Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
' Cite par Max Weber dans son ouvrage L'ethique protestante et I'esprit du capitalisme, trad.frang., Paris, 1964, p.215.
² Менавіта гэты тэзіс абараняе R.H.Tawney y сваёй працы La religion et Tessor du capitalisme, trad.frang., Paris, 1951.
³ Да Дантэ падобныя ідэі выказваліся Брунэта Латыні (1230-1291).
100
4 AC ТКА ДРУГАЯ
забаронаў, бо згода паміж людзьмі не можа быць устойлі-вая, і яны няспынна імкнуцца парушыць яе.
Безумоўна, “свабодная форма кіравання” лепшая за пад-парадкаванне ўладару-суверэну. Але свабода, якую мелі рымляне ў часы рэспублікі, патрабуе ад грамадзян дабра-дзейнасці. Калі ж людзі разбэшчаныя (а паводле Мак’явэлі, яны часцей менавіта такія), тады немагчыма падтрымліваць ці ўсталяваць “рэспубліканскую” форму кіравання. Дарэчы, нават у “рэспубліцы” кіраўнікі не павінны быць далікатнымі ў выбары сродкаў падтрымання парадку.
На золку новага часу Мак’явэлі заставаўся перакана-ным прыхільнікам палітычнага рэалізму. Гэты рэалізм паклі-каны галоўным чынам захапленнем ад магутнасці Рыма, прыхільнасцю да матэрыялістычнай філасофіі Эпікура і Лук-рэцыя, а таксама падкрэслена варожым стаўленнем да хрыс-ціянскай царквы. Мак’явэлі казаў, што антычныя рэлігіі на-многа лепшыя, бо “шанавалі па-боску толькі тых людзей, якія дасягнулі славы, напрыклад славутых палкаводцаў і кіраўнікоў рэспублікі; наша ж рэлігія, наадварот, узводзіць у ранг святых выключна людзей пакорлівых ды яшчэ тых, хто прысвяціў сябе галоўным чынам сузіранню, а не актыўнаму жыццю”¹.
Новая палітычная філасофія была дыяметральна суп-рацьлеглая каталіцкай канцэпцыі дзяржавы, якую адстойва-лі ў Сярэднявеччы, бо разглядала дзяржаву як аўтаномную сілу, а не як нейкую падпарадкаваную царкве рэальнасць.
Аднак адмаўленне падпарадкавання дзяржавы царкве таксама прысутнічае і ў вучэнні Лютэра, прычым лютэранс-кае хрысціянства спрыяла, і гэта даволі парадаксальна, развіццю новай філасофіі дзяржавы.
Лютэр не хацеў, каб царква займалася ўладкаваннем грамадскага жыцця, і ўхваляў ролю дзяржавы як сродку выкаранення людской злосці, а гэта, нягледзячы ні на што, своеасаблівае прызнанне каштоўнасці палітычных інстыту-цый. Лютэр заклікаў уладароў-суверэнаў бязлітасна душыць
' Discours sur Tite-Live, liv.ll, chap.II, cite par P.Mesnard dans son ouvrage Lessor de la philosophie politique du XVI' siecle, Paris, 1936, p. 74. Sur Machiavel, voir aussi P. Janet, Histoire de la philosophie morale et politique, Paris, 1858, liv.lll, chap.L.
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
101
сялянскія паўстанні, бо, хоць духоўнае жыццё — нутраны феномен, усё ж трэба, каб людзі ў сваім грамадскім жыцці абавязкова прытрымліваліся вонкавых формаў жыцця, ад-паведнага хрысціянскаму ідэалу. Лютэранская канцэпцыя спрыяла развіццю дактрыны пра абсалютную ўладу манар-хаў.
Аднак тэарэтыкі абсалютызму сустракалі моцнае суп-рацьдзеянне. Яны больш не маглі, як у часы Арыстотэля, абапірацца на тэзіс пра натуральны характар грамадства. Антычны поліс, у які індывід інтэграваўся спантанна, застаў-ся фактам далёкага мінулага. Мы ўжо бачылі: за прынцып свайго вучэння Мак’явэлі бярэ Эпікураў тэзіс грамадскай дамовы, індывідуалісцкі па сваёй сутнасці. У XVI ст. такія мысляры, як Ля Баэсі (”Аб добраахвотным рабстве”, 1552) і Тэадор дэ Бэз (”Аб праве кіраўнікоў на сваіх падданых”, 1575), палымяна адстойваюць правы індывіда перад суве-рэнам.
Ад гэтага моманту абсалютысцкая канцэпцыя дзяржавы не дае рады перамагчы нават у галіне палітычнай філасофіі. Але адначасова з разгортваннем спрэчкі вакол паняцця палітычнай улады неўзабаве набыла вагу ўласна эканаміч-ная дактрына. Размова ідзе пра меркантылісцкае вучэнне, якое грунтавалася на своеасаблівай канцэпцыі мэтаў гра-мадства.
А) Новая канцэпцыя мэтаў грамадскага жыцця
Мак’явэлі пісаў, што “пры добра арганізаваным ладзе кіравання дзяржава павінна быць багатая, а грамадзяне — бедныя”¹. Гэты тэзіс быў адкінуты самім жыццём, бо ў эпоху Адраджэння назіралася паралельнае развіццё як ба-гацця гандлёвай буржуазіі, так і магутнасці эўрапейскіх дзяр-жаваў. Насуперак поглядам Мак’явэлі меркантылісцкае ву-чэнне адстойвала тэзіс, згодна з якім дзяржава пры спры-янні ўзбагачэнню сваіх грамадзянаў сама мацнее.
Аўтары, якія абаранялі такі падыход, часта самі былі купцамі, банкірамі ці ўладальнікамі мануфактураў. На пер-шы погляд іх найвялікшым клопатам была магутнасць дзяр-' Discours sur Tite-Live, in Machiavel, Le Prince et autres textes, Paris, Union generate d'Editions, 1962, p.151.
102
ЧАСТКА ДРУГАЯ
жавы. Але бальшыня іх абараняла дзяржаву толькі з-за пераканання, што росквіт нацыянальнага гандлю шчыльна звязаны з пашырэннем палітычнай улады манарха, а такса-ма з поспехам яго вайсковай чыннасці на зямлі і асабліва на моры. Такім чынам адбываўся пераход ад канцэпцыі дзяржавы як найвышэйшай мэты чалавека да канцэпцыі багацця як найвялікшай каштоўнасці.
Меркантылісты ў прынцыпе не лічылі, што можна ўзба-гаціць усю супольнасць індывідаў, якая складае нацыю. Яны найперш верылі ў магчымасць узбагачэння класа купцоў і прапанавалі малюнак грамадства, які паказваў бы, як гэтай мэты дасягнуць.
Дзякуючы такім падыходам упершыню з’явілася тэорыя грамадства, пабудаваная галоўным чынам на грунце экано-мікі, бо пад мэтай грамадскага жыцця разумелася экана-мічная мэта і, як мы гэта прасочым, сродкі дзеля яе дасяг-нення таксама прапаноўваліся чыста эканамічныя.
Каб стварыць уяўленне пра меркантылісцкую канцэп-цыю грамадскага жыцця, можна ўзяць адзін з ранніх твораў ангельскага меркантылізму, напісаны Джонам Гэйлзам (XVI ст.), а яшчэ — твор французскага аўтара, які першы ўжыў назоў “Трактат пра палітычную эканомію”, напісаны Антўа-нам дэ Манкрэцьенам (1615). Ідэі, з якімі мы сустрэнемся ў гэтых дзвюх працах, у тым ці іншым выглядзе можна знайс-ці ў шматлікіх іншых творах.
Сярод гішпанскіх меркантылістаў можна вылучыць Ор-тыса , які ў 1588 г. апублікаваў “Памятку каралю пра тое, як перашкодзіць вывазу золата”.
3 італьянскіх меркантылістаў сама вядомыя Батэра (1540—1617), які быў сакратаром прынца Карла Барамеяга, і Сэра , лекар з Калабрыі, які ў 1641 г. выдаў працу “Кароткі трактат пра фактары, якія забяспечваюць наяўнасць шчод-рай колькасці золата і серабра ў краіне, дзе няма капаль-няў”.
У Францыі Бартэлемі Лафма, які займаў высокія пасады пры каралі Анры (Генрыху) IV, выдае ў 1597 г. “Правілы стварэння мануфактураў у каралеўстве” і ў 1602 г. невяліч-кую працу пад назовам “Як трэба дазваляць свабоду пра-
НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
103
возу золата і серабра праз межы каралеўства і з дапамогай такога сродку захаваць сваё золата і серабро і прыцягваць іншаземнае”.
У Ангельшчыне XVII ст. самы вядомы прадстаўнік мер-кантылісцкага вучэння — Томас Ман, аўтар “Разважанняў пра ангельскі гандаль у Ост-Індыі” (1621)¹.
1. ДЖОН ГЭЙЛЗ. Адзін з першых твораў, якія раскрыва-юць эканамічную філасофію меркантылізму, — гэта праца ангельскага шляхціча, сябра парламента Джона Гэйлза, на-званая “Разважанні аб усеагульным росквіце нашага кара-леўства ангельскага”². Твор напісаны, мусіць, у 1549 г.; напачатку ён распаўсюджваўся ў рукапісным выглядзе і быў надрукаваны толькі пасля смерці аўтара ў 1581 г.³
Гэйлз працаваў у тыя часы, калі “агароджванні” (Enclosures) і развіццё жывёлагадоўлі замест раслінаводства ў Ангельшчыне прывялі да значнага зыходу насельнікаў з вё-сак і росту галечы. Зразумела, аўтар не адмаўляе, што гэтыя драматычныя з’явы былі вынікам захопу земляў “ну-варышамі” (галоўным чынам ганддярамі), якія хацелі выка-рыстаць свае грошы з максімальным прыбыткам. Сам Гэйлз не быў купцом. Ён уваходзіў у “Камісію па агароджваннях”, створаную ў 1548 г., і наяве бачыў памеры разбурэнняў, выкліканых пераўтварэннем сельскагаспадарчага ладу. Тым не менш Гэйлз не лічыў магчымым яго спыніць. Ён уважаў за неабходнае развіваць нацыянальную прамысловасць, бо гэта спрыяла б захаванню ці нават павелічэнню колькасці насельніцтва ў каралеўстве, нягледзячы на памяншэнне жы-хароў у вёсках⁴. Гэйлз казаў: інтарэсы караля патрабуюць, каб насельніцтва было шматлікім дзеля таго, каб дзяржава
' Творы асноўных ангельскіх аўтараў меркантылісцкай школы бліскуча прааналізава-ны ў працы E.A.J.Johnson Predecessors of Adam Smith, the growth of British Economic Thought, New Jork, 1937, reimpression 1965. Можна знайсці шматлікія спасылкі на іншых прадстаўнікоў меркантылісцкай дактрыны ў Luigi Cossa, Histoire des Doctrines economique, trad, frang., Paris, 1899.
! A Discourse of the common weal of this realm of England, ангельскі тэкст i пераклад, дапасаваныя да твора A.С. Tersen, John Hales, sa doctrine et son temps, Avallon, 1907 (Дысертацыя, абароненая пры Дыжонскім факультэце права).
³ Гл. Tersen, op. cit., Introduction.
⁴ Такім чынам, Гэйлз лічыць, што колькасць насельніцтва залежыць ад колькасці вакантных рабочых месцаў (як мы сказалі б сёння). Іншае думкі італьянец Джанні Батэра, які сцвярджае, што колькасць жыхароў краіны залежыць ад сукупнасці сва-
104
4 ACT КА ДРУГАЯ
магла мець значныя вайсковыя рэзервы. 3 іншага боку, трэба, каб насельніцтва мела працу і захоўваўся сацыяльны спакой.
"Вы ведаеце, — пісаў ён, — ужо некалькіх жывёлаводаў досыць, каб заняць цэлае графства; у выніку вялікая колькасць падданых караля была б даведзеная да галечы, і больш не засталося б людзей, апрача нешматлікіх гаспадароў статкаў і пастухоў, а іх бракавала б для службы каралю ў выпадку патрэбы і для абароны каралеўства ад ворагаў”¹.
Гэйлз перадусім аддаваў перавагу інтарэсам дзяржавы. У ягоным творы таксама вельмі акрэслена выказваецца новая ідэя, паводле якой узбагачэнне ёсць сапраўдная мэта чалавечага жыцця.
Ён казаў, што жыхары адной краіны ўтвараюць “рэспуб-ліку” (common weal), падмурак якой — эканамічны інтарэс. Пошук жа багацця кожным будзе спрыяльны для ўзбагачэн-ня ўсіх астатніх:
“Кожны індывід — супольнік “рэспублікі”, — пісаў Гэйлз, — і ўсялякае прыбытковае рамяство для аднаго можа быць такім жа і для іншага, які таксама захоча займацца ім; што ёсць прыбытковым для аднаго, у выніку будзе такім жа і для ягонага суседа, а значыць, і для ўсіх”².