Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Вось мы і падышлі да вельмі важнага артыкула 4. Пы-танне наступнае: “Ці дазваляецца ў гандлёвай дзейнасці прадаваць па большым кошце, чым сам набыў?” Такім чы-нам, ставіцца пытанне пра легітымнасць гандлю. Здавалася б, сама канцэпцыя справядлівага кошту павінна была пры-весці да такога ж суровага асуджэння гандлю, якое мы знаходзім у Арыстотэля. Але, нягледзячы на ўсю павагу дя “філосафа”, Святы Тамаш не лічыць магчымым падзяляць ягоную пазіцыю, бо вельмі добра адчувае, у якой ступені ўздым цывілізацыі звязаны з росквітам гандлю.
Філосаф удала скарыстоўвае з аргументацыі самога Ары-стотэля дзеля ўласных высноваў.
Як і Арыстотэль, Святы Тамаш паказвае, што гандаль небяспечны². Для Арыстотэля гэта маральная небяспека, бо, кажа ён, чалавек можа імкнуцца да бязмежнага ўзбага-чэння, толькі каб дасягнуць цялесных уцехаў³. Відаць, Арыс-
' Somme theologique, trad, frangaise, op. cit., La Justice, t.lll, p. 183.
² “I, больш raro, калі грамадзяне прысвячаюць сябе гандлёвай дзейнасці, яны адчы-няюць дзверы яшчэ адной загане: сапраўды, купцы накіроўваюць усе свае высілкі на прыбытак, і ў выніку пракгыка гандлю сее сквапнасць у сэрцы грамадзянаў. I спрычы-няецца да таго, што ў грамадстве ўсё робіцца прадажным..." Du gouvernement royal, op. cit., p. 145.
³ Гл. c. 52.
86
4 A С Т К А П Е Р Ш А Я
тотэль заблытаўся паміж этычнымі і палітычнымі з'явамі. У дачыненнях да пытанняў маралі Святы Тамаш лічыць Арыс-тотэля надта суровым. Сам ён мяркуе, што гандаль можа быць прызнаны законным, калі мае маральную, годную мэту, а не мэту ўзбагачэння.
“Нават калі прыбытак — галоўная мэта гандлю — не дае сам па сабе нічога высакароднага ці карыснага, ён таксама не мае нічога дрэннага ці супраціўнага дабрадзейнасці. Такім чынам, нішто не перашкодзіць накіроўваць гандаль на карысныя ці нават высакародныя мэты, і тады гандаль робіцца законнаю справай. Менавіта такое назіраецца, калі чалавек выкарыстоўвае сярэдні прыбытак, які ён зарабляе праз гандаль, для забеспячэння жыццёвых патрэбаў сваёй сям'і ці на дапамогу бедня-кам; або калі індывід займаецца гандлёвай дзейнасцю дзеля грамадс-кай карысці, г. зн. з мэтай забеспячэння росквіту і моцы сваёй бацькаў-шчыны. Безумоўна, ён шукае прыбытку, але толькі ў якасці аплаты за сваю працу, а не ў якасці канчатковай мэты”’.
Ход думкі, сапраўды, здаецца правільны. Гэтая заўвага разбурае аснову палітычнай тэорыі Арыстотэля, але трэба адзначыць, што Святы Тамаш Аквінскі нічога не прапануе замест таго, што разбурыў, ніякім чынам не надае гандлю ні аб’ектыўнай сферы дзеяння, ні аб’ектыўнай ролі, адно абмяжоўваецца прызнаннем гандлю законным кожны раз, калі памкненні ганддяра добрыя з гледзішча маральнасці. Натуральна, такі падыход не можа ўяўляць сабою прынцып палітычнай навукі.
Такі ж самы пераход ад палітычнага да маральнага можна назіраць і пры разглядзе прынцыповага пытання аб ліхвярстве.
3 развіццём абмену і адраджэннем дзяржавы ліхвярст-ва набывала ўсё большую вагу. На практыцы атрымоўвала-ся, што царква, якая сама мела вялікую патрэбу ў грошах, часта звярталася да ліхвяроў ды брала іх пад сваю пратэк-цыю². Тым не менш асуджэнне ліхвярскай дзейнасці з боку царквы ўсё расло.
У першыя стагоддзі існавання хрысціянскай царквы са-боры ганілі дзейнасць свецкіх асобаў, якія займаліся ліх-вярствам, а святарам пагатоў строга забаранялася займац-
’ Somme theologique, trad, frangaise, op. cit. La Justice, t.lll, p.205.
² Гл. прыведзеныя прыклады ў Fl.Н.Tawney, La religion et Lessor du capitalisme, trad, frangaise, Paris, 1951, p.36.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
87
ца гэтай справай. У Сярэднявеччы забарона набывае абса-лютны і ўсеагульны характар. У прыватнасці, яна прысутні-чае ў пасланнях папаў Аляксандра III і Урбана III (канец XII ст.). Лятранскі (1179 г.) і Ліёнскі (1274 г.) сусветныя саборы накладаюць асуджэнне на ліхвяроў¹. Такое ж асуджэнне знаходзім у дэкрэце Грацыяна, галоўным зборніку сярэдня-вечнага кананічнага права.
Гэтыя асуджэнні рабілі ліхвяроў падсуднымі царкоўным, а пад час і свецкім судам. Праўда, пакаранні заўсёды былі лёгкія параўнальна з буйнымі памерамі фінансавай дзей-насці. Тым не менш мелі месца і пераслед, і прысуды².
На першы погляд пазіцыя Святога Тамаша можа здацца простай і катэгарычнай. Ён асуджае пазыку пад працэнт на падставе аргументаў Арыстотэля: па сваёй прыродзе гро-шы не могуць спараджаць грошай. У “Суме тэалогіі” да гэтай аргументацыі дадаецца яшчэ адзін аргумент, высна-ваны з палажэння рымскага права, якое дзяліла рэчы на рэчы “аднаразовага спажывання” і на рэчы, што выкарыс-тоўваюцца на працягу доўгага часу: хата, поле, і таму зра-зумела, што за карыстанне імі можна браць грошы. Што да рэчаў, якія знікаюць пры іх выкарыстанні, у тым ліку й грошы, — гэта ненатуральна.
У творы, які папярэднічаў “Суме тэалогіі”, — “Каментар сентэнцыяў"³ Святы Тамаш браў іншы доказ. Ён сцвярджаў, што, калі крэдытор прэтэндуе на частку прыбытку, атрыма-нага тым, хто браў пазыку, ён беспадстаўна прысвойвае вынікі дзейнасці іншага чалавека, бо “ўсялякая карысць, якую маюць з пазыкі, паходзіць ад мудрасці таго, хто з розумам здолеў ужыць грошы”⁴. Хто-ніхто разглядаў гэтую аргументацыю як пачатак крытыкі, якую скіроўвалі ў бок прыбытку без працы сацыялісты Новага часу. Цікавае параў-нанне, але варта зацеміць, што ў іншых месцах Святы Тамаш Аквінскі прызнаваў, што не толькі праца, але і ўлас-
' Гл. Dictionnairo apologetique de la Foi catholique, de Jaugey, article “Interet". Гл. таксама Tawney, op. cit., pp. 50-51; Ashley, Histoire des doctrines economiques de lAngleterre, I, Le Moyen Age, traduction frangaise, Paris, 1900, pp. 186-192.
² Tawney, op. cit., pp.54-56.
³ Размова ідзе пра “Сентэнцыі" Пятра Ламбардскага.
⁴ Commentaire, livre III, 37, 1-6.
88
4 AC ТКА ПЕРШАЯ
насць можа быць абгрунтаваннем права на прыбытак. Ад-нак пра аргумент, які вылучаўся ў “Каментары сентэнцыяў”, у “Суме тэалогіі” не згадваецца.
Такім чынам, пазыка пад працэнт недвухсэнсоўна заба-ранялася. Але пры ўважлівым разглядзе тэкстаў бачна, што Святы Тамаш быў вымушаны зрабіць пэўныя саступкі пат-рабаванням часу. Яны суправаджаюцца вялікімі засцярога-мі мараліста, заклапочанага тым, каб перашкодзіць распаў-сюджанню практыкі, у вышэйшай ступені небяспечнай для чалавечых душаў. Узапраўды пасля гэтых саступак забаро-на ліхвярства як палітычны тэзіс страчвала свой сэнс. Гэта быў першы крок на шляху, што прывядзе да фактычна поўнай згоды з практыкай, якая асуджалася з гледзішча маралі.
Так, напрыклад, у “Суме тэалогіі” Святы Тамаш дапус-кае сітуацыю, калі ў кантракце аб пазыцы можа быць пазна-чана пэўная кампенсацыя крэдытору з прычыны шкоды, якую ён можа мець у выніку гэтае аперацыі.
"У сваім кантракце з тым, хто бярэ пазыку, крэдытор можа без усялякага граху абумовіць пэўнае пакрыццё сваіх стратаў, бо ён часова застаецца без таго, што было ў яго валоданні: гэта не азначае продаж права на выкарыстанне грошай, а атрыманне кампенсацыі"¹.
Такім чынам, адкрываецца зеўра, якая ў хуткім часе звядзе на нішто практычную вартасць асуджэння ліхвярст-ва². Безумоўна, прызнанне кампенсацыі як “damnum emergens”³ не прыводзіць Святога Тамаша да прызнання кам-пенсацыі за страту магчымага прыбытку (’’lucrum cessans”).
“Ніхто не мае права, — пісаў ён, — абумоўліваць у кантракце кампенсацыю з абгрунтаваннем, што немагчыма атрымаць прыбытак з пазычаных грошай, бо не існуе права
’ Somme theologique, II, II, question 78, art. 2, op. cit., p.222.
² У XIII cr. юрысконсульты цывільнага права мусілі прытрымлівацца прынцыпаў, вызначаных тэалогіяй. Яны патрабавалі, каб працэнт за пазыку быў платай за страты, панесеныя крэдыторам, дапускаючы, што ў момант пазыкі можна абумовіць пэўную кампенсацыю, якая аўтаматычна ўзнікала б пры любой затрымцы вярнуць пазычаную суму. 3 гэтага вынікае, што на тэрмін, абумоўлены кантрактам, пазыка ёсць беспра-цэнтнай, затым яна робіцца звычайнаю, пад працэнт. Гл. на гэты конт W.J.Ashley, Histoire des doctrines economiques de I'Angleterre, op. cit.,I, p.222.
³ Пакрыццё непрадбачаных стратаў. — Заўвага перакладніка.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
89
прадаваць тое, чым яшчэ не валодаеш і што магло б пра-пасці”¹.
Аднак сёння тэолагі заўважаюць, што грошы звычайна і рэгулярна прыносяць прыбытак. Такім чынам, кажуць яны, “lucrum cessans” павінны кампенсавацца праз працэнт.
Менавіта таму царква можа, не мяняючы сваіх трады-цыйных прынцыпаў маралі, дапусціць існаванне шматлікіх формаў фінансавай дзейнасці, якія прадугледжваюць спаг-нанне працэнтаў з капіталу².
5. ВЫСНОВЫ. Вывучэнне тамісцкіх поглядаў на эканомі-ку паказвае, што рэальна філасофія Святога Тамаша Аквін-скага не здолела спалучыць вучэнне Арыстотэля і хрысціян-скую мараль.
Як і Арыстотэль, Святы Тамаш таксама намагаўся вы-значыць пэўныя натуральныя межы дзейнасці людзей у га-ліне эканомікі, але тым жа часам падпарадкоўвае гэтыя межы маральнай ацэнцы, якая, згодна з сярэднявечнай канцэпцыяй, паўстала ў сувязі са звышнатуральнымі паўна-моцтвамі царквы і звышнатуральнай мэтай чалавека.
У такім разе рушацца Арыстотэлевы аргументы, бо, калі ў канчатковым выніку эканамічныя паводзіны будуць апраў-двацца прынцыпамі маральнасці звышнатуральнага пахо-джання, дык сапраўды немагчыма будзе ўтрымаць іх у нату-ральных межах. У святле аргументаў Арыстотэля гандаль падаецца натуральна ганебнай рэччу, але, на думку царк-вы, калі памкненні гандляра добрыя, то і ягоная дзейнасць законная. Пазыка пад працэнт таксама здаецца ганебнай з’явай, але Святы Тамаш дапускае, што крэдытор не ўчы-ніць граху эгаізму, калі задаволіцца патрабаваннем кампен-
' Somme theologique, question 78, article 2, op. cit., p.222.
! Fn. Le Dictionnaire apologetique de la Foi catholique, article "Interet", et Ie commentaire du R.P.Spicq, O.P., dans la traduction de la Somme que nous utilisons: La Justice, t.lll., p.484. У “Суме тэалогіі" Святы Тамаш закранае шмат іншых сацыяльных праблемаў, у прыватнасці пытанне рабства. Тут ягоны пункт погляду заблытаны I дваісты. Згодна з некаторымі каментатарамі, тэолаг лічыў, што рабства не ёсць натуральная з’ява, але яно неабходна на практыцы (гл. J.Haessle, Le travail, traduction frangaise, Paris, 1932, pp.99-101). Згодна з іншымі, Святы Тамаш прызнаваў, што рабства — з'ява натураль-ная, але ён, “аднак, не ахвяруе правамі чалавечай асобы" (гл. заўвагу R.P.Delos, in Somme theologique, op. cit., La Justice, t.l, p. 190). У гэтым выпадку мы зноў бачым цяжкасці, з якімі сутыкаецца сістэма грамадскае маралі, калі яна не ўлічвае факта гістарычнай эвалюцыі.