• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    90
    
    4 A CTКА П EP Ш A Я
    
    сацыі за страты, якія ён рэальна адчуў у выніку пазыкі. He вінаваты перад царквою, ліхвяр не можа быць асуджаны й свецкай уладай.
        Святы Тамаш хоча адначасова застацца верны вучэнню Арыстотэля, якое дазваляе ці забараняе з апораю на ро-зум, што вызначае натуральны грамадскі лад, і хрысціян-скай рэлігіі, якая дазваляе ці забараняе ў залежнасці ад таго, ці дзейнічае сведамасць індывіда згодна ці нязгодна з узорам, на які кожны павінны імкнуцца быць падобным, — Ісусам Хрыстом. У выніку менавіта сведамасць, г. зн. суб’ек-тыўны погляд, заўсёды пераважае над аб’ектыўным успры-маннем рэчаў.
        Ці такая ўжо моцная хрысціянская мараль, ці надзейна абароненая яна ад любой брыды? Хто яго ведае. Зеўра, пакінутая Святым Тамашом у справе асуджэння царквою гандлю і ліхвярства, будзе ўсё больш пашырацца, бо ган-даль і пазыка пад працэнт будуць рабіцца ўсё важнейшымі відамі дзейнасці. Паколькі прызнаецца, што добры намер засцерагае ганддяра і ліхвяра ад грэшнага ўчынку, дык неўзабаве, калі гандаль і пазыка стануць вельмі распаўсю-джанаю з’яваю, будзе вырашана папярэдне лічыць, што добры намер прысутнічае.
        Святы Тамаш Аквінскі ў пэўнай ступені перарывае тра-дыцыю абыякавасці царквы да эканамічных пытанняў, сфар-маваную ў Сярэднявеччы пад уплывам Святога Аўгустына, але тамісцкая канцэпцыя палітычнай і эканамічнай філасо-фіі, якая імкнулася да кампрамісу паміж рацыянальным спаз-наннем і верай, у хуткім часе патрапіць пад атаку тых, хто будзе змагацца за поўнае вызваленне разумовай дзейнас-ці. У эпоху Адраджэння эканамічная філасофія вырвецца за межы хрысціянства і часта будзе выступаць супраць яго.
    
        Бібліяграфія
    
        R. de Roover, La pensee economique des scolastiques, Montreal, 1971.
        H.R. Sewall, The theory of value before Adam Smith, New Jork, 1968.
    
    ЧАСТКА ДРУГАЯ в НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ I СЦВЕРДЖАННЕ ЛІБЕРАЛЬНАЙ ДАКТРЫНЫ
    
    
            Раздзел I
    
    МЕРКАНТЫЛІЗМ I УТАПІЗМ ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ
    
        § 1.    Развіццё капіталізму. Сацыяльны крызіс XV—XVI стст.
    
        У XIV—XV стст. працягвалася развіццё гандлю. 3 ростам патрэбаў развівалася таксама прамысловасць (горнарудная, металургічная, тэк-стыльная). Утварыўся клас капіталістаў, які складаўся з прамыслоўцаў, што выкарыстоўвалі працу найманых рабочых (яны былі сканцэнтрава-ныя ці часцей працавалі на даму), з буйных купцоў і банкіраў. Гэты клас не падпарадкоўваўся цэхавым рэгламентацыям і гарадскім уладам. Час-та ён быў вельмі шчыльна звязаны з каралеўскай уладаю, якой ягоныя прадстаўнікі пазычалі грошы. Дзейнасць новага класа скіроўвалася адно да пошукаў прыбытку. Да капіталістаў, прыкладам, належала сям’я Фу-гераў у Аўстрыі XV—XVI стст. ці Жак Кёр у Францыі XV ст.
        Жак Кёр здзяйсняў прыбытковыя аперацыі, калі займаўся экспар-там серабра з багемскіх руднікоў у краіны Усходу, а ўзамен імпартаваў золата. Ён купіў канцэсію на каралеўскія руднікі ў Ліёнскім рэгіёне і ў Бажале. На пасадзе скарбніка двара Жак Кёр пазычаў каралю Карлу VII значныя сумы пад 12—50%. Ён валодаў сямю караблямі далёкага пла-вання, 300 факторыямі ў Фамагусце, Бруге і Ангельшчыне, палацам у Бургу, дамамі ў Парыжы, Туры і Манпэлье. Кароль надаў яму тытул шляхціца. Калі ў 1451 г. Жак Кёр трапіў у няласку, ён валодаў значнымі багаццямі.
        Упоравень з ліберальнаю палітыкай у дачыненні да іншаземных купцоў развіваліся новыя гарады (такія, як Антвэрпэн). Галяндскі флот ствараецца пры адсутнасці манапольнай сістэмы. У Францыі расквітнеў горад Ліён, які парваў з палітыкаю карпаратывізму.
        Напрыканцы XV ст. быў дасягнуты вялікі прагрэс у майстэрстве навігацыі. Мараплаўцы пачалі скарыстоўваць з астралагічных адкрыццяў. Вынаходка тэлескопа дазволіла вымяраць шырату (што да вызначэння даўгаты, то трэба будзе пачакаць да XVIII ст.).
        У 1487 г. Дыас абгінае мыс Добрай Надзеі, а праз адзінаццаць гадоў (1498 г.) Васка да Гама, абагнуўшы Афрыку, дасягае Індыі. Так быў адкрыты новы марскі шлях для гандлю з Усходам. У 1492 г. Хрыста-фор Калюмб адкрывае Амэрыку. Пшпанія імкліва заваявала Мэксіку і Пэру: золата і серабро ў выглядзе мастацкіх скарбаў і прадукцыі рудні-коў забяспечылі дамінаванне Гішпаніі ў Эўропе на цэлае стагоддзе. Напачатку толькі Пшпанія мела калоніі за акіянам. Праз стагоддзе ан-гельскія, галяндскія і французскія эмігранты ўсталяваліся далей на поў-нач, заклалі плантацыі тытуню, заняліся рыбалоўствам і адчынілі факто-рыі для куплі пушніны.
        Эўропа пазнаёмілася з невядомымі ёй новымі прадуктамі: гарбатай, завезенай галяндцамі ў 1606 г.; кавай (прыкладна ў тыя ж часы); індыга, што прыйшло з Усходу; какавай з Цэнтральнай Амэрыкі; тытунём, заве-зеным у Гішпанію ў 1558 г.; памідорамі, кукурузаю, бульбай, ваніллю.
    
    94
    
    ЧАСТКА Д РУГАЯ
    
         Значна павялічыўся гандаль іншымі таварамі. Цукар, патака, ром — асноўныя тавары гандлю з Вэст-Індыяй. Да гэтага трэба дадаць імклівы рост ганддю чорнымі рабамі, распачатага ў 1510 г.
         Развіццё капіталізму непазбежна спараджала ў самых развітых рэгі-ёнах Эўропы чарговы сацыяльны крызіс.
         Золата і серабро, якое ў вялікай колькасці вывозілася з Амэрыкі, выклікала павелічэнне колькасці грошай у абарачэнні. У выніку знізілася вартасць каштоўных металаў, а гэта — шлях да росту коштаў. Так, у Францыі за перыяд з 1462 да 1602 г. пакупная здольнасць грошай скарацілася на 80%.
        Рост коштаў значна змяніў становішча розных сацыяльных класаў.
         Што да рамеснікаў у гарадах, дык цэхавыя кампаньёны былі зве-дзеныя цяпер да стану найманых рабочых, іхная пакупная здольнасць зніжалася. Прадстаўнікі сельскай прамысловасці працавалі на “мануфак-туршчыкаў”, апынуліся ў ізаляцыі і былі вымушаныя згаджацца з гарот-нымі ўмовамі жыцця. Выбухалі страйкі і народныя абурэнні. У 1539 г. эдыктам Вілер-Катрэ ў Францыі забараняецца стварэнне рабочых тава-рыстваў.
         Аднак самыя значныя змены адбываліся на вёсцы, прынамсі ў асоб-ных рэгіёнах. Высокія кошты на ўсё даводзілі да галечы былую феадаль-ную арыстакратыю, што жыла галоўным чынам за кошт грашовага чын-шу, памеры якога вызначаліся на доўгі перыяд, а часам нават навечна (як у Францыі). Буржуазія скупляла зямлю або з мэтаю памножыць свае багацці, або дзеля спекулятыўных меркаванняў (кошт зямлі ўвесь час павялічваўся). Праз гэта буржуазія атаяснялася са шляхтаю, бо валодан-не пэўнымі маёнткамі давала магчымасць набыць шляхотны тытул.
         Прыток капіталаў у вёску даваў новыя прагрэсіўныя змены ў споса-бах вядзення гаспадаркі. У Фляндрыі знік звычай пакідаць зямлю на папар. Папар быў заменены на штучныя лугі. У Францыі распаўсюдзіла-ся культура шаўкоўнічнага дрэва; разводзіцца шаўкавічны чарвяк. Але самыя яскравыя змены адбыліся ў Ангельшчыне. Капіталісты, якія ўзба-гаціліся за кошт экспарту воўны, захоплівалі землі. 3 мэтаю павелічэння авечкагадоўлі яны ператваралі ворную зямлю ў папасы і атрымлівалі ад парламента права займець землі сялянскіх грамадаў, якімі дагэтуль карысталіся сяляне, а таксама права агароджваць набытыя землі. Дзве гэтыя акалічнасці вымушалі значную частку сялянаў пакінуць вёску. Ад-начасова адбывалася павелічэнне агульнай колькасці насельніцтва. У XVI ст. у Ангельшчыне налічвалася каля 4 200 000 жыхароў, у Францыі — 18 мільёнаў. Узнік пэўны лішак рабочай сілы. Сярод простага народа пашы-ралася галеча.
         На пачатку XVI ст. гішпанскі прафесар Вівэс утварыў у Фляндрыі ўстанову грамадскай дапамогі дзецям. Пачынаючы з 1551 г. у Ангель-шчыне выйшлі законы, якія прымушалі беднякоў працаваць у “працоўных дамах”, дзе яны гублялі свабоду. Бязлітасна выкараняліся бадзяжніцтва і жабрацтва.
    
    НАРАДЖЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ЭКАНОМІІ
    
    95
    
        У перыяд чорнай галечы народа адначасова закладвалася магут-насць навачасных дзяржаваў Заходняй Эўропы.
        Вынаходка гарматы ў XIV ст. адыграла вялікую ролю ў гэтым працэ-се, бо з ёю каралі маглі адолець абарончыя ўмацаванні феадальных замкаў. Развіццё гандлю таксама дужа паспрыяла стварэнню нацыя-нальных дзяржаваў.
        Сапраўдная еднасць Ангельшчыны была дасягнутая трлькі пад час праўлення Генры (Генрыха) VII (1485—1509). Ангельская манархія абапі-ралася на парламент, які складаўся са шматлікіх прадстаўнікоў сярэдня-га класа, і ў прыватнасці з вытворцаў сукна.
        У Францыі працэс нацыянальнага задзіночання стаў шпарчэйшы пачынаючы з Люі (Людрвіка) XI (1461—1483). У Гішпаніі аб’яднанне ад-былося ў 1469 г. праз шлюб Фердынанда Арагонскага і Ізабэлы Кас-тыльскай. Пратэстанцкія Злучаныя Правінцыі Нідэрляндаў у 1609 г. зава-явалі незалежнасць ад гішпанскае кароны.
        Багацце сыравіны і развіццё сістэмы вэксаляў, а пазней і банкаўскіх білетаў у якасці плацежных сродкаў дазваляюць манархам браць падаткі грашыма, вызначаць кошт грошай і ўтрымліваць войска. Каралі пазыча-юць у банкаў значныя грашовыя сумы.
        Войны паміж нацыянальнымі дзяржавамі — звычайная з’ява. 3 1494 да 1559 г. у Эўропе амаль штогод ідзе вайна; у XVII ст. было толькі сем гадрў прўнага міру: паміж 1656 і 1815 гг. Ангельшчына жыла ў стане вайны 84 гады.
        Усё часцей прычынамі войнаў былі барацьба супраць манаполіі ў гандлі, жаданне прымусіць іншую дзяржаву да змены ганддёвай палітыкі ці захоп чужых каланіяльных уладанняў.
    
        § 2.     Агульны рух ідэяў. Адраджэнне і Рэфармацыя
    
        У шчыльным звязку з развіццём гандлю і эканамічным уздымам у Эўропе развіваецца моцны інтэлектуальны рух.
        Ізнрў вырашальную ролю ў гэтым адыгрывае паўторнае адкрыццё ў XIV ст. антычных твораў, якое стала заслугай вялікіх італьянскіх пісьмен-нікаў, заахвочаных і матэрыяльна падтрыманых купцамі і прынцамі.
        Пэтрарка (1304—1374) знаходзіць у бібліятэцы Вэронскага сабора рукапіс “Лістоў” Цыцэрона, а потым і ягоныя “Прамовы". Пэтрарка выву-чае грэцкую мову, але так і не авалодае ёю настрлькі, каб прачытаць асобнік Гамэра, які быў яму падараваны ў Авіньёне адным бізантыйскім арыстакратам¹.
        Сын купца Бакача (1313—1375) запрасіў да сябе ў дом грэка і неўзабаве змог прачытаць Гамэра ў арыгінале.
        У 1396 г. бізантыец Мануіл Хрысалорас усталяваўся ў Флярэнцыі ў якасці выкладчыка грэцкай мовы. Наладжваюцца рэгулярныя кантакты паміж Італіяй і Грэцыяй, і ў Італію прыврзяць вялікую колькасць стара-