• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Другі раздзел другой часткі “Сумы тэалогіі” ўтрымлівае пытанне 58 пра станоўчую якасць, справядлівасць і пытанне 61 “Складнікі справядлівасці”. Паўтараючы Арыстотэлеву “Этыку”, Святы Тамаш Аквінскі адрознівае размеркаваль-ную і камутацыйную справядлівасці. Першая — гэта даб-радзейнасць кіраўніка, які мусіць размяркоўваць даброты паміж сваімі падначаленымі⁵. Другая справядлівасць — якасць
    
    ' Du gouvernement royal, op.cit., p. 112.
    
    ² Ibid., p.113.
    
    ³ Ibid., p.115.
    
    ⁴ Баэцы (470-525), галоўны твор якога “Аб філасофскім суцяшэнні’’ карыстаўся велі-зарнай папулярнасцю ў Сярэднявеччы, вылучаў тры часткі "практычнай філасофіі": “філасофія, якая вучыць, як паводзіць сябе, набываючы станоўчыя якасці; філасофія, якая палягае ў забеспячэнні панавання ў дзяржаве вышэйпазначаных якасцяў, a менавіта сілы, асцярожнасці, справядлівасці і памяркоўнасці; і, нарэшце, філасофія, якая вызначае, як кіраваць хатняй гаспадаркай". Здаецца, Святы Тамаш застаецца прыхільнікам гэткага падыходу, у той час як іншыя аўтары XIII ст. больш схільныя надаваць пэўную зверхнасць сярод навук “аб маралі" палітычнай навуцы. Гл. G. de Lagarde, op. cit., II, pp.9-11.
    
    ⁵ Сучасныя аўтары таксама вылучаюць легальную, ці сацыяльную, справядлівасць, якая ўжо не проста дабрадзейнасць, але аб’ектыўнае правіла грамадскага жыцця. (Cf. Somme theologique, trad, frangaise, Paris, Desclde, La justice, t.l, p.204 (13).
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ 81 індывіда, які бярэ ўдзел у працэсе абмену. Зазначым, ад-нак, калі камутацыйная справядлівасць скіраваная да за-беспячэння сапраўднай эквівалентнасці (названай арытме-тычным раўнаннем) паміж узаемнымі абавязкамі, дык раз-меркавальная справядлівасць патрабуе падзелу маёмасці не па роўных частках паміж усімі, а па частках, прапарцый-ных годнасці тытулаў, якія мае індывід. А вось якім чынам павінна вызначацца значнасць тытулаў, Святы Тамаш нічога пра гэта не кажа. Ён абмяжоўваецца пераказам радкоў “Нікамахавай этыкі”:
        "Пры размеркавальнай справядлівасці чалавек павінны атрымаць такую колькасць дабротаў, якая адпавядае ягонай вартасці сярод су-польнікаў. У супольнасцях з арыстакратычным ладам вартасць вызнача-ецца дабрадзейнасцю, з алігархічным — багаццем, з дэмакратычным — свабодай, а пры іншых рэжымах — іншым чынам”’.
        Гэты рэлятывізм даволі красамоўна сведчыць пра ары-ентацыю аўтара. Святы Тамаш Аквінскі не спрабаваў сфар-муляваць сапраўды палітычных крытэраў выбару паміж маг-чымымі сістэмамі размеркавання дабротаў.
        Аднак асноўныя элементы эканамічнай філасофіі Свято-га Тамаша робяцца зразумелымі далей, калі аўтар пады-ходзіць да разгляду грахоў супраць справядлівасці. I тут мы знаходзім 3 асноўныя “пытанні”, менавіта пытанне 66 аб крадзяжы і рабунку, пытанне 77 аб ашуканстве ў гандлі і 78 — аб ліхвярстве. Кожнае “пытанне”, дарэчы, падзяляецца на шэраг “артыкулаў”, што ўяўляюць пэўную колькасць кан-крэтных пытанняў ці сітуацый, з якімі можа сутыкнуцца прапаведнік. I менавіта гэтыя раздзелы “Сумы тэалогіі” най-больш нам цікавыя.
        У пытанні 66, артыкул 2, разглядаецца прыватная ўлас-насць: “Ці дазваляецца чалавеку мець нейкую рэч у сваёй уласнасці?” Святы Тамаш у абарону прынцыпу прыватнай уласнасці звяртаецца да аргументаў Арыстотэля:
        “1. Кожны больш рупліва клапоціцца пра тое, што належыць яму на правах уласнасці...; 2. Больш ладу ў кіраванні маёнткам, калі клопат пра
    
    ' Somme theologique, II, II, question 61, art.2, trad, frangaise, op. cit., p.135.
    
    82
    
    4 AC ТКА ПЕРШАЯ
    
    кожную рэч даручаецца адной асобе...; 3. Мір паміж людзьмі больш гарантаваны, калі кожны задаволены тым, што яму належыць”’.
        Святы Тамаш Аквінскі ні ў якім разе не адмаўляе факта, што ў Арыстотэля абарона прыватнай уласнасці ідзе поруч з ідэяй супольнага карыстання маёмасцю, і надае пэўную ўвагу гэтаму падыходу:
        “Чалавек, — пісаў ён, — не павінны карыстацца сваёй маёмасцю так, быццам яна належыць толькі яму, але трэба, каб ён разглядаў гэтую маёмасць як уласнасць усіх у тым сэнсе, што ён заўсёды мусіць быць гатовы падзяліцца ёю з тымі, хто жыве ў нястачы”².
        Дарэчы, крыху далей знаходзіцца славутае “развязан-не”, адпаведна з якім “карыстанне рэччу іншага, адабранаю ў выпадку надзвычайнай неабходнасці, не ёсць, уласна ка-жучы, крадзеж”³.
        Ідэі, якія мы толькі што коратка пераказалі, маюць пэў-ную вагу і цяпер, бо ляжаць у аснове таго, што сёння называецца "сацыяльнай дактрынай царквы”, выкладзенай галоўным чынам у папскіх сацыяльных энцыкліках: “Rerum Novarum” (Леў XIII, 1891), “Quadragesimo Anno” (Пій XI, 1931), “Mater et Magistra” (Ян XXIII, 1961).
        Відавочна, што гэтыя дакументы грунтуюцца на ідэях Святога Тамаша Аквінскага, які ў сваю чаргу натхняўся творамі Арыстотэля. Аднак было б памылкаю лічыць, што сацыяльны каталіцызм — гэта простае скарыстанне ідэяў Арыстотэля на практыцы: Святы Тамаш трансфармаваў гэ-тыя ідэі. Нагадаем, што Арыстотэля хвалявала, якім чынам можна арганізаваць у грамадстве агульнае карыстанне ўлас-насцю. Так, ён выступаў за шырокае выкарыстанне інстыту-цыі супольнага сталавання і гэтым абгрунтоўваў перадачу дзяржаве часткі палеткаў. Карацей — ён прапаноўваў пас-лабіць рэжым прыватнай уласнасці і прыватнай вытворчасці з дапамогай сацыялістычных, як мы назвалі б іх сёння, захадаў.
        Нічога падобнага ў поглядах Святога Тамаша Аквінскага няма; ён толькі просіць уласнікаў быць шчодрымі ў дачы-
    
    ' Op. cit., рр. 96-97.
    
    ² Op. cit., р.97.
    
    ³ Op. cit., р.118.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    83
    
    неннях з беднякамі. Бясспрэчна, у разуменні тэолага тэзіс паўстае як абавязак, але маральны абавязак не ёсць экві-валент грамадскіх інстытуцый, якія ўхваляў Арыстотэль. Святы Тамаш ігнаруе гэтыя інстытуцыі. Зрэшты, відаць, немагчы-ма было весці гаворку пра гэта ў творы тэалагічнага і маральнага зместу.
        Таксама вышэйзгаданыя папскія дакументы XIX—XX стст. не спяшаюцца займаць пэўную пазіцыю да правамоцнасці і законнасці той ці іншай канкрэтнай грамадскай інстытуцыі.
        Энцыкліка “Rerum Novarum” удакладняе, што абавязак уласнікаў абагульняць даходы з карыстання іх уласнасцю — не юрыдычны абавязак, за невыкананне якога іх каралі б законы, а толькі абавязак міласэрнасці:
        “Як толькі патрэбы ці належнае задаволеныя ў дастатковай ступені, трэба аддаць рэшту бедным (Лука, XI, 41). Гэты абавязак не юрыдычны, апрача асаблівых выпадкаў, ён вынікае з хрысціянскай міласэрнасці, таму немагчыма прасачыць за яго выкананнем з дапамогай зямной юстыцыі”¹ .
        Праўда, далей у тым жа дакуменце ўхваляецца прынцып умяшання дзяржавы ў выпадку, калі закранаюцца інтарэсы цэлай сацыяльнай групы:
        ‘‘Такім чынам, калі закранаюцца інтарэсы ўсіх або інтарэсы якога-небудзь класа ці проста паўстае пагроза гэтым інтарэсам і калі немаг-чыма вырашыць ці прадухіліць праблему іншым чынам, дык дзяржаўная ўлада павінна абавязкова ўмяшацца”².
        Сэнс тэксту робіцца больш зразумелы, калі чытаем, што законы “не павінны рызыкаваць і рабіць больш за тое, што неабходна для спынення злоўжыванняў і прадухілення пагрозаў”³.
        На думку папы Льва XIII, натуральнай асновай грамад-скага ладу ёсць уласнасць і ўмяшанне дзяржавы павінна быць выключэннем. Дарэчы, у гэтым і палягае непарушная дактрына сацыяльнага каталіцызму, паводле якой дзяржава
    
    ' Leon XIII, La condition des ouvriers, Ed. Bonne Presse, 1960, p.21.
    
    ² Ibid., p.29.
    
    ³ Ibid., p.30.
    
    84
    
    4 A СТКА ПЕРШАЯ
    
    павінна проста служыць апірышчам для прыватных ініцыя-тываў¹.
        У сваёй энцыкліцы 1961 г. папа Ян XIII падтрымлівае гэты пункт погляду:
        “Прысутнасць дзяржавы ў эканамічнай галіне, — піша ён, — якой бы вялікай і значнай ні была, не мае на мэце звужэнне сферы свабоды асабістай ініцыятывы"².
        I далей:
        “Права на ўласнасць, нават на сродкі вытворчасці, мае нязменную вартасць менавіта таму, што яно — натуральнае права”³.
        Апошняя думка асабліва відавочна падкрэслівае тамісц-кі дух гэтага дакумента. Яна красамоўна паказвае, якім чынам вучэнне Святога Тамаша пра ўласнасць, якое лічыла-ся адно маральнаю дактрынаю, набывае сёння палітычны змест. На падставе таго, што права прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці — “натуральнае права”, энцыкліка ак-рэслена выступае супраць партыяў і разнастайных групо-вак, якія адстойваюць прынцып сацыялізацыі сродкаў вы-творчасці.
       4,     ГАНДАЛЬ I ЛІХВЯРСТВА. Такім чынам, маральны ас-пект Святога Тамаша ў пытанні пра ўласнасць вядзе да відавочнай трансфармацыі (з пэўнымі высновамі) пазіцыі Арыстотэля. Пры разглядзе грахоў датычна справядлівасці тэолаг падыходзіць да ацэнкі гандлёвых аперацыяў і ліхвяр-ства. Тут ён зноў звяртаецца да Арыстотэля, але не пры-мае цалкам яго высноваў.
        Артыкул 1 пытання 77 уздымае важкую праблему: “Ці дазволена прадаваць рэч даражэй, чым яна сапраўды каш-туе?”
        Тэолаг адказвае адмоўна і фармулюе сваю славутую тэорыю “справядлівага кошту”. Гэта складаная тэорыя. Пе-радусім Святы Тамаш заяўляе:
        “Выкарыстоўваць ашуканства дзеля таго, каб прадаць якую-небудзь рэч даражэй за яе сапраўдны кошт, — гэта, безумоўна, грэх, бо ідзе падман блізкага, усё робіцца яму на шкоду”.
    
    ' Гл. A.Valensin, Traite de Droit nature!, Paris, 1925, t.ll, p.436.
    
    ² Jean XIII, Les recents developpements de la question sociale a la lumiere de la doctrine chretienne, Paris, Ed. Bonne Presse, 1961, p.20.
    
    ³ Ibid., p.35.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОфІІ 85
    
        Зараз трэба разгледзець выпадак, калі махлярства няма і калі адбываецца продаж за кошт, які адрозніваецца ад сапраўднага, пры гэтым абодва бакі ведаюць пра тое і пагаджаюцца. Сцвярджаецца, што прадаваць тавар больш дорага ці набываць танней за яго сапраўдны кошт — сам па сабе ўчынак несправядлівы і незаконны”¹. Але далей прыз-наецца: калі пакупнік мае вялікую патрэбу ў рэчы, дык гандляр можа без сумневу прадаць гэтую рэч коштам, боль-шым за яе вартасць пры ўмове, што прадавец церпіць страту, калі збывае тавар з рук. Карацей кажучы, патраба-ванні мараліста: гандляр не павінны мець прыбытку з асаб-лівае патрэбы, якую мае пакупнік. Але аўтар не лічыць, што “ў цэлым” можна патрабаваць ад дзяржаўнай улады фікса-вання коштаў, каб яны адпавядалі справядлівасці. Зразуме-ла, што “дактрына справядлівага кошту”, якую пэўныя аўта-ры XIX ст. спрабавалі папулярызаваць, застаецца невыраз-наю.