• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    
            Раздзел III
    
    
    ЗАНЯПАД ПАЛІТЫЧНАЙ I ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў РЫМСКУЮ ЭПОХУ I Ў СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ
    
        § 1.    Панаванне Рыма і яго інтэлектуальны след
    
          А) Утварэнне і падзенне Рымскай імперыі
        Насуперак папярэджанням філосафаў заняпад грэцкай цывілізацыі паскорыўся пачынаючы з IV ст. да н. э.
        Грэцкія полісы ўсё больш і больш клапаціліся пра заваёвы новых тэрыторыяў, каб накіроўваць туды лішак свайго насельніцтва. Яны ўсё больш і больш прагнулі багаццяў; а каб здабываць іх, трэба было панаваць над цэнтрамі гандлю, партамі і марскімі шляхамі. Таму бараць-ба паміж полісамі рабілася ўсё больш зацятая. Адначасова ўнутры кож-нага поліса паглыбілася эканамічная няроўнасць: незлічоныя грамадзян-скія войны і рэвалюцыі змянялі адна другую. Часам гэтыя ўзрушэнні прыводзілі да пераразмеркавання земляў адпаведна з прынцыпам эга-літарнасці, як, у прыватнасці, гэта здарылася ў Спарце пад канец III ст. да н. э. па волі цароў Arica IV і Клеамэна III. Аднак суняць супрацьстаян-не паміж багатымі і беднымі не патрапілі ні ў адным з полісаў’.
        Паслабленыя ў выніку нутраной нестабільнасці і канфліктаў, грэцкія полісы спачатку падпалі пад уладу македонскіх цароў, а пазней, калі Рым перамог Македонскае царства, яны былі ўключаныя ў склад Рым-скай імперыі. У 146 г. да н. э. Рым распускае Ахейскі звяз, у які ўваходзіла вялікая колькасць грэцкіх гарадоў. Горад Карынф быў захоп-лены і разбураны. Свабодзе грэцкіх полісаў надышоў канец.
        Пачынаючы з V ст. да н. э. Рым уяўляў "рэспубліканскі” горад-дзяржаву, арганізацыя якога характарызавалася, з аднаго боку, былым падзелам на знаць (патрыцыяў) і людзей невысакароднага паходжання (плебеяў) і, з другога боку, падзелам грамадства на класы ў залежнасці ад памераў багацця.
        Усе грамадзяне ўваходзілі ў “цэнтурыі”, адкуль паходзіў назоў цэн-турыяльных каміцыяў, сапраўднага парламента Рымскай рэспублікі. Га-ласаванне ў каміцыях ішло па цэнтурыях, таму ўплыў кожнага класа залежаў ад колькасці ўтвораных ім цэнтурыяў. Фактычна пасля рэформы 312 г. да н. э. вершнікі, гэта значыць грамадзяне, якія выконвалі свой вайсковы абавязак у кавалерыі, утваралі 18 цэнтурыяў². Астатнія бага-тыя ўласнікі ўтваралі 80 цэнтурыяў, сярэднія і дробныя ўласнікі — 90, рамеснікі — 4, а “пралетарыі”, г. зн. безмаёмасныя грамадзяне, утваралі адну цэнтурыю. Такім чынам, улада належала буйным уласнікам.
        Рымская арыстакратыя, маючы ўладу, не задавальнялася прыбытка-
    
    ¹ Гл. на гэты конт Margaret О.Watson, Class Struggles in Ancient Greece, London, 1947.
    
    ² Гл. Henri Pirenne, Les grands courants de I'histoire universelie, Paris, 1944-1957, t.l, p. 185.
    
    60
    
    ЧАСТКА П ЕРША Я
    
    мі, якія яна атрымлівала ад сваіх маёнткаў, але таксама хацела ўзбага-ціцца ад гандлёвай дзейнасці.
         Рым пачаў заваёву Італіі, потым узбярэжжаў Міжземнамор’я, дзе на глебе эліністычнай культуры расквітнелі шматлікія цэнтры цывілізацыі. Рымляне бязлітасна знішчалі грамадскія інстытуцыі заваяваных полісаў, вывозілі ў Італію вялікія гурты арыстакратаў і адукаваных людзей, потым пачалі сістэматычна рабаваць каштоўнасці на землях, далучаных да імперыі: забіралі карысныя выкапні, сельскагаспадарчыя прадукты, тво-ры мастацтва, створаныя на працягу стагоддзяў. Менавіта так Грэцыя, калыска антычнай цывілізацыі, разам з палітычнай свабодай страціла асноўную частку свайго творчага патэнцыялу ў галіне культуры'.
         Але ваенныя перамогі выклікалі ў Рыме магутныя сацыяльныя выбу-хі, бо ўзбагацілася толькі пэўная частка грамадства і згалелі іншыя грамадзяне; прычына — змены, што адбыліся ў сістэме фармавання войска: пачынаючы з 107 г. да н. э. для пралетараў адкрываецца доступ у легіёны.
         Плебеі выкарысталі ўступкі дзеля ўзмацнення ціску на найбагацей-шыя класы. “Рэспубліканская" палітычная сістэма пачала распадацца.
         Адначасова з пашырэннем рымскага панавання рабства набывала ўсё буйнейшыя памеры, што выклікала вялікія паўстанні рабоў.
         Каля 135 г. да н. э. раб з Сіцыліі Эўн (“Добразычлівы”) узняў паўстанне і ўтварыў з рабоў шасцітысячную армію. Рымскія легіёны здолелі задушыць яго толькі праз 9 гадоў.
         Блізу 105 г. да н. э. пад кіраўніцтвам Сальвія сіцылійскія рабы зноў узбунтаваліся, а Сальвія абвясцілі царом. Сальвій перамог некалькі рым-скіх палкаводцаў і завалодаў горадам Трыякала, аднак неўзабаве памёр, а яго наступніка Атэніёна ў 101 г. да н. э. перамагло новае рымскае войска. На Сіцыліі для рабоў усталяваўся рэжым тэрору: кожнага раба, у якога знаходзілі нейкую зброю, забівалі.
         Самае буйное паўстанне рабоў адбылося ў 73—71 гг. да н. э. пад кіраўніцтвам Спартака. Фракіец па паходжанні, Спартак быў прададзены арганізатару гладыятарскіх баёў у Капуі, але ўцёк з сябра-мі-паплечнікамі і аб’яднаў вакол сябе вялікую колькасць рабоў. Паўстан-цы здабылі зброю і атрымалі значныя перамогі, аднак не здолелі вызна-чыць дакладную праграму дзеянняў. Яны прайшлі праз усю Італію з поўдня на поўнач, потым зноў вярнуліся на поўдзень, так і не заатакаваў-шы Рыма. Нарэшце паспрабавалі дасягнуць Сіцыліі, але ім не пашанца-вала дамовіцца з піратамі, уладальнікамі караблёў. У выніку рымскае войска разбіла паўстанцаў, а Спартака забілі ў баі. 6000 рабоў, якія здаліся ў палон, былі павешаныя ўздоўж дарогі Капуя — Рым.
         Пасля паразы Спартака больш буйныя паўстанні не выбухалі. Тым часам Рымская рэспубліка саступіла месца імперыі, якую ў 27 г. да н. э. абвесціў Аўгуст.
    
    ' Гл. L.Petit de Julleville. Histoire de la Grece sous la domination romaine, Paris, 1875; G.F.Hertzberg, Histoire de la Grece sous la domination des Romains, trad, frang, Paris, 1887.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    61
    
          3 гэтага часу былі адмененыя ўсе палітычныя свабоды, імперыяй кіраваў адзін усемагутны валадар, які часцей за ўсё атрымліваў уладу з дапамогаю сілы. Захоўваўся падзел грамадства на класы. Да першага належалі сенатары, якія павінны былі валодаць сама меней мільёнам сэстэрцыяў. Сенат больш не меў ніякай рэальнай улады і мусіў зада-вальняцца толькі зацверджаннем пастановаў імператара, аднак толькі сенатары маглі прызначацца намеснікамі правінцыяў і военачальнікамі. Потым ішлі вершнікі, багацце якіх складала суму ў 400000 сэстэрцыяў. Толькі іх прызначалі на пасады вышэйшых афіцэраў. Усе астатнія рым-скія грамадзяне ўтваралі плебс, актыўнасць якога ўтаймоўвалі раздача хлеба і відовішчы. Іншаземцы залежна ад свайго паходжання карысталі-ся больш-менш шырокімі правамі. У самым цяжкім становішчы знаходзі-ліся рабы: напрыклад, калі раб забіваў гаспадара, тады вынішчалі ўсіх рабоў гэтага гаспадара.
        Пачынаючы асабліва з II ст. н. э. з меркаванняў выгады пры зборы падаткаў дзяржава спрыяла ўтварэнню буйных латыфундыяў на сваіх землях. Такім чынам, дзяржава спрыяла канцэнтрацыі сельскагаспадар-чай вытворчасці і развіццю эканомікі, заснаванай на рабаўладальніцкай гаспадарцы. Сярэдні клас быў у заняпадзе; шматлікія яго прадстаўнікі павялічвалі шэрагі беспрацоўнага пралетарыяту гарадоў, у прыватнасці Рыма. Рабаўладальніцкая сістэма перашкаджала развіццю тэхнікі вы-творчасці і прадукцыйнасці працы — рамёствы не пашыраліся і не разві-валіся.
        Грашовыя і падатковыя крызісы ўзрушалі рымскае грамадства. Бра-кавала золата, бо сальда гандлёвага балансу Італіі было адмоўнае. Манеты абясцэньваліся. Кошты раслі, і ў выніку адбываліся буйныя сацыяльныя выбухі.
        На пачатку III ст. н. э. імператар Каракала (211 — 217 гг.) знішчыў арыстакратыю, якая паўстала супраць улады імператара. 3 гэтага часу ва ўсёй імперыі кіруючым класам зрабіліся курыялы, збіральнікі падат-каў, адказныя перад імператарам. Іх багацце павінна было перавышаць 100000 сэстэрцыяў. Курыі перадаваліся ў спадчыну.
        Адначасова імператары аб’ядноўвалі рамеснікаў у абавязковыя кар-парацыі і розным чынам умешваліся ў эканамічнае жыццё.
        Пасля перыяду крайняй анархіі (235 — 268 гг.) сістэма адміністра-цыі зноў трансфармуецца, імператары ўсё настойлівей імкнуцца развя-зваць эканамічныя праблемы шляхам умяшання ў эканоміку.
        Дыяклетыян увёў сістэму натуральнай аплаты працы вытворцаў. Такім чынам дзяржава падышла да непасрэднага выкарыстання прадук-цыі сваіх уладанняў, да ўтварэння рамесных прадпрыемстваў, але зачы-ніла ім шлях на рынак.
        Значэнне рынку памяншалася. Землеўладальнікі пачалі пераходзіць да натуральнай гаспадаркі.
        Дзяржава збірала падаткі з буйных землеўласнікаў ці з вёсак з вольнымі сялянамі. Каб спрасціць збор падаткаў, дзяржава імкнулася замацаваць селяніна на зямлі, якую ён апрацоўваў. Селянін зрабіўся
    
    62
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    “калонам”: ён не мог ні пакінуць зямлю, ні пабрацца шлюбам па-за межамі зямельнага ўладання дамена ці вёскі, ні адчужаць сваю маё-масць без дазволу зямельнага ўласніка.
        Буйныя землеўладальнікі значна менш цярпелі ад падатковага прэ-са імперыі. Ішоў няспынны працэс канцэнтрацыі ўласнасці, дробныя ўласнікі шукалі аховы ў буйных, губляючы праз гэта сваю незалежнасць. Сістэма буйной уласнасці існавала, але не было тэхнічных сродкаў, якія забяспечылі б развіццё сельскай гаспадаркі. Канцэнтрацыя вытворчасці, наадварот, прыводзіла да паніжэння прадукцыйнасці працы адтаго, што гаспадары былі няўмелыя, а працаўнікі — нядбайныя.
        Паступовы заняпад Рымскай імперыі тлумачыцца выкараненнем ва ўмовах імператарскага абсалютызму і росту эканамічных цяжкасцяў уся-лякага пачуцця грамадзянскай лучнасці.
        У 395 г. памёр Фядос I, абодва яго сыны сталі імператарамі, адзін — заходняй часткі імперыі, а другі — усходняй. Аднак у Заходняй Рымскай імперыі ўлада фактычна належала галоўнакамандуючаму легіёнаў, а доля барбараў у шэрагах легіянераў няспынна расла. Гэтак барбары траплялі ў імперыю.
        У 410 г. Аларых, які адначасова быў валадаром вестготаў і рымскім военачальнікам, захапіў і разрабаваў Рым. Затое ў 451 г. франкі вырата-валі Італію сваёй перамогай над Атылам на Каталаунскіх Палях, што каля горада Труа.
        У 476 г. паўстала размешчанае ў Італіі войска барбараў і пасадзіла на трон свайго правадыра Адаакра. Адаакр адмовіўся ад імператарскага тытулу, прыняў тытул караля і прызнаў сваім сюзэрэнам імператара Усходняй Рымскай імперыі, але бальшыня барбарскіх каралёў Захаду не прызнавала ніякага сюзэрэнітэту. Заходняя Рымская імперыя згасала. Візантыйскі імператар Юстыніян яшчэ патрапіў адваяваць у остготаў Італію ў 535 — 540 гг., але праз 40 гадоў Італіяй завалодалі лангабарды. Рымская дзяржава канчаткова распалася.