• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        3 чаго складаюцца тры першыя якасці, вызначыць ня-цяжка: поліс мудры — калі добрыя кіраўнікі разумна ім кіруюць, мужны — калі ён ахоўваецца бясстрашнымі ваяра-мі, і памяркоўны — калі ў ім ніжэйшыя падпарадкоўваюцца вышэйшым¹.
        Але з чаго складаецца справядлівасць, якая і ёсць мэ-таю Плятонавага даследвання? Такое ўражанне, што яна ўвесь час, як хітрая дзічына, унікае нашага зроку. Але ўза-праўды мы ўжо трымаем яе ў руках, бо вядзем гаворку толькі пра яе. Насамрэч, ці не праява гэта несправядлівас-ці, калі індывід займае ў грамадстве не тое месца, на якое ён можа прэтэндаваць паводле сваіх прыродных якасцяў? Такім чынам, калі мы непакоімся пра рацыянальны падзел на сацыяльныя катэгорыі і пра арганізацыю адбору сярод маладых грамадзян з мэтай іх размеркавання на класы, якім яны адпавядаюць па сваіх здольнасцях, мы ажыццяўля-ем прынцып сацыяльнай справядлівасці, умовы і адначасо-ва вяршыні ўсіх іншых якасцяў.
        Кожнаму — сацыяльную функцыю, якой ён заслугоўвае, зыходзячы з яго фізічных, інтэлектуальных і маральных якас-цяў, — такая, можна сказаць, была для Плятона дэфініцыя сацыяльнай справядлівасці. Гэткае азначэнне адрозніваец-ца ад навачасных малой увагаю да праблемы размеркаван-ня багацця паміж людзьмі, аднак ідэя падзелу людзей у
    
    ' Ibid., liv.IV, 432 a.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    25
    
    залежнасці ад іх асабістых якасцяў усё яшчэ знаходзіцца ў цэнтры нашых клопатаў.
       3.    ВАЛОДАННЕ ЎЛАСНАСЦЮ. Для Плятона, аўтара “Рэс-публікі”, пытанне атрымання багацця тым ці іншым індыві-дам ні ў якім разе не паўстае як пытанне справядлівасці. Паводде Плятона, індывід не мае ніякага права на грамадс-кі набытак, а мае толькі абавязак жыць у адпаведнасці з сваёй грамадскай функцыяй.
        Зыходзячы з гэтага гледзішча, неабходна, каб ваяры і кіраўнікі мелі досыць часу на ажыццяўленне сваіх функцый, з аднаго боку, і каб яны не псавалі сабе душаў справамі, якія маюць дачыненне да грошай і гандлю, з другога. Мена-віта з гэтае прычыны трэба ўзяць за абсалютны прынцып, што ваяры і кіраўнікі не мусяць працаваць, а павінны ўт-рымлівацца за кошт ніжэйшага класа і жыць супольна, як войска ў паходзе, не маючы ва ўласнасці нічога і нават не карыстаючыся грашыма¹.
        Пра эканамічную сістэму, у якой працуе ніжэйшы клас, Плятон наагул нічога не пісаў, але ён дапускаў існаванне тых, хто можа валодаць уласнасцю і займацца абменам. Аднак у іншым месцы філосаф зазначыў, што нельга, каб рамеснікі былі занадта багатыя ці занадта бедныя, бо “ган-чар, які ўзбагачаецца, робіцца дрэнным ганчаром”².
        I наадварот, агульнаведамае жаданне Плятона знішчыць усялякае пачуццё ўласнасці ў прадстаўнікоў вышэйшых кла-саў. Нягледзячы на пратэсты сваіх прыхільнікаў і насуперак уласнаму сумленню — згрызотаў сумлення ён не хавае — Плятон адстойваў прынцып агульнасці жонак і дзяцей. Па дасягненні пэўнага ўзросту мужчыны і жанчыны перахо-дзяць у катэгорыю прадаўжальнікаў роду, і працэс узнаў-лення роду мусіць быць арганізаваны такім чынам, каб нельга было даведацца, ад каго нарадзілася дзіця: усіх дзяцей будуць называць братамі і сёстрамі, а дзеці будуць называць бацькамі і маткамі ўсіх грамадзян, што маглі даць ім жыццё.
       Было б абсурдна падазраваць Плятона ў патуранні сек-
    
    ' Republique, liv.lll, 415 d.
    
    ² Ibid., liv.IV, 421 d.
    
    26
    
    4 A С ТКА П ЕР ШАЯ
    
    суальнай разбэшчанасці. На яго думку, ёсць сур’ёзныя пад-ставы ў абарону гэткае сістэмы: ён хацеў надаць вышэй-шым класам шчыльнае адзінства, стварыць з іх адну вялі-кую сям’ю; а з другога боку, як перакананы фемініст спа-дзяваўся дзякуючы ажыццяўленню такога праекта скаса-ваць інстытуцыю сям'і і даць жанчынам магчымасць атрым-ліваць аднолькавую з мужчынамі адукацыю, а пасля й на-дзяліць жанчын такімі ж функцыямі ў полісе, што мае пад-воіць сілы апошняга.
    ★ ★ ★
        Для дзфініцыі справядлівасці давялося ў значнай ступе-ні абапірацца на утылітарныя разважанні, але гэта не азна-чае, што утылітарны аспект складае аснову справядлівасці, наадварот, трэба прызнаць, што якасці грамадзян вызнача-юць якасці грамадства¹.
        Грамадства не можа быць справядлівае само па сабе, калі справядлівасці няма ў грамадзянах. Такім чынам, існуе таямнічая адпаведнасць паміж структурай душы і структу-рай грамадства: душа, гэтаксама як і поліс, складаецца з трох частак, а менавіта з жадання, гневу і розуму, і яна справядлівая, калі кожная з трох частак займае належнае ёй месца. Але ж несумненна таксама, што, згодна з вучэн-нем Плятона, сацыяльная справядлівасць — гэта ўмова да-сягнення справядлівасці ў душах: вартасці індывідаў і гра-мадства стаяць на супольным падмурку і ўзаемна падтрым-ліваюцца.
        Зразумела, што пры такім падыходзе няма месца праб-леме, якая пазней стала класічнай, — праблеме зверхнасці дзяржавы над індывідам ці індывіда над дзяржавай. Для Плятона як дзяржава, так і індывід падпарадкоўваюцца прын-цыпу здзяйснення аб’ектыўнага Дабра, да якога індывід мусіць няспынна імкнуцца.
        Толькі аднаго разу філосаф закрануў праблему дачы-ненняў між індывідам і грамадствам, задаючы сабе пытанне, a ці не прыносіцца ў ахвяру асабістае шчасце ваяроў, калі яны змушаныя весці гэтакі суровы лад жыцця. I адказвае, што варта клапаціцца не пра шчасце той ці іншай групы, a
    
    ' Republique, liv.IV, 435 е.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    27
    
    пра шчасце грамадства ў цэлым, бо калі поліс шчаслівы, дык немагчыма, каб ваяры не былі шчаслівыя агульным шчасцем, у дасягенне якога яны робяць свой уклад’.
    Б) Рэальныя полісы
        Карціна, якую мы дагэтуль малявалі, чыста ідэальная, і на гэты конт у філосафа ніякіх ілюзій няма, бо апошнюю частку дыялогу “Рэспублікі” ён прысвячае апісанню неспра-вядлівасці, якая ў разнастайных формах пануе ў рэальным свеце.
        Чатыры вельмі недасканалыя рэжымы змяняюць адзін другога ў вядомых нам полісах: хібы старога рэжыму спа-раджаюць прыход новага, і ўсялякая стабільнасць робіцца немагчымай.
        Ідэальнай формай кіравання была б арыстакратыя ва ўласным сэнсе гэтага слова, г. зн. улада лепшых, сістэма, разгледжаная на папярэдніх старонках. Замест гэтага мы найчасцей сустракаем выродлівую форму арыстакратыі — тымакратыю, або ўладу вайскоўцаў, пры якой іншыя гра-мадзяне зведзеныя да прыгоннага стану.
        Але неўзабаве ў вайскоўцаў прачынаецца смак да ба-гацця, і адбываецца пераход да алігархіі, або ўлады бага-тых. Ніякі палітычны лад Плятон не крытыкуе так сурова, як алігархію, нельга забыць выразы, у якіх ён выказвае сваю пагарду да алігархічнага чалавека, “бруднай істоты, што з усяго прыбытак вытрасе”².
        Пры такой форме кіравання, аднак, няроўнасць размер-кавання багацця няспынна павялічваецца, і ўсё глыбейшай робіцца бездань паміж “небаракам-бедняком, высахлым ды асмаленым на сонцы” і “ўкормленым багатыром, што рас-паўнеў, седзячы ў халадку”³. Такое становішча нбпазбажна прыводзіць да паўстання ббднякоў і ўвядзбння дэмакратыі.
        Звонку здаецца, што дэмакратыя — сама прывабны з усіх рэжымаў, бо яна нібыта надзяляе кожнага індывіда свабодай. Аднак у аснову дэмакратыі закладзеная фунда-’ Ibid, 420 b.
    ² Ibid., VIII, 554 a.
    ³ Ibid., VIII, 556 d.
    
    28
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    ментальная памылка: яна дае роўныя правы людзям, хоць людзі па сваёй прыродзе няроўныя’.
        Таму дэмакратыя непазбежна перастае дбаць пра галоў-нае _ выхаванне людзей, тыя трапляюць у палон да ўлас-ных памкненняў, п’янеюць ад свабоды, трацяць здольнасць цвяроза меркаваць аб вартасці чалавека. Усё канчаецца тым, што ўладу давяраюць чалавеку, абранаму няўдала, і ён неўзабаве робіцца тыранам.
        Нарэшце Плятон стварае маляўнічую і вечна актуальную карціну тыранічнай уладьг. сцісла пераказаць такія старонкі немагчыма². ★ ★ ★
        “Рэспубліка” завяршаецца на такім вось песімістычным малюнку, аднак філосаф не можа спыніцца на гэтым. Спа-чатку яму трэба паспрабаваць растлумачыць, чаму існуе, як ён гэта паказаў, такі велізарны разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю.
        Тыя ж асобы, што бралі ўдзел у дыялозе "Рэспубліка”, фігуруюць і напачатку новага дыялогу "Тымей", просячы Сакрата растлумачыць прычыну недасканаласці свету.
        Мудрэц бярэцца адказаць ім, выкарыстоўваючы прык-лады з антычных традыцый і рэлігійных міфаў. Ён доўга тлумачыць, якім чынам з душы і цела ўтварыўся чалавек, ды так, што часам цела можа дамінаваць над душой, што прыводзіць да безразважнасці.
        Ідэя знаходзіць працяг у наступным дыялозе “Крыт”: нам паказваецца, што ў дагістарычныя часы Афінамі кірава-лі інстытуцыі, цалкам падобныя на інстытуцыі, апісаныя ў “Рэспубліцы”³. Іншыя полісы таксама кіраваліся беззаганна, аднак адзін з іх, слынная Атлантыда, знаходзіўся пад ула-даю надта аўтарытарных правадыроў, якія, аслепленыя ўла-дай, дэградавалі. Гэта паклікала да вайны з Афінамі, якую спыніла знікненне Атлантыды пад вадой у выніку жудаснага прыроднага катаклізму. Але вайна доўжылася дастаткова, ' Republique, VIII, 558 с.
    
    ² Ibid., 562-571.
    
    ³ Critias, 110.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    29
    
    каб Афіны таксама заразіліся хваробай Атлантыды: пачаўся заняпад Афінаў.
        Нарэшце гэтая праблема ва ўсім сваім комплексе раз-глядаецца ў трэцім дыялозе, які мае назоў “Палітык”. Аўтар падкрэслівае, што кіраванне людзьмі карэнным чынам ад-розніваецца ад пасьбы статка, бо пастух — гэта істота вышэйшага за жывёлу роўню, а вось кіраўнік поліса такі ж чалавек, як і іншыя. Гэтае парадаксальнае становішча можа тлумачыцца толькі радыкальнымі зменамі ў першапачатко-вым светаўладкаванні.
        Напачатку светам кіраваў сам Бог, і пра шчасце клапа-ціўся нябесны пастыр: тады сям’і не існавала, не трэба было працаваць, не было й палітычных утварэнняў, людзі выходзілі з зямлі, як расліны, і адразу ж знаходзілі даволі ўсяго, што ім патрэбна. Гэта век Хронаса, ці залаты век.
        Цяпер, піша Плятон, эпоха Зэўса, і Бог пакінуў свет на волю лёсу. Спачатку гэткая свабода бянтэжыла людзей, але калі ж яны ўзяліся весці рэй свайго жыцця самі, дык перш ім гэта ўдавалася больш-менш няблага, бо яны абапіраліся на ўспаміны пра свой даўнейшы стан. Аднак з часам гэтыя згадкі пасціраліся з памяці і пачаўся заняпад. Цяпер мы знаходзімся на стадыі заняпаду і няма ніякіх падставаў спадзявацца, што на змену гэтай стадыі прыйдзе эра дас-каналасці, перш чым новае божышча не возьме ў свае рукі стырно ўлады’.