Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
70
4 ACТКА П ЕРШАЯ
... статак будзе пасвіцца на прасторным папасе”. Мір запануе паміж народамі, і нават жывёлы не будуць знішчаць адна адну. "Воўк будзе жыць разам з авечкаю...”
Аднак у 586 г. да н. э. халдэі захапілі Ерусалім. Юдэйскае царства, апошняе з габрайскіх, знікла. (3 гэтага часу габраі больш не мелі самастойнае дзяржаўнасці ажно да самага XX ст., толькі пасля Другой сусветнай вайны будзе створаная дзяржава Ізраіль.) Частка насельніцт-ва з Юдэйскага царства была пераведзеная ў Бабілён. У гэтыя крытыч-ныя часы Ярэмі і Езэкііль з меншым аптымізмам, чым іх папярэднікі, але ўсё ж працягвалі развіваць ідэю пра лепшую будучынь.
Пэрсідскі цар Кір, пераможца халдэяў, дазволіў у 538 г. да н. э. дэпартаваным габраям вярнуцца ў Ерусалім. Габраі заставаліся падда-нымі пэрсаў, пакуль іх не скарыў Аляксандр Вялікі, а пазней — рымляне. Невядомыя прарокі, якія пішуць пасля 538 г. да н. э., зноў малююць будучы шчаслівы лад, дзе людзі будуць лічыць, што яны ўсе маюць адно і тое ж паходжанне, і пры якім “больш не трэба будзе працаваць дарма”.
Тыя ж ідэі можна знайсці і ў Псалтыры (аўтары невядомыя). У наступныя стагоддзі паўстае ідэя аб Месіі, які павінен адрадзіць чала-вецтва.
Такім чынам, у габрайскім народзе сцвярджаецца ідэя, невядомая грэцкаму народу і яго філосафам, — ідэя, адпаведна з якой мы з цягам часу набліжаемся да эры спакою і шчасця. Безумоўна, гэта адна з крыніц навачаснай ідэі аб сацыяльным прагрэсе¹.
Ідэя прысутнічае ў “Апакаліпсісе” Святога Яна. Апостал вучыў, што Рым (Бабілён) будзе зруйнаваны, потым надыдзе тысячагадовы перыяд, на працягу якога чалавецтва зведае мір і шчасце.
Гэтая ж “міленарысцкая" канцэпцыя выкладаецца на пачатку II ст. невядомым аўтарам “Барнабейскага ліста”. Аналагічныя ідэі шмат дзе прысутнічаюць у творах Святога Юстына і Святога Ірэнея².
У III ст. адбываюцца шматлікія дыскусіі. У Рыме Святы Іпаліт абара-няе міленарысцкія ідэі ў палеміцы з святаром Каюсам, які адмаўляў аўтэнтычнасць “Апакаліпсіса" Святога Яна. Пазней, у Егіпце, Арыген моцна крытыкаваў міленарызм, ягоны вучань Святы Дыяніс, епіскап александрыйскі, напісаў супраць гэтага вучэння трактат, дзе таксама аспрэчваў аўтэнтычнасць "Апакаліпсіса”³.
Такім чынам, бачна, што хрысціянская дактрына шукала развязанне праблемаў сацыяльнага жыцця ў шчыльнай блізіні да шляху, па якім крочыў Плятон. Але яна яшчэ больш, чым сам Плятон, аддаляецца ад разгляду канкрзтных умоваў грамадскага жыцця на пэўным адрэзку часу, адыходзіць ад штодзённасці і губляецца ва утапічных марах. На пачатку IV ст. рымскі свет не ішоў да міру, братэрства і ўсеагульнага
' Гл. Jules Delvaille, Essai sur I’histoire de I'idee de progres jusqu'a la fin du XVIII sidde, Paris, 1910, chap.ler.
² Гл. I’article “Millenarisme'' du Dictionnaire de theologie catholique de Vacanti et Mange-not, t.X, Paris, 1929.
³ Ibid.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
71
шчасця, наадварот, усё больш і больш цынічнымі сродкамі сцвярджала-ся ўлада грошай. Распад дзяржавы працягваўся да часу, пакуль Заход-няя Рымская імперыя не знікла пад ціскам барбараў.
Хрысціянства больш не магло мець на мэце паляпшэнне рымскіх нораваў, ад гэтае пары яно мусіла “заваёўваць” барбарскія народы. Ацэньваць грамадскія інстытуцыі барбараў было цяжка і досыць рызыкоў-на. У такіх умовах дзякуючы творам і чыну Святога Аўгустына перамагла дактрына абыякавасці хрысціянства ў дачыненні да грамадскіх інстыту-цый.
В) Святы Аўгустын
У 312 г. імператар Канстанцін завалодаў Італіяй дзякуючы легіёнам, утвораным з германцаў, гуртам далучаных да хрысціянства. Адпаведна з Міланскім эдыктам (313 г.) новы імператар прызнаў за хрысціянамі свабоду веравызнання, а потым і сам перайшоў у хрысціянства. 3 гэтага часу ўсе імператары Заходняй Рымскай імперыі з выняткам Юліяна, названага Адступнікам, абаранялі хрысціянства і пераследвалі адэптаў былой веры.
Аднак гэта не запаволіла імклівага заняпаду імперыі. У 410 г. кароль готаў Аларых, хрысціянін, захапіў Рым. У перыяд з 425 да 430 г. кароль вандалаў Гейзерых, таксама хрысціянін, падпарадкоўвае ўсю Паўночную Афрыку. Менавіта ў гэты момант, а дакладней у 426 г., Святы Аўгустын, біскуп гіпонскі, што ля Картагена, скончвае працу над сваім творам “Боскі горад", які зробіць велізарны ўплыў на сучаснікаў.
Кніга Святога Аўгустына ставіць крыж, у прыватнасці, на міленарысц-кім вучэнні, якое з IV ст. знаходзіла ўжо меней прыхільнікаў, чым раней.
Святы Аўгустын сцвярджаў, што “Апакаліпсіс” Святога Яна інтэрпрэ-туецца недакладна: насамрэч Рым атаясняецца апосталам з Бабілёнам, асуджаным Богам і які мусіў быць зруйнаваны. Рымам кіравалі імперата-ры хрысціянскай веры: Канстантын, шчодра ўзнагароджаны Богам, бо ён прыняў хрысціянства¹, і Фядос, вельмі набожны чалавек². Тысячага-довы перыяд, пра які апавядаў Святы Ян, — гэта прамежак часу, які цягнецца ад прышэсця Хрыста да сканчэння веку. Перыяд пазначаны духоўным аднаўленнем і датычыць выключна душаў, а не матэрыяльных рэчаў³.
Відавочна, што тлумачэнне недакладнае. Тым не менш ідэі Святога Аўгустына пазней перамогуць, а міленарызм афіцыйная дактрына царк-вы не прыме. Параза міленарызму азначала, што ў хрысціянскай царкве канчаткова перамагла канцэпцыя абыякавасці ў дачыненні да палітычных пытанняў.
Святы Аўгустын сцвярджаў, што грэх першага чалавека вельмі іс-тотна папсаваў чалавечую прыроду⁴. Ён з горыччу апавядаў пра заганы
' La Cite de Dieu, liv. V., chap. 25.
² Ibid., chap.26.
³ Ibid., liv. XX, chap.6-11.
⁴ “Па сутнасці, Бог, стваральнік натураў, а не заганаў, стварыў чалавека чыстым; але
72
4 A С Т К А П Е Р Ш А Я
грамадскага жыцця¹, заганнасць чалавечага мыслення². Лічыў, што шмат-моўе падзяляе людское грамадства, а войны, нават справядлівыя, спа-раджаюць незлічоныя беды³. I далей: нельга давярацца нават сябрам, бо яны ў кожную хвіліну могуць зрабіцца здраднікамі і зламыснікамі⁴.
У сваім жаданні паказаць неабходнасць ненавідзець зямное жыццё Святы Аўгустын імкнуўся знайсці супярэчнасці ў творах паганскіх аўта-раў, у прыватнасці Цыцэрона⁵. Цыцэрон вызначаў рэспубліку як рэч паспалітую, г. зн. “як грамадства, заснаванае на прызнаных правах і на супольнасці інтарэсаў”. Ён сцвярджаў, што “Рэспубліка, ці рэч паспалі-тая, сапраўды існуе толькі тады, калі ёю кіруюць з разуменнем дабра і справядлівасці”. Калі прыняць гэтае вызначэнне, трэба прызнаць, удак-ладняе Святы Аўгустын, што “ў Рыме рэспублікі ніколі не існавала, бо ў ім ніколі не існавала сапраўднай справядлівасці”. “Калі чалавек не слу-жыць Богу, якая ж справядлівасць можа быць у гэтым чалавеку?”⁶. “Адзіным месцазнаходжаннем сапраўднай справядлівасці ёсць горад, пра які апавядаецца ў Святым Пісьме: “Слаўна пра цябе пісалі, Боскі градзе”⁷.
Святы Аўгустын ні ў якім разе не лічыў, што ўсе грамадскія інстыту-цыі, якія існуюць, цалкам справяддівыя і добрыя. Аднак у дачыненні да іх ён патрабаваў поўнага паслухмянства. Нябесны горад (г. зн. суполь-насць хрысціянаў) не супраць законапаслушэнства — яны ж дапамага-юць упарадкаваць смяротнае жыццё”⁸. Раз законы ніколі не бываюць дасканалыя, каб усталяваліся сапраўдны парадак і сапраўдная справяд-лівасць, дык лепей выконваць тыя, што ўжо існуюць, чым намагацца іх змяніць. Па асабліва важным пытанні — пра рабства — Святы Аўгустын развіваў дактрыну неабходнай згоды з сацыяльным ліхам як пакараннем за грахі⁹.
Ён казаў, што рабства не ёсць натуральная інстытуцыя. “Стварыўшы чалавека разумнага й па свайму падабенству, (Бог) не пажадаў, каб чалавек панаваў над іншымі, сабе роўнымі людзьмі, але толькі над жывёламі”.
Тым не менш “на грэшніка ярмо рабства лягло справядліва”. Рабы — гэта людзі, пераможаныя на вайне. “Усялякая перамога, нават перамо-га, атрыманая ліхімі людзьмі, ёсць вынік справядлівага Боскага суда. Значыць, Бог хоча пакараць пераможаных або палепшыць іх”. Нават
чалавек, сапсаваны па сваёй уласнай волі і справядліва за гэта пакараны, нарадзіў дзяцей, сапсаваных і пакараных, гэткіх, як і ён сам” (ibid., liv.XIII. chap. 14).
' Ibid., liv.XIX, chap.5.
² Ibid., chap.6.
³ Ibid., chap.7.
a Ibid., chap.8.
⁵ Ibid., liv.ll, chap.21; liv.XIX, chap.21 et 24.
⁶ Ibid., liv.XIX, chap.21. Паводле Святога Аўгустына, Богу можна служыць толькі пасля прыняцця хрысціянскай веры.
⁷ Ibid., liv.ll, chap.21.
⁸ Ibid., liv.XIX, chap. 17.
⁹ Ibid., liv.XIX, chap. 15.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
73
рабства, калі яно вынік пажаданай Богам паразы, само па сабе справяд-лівае. Адсюль выснова: Рабства, такім чынам, ёсць кара, вынесеная адпаведна з законам, які загадвае захоўваць натуральны парадак і забараняе парушаць яго, бо, калі б гэты парадак не парушаўся, дык не было б за што караць рабствам. Вось чаму Апостал загадвае рабам (Пасланне Ефесянам) слухацца гаспадароў і служыць ім ад чыстага сэрца і добраахвотна, нават калі яны не могуць вызваліцца з рабства, яны павінны знаходзіць у ім свабоду, служыць не ад страху, а па любові аж да таго часу, пакуль не знікне несправядлівасць, усякае чалавечае панаванне, пакуль не прыйдзе дзень, калі Бог будзе ўсё ва ўсім".
Боскі горад Святога Аўгустына — найвышэйшая кропка абыяка-васці афіцыйнай хрысціянскай дактрыны ў дачыненні да эканамічнага і палітычнага жыцця. Аднак распаўсюджанне хрысціянства вельмі істотна ўплывала на свецкае жыццё. Ад гаспадароў і ўладароў-хрысціянаў пат-рабавалася разглядаць сваіх падданых як роўных сабе, як братоў. Часам гэтае правіла давала плён. У прыватнасці, можна лічыць, што яно ады-грала пэўную ролю ў паступовым знікненні рабства ў Заходняй Эўропе’.
Застаецца відавочным факт, што трыумф хрысціянства напрыканцы існавання Рымскай імперыі быў момантам найглыбейшага заняпаду па-літычнай філасофіі, пра што мы ўжо вялі гаворку. Дакладней, імперыя, якая паступова прыходзіць да заняпаду, аддалялася ад сапраўднага палітычнага парадку. Хрысціяне ўсё болей звязвалі надзеі з небам і займаліся ўладкаваннем сваёй царквы, якая ўяўляла арганізацыю па-за межамі дзяржавы. Яны страцілі спадзеў на тое, што дзяржава можа стаць інструментам развіцця агульначалавечых каштоўнасцяў.