Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Пасля страты свабоды грэцкімі полісамі адбываўся няспынны заня-пад палітычнага жыцця. На працягу ўсяго гэтага перыяду ўмовы для развіцця арыгінальных ідэяў у палітычнай філасофіі былі маласпрыяль-ныя, можна казаць, што назіралася доўгае зацьменне палітычнай думкі. Філосафы і блізка не падыходзілі да развагаў пра дзяржаву і грамадскае жыццё.
Б) Новыя філасофскія плыні і іх стаўленне да грамадскага жыцця
Апошнія стагоддзі існавання грэцкай цывілізацыі спарадзілі колькі філасофскіх дактрынаў. Найбольш значнымі сярод іх былі вучэнні эпіку-рэйцаў і стоікаў.
Зпікур (341 — 270 гг. да н. э., выкладаў у Афінах на пачатку III ст. да н. э.) абвяшчаў: можна самому, без дапамогі поліса, дасягнуць мудрасці, што супярэчыла дактрынальным поглядам Плятона і Арысто-
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
63
тэля. Распаўсюджванне эпікурэізму адлюстроўвала паступовае знікнен-не былога палітычнага ідэалу грэкаў’.
Пагарда да палітычнай філасофіі спалучалася з перакананым матэ-рыялізмам і атэістычнымі поглядамі. Паводле Эпікура, свет складаецца з матэрыяльных атамаў, а іх разнастайныя спалукі ўтвараюць бачныя целы. Целы — адзіная рэчаіснасць (самі богі — матэрыяльныя, дя таго ж адасобленыя ад усяго астатняга свету). Чалавек, як і іншыя жывёлы, знаходзіць шчасце ў асалодзе, і найперш — у фізічнай асалодзе. Аднак механізм задавальнення ў чалавеку вельмі складаны. Той, хто хоча дапяць шчасця, ні ў якім разе не павінны хапацца за першую спрыяль-ную магчымасць атрымаць асалоду, але мусіць няспынна трымацца лініі паводзінаў, якая забяспечыць яму максімум шчасця на ўсё жыццё. Ён павінны засцерагацца запалу кахання², адмовіцца ад палітычнае дзей-насці, гэтаксама як і ад веры ў багоў і ў будучае жыццё, якія сеюць жах у душах; наадварот, варта прысвяціць сябе радасцям сяброўства і наагул ва ўсім выказваць памяркоўнасць.
Такі матэрыялізм прыводзіць Эпікура да звужэння мэтаў свайго філасофскага пошуку — толькі да вывучэння паводзінаў індывіда. Поліс-ная арганізацыя, у якой старажытныя грэкі бачылі дзейсны сродак сама-рэалізацыі, асабліва сваёй духоўнай самарэалізацыі, імкліва разбурала-ся. Гэтаму гістарычнаму працэсу адпавядала развіццё глыбока матэрыя-лістычнай і індывідуалістычнай філасофіі.
Матэрыялізм і індывідуалізм былі таксама галоўнымі рысамі стаі-цызму, самай распаўсюджанай філасофіі ў Рыме ажно да пераходу імператараў у хрысціянства.
Стаіцызм заснаваны Зянонам (нарадзіўся ў 336 г. да н. э. у горадзе Кітыёне, што на Кіпры, памёр блізу 264 г. да н. э. у Афінах). Ягоныя творы да нас не дайшлі, але погляды Зянона развівалі і распаў-сюджвалі яго шматлікія вучні.
Стаіцызм — гэта матэрыялістычнае вучэнне. Стоікі лічылі, што чала-век складаецца з дзвюх частак, кожная ўяўляе сабою цела. Душа — гэта цела больш жарснае: гарачы подых, сумесь паветра і агню, "пнеўма”.
Стаіцызм — таксама індывідуалістычнае вучэнне, якое сцвярджае, што роды і віды ўзапраўды не існуюць³.
Аднак на глебе гэтых сцверджанняў, на першы погляд вельмі па-добных на палажэнні эпікурэізму, паўстае зусім іншая маральная кан-цэпцыя. Эпікурэйцы імкнуліся растлумачыць свет, звяртаючыся да пры-чынаў⁴, стоікі, наадварот, застаюцца вернымі Арыстотэлевай канцэпцыі тлумачэння свету праз разгляд мэтаў. Паводле іх меркавання, усё на свеце строга падуладнае непарушнаму парадку. Гэты парадак святы і ўяўляе сабою нешта накшталт усеагульнага Бога, што пануе над іншымі
’ Гл. Roger Labrousse, Introduction a la philosophie politique, Paris, 1959, p.80.
² Гл. Lucrece, De natura rerum, liv.IV.
³ Гл. Albert Rivaud, Les grands courants de la pensee antique, Armand Colin, 1929, pp. 162-179.
⁴ Гл. Lucrece, De natura rerum, liv.IV.
64
4 ACТКА П ЕР ШАЯ
багамі, рассыпанымі па зорах. Чалавек, надзелены здольнасцю бачыць гэты парадак, ставіць перад сабою мэту з дапамогаю волі падысці да яго як мага шчыльней, і менавіта праз далучэнне ўласнага розуму да розуму вышэйшага, які ляжыць на пачатку сусветнага парадку, ён зной-дзе шчасце.
ІУІудрасць у раннім стаіцызме проста і сцісла стасуецца з “наме-рам” адпавядаць сусветнаму парадку. 3 гэтай канцэпцыі, калі браць яе ў вузкім сэнсе, нельга выснаваць правілаў, якія маглі б кіраваць учынкамі. Усякі ўчынак можа быць добры, калі ён робіцца з добрым намерам.
Аднак стаіцызм адрозна ад эпікурэйства не адмаўляе ўдзелу ў палітычнай дзейнасці і ўвагі да грамадскіх інстытуцый. Зянон у “Рэспуб-ліцы" намаляваў карціну свету, дзе не існуе болей падзелу на асобныя дзяржавы і людзей яднае адно — каханне¹. Стоік Ямбул апісвае ўяўную выспу, дзе грамадства не падзяляецца на класы і няма прыватнай уласнасці². У II ст. да н. э. стоікі Грэцыі вярнуліся да тэзіса Плятона, згодна з якім можна вызначыць і нават трэба шукаць, што ёсць дабро для іншых людзей³.
Спроба ўзняцца вышэй за спрошчаны падыход пра добры намер і дасягненне аб’ектыўнага грамадскага дабра стаіць ля вытокаў канцэп-цыі “натуральнага права", распрацаванай Цыцэронам у I ст. да н. э. У аснове канцэпцыі — імкненне дасягнуць кампрамісу паміж сацыяльнай філасофіяй Арыстотэля і ідэальнай філасофіяй Плятона.
3 аднаго боку, сцвярджаецца, што існуюць спрадвечныя нормы грамадскага жыцця, якія — дзеля людзей — павінны мець абсалютную вартасць. Але, з другога боку, адзначаецца, што нормы наўпрост выні-каюць са сведамасці ці, так бы мовіць, з “розуму" індывідаў. I гэты розум не ёсць, як у Арыстотэля, розумам філосафа, які асэнсоўвае свет, прыняўшы за аснову наяўныя тыпы грамадства; гэта — здольнасць, закладзеная ў кожным індывідзе, а значыць, вельмі блізкая да пачуцця справядлівасці ў Плятона.
“Закон, — пісаў Цыцэрон, — гэта розум, закладзены ў прыроду, якая загадвае нам рабіць тое, што мы павінны рабіць, і забараняе рабіць тое, чаго рабіць няварта’’⁴.
У іншай працы ён пісаў: “Толькі з дапамогай прыроды мы можам адрозніць добры закон ад кепскага, прырода дазваляе нам не толькі адрозніваць праўду ад несправядлівасці, але і маральна прыгожыя рэчы ад непрыгожых, нешта кшталту ўсюдыіснага розуму дазваляе нам тое спазнаць і схіляе нашы сэрцы да таго, каб атаясамліваць прыгожае з дабрадзейнасцю, а благое — з заганамі”⁵.
Цыцэрон шукаў у грэцкай філасофскай традыцыі ідэі, якія б дапа-маглі вызначыць абсалютную норму грамадскага жыцця, але знаёмства
' Гл. W.W. Tarn, La civilisation hellenistique, traduit de I'anglais, Paris, 1936, p.78.
² Ibid., p. 120.
³ Гл. Emile Brehier, Histoire de la philosophie, t.l, vol. II, p.306.
⁴ Des lois, I, 6, 18.
⁵ Ibid., I, 16, 44-45.
________ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ 65
з творамі Цыцэрона паказвае, што гэтая спроба не мела поспеху. Сцвяр-джаючы, што існуе натуральнае права, аднолькавае для ўсіх, Цыцэрон не напаўняў гэтае цверджанне аргументамі.
Згодна з вучэннем стоікаў, людзі роўныя паміж сабою, аднак Цыцэ-рон дапускае, што ёсць людзі “рабскае натуры”, і даводзіць, што індыві-ды, занятыя фізічнай працай, стаяць на ніжэйшай ступені развіцця’.
Апрача таго, Цыцэрон асуджае ўсялякую “хрэматыстычную" дзей-насць, якая, на яго думку, не мае іншае мэты, акрамя грашова-здабы-вальнай, але робіць выключэнне для буйных гандляроў і банкіраў...
Цыцэрон не бярэцца фармуляваць агульны прынцып, каб вызна-чыць, якое грамадскае жыццё дабрадзейнае і адпаведнае розуму. Ся-род станоўчых якасцяў ён асабліва ўхваляе асцярожнасць (prudentia), якая ў розных абставінах дыктуе чалавеку, як трэба ставіцца да тых ці іншых грамадскіх праблемаў². Вось да чаго прыводзіць філасофія, якая з самага пачатку абвяшчае зверхнасць індывідуальнага розуму!
Паняцце “натуральнага права" засталося ў рымскую эпоху адно толькі формулай, а грэцкая канцэпцыя перавагі поліса над індывідам перажывала поўны заняпад. Рымская рэспубліка знікае ў 48 г. да н. э., на змену ёй прыходзіць спачатку дыктатура Юлія Цэзара, а потым дэспатызм імператараў. Рымская імперыя, пад абсалютнай уладай якой сабралася ввлізарная колькасць сама розных народаў (прычым гэтая ўлада была навязаная ім сілаю), ніколі не была адзінаю палітычнаю супольнасцю ў тым сэнсе, у якім яе разумелі грэкі, той лучнасцю, што падпарадкоўваецца законам.
Рымскія заваёвы — гэта бясконцая кампанія рабаўніцкіх паходаў дзеля асабістага ўзбагачэння рымскіх сенатараў³. Галоўны сацыяльны матыў — зацікаўленасць рымскіх уласнікаў у эксплуатацыі пераможаных і прыгнечаных народаў.
Найвялікшым інтэлектуальным дасягненнем дзяржавы была выпра-цоўка сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнас-ці і кантрактаў. Сістэма атрымала найменне рымскага права.
Да былой канцэпцыі "квірытарнай” (ад лац. "quiritis", квірыты — старажытны назоў рымскіх грамадзян, ужываўся на народных сходах і яднаў у адным слове абагуленае найменне “рымскі народ”. — Заўвага перакладніка) уласнасці, якая залежала ад грамадзянскага і сямейнага статусу чалавека, дадаецца яшчэ паняцце ўласнасці, заснаванай на валоданні нейкай рэччу, а значыць, даступнай кожнаму індывіду⁴. 3 таго часу нават філосафы прызнаюць, што ўсякая ўласнасць законная неза-лежна ад яе памераў, калі яна здабытая адпаведна з правам.
Няма горшае бяды, пісаў Цыцэрон, — чым злачынныя патраба-
' Гл. Labrousee, op. cit., p.89.
² Ibid.
Гл. Lucien Jansse, La proprietb, Ie гёдіте des biens dans les civilisations occidentales, Les Editions ouvrieres, 1953, p.49.
⁴ Ibid., p.56-58.
3 Зак. 2009
66
ЧАСТКА П ЕРШАЯ
ванні роўнасці матэрыяльнага становішча"¹. У I ст. н. э. у Сэнэкі знахо-дзім характэрнае выказванне пра новае стаўленне да багацця. Каб абгрунтаваць ідэал мудраца, абыякавага да жыццёвых выпадковасцяў, што здараюцца на свеце, ён тым не менш сцвярджае, што мудрэц не павінны адмаўляцца ад багацця.
Філосаф пісаў: “Мудрэц не лічыць сябе не вартым падарункаў фар-туны; ён не любіць багацце, але аддае яму перавагу (перад жабрацт-вам); мудрэц пускае гэтае багацце ў свой дом, а не ў сваё сэрца; ён не адмаўляецца ад таго, што мае, ён знаходзіцца над усім гэтым і хоча, каб багацце спрыяла дабрадзейнасці.
Хіба можна сумнявацца, што мудрэц мае большыя магчымасці для развіцця сваіх здольнасцяў, калі ён багаты, а не калі ён бедны? У нястачы адна вартасць: будзеш нязломны, непрыгнечаны. Сярод жа багацця памяркоўнасць, шчодрасць, разважлівасць, ашчаднасць, веліч маюць вольны прастор на развіццё... Багацце дае мудрацу тое радас-нае пачуццё, якое дае мараку спадарожны вецер ці цудоўны сонечны дзень у разгар зімовых халадоў...