Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
17
Палітычныя нататкі Арыстотэля выклікалі сапраўдны інтэлектуальны стрэс у хрысціянскім свеце, бо Арыстотэль і яго арабскія каментатары — Авіцэна і Авероэс — трактавалі палітычныя праблемы з грунтаваннем на рацыянальную і навуковую глебу (размова ідзе пра вызначэнне “пры-роды” дзяржавы і таго, што вынікае з гэтай прыроды).
Царква ж, наадварот, хоць і не абыходзіла палітычныя пытанні, але разглядала іх з гледзішча выратавання душаў. Такім чынам, канфлікт паміж двума гэтымі падыходамі быў непазбежны.
Хутка вучэнне Арыстотэля пачало здавацца вельмі небяспечным, бо выкладчыкі “факультэтаў мастацтваў”¹, якія не абавязкова былі святара-мі, узялі на ўзбраенне Арыстотэлеву думку і прыйшлі да высноваў, якія царкве падаваліся недапушчальнымі. Выкладчыкі Парыжскага універсітэ-та Сыгер Брабанцкі і Баэцы Дакійскі адмаўлялі несмяротнасць душы і сцвярджалі вечнасць свету. Да таго ж Баэцы Дакійскі заяўляў, што “найвялікшае дабро, якога можа дасягнуць чалавек дзякуючы мараль-ным учынкам, — гэта грамадскае шчасце (felicitas politica)”².
Небяспека здалася асабліва вялікаю, бо адначасова шырока распаў-сюдзіліся “натуралістычныя" ідэі, выкладзеныя ў “Рамане пра ружу” Жана з Мэна (другая частка складзена ў 1277 г.). У гэтым славутым творы, у прыватнасці, крытыкаваліся пакора і цнатлівасць як не адпаведныя пры-родзе і давалася парада “весці добры лад жыцця’’, прычым з частымі спасылкамі на аўтарытэт Арыстотэля.
Доўгі перыяд заняпаду цывілізацыі канчаецца ў XIII ст. Зніклі ўмовы, калі ў аслабелым грамадстве панавала царква. Царква больш не магла трымацца на асуджэнні зямнога грамадства і чаканні з'яўлення Боскага горада. Зямны горад даказаў сваю жыццёвую моц, сваю здольнасць ствараць незалежна ад царквы прагрэсіўныя грамадскія інстытуцыі. Ме-навіта ў гэтую эпоху нарадзіўся “свецкі дух”. Роджар Бэкан услаўляў сілу навуковага розуму. Усё гэта вяло да глыбокага перагляду хрысціянскай дактрыны ў дачыненнях да прыроднага свету, і ў прыватнасці да грамад-ства.
2. ГАЛОЎНЫЯ ТЭЗІСЫ ВУЧЭННЯ СВЯТОГА ТАМАША. Святы Тамаш Аквінскі (1235—1274) належаў да ордэна дамініканцаў, быў выкладчыкам у Парыжы і Рыме. На загад папы напісаў сваю “Суму тэалогіі”. Твор у 1277 г. асуджаны біскупам парыжскім, але, нягледзячы на гэта, у хуткім часе праца займела велізарны поспех.
На падставе поглядаў, якія раней, да Святога Аўгустына, адстойвалі многія айцы царквы, Святы Тамаш Аквінскі даў новае тлумачэнне вучэн-ню пра першародны грэх³.
Ён тлумачыў, што грэхападзенне Адама не змяніла прыроду чалаве-
' Сярэднявечныя універсітэты складаліся з факультэтаў тэалогіі, права, медыцыны і “мастацтваў", г. зн. усіх іншых, свецкіх навук з выняткам права і медыцыны.
² Cite par G. Lagarde, op.cit., p.45.
³ Гэтым ён уваходзіць y супярэчнасць з славутым тэолагам ордэна францысканцаў — Святым Банавентурам. Апошні падтрымліваў усе палажэнні Святога Аўгустына, апра-ча аднаго: ён быў прыхільнікам міленарызму. Вучэнне цесна звязанае з поглядамі
78
4 ACТКА П ЕРША Я
ка. Адам быў адно пазбаўлены “звышнатуральных дароў'¹, якімі надзяліў яго Бог.
Такі падыход ставіў пад сумнеў канцэпцыі Святога Аўгустына аб маральным жыцці індывіда і аб палітычным жыцці.
Чалавек мусіць дзейнічаць згодна з сваёю прыродай, казаў Арыс-тотэль. У сваіх прыватных учынках ён павінны кіравацца тымі добрымі якасцямі, якія даравала яму прырода і якія спазнаюцца розумам. Чала-век мусіць браць удзел у грамадскім жыцці, бо грамадскае жыццё — гэта прыродная з’ява. Арыстотэль меў рацыю: грамадства вышэй, чым індывід, гэтаксама як адзінае цэлае вышэй за часткі. На гэтым грунце Святы Тамаш распрацаваў вядомую тэорыю “агульнага дабра”. “Дабра-быт мноства людзей большы і больш разнастайны, чым дабраЬыт асоб-нага індывіда, — пісаў ён. — Менавіта таму часам можна пагадзіцца на ліха ў дачыненні да асобнага індывіда, калі яно неабходнае дзеля агуль-нага дабрабыту: злодзея забіваюць, каб вялікая колькасць людзей жыла ў спакоі”’.
Ягоны заклік да рацыянальнага аналізу маральнага і грамадскага жыцця мае велізарнае значэнне, аднак гаворка не можа ісці пра сапраў-днае вяртанне да поглядаў Арыстотэля. Паводде Святога Тамаша, над прыродай існуе звышнатуральны свет, якому прырода падпарадкоўваец-ца. Мэта чалавека не на гэтым свеце, а на іншым, нябесным. 3 гэтага вынікае, што грамадства ніяк не можа прывесці чалавека да шчасця, бо мэта чалавека не ёсць зямное, прыроднае шчасце, сапраўдная мэта чалавека — сузіранне Бога ў наступным жыцці. I нельга нават думаць, як гэта рабіў Плятон, што грамадства стане сродкам выратавання людзей, падрыхтоўкі іх да будучага жыцця, — выратаванне магчымае толькі ва ўмовах рэлігійнага жыцця, якое арганізуецца царквою. 3 аднаго боку, літасць Боская і хвала Боская сыходзяць на чалавека праз таемствы царквы, з іншага — праз цярплівае трыванне заганаў зямнога жыцця. Безумоўна, чалавек мусіць паважаць законы прыроды, гэта простая “негатыўная” ўмова выратавання, Бог — творца прыроды, і нельга ісці супраць яго волі. Каб уратавацца дзеля вечнага жыцця, трэба спазнаць Хрыста і выконваць усё, што ад яго імя загадвае царква.
Між тым прыроднае жыццё чалавека і яго рэлігійнае жыццё шчыль-на спалучаныя, іх немагчыма адасобіць. Святы Тамаш не мог задаволіц-ца простым цверджаннем пра існаванне прыроднага жыцця, якое разві-ваецца паводле ўласных законаў, ён павінны вывучыць судачыненні звычайнага жыцця з рэлігійным, са звышнатуральным светам. Ідэі Свя-тога Аўгустына аб інтэграцыі звычайнага свету ў царкоўнае ўлонне, прыроды ў звышнатуральны свет Святы Тамаш супрацьстаўляў ідэю “падпарадкавання" прыроднага жыцця звышнатуральнаму.
Пра палітычнае жыццё казаў: “Чалавек не прысвечаны для палітыч-най супольнасці згодна з тым, які ён ёсць і што ён мае... Але ўсё, што
рэлігійных сектаў, якія ў ХІ-ХІІ стст. прадказвалі набліжэнне эры рэлігійнага аднаў-лення. У 1255 г. царква асудзіла міленарызм.
’ De Regimine Principum, livre I, chap. IX.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
79
сам па сабе ўяўляе, усё, чым ён валодае, усё, што ён можа, — павінна прысвячацца Богу”’. “He сукупнасць тварэнняў, складнікам якое чала-век, ёсць яго найвышэйшая мэта, але сам Бог”².
Перавага дактрыны ў тым, што пры сцверджанні зверхнасці духу не адмаўляецца бачны свет, але яна яшчэ не здольная растлумачыць нам узаемадачыненні бачнага і духоўнага сусветаў. Другі толькі знаходзіцца над першым, але незразумела, якія сувязі існуюць паміж імі.
Крыху пазней нямецкі дамініканец айцец Экхарт замацаваў адпа-ведна з хрысціянскай догмай увасаблення фундаментальную еднасць Боскага пачатку і прыроднага сусвету, еднасць, якая не ёсць іх сінтэз, бо бачнае разглядаецца як “момант” Боскага. Вучэнне будзе асуджана царквой, але мецьме значны ўплыў аж да нашых дзён, бо Экхарт быў папярэднікам Гегеля, для якога рацыянальная думка — гэта пераадолен-не супярэчнасцяў, што ўзнікаюць пры першым успрыманні.
А Святы Тамаш? Ён далёкі ад гэтай дыялектычнай канцэпцыі. Ён абапіраўся на логіку Арыстотэля, якая грунтуецца на адпрэчванні супя-рэчнасцяў. У дадзеным пытанні Святы Тамаш не ідзе далей канцэпцыі абсалютнай супярэчнасці прыроды і звышнатуральнага свету. Яго творы нясуць на сабе адбітак пазіцыі пра немагчымасць развіць сапраўды рацыянальную тэорыю палітычнага і эканамічнага ладу. Нягледзячы на некалькі дужа цікавых для тае эпохі спробаў, скіраваных на стварэнне палітычнай і эканамічнай філасофіі, Святы Тамаш амаль цалкам падпа-радкоўвае розум веры. У палітыцы ён абараняе дактрыну ўсеўладдзя царквы, у пытаннях эканомікі абмяжоўваецца выкарыстаннем пэўнай колькасці Арыстотэлевых тэзісаў дзеля таго, каб знайсці ў іх аргументы ў падтрымку дактрыны, скіраванай на маральнасць дачыненняў паміж людзьмі.
Творам Святога Тамаша Аквінскага, які найбольш падобны на трак-тат палітычнае навукі, была невялічкая праца “Пра каралеўскае кіраван-не” ("De Regimine Principum”)³.
Гэты твор — перш за ўсё палітыказнаўчы трактат, аргументы цалкам запазычаныя з Арыстотэля (хоць высновы й розняцца).
Святы Тамаш сцвярджаў, што манархія — найлепшы палітычны лад, бо “тое, што ёсць адно, больш спрыяе адзінству, чым тое, штоёсць шматлікае”⁴. Ён дае каралям некалькі практычных парадаў: для засна-вання гарадоў варта выбіраць мясціны з памяркоўным, здаровым і пры-емным кліматам і размешчаныя такім чынам, каб было як мага менш патрэбы ў гандлярах.
Але калі ў раздзеле XIV першай кнігі аўтар падыходзіць да разгляду цэнтральнага пытання пра ролі, адпаведныя царкоўнай і каралеўскай уладам, неабходна заўважыць, што ён катэгарычна адмаўляецца прыз-наць за дзяржаваю мэты, уласцівыя толькі ёй.
' Somme theologique, l-ll, question 21, article 4.
² Ibid., question A, article 8.
³ Trad, frangaise, Du gouvernement royal, Paris, 1931.
⁴ Op. cit., p. 16.
80
4 ACТКА ПЕРШАЯ
"Паколькі чалавек, які жыве адпаведна з прынцыпамі дабрадзейнас-ці, прысвечаны наступнай за зямное жыццё мэце, якая ёсць далучэнне да Бога, дык трэба, каб мэта чалавечага грамадства была такая ж, як і асабістая мэта чалавека. Такім чынам, канчатковай мэтай грамадства павінна стаць не дабрадзейнае жыццё, а далучэнне да Бога праз даб-радзейнае жыццё”¹.
I адразу ж робіцца выснова (якая нам сёння здаецца вельмі дзіў-най): “Паколькі чалавек можа дасягнуць сваёй мэты, якая ёсць спазнан-не Бога, не праз сваю дабрадзейнасць, а праз дабрадзейнасць Бос-кую... дык весці чалавека да яго мэты належыць Боскаму ўраду, а не чалавечаму...”² “Менавіта таму па Хрыстовым законе каралі павінны падпарадкоўвацца святарам”³.
3 падпарадкавання каралёў святарам натуральна вынікае зверхнасць тэалогіі над эканамічнай і палітычнай філасофіяй. Такі падыход не пакі-дае ніякага спадзявання на развіццё палітычнай навукі. Менавіта ў гэтым — асноўная супярэчнасць паміж Арыстотэлем і Святым Тамашом Аквінскім.
3. ЭКАНАМІЧНАЯ ДАКТРЫНА СВЯТОГА ТАМАША АКВІН-СКАГА: УЛАСНАСЦЬ. Пры разглядзе галоўнага твора Тама-ша Аквінскага “Сумы тэалогіі” можна канстатаваць, што эканамічныя праблемы закранутыя тут у кантэксце дабра-дзейнасцяў і заганаў, г. зн. у межах тэорыі маральных паводзінаў індывіда⁴.