Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
~ Аднон з прычын заняпаду Афінаў быў ніжэйшы параўнальна з Спар-тан ровень яе вансковых магчымасцяў. А магутнасць Спарты абапірала-ся на своеасаблівую сацыяльную арганізацыю.
пппУ ⁵⁵⁰-Г' ДЭ Н' Э' РЭЗаМ ³ ²⁵ ⁰⁰⁰ гР™адзян у Спарце налічвалася 100 000 ілотау, запрыгоненых сялян, і 250 000 перыэкаў, вольных лю-дзен, пазбаўленых палітычных правоў, якія займаліся гандлёвай або рамесніцкам дзейнасцю. Каб захаваць панаванне меншыні, Хілон пера-утварыу яе у вайсковую супольнасць: кожны грамадзянін валодаў неад-чужальнан зямельнаю ўласнасцю, якую апрацоўвалі ілоты, прысвячаў сябе службе на карысць дзяржавы. Ад 7 да 20 гадоў грамадзянін пра-ходзіу навучанне ў вайсковых лагерах, ад 20 да 60 гадоў нёс службу ў вансковым аддзеле.
Шлюб таксама быў абавязкам кожнага грамадзяніна. Жывымі пакі-далі толькі фізічна паўнавартасных дзяцей, сямейная спадчына перада-валася старэмшаму з іх. Дзеці, што не мелі сродкаў дзеля існавання выкрэсліваліся з ліку грамадзян і пераходзілі ў клас перыэкаў
Грамадзяне не маглі ні займацца гандлёвай дзейнасцю ані вало-даць каштоунымі металамі. Фармальна найвышэйшым органам улады быу сход усіх грамадзян, але фактычна ўлада належала радзе старшын -герусп, якая складалася з 28 чалавек, што мяняліся праз пэўны час і двух цароў-военачальнікаў. Кожны год герусія прапаноўвала народнаму сходу кандыдатуры пяці эфораў на кіраванне дзяржавай.
Падобна, што ў Спарце правы мужчын і жанчын былі больш-менш роуныя. Можна было заўважыць таксама існаванне характэрных перша-бытнаабшчынных звычаяў, у прыватнасці супольнага сталавання.
- АДнЭК НЭ Т°Й ЧЭС ГЭТЫЯ ЗВЬНа' знах°Д³'ліся на стадыі выраджэння, і У і II стст. да н.э. пачалася напружаная барацьба за аднаўленне старажытнае спартанскае “роўнасці”.
Каб мець дастаткова поўнае ўяўленне пра падзеі, якія маглі паўплы-ваць на грэцкіх філосафаў, не трэба, між іншым, забываць пра выбухі бунных паўстанняў найбольш бяздольных сацыяльных слаёў, якія здара-ліся нават у перыяд росквіту грэцкае цывілізацыі.
12
4 A СТКА ПЕРШАЯ
У 640 г. да н. э. у Мегарах збяднелыя сяляне пад кіраўніцтвам Тэагена бяруць уладу і завалодваюць маёмасцю багатых уласнікаў.
Прыкладна ў 421 г. да н.э. насельніцтва вострава Самас паўстала супраць геамораў; у тую ж эпоху таксама адбылося паўстанне на вос-траве Хіас. Галоўную ролю ў паўстанні адыгралі рабы, якія пад кіраўніцт-вам Дрымаха змагаліся на працягу доўгіх гадоў.
Выступленні найніжэйшых слаёў грамадства працягваліся. Агульная рыса гэтых выступленняў у тым, што літаральна ўсе яны былі проста рабаванні, паўстанцы былі няздольныя стварыць трывалую сацыяльную арганізацыю. . _
V ст. да н. э. — сама велічны перыяд для Афінаў і Грэцыі, оо менавіта тады была створаная вялікая колькасць бессмяротных твораў мастацтва. Але гэта таксама час разбурэння традыцыйных асноваў гра-мадскага жыцця.
Грэцкая цывілізацыя адыграла вызначальную ролю у асэнсаванні чалавекам яго ўласнай годнасці. _
У больш старажытных дзяржавах людзі былі слугамі кірауніка дзяр-жавы і ўсведамлялі сваю годнасць як далучанасць да прэстыжу мажна-ўладцы.
Грамадзянін жа грэцкіх полісаў усведамляў, што ен як супольнік арганізаванай групы, якая кіруецца пэўнымі законамі, абавязковымі для ўсіх “вольных людзей” (з выняткам рабоў), мае ўласную годнасць і не ёсць болей слугою чалавека, але падпарадкоўваецца закону.
Грэцкі грамадзянін лічыў законы абсалютнымі, нават сакральнымі і разглядаў іх не як творы чалавека, а як выяўленне боскай волі ці як імператывы прыроды. -
Пакуль эканамічнае і сацыяльнае жыццё развівалася у традыцынных формах, грамадзянін мог адчуваць сябе вольным, падтрымліваючьі сваю веру ў абсалютную вартасць законаў, яму здавалася, што патрабаванні законаў супадалі з жаданнямі свабоднага чалавека; а дабрабыт поліса быў непарыўна звязаны з дабрабытам яго грамадзян. Менавіта гэта меу на ўвазе Гегель, калі пісаў: “Калі грэкі жылі ў стане першаснані сапрау-днай свабоды, сведамасці яны не мелі’; яны кіраваліся звычкай жыць на карысць радзімы і не надта аб гэтым разважалі. Яны, адрозна ад нас, не ўяўлялі дзяржаву як нешта абстрактнае; яны ведалі жывую, увасобленую бацькаўшчыну - Афіны, Спарту, храмы, алтары, звычку жыць грамадою, асяроддзе суграмадзян, свае норавы і звычаі. Для грэка бацькаўшчына была неабходнасцю, па-за межамі якой ён не мог жыць .
Аднак прыкладна ў сярэдзіне VII ст. у Грэцыі пачынаюць ужываць грошы. У выніку гандлёвай дзейнасці ствараюцца новыя багацці і раз-бураюцца асновы старога грамадскага ладу. 3 гэтае пары ў індывіда ўзнікаюць сумневы наконт вартасці закону.
Вялікія драматургі V ст. да н.э. у якасці тэмаў выбіралі жыцце старажытных герояў, якія трапляюць у жудаснае становішча, калі законы ' Тут размова ідзе пра ўсведамленне сацыяльнай салідарнасці.
² G.W.F. Hegel, Legons sur la phllosophie de I'histoire, trad, frang., Paris, 1946, p.231.
ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
13
патрабуюць ад іх супрацьлеглага. У Эсхіла, напрыклад, Арэст павінны забіць маці, каб адпомсціць за бацьку. У Сафокла Антыгона вымушана не паслухацца цара, каб выканаць свой абавязак у дачыненні да брата, якому, шануючы бацькоў, мусіць дапамагаць. Гэтыя супярэчнасці нельга абысці, бо розныя багі даюць розныя загады. I ў гэтым крыецца глыбіня трагедый. Сваю трылогію “Агамэмнан”, "Хаэфоры” і “Эўмэніды” Эсхіл пры-свяціў гісторыі Арэста. У аснове сюжэта — канфлікт паміж Апалёнам, які загадаў герою адпомсціць за бацьку, і Эўмэнідамі, божышчамі, якія па-вінны былі пераследваць тых, хто праліў кроў уласнае сям’і. Урэшце Афіна, багіня-заступніца Афінаў, ладзіць суд Арэста. На судзе Арэст апраў-даны, але супраць героя было пададзена столькі ж галасоў, як і за яго, Цяжка лепей перадаць невырашальную драму індывіда, які жыве ў све-це, дзе законы больш не могуць бясспрэчна вызначаць, што ёсць дабро.
Дылему, з якой сутыкнуўся старажытны грэк, трагікі трактуюць як узвышаную. У класічнай жа камедыі яна набыла сатырычныя формы, у якіх найлепш адлюстроўваюцца абставіны, што яе спараджаюць. Так, напрыклад, Арыстафан у "Плютасе” выводзіць на сцэну бога багацця, які, аслеплены Зэўсам, раздае шчодрыя падарункі махлярам, а не сум-ленным людзям. Сумленныя вядуць бога ў храм, дзе Зэўс вяртае няш-часнаму зрок. Гэта выклікае вялікія змены ў паводзінах людзей: сікафант (чалавек, які ўзбагаціўся за кошт народа) лямантуе, што ён даведзены да галечы; старая кабета страчвае каханка, свайго ўтрыманца; Гермэс, бог гандлю, пазбаўлены дароў ад сваіх адданых прыхільнікаў і вымуша-ны зарабляць грошы як падкухцік; у святароў забралі іхны кавалак хлеба, бо ахвяраў багам болей не складаюць.. Гэтая камедыя, пастаў-леная ў Афінах на пачатку IV ст. да н. э., — адлюстраванне адвечнай супярэчнасці між дабром і багаццем.
Традыцыйна багатым чалавекам лічыўся землеўласнік, натуральны кіраўнік групы сялянаў, якія таксама мелі права на валоданне зямлёй. Багацце дазваляла ўласніку лепш выконваць сваю сацыяльную функ-цыю. Нуварыш збіраў грошы, каб задавольваць уласныя патрэбы і пазбегнуць сацыяльнай жорсткасці. Грошы і закон, багацце і справядлі-васць з гэтых часоў рабіліся ворагамі.
Аднак старажытныя грэкі здолелі выказаць праблемы чалавека не толькі праз выдатныя літаратурныя творы, яны сталі таксама стваральні-камі філасофіі. Агульная і папулярная форма чалавечага мыслення — мысленне рэлігійнае. Праз рэлігію чалавек вызначае свой светапогляд, далучаецца да пэўнай сістэмы ўяўленняў пра абсалют.
Рэлігія старажытных грэкаў параўнальна з усходнімі рэлігіямі адлюс-троўвала вышэйшую ступень развіцця мыслення: яна ўжо атаясамлівала абсалют, боскую сілу не з прыродаю, раслінамі, жывёламі, зоркамі, а з істотамі, якія маюць выгляд людзей, надзеленых выключнымі здольнас-цямі, — багамі. Гэта крок у кірунку прызнання сведамасці абсалютам, бо ў чалавеку жыве сведамасць.
Аднак грэкі яшчэ не ўспрымалі чалавека ў якасці носьбіта сведамас-
14
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ці, як мы ўспрымаем яго сёння і што складае аснову нашай канцэпцыі існаснай еднасці чалавечага роду. Грэкі ставілі сябе вышэй за іншыя, барбарскія, народы і лічылі гэтую зверхнасць прыроднай, натуральнай. Грэк усведамляў сябе вышэйшым за барбара, гэтак жа як і сярод птушак грыф ёсць і заўсёды будзе большы і мацнейшы за калібры. Грэкі жылі асобнымі полісамі, якія так і не здолелі задзіночыцца. Таму грэцкія багі адрозніваюцца ад барбарскіх: яны шматлікія і разнастайныя, бо кожны поліс меў сваіх багоў.
Шматлікасць багоў — слабасць грэцкае рэлігіі, і можна сказаць, што менавіта дзеля пераадолення гэтай слабасці і выпрацоўкі больш пры-мальнай канцэпцыі свету грэкі стварылі філасофію.
Часам філосафы адкрыта супрацьстаялі рэлігіі, аднак сама вядомыя мысляры рэлігію паважалі і крытыкавалі толькі асобныя яе аспекты¹. Сапраўды, іх вучэнні адрозніваліся ад рэлігійных дактрын — яны былі арыентаваныя на людзей, згодных разважаць, прыкладаць цяжкія нама-ганні дзеля развіцця і максімальнага выкарыстання сваіх інтэлектуаль-ных здольнасцяў.
Для грэкаў гэтыя намаганні перш за ўсё палягалі ў пошуках прырод-ных аб’ектаў, даступных нашым органам пачуццяў. Такі падыход падоб-ны да падыходу навачасных фізікаў, якія спрабуюць адказаць на пытан-не: з чаго складаецца матэрыя?
Згодна з Талесам з Мілета (першая палова VI ст. да н. э.), усё існае паходзіць з вады, а паводле яго вучня, Анаксімэна, усё стварылася з паветра.
Побач з матэрыялістычнай школай паўстала школа Пітагора, які развіваў тэзіс пра адрознасць між душой і целам. Душа — гэта несмя-ротны пачатак, уласцівы кожнай жывой істоце, які пераходзіць з цела ў цела (жывёл ці людзей), аж пакуль не атрымае ачышчэння і вызвалення, і тады трапляе ў нематэрыяльны свет багоў.
Пры канцы VI ст. да н. э. гэтыя дзве філасофскія плыні моцна крытыкавалі спачатку Геракліт, для якога змяненне — гэта аснова рэчаў ("нельга двойчы ўвайсці ў тую сама раку”), а потым элеаты, якія сцвяр-джалі, што змены, рух розумам спасцігнуць нельга: немагчыма зразу-мець, якім чынам Ахіл пераганяе чарапаху, бо за час, неабходны Ахілу, каб дагнаць яе, чарапаха сама праходзіць пэўны шлях.