• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
         Тыя, хто адрозніваецца ад іншых людзей таксама моцна, як душа адрозніваецца ад цела, а чалавек ад жывёліны (быць ніжэйшымі накана-вана тым, хто займаецца фізічнай працай, і, зрэшты, гэта самае лепшае, на што яны здольныя); яны па сваёй прыродзе ёсць рабы, іх доля — падпарадкоўвацца ўладзе гаспадара’’².
        Прычынаю рабства, удакладняў Арыстотэль, не можа быць улада, якую займеў пераможца вайны над пераможа-ным, бо “ні ў якім разе нельга апраўдаць тое, каб чалавека, які не варты быць рабом, рабілі рабом”³. Рабства можа быць апраўдана толькі недасканаласцю чалавека яд прыро-ды. Гэтая тэорыя сёння можа выдаваць на досыць спрэч-ную, тым не менш яна змяшчае спробу апраўдаць інстыту-цыю рабства з маральнага боку.
        Арыстотэль дадаваў, што часта факты супярэчаць прын-цыпу, згодна з якім толькі непаўнавартасны чалавек можа быць рабом: “Безумоўна, прырода імкнецца зрабіць целы рабоў адрознымі ад целаў вольных людзей... аднак даволі часта здараецца наадварот: рабы надзеленыя целам воль-ных людзей, а вольныя людзі маюць душу рабоў”⁴.
        Як філосаф можа дапускаць, што рабства прымальнае і рацыянальнае? Каб зразумець гэта, трэба зазначыць, што ў сваёй працы, прысвбчанай “эканоміцы”, г. зн. хатняй гас-
    
    ' Politique, I, chap. 5, 1254 b, 28.
    
    ² Ibid., 16-20.
    
    ³ Ibid., I, 6, 1255 a, 25.
    
    ⁴ Ibid., I, 5, 1254 b, 25-35.
    
    50
    
    4 ACТКА ПЕРШАЯ
    
    падарцы, Арыстотэль падкрэсліваў, што гаспадар можа, а ў пэўных выпадках і павінны вызваліць раба.
        “Трэба заўсёды прызначаць тэрмін працы рабоў, — пісаў ён. — Сапраўды, справядліва і карысна, каб яны ведалі, што ўзнагарода за іх працу — воля, рабы ахвотна згаджаюцца працаваць цяжка, калі іх чакае ўзнагарода і тэрмін рабства невялікі"¹.
        Такім чынам, вызваленне рабоў іхнымі гаспадарамі можа выправіць памылкі грамадскага жыцця, якое робіць рабамі індывідаў, здольных жыць, як вольныя людзі. Цікава, аднак, ці лічыць філосаф, што добрай волі і пачуцця справядлівас-ці гаспадароў дастаткова дзеля таго, каб гэты сродак вы-праўлення памылак ужываўся ў належнай ступені? Такое малаверагодна. Значыць, трэба думаць, што для Арыстотэ-ля ўтрыманне ў рабстве індывідаў, надзеленых якасцямі вольных людзей, ёсць адна з тых шматлікіх “з’яваў”, якія існуюць на свеце і не маюць сапраўднага тлумачэння і апраўдання. Нягледзячы на існаванне гэтых “з’яваў”, філо-саф лічыў, што свет у сваёй аснове падпарадкоўваецца пэўнаму ладу, які трэба паважаць.
        Прырода дае чалавеку першы запавет, сутнасць якога: вытворчая праца павінна быць даручана рабам. Але другі, не менш важны запавет прыроды — тое, што ў полісе трэба забараніць гандлёвую і фінансавую дзейнасць. Арыстотэль, лаяльны ў пытаннях рабства, да гандлю ставіўся куды рады-кальней, чым бальшыня навачасных мысляроў.
        Згодна з Арыстотэлем, натуральныя спосабы назапаш-вання багаццяў — праца на зямлі, жывёлагадоўля, рыбалоў-ства, паляванне і нават рабунак як разнавіднасць паляван-ня. Ва ўсіх гэтых выпадках дзейнасці чалавек уступае ў валоданне жывымі істотамі, бо “менавіта з разлікам на патрзбы чалавека прырода стварыла ўсе астатнія жывыя істоты”².
        Гандаль жа, наадварот, ненатуральны і, значыць, варты асуджэння сродак зарабляць грошы і памнажаць багацце.
        Зразумела, сам па сабе абмен нельга асуджаць. Ён натуральным чынам вынікае з факта разнастайнасці патрэ-
    
    ' Economique, liv.l, chap.5, 1344 b.
    
    ² Politique, liv.l, chap.8, 1256b, 22.
    
    ________ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ 51
    
    баў і спецыялізацыі вытворцаў. Кожная рэч можа быць скарыстана двума шляхамі: або наўпростава, адпаведна з уласцівымі ёй якасцямі, або як сродак абмену¹. Можа адбы-вацца натуральны абмен, г. зн. абмен без выкарыстання грошай, але развіццё гандлю паміж далёкімі краінамі не-пазбежна прывяло да пачатку грашовых стасункаў, металіч-ныя ж манеты перавозіць значна лягчэй, чым усялякія гру-васткія ці крохкія рэчы².
        Грошы забяспечылі развіццё гандлю, г. зн. дзейнасці, сутнасць якой — выкарыстанне грошай для абмену і атры-мання максімальнага прыбытку.
        Пры такой дзейнасці “грошы робяцца прынцыпам і мэ-тай абмену”, такая дзейнасць не ведае ніякіх межаў. Найба-гацейшы гандляр можа пагатоў павялічыць сваё багацце (а мы можам дадаць: чым ён багацейшы, тым лягчэй яму гэта зрабіць).
        У гандлёвай дзейнасці індывід губляе пачуццё меры, a значыць, і станоўчыя якасці, бо дабрадзейнае жыццё — гэта ўпарадкаванае і ўмеркаванае жыццё. Так гандляр робіцца няздольным жыць адпаведна з прынцыпам дабра, як паві-нен жыць чалавек, і калі дух камерцыі трапляе ў поліс, яго шкодны ўплыў распаўсюджваецца на ўсе галіны чалавечай дзейнасці.
        Арыстотэль развіваў фундаментальныя ідэі, называючы словам “хрэматыстыка” ўсялякую дзейнасць па набыцці ба-гаццяў. Філосаф сцвярджаў, што існуюць дзве формы хрэ-матыстыкі: першая грунтуецца на дасягненні дабрабыту з мэтай задавальнення патрэбаў, яна натуральная, законная і лагічна ўваходзіць у “эканоміку”, што, паводле Арыстотэ-ля, азначае навуку пра сямейнае жыццё; другая зводзіцца да гандлёвай дзейнасці. Другая форма, якую філосаф так-сама называе “хрэматыстыкай у спрадвечным сэнсе гэтага слова, ці чыстай хрэматыстыкай”, асуджаецца з прычынаў, растлумачаных вышэй.
        “Хатняя форма хрэматыстыкі, — пісаў ён, — не мае на мэце наза-пашванне грошай, тым часам як другая форма скіравана менавіта на
    
    ' Ibid., liv.l, chap.9, 1257 a, 5-15.
    ! Ibid., 30-35.
    
    52
    
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    
    гэта. Хто-кольвечы лічыць, што назапашванне грошай — таксама мэта хатняй гаспадаркі, і ўвесь час жыве з думкай, што трэба або захоўваць свае запасы грошай, або бясконца іх павялічваць. Такое разуменне грунтуецца на тым, што пэўныя індывіды імкнуцца жыць, а не жыць дабрадзейна, і паколькі гэтая прага жыцця бязмежная, яны патрабуюць усё большых сродкаў дзеля яе спаталення. I нават тыя, хто намагаецца жыць дабрадзейна, шукаюць сродкаў дзеля фізічных задавальненняў, a паколькі, на іх думку, гэтыя сродкі забяспечвае валоданне багаццем, дык усё іх жыццё праходзіць у назапашванні грошай. Менавіта так нараджалася другая форма хрэматыстыкі. Паколькі ўцехаў¹ на свеце шмат, людзі кідаюцца на пошукі сродкаў, якія прыносілі б ім разнастай-ныя задавальненні. Калі яны ўсё ж не ў стане дасягнуць сваёй мэты праз звычайную хрэматыстыку, яны спрабуюць дасягнуць яе іншым чынам, марнуючы на гэта ўсе свае здольнасці, нават насуперак голасу прыро-ды. Мужнасць не ў здабыванні грошай, а ў смеласці, і мэтамі вайсковага і медыцынскага майстэрстваў павінны быць не ўзбагачэнне, а перамогі і здароўе. Аднак усе гэтыя віды дзейнасці робяцца сродкам зарабляць грошы, калі людзі лічаць, што грошы — мэта жыцця і што свет ідзе толькі да таго, каб дасягалася гэтая мэта”².
        Арыстотэль казаў, што існуюць тры формы хрэматысты-кі, вартыя асуджэння, — замежны гандаль, ліхвярства і “на-ёмная праца” (факт продажу сваёй працы за грошы)³. Філо-саф удакладняў:
        “Нездарма сама брыдкая рэч — ліхвярства, бо прыбытак, які яно прыносіць, вынікае з саміх грошай, Грашовыя знакі больш не адпавяда-юць мэце, да якой імкнуліся, уводзячы іх, бо грошы былі ўведзеныя, каб паспрыяць менаваму гандлю, тым часам як працэнт ліхвяру павялічвае колькасць саміх грошай. Адсюль паходзіць слова “працэнт”⁴: бо як на-роджаныя істоты падобныя на сваіх бацькоў, працэнт ліхвяру — гэта грошы, што вынікаюць з грошай. 3 усіх сродкаў здабывання грошай менавіта гэты найбольш супярэчыць прыродзе"⁵.
        Іншы сродак узбагачэння, пра які вядзе гутарку Арысто-тэль, — завалоданне ўсёй колькасцю нейкага тавару з тым, каб вельмі дорага яго перапрадаць, утварыць манаполію⁶.
        Кожны чалавек, абраўшы за прафесію гандаль, добра-ахвотна выключае сябе з ліку сапраўдных людзей, і яму болей не месца ў полісе. Вось як казаў пра гэта Арыстотэль у “Нікамахавай этыцы” пасля разгляду разнастайных кан-
    
    ' Слова "ўцеха” выкарыстана тут у значэнні разбэшчанай, незаконнай уцехі.
    
    ² Politique, liv.l, chap.9, 1257 b, 36 a 1258 a, 14.
    
    ³ Ibid., liv.l, chap.11, 1258 b, 23.
    
    ⁴ Tokos на грэцкай мове адначасова азначае дзіця, нашчадак і працэнт ад грошай.
    
    ⁵ Politique, liv.l, chap. 10, 1258 b, 1-8.
    
    ⁶ Politique, liv.l, chap.11.
    
    ПАЛІТЫЧНЫ I ЭКАНАМІЧНЫ ІДЭАЛІЗМ У ГРЭЦКАЙ ФІЛАСОФІІ
    
    53
    
    цэпцый таго, як зрабіць шчаслівым жыццё: “Што да справа-вога чалавека, ён ненатуральная істота, і відавочна, што багацце не галоўнае, да чаго мы імкнемся”¹.
        Зразумела, падкрэсліваў філосаф, гандаль, і ў прыват-насці марскі гандаль з далёкімі краінамі, карысны і нават неабходны дзеля жыццядзейнасці поліса: “Для краіны неаб-ходна ўвозіць тавары, якіх на яе тэрыторыі няма, і вывозіць лішкі ўласнае вытворчасці”². Але гэта не азначае, што гра-мадзянам дазволена рабіцца гандлярамі. Наадварот, трэба забараніць ім гэта і пакінуць права займацца гандлем толь-кі іншаземцам.
        Дыскусія на тэму працы ў вытворчасці і на тэму гандлю падвяла філосафа да выразнае высновы: Трамадзяне па-вінны весці такі лад жыцця, дзе яны не займаліся б ні фізічнай працай, ні спекуляцыяй (бо ў такім жыцці няма высакароднасці і яно супярэчыць дабрадзейнасці),... гра-мадзяне дзяржавы, якую мы задумалі, таксама не павінны быць земляробамі” (ім патрэбны вольны час не толькі дзеля развіцця сваёй дабрадзейнасці, але і для палітычнай дзей-насці)³.
        Праца земляроба не ставіцца на адзін ровень з працай “ручнога вытворцы” (маецца на ўвазе рамеснік). У “Экано-міцы” Арыстотэль сцвярджаў, што праца на зямлі не пе-рашкаджае дабрадзейнасці, як гэта назіраецца ў “рамёст-вах”.
        “Сельская гаспадарка, — пісаў ён, — у значнай ступені спрыяе ўмацаванню характару, бо адрозна ад рамёстваў яна не робіць цела няздольным да працы, надае яму моцы, неабходнае, каб весці жыццё на вольным паветры і вытрымліваць вялікую напругу; больш за тое, яна гартуе цела да небяспекаў вайны, — земляробы, бадай, адзіныя, чыя маёмасць размешчаная па-за гарадскімі ўмацаваннямі"⁴.
        Сцвярджаючы, што праца рамесніка “робіць цела няз-дольным да працы”, Арыстотэль хацеў сказаць, што іхная праца хутка псуе цела⁵. Тут даволі яскрава адлюстраваная
    
    ' Liv.l, chap. 5, 7.
    
    ² Politique, liv.VII, chap. 6, 1327 a, 26.