлення ці зменаў. Чаму ўсё мяняецца? У чым палягае трансфармацыя рэчаў? Гэракліт адказваў: усё змянйецца без прычыны, значыць, ніякага тлумачэння не патрабуе. Паводле “фізікаў”, свет можна вытлумачыць праз трансфармацыі першапачатковай матэ-рыі (вады ці паветра) і праз уздзеянне адной матэрыі на другую, або праз, як мы сказалі б сёння, “трансфармісц-кую” і “механістычную” канцэпцыю свету.
        Каб пазбегнуць скептыцызму прыхільнікаў Гэракліта, a разам і матэрыялізму “фізікаў”, Плятон пабудаваў сваю сістэму двух сусветаў: нязменнага свету ідэяў і зменлівага свету прыродных істотаў, які імітуе першы сусвет.
        Арыстотэль адпрэчыў сістэму настаўніка, і як жа яму ўдалося пазбегнуць пераходу на пазіцыі матэрыялізму? Праз адмову ад механістычнага тлумачэння прыроды і адмаўлен-не “трансфармісцкай” канцэпцыі рэчаіснасці.
        Строгая Арыстотэлева канцэпцыя стабільнасці сутнас-цяў формаў як у чалавечым сусвеце, так і ў прыродзе ўвогуле спалучаецца з прыняццем за аснову ведаў “прын-цыпу супярэчнасці”. Пра істоту нельга казаць, што яна ўяўляе адно і ў той жа час яна ёсць супрацьлеглае. Калі б сутнасць істоты мянялася, гэтая істота ў момант зменаў была б супрацьлеглая сама сабе. Але гэтага не адбываецца. Кож-ная істота паўстае тым, чым яна ёсць, і нічым іншым. Такім чынам, сутнасць істоты не змяняецца.
        Вельмі важна для нас тое, што Арыстотэль у значна большай ступені, чым Плятон, адыходзіць ад канцэпцыі' гіс-тарычнасці чалавецтва.
    
    58
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
       Для Плятона чалавецтва, пачынаючы ад залатога веку, увайшло ў стадыю заняпаду, аддалілася ад боскага ўзору і магло б калісьці зноў наблізіцца да гэтага ўзору, калі б у полісах былі ўведзеныя добрыя законы.
       Безумоўна, гаворка тут не пра канцэпцыю гістарычнай неабходнасці. На думку Плятона, заняпад грамадства — гэта феномен, які тлумачыцца выключна праз існаванне ў целе адмоўнага пачатку. Што да вяртання чалавецтва ў дасканалы стан, мы ведаем: Плятон не ўпэўнены, што такое вяртанне абавязкова адбудзецца.
       Хоць Плятон і не ўздымаецца да ідэі гісторыі як навукі, тым не менш можна казаць, што яго бачанне свету адкры-вае шлях для гісторыі.
       Арыстотэль жа, здаецца, наадварот, перагароджвае гэты шлях. На яго думку, прыродная неабходнасць кіруе чалаве-кам, як кіруе жывёльным і раслінным або неадушаўлёным светам, і гэтак жа, як іншыя нязменныя прыродныя істоты, не змяняецца ў сваёй сутнасці і чалавек, а значыць, у прыватнасці, не трансфармуецца сутнасць грамадства.
       Безумоўна, Арыстотэль не сцвярджае, што ўсё, што існуе ў грамадскім жыцці, яго задавальняе. Ён прапануе рэформы, але ягоныя рэформы — гэта проста лекі ад асоб-ных хваробаў грамадскага ладу. Сутнасць жа звычайнага, натуральнага, здаровага грамадства не змяняецца.
       Няцяжка зразумець, што менавіта супрацьлегласць Арыс-тотэлевай ды Плятонавай канцэпцый свету прыводзіць да супрацьлегласці рэлятыўнага кансерватызму Арыстотэля і сацыяльнага ідэалізму Плятона. Камунізм Плятона — гэта насампраўдзе вынік яго веры ў будучыню (якім бы дзіўным нам сёння гэта ні здавалася), а крытыка камунізму, таксама як і эгалітарызму, зробленая Арыстотэлем, вынікае з яго бачання чалавецтва, якое заўсёды адпавядае сваёй ня-зменнай прыродзе, нягледзячы на бег часу.