Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Такім чынам, трэба зняць забарону на валоданне грашыма для філосафаў; ніхто не выракаў мудрасць на галечу. Філосаф можа вало-даць вялікім багаццем, але нельга, каб гэтае багацце было ў некага адабранае ці заплямленае крывёю іншага чалавека, яно набываецца без нанясення шкоды хоць каму, сумленна і прыстойна. Гэтае багацце па-вінна растрачвацца такім жа пачэсным шляхам, якім здабывалася, яно можа выклікаць нараканні толькі з боку нядобразычлівых людзей. Можна назапасіць багацця столькі, колькі захочаш: такім багаццем трэба гана-рыцца, калі яно складзена з рэчаў, якія кожны хацеў бы назваць сваімі, аднак не мае нічога, што нехта мог бы назваць сваім...”²
Ва ўсім Міжземнамор’і Рым усталяваў панаванне неабмежаванага і бескантрольнага ўласніцтва. У прыватнасці ў Грэцыі жорстка спыніў намаганні, скіраваныя на паслабленне сацыяльнай барацьбы за памян-шэнне няроўнасці. Спартанскі цар Набіс выгнаў багатых і размеркаваў іх багацці паміж ілотамі і рабамі (II ст. да н. э.). Тады рымляне аб’явілі яму вайну і пасля перамогі запатрабавалі, каб былым уласнікам вярнулі багацці. Апошнімі спробамі грэкаў вярнуць незалежнасць кіравалі на-родныя правадыры, якія абапіраліся на падтрымку найгаротных катэго-рыяў насельніцтва. Буйныя ўласнікі без ваганняў задзіночваліся з рым-скімі заваёўнікамі дзеля перамогі над ніжэйшымі класамі. Менавіта з гэтае нагоды, паведамляў гісторык Паліб, грэцкія арыстакраты віншавалі адзін аднаго з перамогай рымскіх легіёнаў над грэцкімі патрыётамі ў 146 г. да н. э. Яны казалі: “Трэба, каб гэта зрабілі мы, а мы скарыліся"³.
’ Traite des devoirs, II, 21, 73.
² Seneque, De la vie heureuse, chap.XXI, XXII, XXIII, Paris, edition Les Belles-Lettres, 1923, pp.26-29. Аўтар сабраў велізарнае багацце з дапамогай сродкаў, якія крытыка-валі ягоныя апаненты, у прыватнасці праз паляванне на тэстаменты. Гл. Op. cit., р.28, п. 1.
³ Polybe, Histoires, XL, 5, Cite par Paul Guiraud, La propriete fonciere dans l'ancienne Grece, Paris, 1893, p.632.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
67
Матэрыялізм і індывідуалізм рымскай эпохі паказваюць на глыбокі адыход ад канцэпцыі дзяржавы як праявы духоўнага жыцця чалавека.
Але менавіта ў рымскую эпоху праз хрысціянства замацоўваецца разуменне каштоўнасці чалавечай асобы.
§ 2. Першапачатковае хрысціянства і эканамічныя інстытуцыі
А) Новы Запавет
Велізарнае значэнне хрысціянства ў сцверджанні ім бязмежнай каш-тоўнасці кожнага чалавека. Бог атаясняецца з канкрэтнай асобай — Ісусам Хрыстом, і кожны чалавек, у аснове сваёй падобны на Хрыста, здольны на Боскае жыццё.
Гэтая вера нарадзілася сярод габраяў, калі з далучэннем пя Рым-скай імперыі грэцкая рэлігія пачала пранікаць у Юдэю. Адрозна ад грэкаў габраі не вызнавалі шматлікіх увасабленняў Абсалюту. Галоўным пастулатам іх веры было перакананне, што Абсалют Адзіны ці, па-іншаму, для габраяў існаваў толькі адзін Бог.
Але габраі, як і грэкі, не мелі канцэпцыі еднасці чалавечага роду. Яны адрознівалі сябе ад усіх іншых, бо іхны Бог быў адзіным сапраўд-ным Богам. Габрайскую рэлігію характарызуе поўны падзел, неадольная бездань паміж чалавекам і Богам, згодна з хрысціянствам, вера ў Бога стварае чалавека, і, такім чынам, сцвярджаецца адзінства чалавечага роду.
Няма ні грэка, ні юдэя, — піша Святы Паўла. — Няма ўжо ні раба, ні свабоднага. Больш няма ні мужчыны, ні жанчыны. Вы ўсе адно ва Ісусе Хрысце”'.
Дактрына будзе мець значны ўплыў, аднак трэба падкрэсліць, што хрысціянства не робіць з яб ніякае палітычнае высновы, бо заклікае людзей абстрагавацца ад клопатаў зямнога жыцця дзеля таго, каб пад-рыхтавацца да вечнага шчасця. Хрыстос кажа: “He хвалюйцеся пра тое, што вы будзеце есці і піць”. I яшчэ ён кажа: “Аддайце Кесару кесарава' а Богу — Богава’’².
Заклік да любові паміж усімі людзьмі зусім не рэвалюцыйны. Аднак водгук на яго быў вялікі. Распад антычнага поліса пакідаў вольную прастору для самага цынічнага эгаізму. Магчымасцяў для ўзнаўлення палітычнага жыцця, вартага ідэалаў старажытных грэкаў, не было. Рым імкнуўся навязаць культ імператара — пакланенне матэрыяльнай сіле. Прыняцце хрысціянскай дактрыны ўзаемнай любові паўставала перад усімі, хто хацеў захаваць сваю чалавечую годнасць як адзіны шлях выратавання.
Дактрына ўсеагульнага братэрства, нават калі яна і не цягне за сабою адпаведных палітычных высноваў, закладвае падмурак шматлікіх аспектаў навачаснай палітычнай думкі.
' Пасланне Галатам, 3, 28.
² Лука, XII, 29.
68
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Хрыстос на працягу многіх гадоў займаўся фізічнай працай. 3 гэта-га простага прыкладу вынікала зусім новае стаўленне да працы. Святы Паўла абвясціў прынцып яе неабходнасці: “хто не працуе, той не есць”.
У Новым Запавеце ёсць суровыя словы, скіраваныя ў бок тых, хто валодае багаццямі. Паводле евангелля ад Святога Лукі, Хрыстос кажа: Тора ж вам, тым багатым, бо ўцеху сваю вы ўжо маеце”’.
Асуджэнне багацця і ўслаўленне працы не вядуць наўпрост да роз-думу пра арганізацыю грамадства — гэта супярэчыла б канцэпцыі па-дзелу паміж зямным і духоўным.
Аднак відавочна, што ў рэальным жыцці хрысціяне вымушаны пры-трымлівацца пэўных падыходаў, звязаных з іх рэлігійнымі перакананнямі і стаўленнем да грамадскіх інстытуцый. Дарэчы, у “Дзеях Святых Апос-талаў” паведамляецца, што ў Ерусаліме першыя хрысціяне абагульнілі ўсю сваю маёмасць². Гэтым актам па сутнасці сцвярджалася, што сістэ-ма супольнага валодання маёмасцю лепей адпавядае хрысціянству, чым сістэма прыватнай уласнасці. Практыка, пра якую ідзе гаворка, неўзаба-ве знікла, але сам факт яе існавання пазней будзе разглядацца як аргумент на карысць камунізму.
Б) Ідэі камунізму і “другога прышэсця” ў айцоў царквы
Рэлігія, якая нарадзілася ў асяроддзі бедных і непісьменных людзей, — хрысціянства, хутка была ўспрынятая часткаю панавальнага класа і аду-каваных людзей рымскай эпохі. Неўзабаве з’яўляюцца апалагеты і тэо-лагі, якія вызначаюць змест новай рэлігіі. 3 II да VI стст. “айцы царквы пры шырокім выкарыстанні твораў грэцкіх філосафаў стварылі велізарны інтэлектуальны помнік — хрысціянскую тэалогію.
Гэтая тэалогія мае тую ж дваістасць, што і евангельскія тэксты. У ёй таксама знаходзіцца месца для сцверджання пра фундаментальную абы-якавасць да грамадскіх інстытуцый, але не робіцца выгляду, што гэтыя інстытуцыі не існуюць, бо такое было б немагчыма.
Да выразу “Кесару кесарава" Святы Паўла дадае: "Няхай кожная душа падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо не існуе ўлады, якая б не паходзіла ад Бога”³.
Айцы царквы не заўсёды маглі заставацца глухімі да нарастальных пратэстаў супраць сацыяльнай несправядлівасці. 3 II па IV ст. многія абапіраліся на Евангелле, каб заклеймаваць эгаізм багатых, асуджэнне па сутнасці ўтрымлівала ў сабе агульную канцэпцыю крытыкі грамадскіх інстытуцый.
Святы Кіпрыян, картагенскі епіскап сярэдзіны III ст., нахвальвае часы, калі вернікі прадавалі свае хаты і спадчыну, а грошы добраахвотна аддавалі апосталам, каб тыя размеркавалі іх сярод бедных. “Ты вязень і раб твайго ж багацця”, — кажа Кіпрыян багацею і падсумоўвае: “Кожны,
' Лука, VI, 24.
² Дзеі, гл.ІІ, 44-45; гл./V, 34-35.
³ Пасланне Рымлянам, XIII, 1.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
69
хто валодае багаццямі, абавязаны падзяліцца імі з усімі іншымі суполь-нікамі”¹.
Святы Васіль, епіскап кесарыйскі 2-й паловы IV ст., не задавальня-ецца перадзелам маёмасці, — ён патрабуе супольнага жыцця. “Пакінем прыклады паганцаў, — пісаў ён, — і пагаворым пра тыя 3000 чалавек, якія ад самага пачатку перайшлі ў веру Ісуса Хрыста. Паўторым вартую захаплення лучнасць першых хрысціянаў, у якіх усё было супольным, якія жылі адным жыццём, душа ў душу, мелі агульны стол, з’ядналіся ў повязі непарушнага братэрства, шчырай міласэрнасці, якая многія целы лучыла ў адно і многія душы злівала ў адзіную волю"².
Нарэшце, Святы Ян Хрызастом, архіепіскап канстантынопальскі кан-ца IV ст., у дадатак да маральных аргументаў на карысць камунізму вылучае і актыўна развівае ўласна эканамічны аргумент: ён лічыць, што багацце грамадства будзе множыцца хутчэй пры камуністычным ладзе, бо падзел прычына збяднення; згода ж і еднасць волі — прычына багацця”³.
Сцверджанні, як бачым, вельмі блізкія да апраўдання камунізму, аднак гэта ўсяго толькі тэарэтычныя падыходы. У айцоў царквы прысут-нічаюць тэзісы, якія ў пэўнай ступені маюць практычную скіраванасць: гэта іх прароцтвы аб надыходзе часу, калі ўся маёмасць будзе абагуле-на. Гаворка — пра ідэі “міленарыстаў"⁴.
Хрысціянская тэалогія пераняла сюжэт, першапачаткова распраца-ваны габрайскімі прарокамі (VIII-VI стст. да н. э.). Гэтыя прарокі і прад-казальнікі падышлі да ідэі, што Бог — добры і ён хоча дабра чалавеку; але, паколькі габрайская рэлігія не ведала несмяротнасці душы ні нават падзелу паміж душой і целам, гаворка ішла пра шчасце чалавека ў яго зямным жыцці.
Прарокі канстатавалі, што габрайскі народ ступіў на шлях рэлігійна-га і маральнага заняпаду і крытыкавалі эгаізм багатых, адступленне ад веры продкаў. Яны заклікалі людзей да маральнага і рэлігійнага адра-джэння і дэкларавалі, што вынікам такога адраджэння стануць матэры-яльны росквіт і моц народа.
Іёль (IX ст. да н. э.) гаварыў пра будучую эру шчасця, калі “зямля пакрыецца кветкамі і садамі”.
Амос (прыкладна каля 790 г. да н. э.) жорстка асуджаў паводзіны багатых і казаў: Бог хоча бачыць людзей роўнымі; Амос таксама лічыў, што ахвяры не могуць быць прыемныя Богу, калі сярод людзей пануе несправядлівасць, і выказваў спадзяванне, што надыдзе эра спакою і шчасця, калі зло будзе выкараненае з грамадства.
Ісая прарочыў, што адным разам у Ізраіль прыйдзе цар, які зробіць, каб запанавала справядлівасць, і тады “Бог дасць дождж для насення і
' Cite par Gerard Walter, Les origines du communisme, Payot, 1931, pp 120-121.
² Гл. Gerard Walter. Les origines du communisme, p.126.
³ Ibid., p. 163.
⁴ Ад лац. “mille" — тысяча. Ідэі міленарыстаў палягалі ў тым, што пасля другога прышэсця Хрыста надыдзе тысячагадовае Царства Божае. - Заўвага перакладніка.