• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
        § 3. Сярэднявечча
    
    А) Усталяванне феадалізму
        Барбарскія народы, заваёўнікі Заходняй Рымскай імперыі, знаходзі-ліся на больш нізкай стадыі эканамічнага і сацыяльнага развіцця. У эпоху Цэзара германцы, што жылі ўздоўж Рэйна, яшчэ не ведалі прыват-най уласнасці на зямлю. Зямля, якую займала кожнае племя, была ўласнасцю племя і час ад часу пераразмяркоўвалася паміж сем’ямі. Гэтая сістэма пераразмеркавання зямлі, нягледзячы на глыбокія сацы-яльныя змены, пратрымаецца ў розных частках Эўропы даволі доўга.
        У межы імперыі прасочваюцца барбары. У рэгіёнах, дзе яны склада-юць бальшыню насельнікаў, утвараюцца "сельскія грамады". Занядба-ныя землі робяцца ўласнасцю вёскі і праз пэўны час пераразмяркоўва-юцца паміж яе жыхарамі. Адначасова правадыры плямёнаў захопліваюць вялікія маёнткі, рымскія вілы і ператвараюцца ў “зямельную арыстакра-тыю”.
    
    ' Гл. Paul Allard, Les esclaves chrdtiens depuis les premiers temps de I'Eglise jusqj'a la fin de la domination romaine en Occident, 2° ed., Paris, 1876.
    
    
    74
    
    4 ACTКА П EP ШАЯ
    
         y v—IX стст. з ростам небяспекі свабодныя сяляне сельскіх грама-даў вымушаныя шукаць абароны ў знаці. Так засноўваліся сярэднявеч-ныя дамены, ці маноры. Сяляне страчвалі свабоду і рабіліся прьігоннымі. Свае палеткі, гэта значыць землі сваёй вёскі, яны апрацоўвалі пад аховай сеньёра. Больш за тое, праз паншчыну яны мусілі апрацоўваць і землі сеньёра.
         У рэгіёнах, дзе доля барбарскага насельніцтва была меншая (поу-дзень Галіі, напрыклад), брала пачатак эвалюцыя ў рымскай латыфун-дыі, землі якой апрацоўваліся калонамі і рабамі. 3 распадам барбарскіх кар'алеўстваў (у прыватнасці, Франкскай манархіі, а пазней і імперыі Карла Вялікага) гаспадары латыфундыяў ператвараліся і ў палітычных кіраўнікоў — сеньёраў. Сістэма эксплуатацыі калонаў і рабоў паступова перараджалася тут, як і ў іншых рэгіёнах, у прыгонніцтва.
         Разам з разбурэннем гарадоў і заняпадам гандлю ўсюды назіраўся заняпад прамысловасці. Гэта яшчэ адна прычына знікнення рабства грунту антычнай прамысловасці.
         На змену плямёнавым інстытуцыям барбараў, як і рымскім інстыту-цыям, прыйшла сістэма прыгоннага права і даменіяльная сістэма, якія адпавядалі блізкаму да антычнага роўню тэхнічнаму развіццю; безумоў-на, барбары збольшага перанялі тэхнічныя дасягненні Рымскай імперыі, у прыватнасці тэхніку вядзення сельскай гаспадаркі.
         Пачынаючы з V ст. палітычная ўлада на ўсёй прасторы былой заход-няй Рымскай імперыі належала барбарскім правадырам, якія набывалі тытулы каралёў, але кіравалі тэрыторыямі, што належалі ім, быццам бы гэта былі прыватныя дамены. Карл Вялікі займеў імператарскі тытул, але яго сістэма кіравання не адрознівалася ад сістэмы кіравання яго папя-рэднікаў з дынастыі Мэравінгаў. У IX ст. нарманскія набегі змушаюць насельнікаў шукаць імгненныя сродкі абароны, таму прадстаўнікі кара-леўскай адміністрацыі на месцах сталі будаваць умацаваныя замкі і паціху вызваляцца з-пад улады караля. Яны лічылі сябе васаламі, якім кароль аддаў у карыстанне частку свайго дамена на правах бэнефіцыя ці феода. У сваю чаргу яны давалі такія ж правы сваім падначаленым. Так складвалася феадальная ерархія, якая вяла да распаду дзяржавы. Вонкава каралеўства па-ранейшаму існавала, але фактычна кароль ад гэтага часу меў тыя ж прэрагатывы ў дачыненні да сваіх падданых, якія мае ўсялякі сюзэрэн да сваіх васалаў.
          Мы прасачылі, якім чынам за апошнія стагодцзі існавання антычнай цывілізацыі палітычная думка запыніла свой натуральны развой. Важныя тэмы, закранутыя Плятонам і Арыстотэлем, больш не выносіліся на шырокае абмеркаванне, а галоўнае, яны больш не выклікалі нараджэння новых арыгінальных ідэяў. Са знікненнем Рымскай імперыі гэты заняпад пагатоў акрэсліўся з прычыны агульнага спынення інтэлектуальнага жыцця.
          Гарады, заснаваныя Рымам у Заходняй Эўропе, ляжалі разрабава-ныя і занядбаныя, — ішло вяртаннб да вясковага жыцця. Разам з гарада-мі знікалі інтэлектуальныя цэнтры. Найперш бібліятэкі: іх разбуралі, ра-бавалі, вывозілі. Назаўсёды была страчана ввлізарная колькасць цудоў
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    75
    
    ных антычных твораў, іншыя трапілі ў нябыт і былі адкрытыя наноў толькі праз 8—10 стагоддзяў.
        3 твораў Плятона ў Сярэднявеччы быў вядомы толькі адзін дыялог “Тымэй”, з твораў Арыстотэля да сярэдзіны XIII ст. — толькі частка трактатаў аб “Логіцы" і дзве кнігі з “Нікамахавай этыкі"¹.
        Інтэлектуальнае жыццё падтрымлівалася выключна святарамі, адзі-нымі, хто ўмеў чытаць, і знаходзіла прытулак толькі за мурамі кляшта-раў, але й там галоўным чынам абмяжоўвалася вывучэннем рэлігійных твораў.
        Паступова ўсе барбарскія народы перайшлі ў хрысціянства, якое, апрача сваёй нутраной перавагі над паганскімі рэлігіямі, выгодна атая-самлівалася з прэстыжам рымскае цывілізацыі.
        Адпаведна з вучэннем Святога Аўгустына развівалася вучэнне, якое разглядала каралеўскую ўладу як натуральны інструмент на службе ў царквы. Падыход атрымаў назоў "канцэпцыі адміністрацыйных функцыяў каралеўскай улады”. Яна была па сутнасці складовай часткай “палітыч-нага аўгустыянства"². На працягу многіх стагоддзяў прызнавалася, што ў дзяржавы няма ніякай іншай мэты, апрача дапамогі царкве ў справе выратавання душаў (найперш выкараненне ерасі). Калі дзяржава не мае сваёй уласнай мэты, значыць, няма і навукі пра дзяржаву, не існуе палітычнае навукі ў тым сэнсе, як разумеў яе Арыстотэль. Адзіныя палітычныя пытанні, што абмяркоўваліся (і нямала) — пытанні ўлады духоўных і свецкіх валадароў.
        Святы Аўгустын даводзіў: нельга шукаць справядлівасці ў дзяржаве, калі падданыя гэтай дзяржавы не далучыліся да хрысціянскай веры. У Сярэднявеччы спрабавалі рэалізаваць гэтую дактрыну праз зверхнасць царквы над дзяржавай, праз падпарадкаванне індывідаў дзяржаве, якая ў сваю чаргу кантралюецца царквой. Гэта была спроба стварэння хрыс-ціянскага гаспадарства, “супольнасці хрысціянаў”, дзе зноў, як у стара-жытных цывілізацыях, людзей у грамадстве ядналі б рэлігійныя погляды і яны, згодна з рэлігіяй, аддана выконвалі б патрабаванні і загады кіраўні-коў.
        Але ці магчыма такое суладдзе? Хрысціянства заклікае індывіда ўсведаміць сваю бязмежную асабістую вартасць. Нельга было вярнуцца да грамадскага ладу, заснаванага на спантанным, неасэнсаваным далу-чэнні індывіда да дзяржавы, бо тады ідэя хрысціянскай еднасці была б асуджаная на няўдачу. Пазней палітычная думка паўстане супраць царк-вы і, прынамсі, вонкава супраць хрысціянства, дзеля таго, каб замаца-ваць свабоду індывіда ў грамадстве.
        Узапраўды каралі часцей за ўсё займаліся ажыццяўленнем уласных
    
    ' Гл. George de Lagarde, La naissance de /'esprit lai'que au declin du Moyen Age, Paris, 1934-1946, t.lll, p.22. Гл. таксама Albert Dufourcq, Histoire moderne de I'Eglise, t.VI: Le christiamisme et /'organisation feodale, nouv. ed., Paris, 1932.
    
    ² Гл. H-X. Arquil/іёге, L’augustinisme politique. Essai sur la formation des theories po/itiques du Moyen Age, Paris, 1934, i таго ж аўтара: Saint Gregoire VI/. Essai sur la conception du pouvoir pontifical, Paris, 1934.
    
    76
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    мэтаў: пашыралі свае дамены, павялічвалі багацці і войска... I кожны раз, дамагаючыся гэтага, не зважалі на царкоўную ўладу, ужываючы яе ў якасці інструмента сваёй палітыкі. Тым не менш афіцыйна каралі прызнавалі канцэпцыю “адміністрацыйных функцыяў’’ свецкай улады. Факт, што сведчыць пра надзвычайны заняпад палітычнай думкі ў феа-дальную эпоху.
        Б) Эканамічная філасофія Святога Тамаша Аквінскага
       1.     ЭКАНАМІЧНЫ I ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ЎЗДЫМ У ХІІ-ХІІІ стст. ДРУГОЕ АДКРЫЦЦЁ АРЫСТОТЭЛЯ. 3 VII да X ст., пад час станаўлення феадаль-най сістэмы на Захадзе, міжземнаморскі гандаль быў пад кантролем буйных дзяржаваў (Багдадскі, Кардоўскі халіфаты), створаных мажнаў-ладцамі мусульманскай веры, нашчадкамі Мухамеда (570—632). Гэтыя дзяржавы атрымалі інтэлектуальную спадчыну антычнасці і захавалі яе лепей, чым барбары Захаду, але турэцкія заваёвы ў Малой Азіі паклалі канец уздыму мусульманскае цывілізацыі.
         Адраджаўся гандаль у такіх італьянскіх гарадах, як Венецыя і Генуя, а пазней уздоўж галоўных шляхоў зносінаў і рэкаў па ўсёй Заходняй Эўропе. Гарады зноў набылі сілу, рамеснікі гуртаваліся ў цэхі дзеля абароны сваіх правоў I дзеля забеспячэння росквіту рамёстваў. Пачала развівацца прамысловасць, але ўжо на новай аснове (прыкладам раз-віццё суконнай прамысловасці ў Фландрыі).
         Хуткімі тэмпамі развівалася сістэма гандлю грашыма. У IX—X стст. гандлем каштоўнымі металамі займаліся толькі габраі, але з часам ва ўсіх буйных гарадах з'явіліся мянялы — папярэднікі банкіраў.
         Нягледзячы на забароны царквы, пашыралася ліхвярства. Свае не-злічоныя багацці для ліхвярскіх аперацый выкарыстоўвалі тампліеры па вяртанні з Святое зямлі пасля падзення ў 1187 г. Ерусаліма.
         Росквіт гандлю I гарадоў спрыяў адраджэнню і вясковай гаспадаркі. Узнікаюць рынкі сельскагаспадарчых прадуктаў. Сеньёры, зацікаўленыя ў павелічэнні вытворчасці, ажыццяўлялі гэта або праз асвойванне новых земляў, або праз павелічэнне прадукцыйнасці працы. Як толькі сеньёр адчуў карысць ад надання свабоды сялянам і ад замены паншчыны грашовым чыншам, то і патрэба ў прыгонным праве паступова знікла.
         У 2-й палове XII ст. папа Грыгорый VII энергічна ўзяўся за рэформу царквы, дамогся трыумфу канцэпцыі адміністрацыйных функцыяў кара-леўскай улады I зрабіў з царквы гаранта парадку і сацыяльнага спакою. Менавіта ў гэты час, як было адзначана, на Захадзе адраджаецца ган-даль, а разам з ім і гарады. Будаўніцтва царкоўных святыняў у раман-скім стылі (якое шырока вялося асабліва пачынаючы з 1150 г.) засвед-чыла пра гзтыя новыя прагрэсіўныя здабыткі ў галіне тэхнікі і мастацтва.
         Запульсавала інтэлектуальнае жыццё. Абмеркаванне палітычных праб-лемаў набыло новы ўздым, праўда. у межах, вызначаных царквою, гэта значыць у межах тэалагічных даследванняў. Вырашальны штуршок руху ідэяў быў дадзены ў XIII ст., калі еўрапейцы праз арабаў змаглі пазнаё-міцца з усімі творамі Арыстотэля і ў прыватнасці з “Палітыкаю”.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ